Янкі, альбо Астатні наезд на Літве - Уладзіслаў Ахроменка 8 стр.


 Fuck you!  высокі ладны маладзён са шрубоўкай у руцэ адскочыў ад машыны і затрос перабінтаванай далонню,  Shit!

Хросны замілавана пасміхнуўся, бо даўно ўжо не чуў мілай сэрцу амерыканскай лаянкі.

Усё супала. Праўдзівыя янкі, узрадваўся Хросны і без ваганняў падаўся да Студэбекера.

Маладзён са шрубоўкай цікаўна разглядаў мужчыну ў стройчыку, які невядома што рабіў у світальных прыцемках на старым гасцінцы.  Hello! How do you do?  прывітаўся Хросны.

 Fine. Thanks,  надзвычай уздрадваўся маладзён і яго валошкавыя вочы нахабна бліснулі.

 Янкі?  прымружыўся былы чыкагскі бутлегер.

 Янкі, янкі, хлопец з нахабнымі вачыма ганарліва павеў рукой, дэманструючы кідкі надпіс на тэнтаваным кодабе.

 Are your from з Чыкага, са штату Ілінойс? Выбачай, хлопча, даўнавата не было з кім па-ангельску слоўцам перакінуцца.

Маладзён зарагатаў і хітра падміргнуў:

 Не! Не з Чыкага, але з Амерыкі.

 Паехалі, пакуль пшэцкія мудзілы не панаехалі!  Хросны нервова глянуў на гадзіннік.

 Я іх таксама ненавіджу!  узрадваўся роднаснай душы кіроўца Студэбекера і гасцінна запрасіў уцекача ў кабіну.  Тады, дзядзька, сядай. Што пыл таптаць?

Зароў магутны рухавік, закалаціўся рычаг пераключэння скрыні бегаў. Амерыканскі грузавік-асілак упэўнена зашаргацеў па бруку.

 Куды?  Хросны з палёгкаю распусціў гальштук, і з-пад кашулі бліснуў залаты абразок са Святым Януарам.

 У Рыгу. Бывалі там?  кіроўца зубамі зацягнуў вузел на забінтаванай руцэ.

 Падыйдзе. З рукой што сурёзнае?  паспачуваў Хросны.

 Не страшна. Гэта яшчэ, як у Амерыцы быў. Я там трох мудзіл на горкі яблык збіў.

 Іх і ў нас не бракуе. Асабліва ў Картуз-Бярозе,  пагадзіўся Хросны і канчаткова пераканаўся, што маладзён з нахабнымі вачыма, той самы янкі, пра якога гаварыў малады капэзэбовец.

5

Вораг-жандар дапаліў папіросу і цяжкім позіркам прыціснуў да сцяны маладога капэзэбоўца, які стаяў апошнім у даўжэзным шэразе вязняў Бярозы-Картузскай.

 Зубы пакажы,  жандарскія пальцы бязлітасна схапілі крысо турэмнай робы.

Камуністы паслухмяна ашчэрыў дробныя, як часнык, зубкі.

 І ў гэтага цэлыя,  расчараваўся жандар, выцягнуў з кішэні галіфэ жменю свежых дубовых трэсак і зняважліва кінуў іх у твар капэзэбоўца.  Ну што, так званыя свядомыя спадары і таварышы, а насамрэч мужыкі-хамы-быдла-тэрарыстыя. Апошні раз пытаюся хто з вас перагрыз слупы на кантрольна-следавой паласе? Маўчыце? Тады будзеце бетановыя бэлькі цягаць.

 Так мы іх, пан Янукевіч, і так штодня цягаем!  асцярожна нагадаў нехта з даўжэзнага шэрагу.

 Цягалі па адной, будзеце па дзесяць! І не цягаць, а грызці!

 Пан жандар, хлеба няма, солі няма, махоркі не засталося,  паскардзіўся малады віленскі камунар у акулярах з расколатым шкельцам,  поўная няшчымніца. Хоць бетон грызі! У каго сваякі на вёсцы, тыя харчы з волі атрымоўваюць. А я сірата-месціч. Як да канца тэрміну не дажыву, дык пану давядзецца адказваць.

