Хросны падазрона зірнуў на кіроўцу:
Не бачыў, дык не бачыў Бывае. Дарэчы, а дзе ты ў Амерыцы атабарыўся?
Як табе, дзядзька, растлумачыць? Ля самага сіняга возера. Іх там тры. Вось шкада, назву забыўся, але тое возера самае вялікае.
Уцякач з Бярозы-Картузскай скасавурыўся:
Дзіўна, што назву згадаць не можаш.
Я ж у той Амерыцы зрэдку бываю. Бізнес у мяне там, ну і пара дзевак, вядома ж. Студэбекер праехаў мост. Халодным срэбрам ззялі хвалі між камянёў ліючайся ракі. На мастках вясковыя маладзіцы, стоячы рачкі, пралі бялізну.
А дзе ты, дзядзька, па-ангельску намайстрачыўся гаварыць? пацікавіўся Янка Лабановіч, разглядаючы ў аўтамабільным люстэрку вабныя жаноцкія постаці.
Мне мудрасці кніжнай не даў лёс пазнаці, мой бацька не ведаў раскошаў такіх, паэтычна ўхіліўся ад прамога адказу Хросны і пазяхнуў. Ён не спаў больш за суткі. Доўгая дарога, мяккае сядзенне, утульная кабіна і аднатоннае шаргаценне колаў міжволі закалыхвалі. Жахлівая Бяроза-Картузская імкліва аддалялася. Уцекача хіліла ў сон. Да таго ж беларускі мафіёзі канчаткова пераканаўся, што новы знаёмец і ёсць тым самым янкі з Чыкага, які мусіў яго падабраць.
Дарэчы, а за што ты мудзілаў у Амерыцы збіў? былы вязень спагадліва паглядзеў на перабінтаваную руку кіроўцы.
А хіба мала таго, што яны мудзілы? шчыра патлумачыў Янка, колькі можна чакаць міласцяў ад прыроды? Ніхто нам, беларусам, не дасць рады, хіба што мы самі сабе. Бярэш кій, і. Дзядзька Хросны, ну ты мне вось шчыра скажы: ці маю я права зламіць мудзілу хаця б адну руку?
Маеш! не вагаючыся, азваўся беларускі мафіёзі. ключыцу і пяць рэбраў, задуменна прымружыўся Лабановіч.
Хросны памаўчаў, разважаючы.
Так, вырак ён сурёзна, безумоўна, ты маеш права зламіць мудзілу хаця б адну руку, адну ключыцу і мінімум пяць рэбраў.
сківіцу, лытку засяроджана працягваў Янка.
М-м-м магчыма. Што-небудзь яшчэ?
і адбіць копчык! нарэшце скончыў кіроўца.
Ды я проста ўпэўнены ў тваім праве скалечыць любому бездухоўнаму мудзілу хаця б адну руку, адну ключыцу, пяць рэбраў, сківіцу, лытку і, вядома ж, адбіць копчык!
Я так і думаў! шчыра ўзрадваўся Лабановіч.
Толькі чаму ты такі брутальны? Няўжо жыццёвы досвед такім зрабіў? пазяхнуў былы палітвязень.
Дзядзька Хросны! Ну хіба я вінаваты, што яны прыхаднямі-мудзіламі да нас панаехалі і мой край не паважаюць?! драматычна прамовіў Лабановіч. Я ж на сваёй роднай зямлі жыву, а не на іхняй! То, як ты прыехаў на маю зямлю, шануй маю веру, маю мову, мой край і маю працу. А я буду шанаваць цябе! Гэта і ёсць нармалёвы беларускі буржуазны нацыяналізм. А тыя, хто такія прынцыпы не падзяляюць, у мяне заўсёды на горкі яблык дастаюць!
Мне сімпатычная твая жыццёвая філасофія, стомлена прамармытаў Хросны. Добры ты хлопец. Лупцуй мудзілаў і надалей. Прабач, Янка засынаю. Перад мяжой пабудзі.