Жандар Янукевіч няспешна прайшоўся ўздоўж сцішэлага шэрагу. Па канцлагернай завядзёнцы падобная фраза магла каштаваць вязню дзесяць дзён карцэра. Але гэтым разам абышлося: камунар, сам таго не ведаючы, крануў сантыментальныю струну ў душы жандара.

 Я ж сам тутэйшы сірата,  амаль па-чалавечы ўздыхнуў Янукевіч,  мяне сёстры-кармеліткі ў Школе Падставовай гадавалі. І што характэрна, вялікім панам стаў! Хто скажа чаму?

Зняволеныя маўчалі прыгнечана.

 А таму,  жандар павучальна ўзняў палец,  што, у адрозненне ад вас, мужыкі-хамы-быдла, у беларускай школе я не вучыўся, вашых газет і кніг ніколі не чытаў, ды й чытаць не збіраюся. А цяпер паўтараю: хто згрыз слупы?..

Вецер звінеў калючым дротам, скавытаў у комінах былога картэзіянскага кляштара, кідаў пылам у твары палітвязняў, сек па нагах колкім пяском. Стары раскудлачаны крумкач чарнеў на вільчыку турэмнага корпуса знакам бяды. Цьмяна паблісквала зброя ў руках ахоўнікаў на вышках. Янукевіч бессэнсоўна сноўдаўся па пляцы. Яго мудрагелістая лаянка з нечаканымі параўнаннямі і недарэчнымі метафарамі прымушала ніякавець нават спрактыкаваных тэрарыстаў забойцаў агентаў Дэфензівы.

Вусаты дасведчаны грамадовец асцярожна схіліўся да вуха маладога капэзэбоўца:

 І сноўдаецца, і сноўдаецца што той пёрд пад коўдрай.

 Ужо дзесяць гадзін мінула, як Хроснага адшукаць не могуць. За гэты час не тое што да Баранавічаў, да самой Рыгі можна было дабрацца! Га?

 Ужо дзесяць гадзін мінула, як Хроснага адшукаць не могуць. За гэты час не тое што да Баранавічаў, да самой Рыгі можна было дабрацца! Га?

 Не зловяць уцекача да наступнай раніцы пагоняць з жандараў нашага Пярдолка, як з Гарадзенскага Цэнтрала калісьці выперлі.

 Га? Так, чуў! Пярдолэк за дзеўкамі ў турэмнай лазні падглядаў!..

Дасведчаны грамадовец меў рацыю: тутэйшы сіротка Віктар Янукевіч хоць і выбіўся ў польскія жандары, але так і не здолеў пазбыцца ганебнай мянушкі Пярдолэк, як, зрэшты, і непрыстойнай манеры падглядаць за голымі дзяўчатамі.

6

Пакард выцягнулі на шашу валамі толькі пад раніцу. Браніраваны лімузін асабліва не пацярпеў рухавік запусціўся адразу. Але час быў беззваротна страчаны. Без сумневу, уцекача ўжо даўно шукалі жандары.

Змрочны кіроўца гнаў легкавік да абумоўленага месца. Таварыш Баян нервова падкручваў колца настройкі рацыі і шалохаўся ад кожнага гуку ў навушніку. Перспектыва зноўку пачуць голас Шалёнаса была для яго невыноснай.

Калі сонейка канчаткова паднялося па-над лесам, сеанс сувязі быў наладжаны.

 Доўгія рукі, Доўгія рукі, адгукнуўся таварыш Пранік,  гэта Халодная галава. Спадзяюся, таварыш амерыканскі камінтэрнавец ужо з вамі?

 Дакладаю, таварыш Пранік! Мы сталі ахвярамі жахлівага тэракту,  з уласцівай чакістым бездухоўнасцю схлусіў таварыш Баян,  на нас здзейсніў наезд цэлы эскадрон баевікоў польскай лёгкай кавалерыі. Дзесяць белапалякаў забітыя, астатнія рассеяныя. Баявая машына атрымала лёгкія пашкоджанні, але час страчаны. Працягваем рух у бок Бярозы-Картузскай. Адстрэльваемся ад

 Ну ты, стралок варашылаўскі, казёл смярдзючы,  з бальшавіцкай непасрэднасцю абсёк падначаленага таварыш Пранік,  мне па херу дым: кавалерыя, аэраплан, бронецягнік, дырыжабль ці бабскі батальён. Не даставіце мне амерыканскага таварыша выканаю асабіста. Можа, і грошы пілсудчыкі ў вас адабралі?

 Не,  чакісты спалохана заміргаў, народныя грошы, прызначаныя для тэрарыстычнай дзейнасці, згодна інструкцыі, можна згубіць толькі з жыццём!

 Карацей, мудзілы, слухайце мяне сюды. Як не прывязеце нашага амерыканскага таварыша Сміта-Весона, будзеце ў мінскім парку Чэлюскінцаў з парашутнай вежы скакаць. Без парашутаў, вядома. Што скажаш?

 Правільнае і вельмі своечасовае рашэнне, таварыш Пранік,  зніякавела адказаў Баян.

 З камуністычным прывітаннем, дарагія таварышы. Канец сувязі.

Дрыготкія рукі чакістага прыўзнялі скураное сядзенне. Эбанітавая скрынка рацыі заняла належнае месца ў тайніку побач з крамлёўскімі пляшкамі і ладным брыкетам буйных банкнотаў, загорнутым у газету Звязда.

 Што ты так расхваляваўся?  знізаў плячыма кіроўца.  Спадзяюся, твой капэзэбовец усё правільна растлумачыў таварышу Сміту-Весону: схованка пад балотнай купінай, гумовы мех і вялікі амерыканскі самохуд. Хіба ў гэтых мясцінах можа трапіцца другі амерыканскі аўтамабіль?

7

Магутны даўжэзны Студэбекер упэўнена прасаваў гасцінец. Шырокія колы калаціліся на камянях брукаванкі. Сонца крышылася ў бакавым шкле, і Хросны павярнуўся да дзвёркі спіной.

 Ой, дзядзька, я ж назвацца забыўся,  кіроўца добразычліва падаў руку,  Янка я. Янка Лабановіч. Не чуў? Пачуеш яшчэ. Мяне нават у Амерыцы кожны сабака ведае.

 Хросны,  уцякач з Бярозы-Картузскай са шчырай павагай паціснуў шырокую далонь.

Кіламетраў дзесяць ехалі моўчкі. Абапал гасцінца блішчэла збожжа ў яснай далі, сінелі міла васількі. Былы чыкагскі бутлегер асцярожна касавурыўся на маладога кіроўцу і прыкідаў ягоную вагу ў беларуска-амерыканскіх мафіёзных колах. Сам Лабановіч амаль не зважаў на позіркі пасажыра, насвістваў Янкі дудль і раз-пораз садзіў па рулі кулаком, нібы біў у лыч.

Нечакана ў перспектыве брукаванкі зявіўся нейкі шляхотны легкавік. Хросны абачліва схіліў голаў, прыкрыў твар далонню і асцярожна глянуў на гасцінец скрозь пальцы. Насустрач нахабна гнаў доўгі лакіраваны Пакард. Сонечныя прамяні зіхотка адбіваліся ад срэбнай крылатай фігуркі на нікеляваным радыятары. За лабавым шклом прамалёўваліся нейкія нетутэйшыя пысы.

 Яшчэ адзін амерыканец,  пракаментаваў Лабановіч.

 У Амерыцы на гэткіх карах адно мудзілы і ездзяць,  пасміхнуўся Хросны, бо згадаў, што менавіта на Пакардзе выправіўся ў свой апошні шлях да закінутых бойняў чыкагскі шэрыф.  Ды не бачыў я ў нашай Амерыцы такога самохуда,  крыху здзівіўся Янка.  А вось мудзілы не зводзяцца.

Назад Дальше