Якая яшчэ мяжа? здзівіўся Лабановіч, але адказу не пачуў, стомлены пасажыр ужо спаў.
Неўзабаве Студэбекер звярнуў з гасцінца, і за лабавым шклом паўстала вялізная шыльда:
SADOVAJA HRAMADA JABLONAUSZCZYNA
SZYNOK RYHA
8
Далейшыя падзеі ў канцлагеры Бяроза-Картузская разгортваліся імкліва. Пасля палудня жандара Янукевіча выклікалі да пана каменданта, вядомага на ўсе Крэсы Ўсходнія вытанчанай жорсткасцю і выкшталцоным эстэцтвам.
Янукевіч уздымаўся па сходах асабняка нібы асуджаны да шыбеніцы. З адчыненых вокнаў лілася паэтычна-змрочная мелодыя до-мінорнага Накцюрна Шапэна. Рыпучыя жандарскія боты міжволі патраплялі ў такт.
Нядаўна памерлы начэльнік дзяржавы маршалак Пілсудзкі ласкава пазіраў з партрэта на пана каменданта, які, натхнёна прымружыўшы вочы, сядзеў за бліскучым кабінетным раялем. Доўгія дагледжаныя пальцы лашчылі клавішы.
Раяль злёгку хіснуўся і падаўся наперад, але неўзабаве выраўняўся і спалохана задрыжэў.
Вас, бездухоўных хамулаў-беларусінаў, нават Шапэн не праймае! скрозь зубы працадзіў пан камендант, раўней трымайце! Гэта вам не бэлькі цягаць!
Трое схуднелых палітвязняў з чырвонымі ад напругі тварамі, ажно жылы выперла, трымалі цяжкі чорны раяль з наўмысна адкручанымі ножкамі. Карціна збольшага нагадвала пахаванне нібыта зняволеныя сабраліся выносіць дарагую лакіраваную труну.
Янукевіч неабачліва падаўся наперад. Боты непрыстойна рыпнулі. Пан камендант гідліва скрывіўся, але дайграў-такі жалобны накцюрн, праўда, без ранейшай пранікнёнасці.
Янукевіч неабачліва падаўся наперад. Боты непрыстойна рыпнулі. Пан камендант гідліва скрывіўся, але дайграў-такі жалобны накцюрн, праўда, без ранейшай пранікнёнасці.
До вшысткіх дяблув, пся крэв, піяніст зняў цяжкія ноты з пюпітра.
Палітвязні таропка пацягнулі бязногі музычны інструмент у суседні пакой.
Пане камендажэ, мэльдую ляснуў абцасамі жандар.
Ну ты, Пярдолэк пердалёны, сантыментальная задуменнасць імгненна выпетрылася з камендантавага твару, і дзе падзеўся тэй гувняжны фацат Сміт-Весон?
Шукамы Янукевіч з жахам пазіраў на тое, як пальцы з адпаліраванымі пазногцямі сціснулі шырокі карэнчык нотаў, мною раскрытая разгалінаваная агентурная сетка
Жандар не паспеў скончыць рапарт па зубах яму ляснуў важкі, як цагліна ружанскага замка, зборнік накцюрнаў Шапэна.
Даю табе яшчэ суткі на пошукі ўцекача, пан камендант пасміхнуўся ласкава, а як не зловіш, дык сам пойдзеш на яго месца. Пасаджу на ланцуг да тэрарыстаў забойцаў жандараў.
Дык я ж ні ў чым, ні што, ні Божа ж мой Янукевіч злізаў кроў з рассечанай губы.
Калі ты пра Крымінальны Кодэкс і артукул карны, то не хвалюйся, знойдзецца. Натхнення і фантазіі ў мяне хопіць. Хочаш, згвалтаванне зарганізую?
У свой сіроцкі пакойчык жандар Пярдолэк вярнуўся зняважаным і знясіленым. Лавіць амерыканскага камінтэрнаўца не хацелася. Што са скуры вылузвацца? Усё адно марна! Думаць пра яго таксама. Хацелася нажлукціцца ды забыцца на ўсю ліхтужную брыду: і на пана каменданта з яго накцюрнамі і бязногім раялем, і на бездухоўных хамулаў-вязняў.
Але грошай у Пярдолка не было ўжо больш за тыдзень. Бліжэйшым месцам, дзе па чутках, жандарам налівалі ў крэдыт, быў шынок Рыга ў мястэчку Яблонаўшчына. Дабрацца туды можна было і па чыгунцы, але ўласная матацыклетка скарачала час на дарогу амаль удвая.
9
Вось ужо шэсць гадзін даўжэзны шляхотны Пакард крэйсіраваў па гасцінцы ў раёне Бярозы-Картузскай. Кожнага разу лімузін прыпыняўся пад сухой яблыняй-дзічкай. Пасажыр і кіроўца штораз скручвалі шыі, выглядаючы ўцекача амерыканскага камінтэрнаўца. Але нікога падобнага да яго так і не пабачылі.
Праўда, апоўдні на ўзгорку зявіўся дзіўны здвоены ровар. Тандэм міжволі прывабіў позіркі і Баяна, і падначаленага яму кіроўцы. Руляваў тандэмам немалады вусаты дзядзька з васпаватым тварам, у напаўвайсковым фрэнчы і запраўленымі ў боты галіфэ. Ззаду круціў педалі хударлявы, не стары яшчэ мужчына з псіхапатычным позіркам і нетутэйшымі тэатральнымі вусікамі, што чарнелі адно пад носам. На раме ровара надзейна мацаваўся землямерчы рыштунак.
Баян на ўсялякі выпадак выцягнуў зжаўцелую амерыканскую газету з абразлівым для тутэйшага цнатлівага вуха назовам Абсэрвер. З першай паласы на яго хітра мружыўся Хросны.
Не супадае, крыху расчаравана рэзюмаваў чакісты пасля таго, як кінуў позірк на дзіўнаватых фацатаў, і куды той амерыканскі таварыш падзеўся?
Тым часам вусатыя раварыстыя шпарка ўскаціліся на пагорак і зніклі з далягляду.
А, можа, яго класавыя ворагі перахапілі?
Так, ворагаў тутай яшчэ шмат, таварыш Баян акуратна склаў газету, паны-пілсудчыкі, падпанкі-асаднікі, ксяндзы-папы, мніхі з мнішкамі, бундаўцы, эсэры, сацыялісты, сіяністы, нацдэмы, беларускія буржуазныя нацыяналісты, буржуазныя паэты, буржуазныя дантысты, буржуазныя тэлеграфісты, буржуазныя смецяры
Неўзаранае поле працы наперадзе! радасна пагадзіўся кіроўца, нічога, у Курапатах на ўсіх месцаў знойдзецца!
Не паспелі чакістыя сесці ў Пакард, як з-за пагорка пачуўся тупат быстрага каня. Неўзабаве на ўзвышшы зявіўся цэлы эскадрон вершнікаў. Блішчэлі шаблі, чарнелі рулі драбавікоў, а на дзідзе па-над галовамі лунаў штандар з ганарліва раскірэчаным Бялым Ожэлам.
Нашто ты таварышу Праніку пра эскадрон белапалякаў наплёў? кіроўца насцярожана сачыў за набліжэннем узброеных асаднікаў. Вось і сурочыў.
Не ссы ў каністру! асадзіў панікёра таварыш Баян. Мы ж недатыкальныя. Імунітэт. Забыўся?
Сівы віславусы вершнік са штандарам на дзідзе спыніўся, падазрона зазірнуў у салон Пакарда, дзе трывожна маўчалі чакістыя.
Естэм войтэм. А кім ёсць панове? спытаў сівы і прытрымаў паточаную моллю канфедэратку.
Естэсьмы дыпляматамі консуляту Звёнзку Радзецкего, з гэтымі словамі таварыш Баян прадэманстраваў дыпламатычныя пашпарты.