Тэорыя змовы - Уладзіслаў Ахроменка 8 стр.


 Першы раз у маёй практыцы такое,  доктарка згасіла хірургічную лямпу над сталом, дастала шпатэль і схілілся над пуцаценькім.  А цяпер скажы «А-а-а»

Гланды выглядалі здаровымі. Дэталёвы агляд ручак і ножак не выявіў аніякіх паталогій. Рэфлексы цалкам адпавядалі ўзросту. Немаўля адно загадкава пасміхалася і цягнула ручкі да нікіляванага стэтаскопа. Старыя напружана маўчалі; на іх тварах чыталася непахісная вера ва ўсемагутнасць медыцыны.

 Скажыце, а вось казлы яны на шаленства хварэюць?  драўляна запытаўся Талаш.

 А то! Асабліва, як нашыя.

 Баюся, яго адзін быдляк пагрыз,  Талашыха скрушна шморгнула носам.

 Можа, здымак што пакажа,  абнадзеіла доктарка і неразборліва запоўніла бланк.  Пайшлі

Кабінет флюраграфіі поўніўся электрычным гудзеннем і шчоўканнем рэле.

Рэнтгенолаг спрактыкавана заправіў у рамку касету. Адсунуўся грувасткі штатыў, халодна бліснула матавая плоскасць экрана.

 Пацярпі, дзіцятка!  Талашыха асцярожна паставіла пуцаценькага на высокую платформу.  Бог жабраваў і нам казаў!

Немаўля з разуменнем паглядзела на старую і паслухмяна прыціснулася да шкла. Рэнтгенолаг шчоўкнуў тумблерам

Раптам усярэдзіне апарата мярзотна заскавытала, нібы хтосьці з усяе моцы правёў тупой пілкай па шыферы. Празрыстая амбулаторная шафа жалобна ценькнула. Пад столлю пагрозліва зашкварчэлі стрыжні люмінісцэнтных лямп. Штатыў рэнтгенапарата таргануўся, заскрыгатаў і знерухомеў.

Талашыха палахліва падхапіла немаўля і захутала ў бліскучую плюшавую душагрэйку

 Ой, матухна!  трагічна прашамкала яна.  І што ж гэта такое робіцца?!

Цяжка рыпнулі абабітыя свінцом дзверы, і разношаныя кеды старэчы трывожна зачвякалі па калідоры.

На алейках бальнічнага сада калыхаліся сонечныя плямы. Каля паркана палілі спарахнелае леташняе лісце, і паўпразрысты дым метафізічна размываў краявід. Ветэранскі матацыкл самотна чарнеў пад каштанам. Дзед Талаш засяроджана паліў «казіную ножку» і слухаў доктарку.

 Дзеткі наша будучыня,  запэўніла яна.  А будучыня гэта святое!

 Ва ўсіх дзеткі, як дзеткі, далікатна далучылася да размовы Талашыха.  А што людзі пра нашага падумаюць? Навошта яму тыя пёркі на ранках?

 Паслухай, што чалавек кажа,  ветэран дапамог старой з дзіцёнкам уладкавацца ў люльцы.  Тут адзін вельмі моцны вядзьмак ёсць. Акурат па дарозе да Таргачова.

 Надта дасведчаны ў сваёй справе!  залатыя акуляры доктаркі змоўніцкі заблішчэлі. Усё лечыць, ад запою да гемарою. Сурокі здымае. Будучыню прадказвае. Да яго нават з Акадэміі навук прыязджаюць!

 Калі не дапаможа, то і не зашкодзіць!  вынесла прысуд Талашыха.  Паехалі!

Сіні лес абапал шашы акрэсліваў прастору. У сініх нябёсах спявалі нябачныя жаўрукі. На галаве былога партызана лапатаў незашпілены танкісцкі шалом. Талашыха маркотна, бы тая Мадона, прыціскала да сябе немаўля.

Знянацку пуцаценькі трывожна зварухнуўся і загукаў.

 Пачакай, скора будзем, тады і паямо,  Талашыха намацала ў сумцы бутэлечку з соскай.

Сталёвы дрот, напяты ўпоперак дарогі, амаль зліваўся з ландшафтам. Матацыкліст заўважыў яго надта позна

Дрот з усяе моцы ўдарыў у талашовыя грудзі стары паляцеў долу. Некіруемы матацыкл хіснуўся, падскочыў у каляіне і заваліўся набок. Рухавік пырхнуў белым дымком і захлынуўся. Пуцаценькі выслізнуў з бабіных рук і бездапаможна пакаціўся ў хмызы. Травеньскі краявід імкліва перакрэсліў жахлівы цень.

Пераможнае мэканне наклалася на трагічны лямант старой. Пачварны парнакапытны падчапіў немаўля на рогі і скочыў у непраходны гушчар

8

Па балотнай выспе блукалі прывідныя цені. Сярод сухіх чаратоў змоўніцкі паблісквалі чортавы вокны. Раскрыты ноутбук таямніча свяціўся на ўломках валуна. Седзячы ў паходным фатэльчыку, Казёл узбуджана сукаў капытамі і пытальна паглядаў на Прашмандоўку.

Сінія вочы агенткі выяўлялі веліч місіі. Упэўнены позірк слізгануў па ноутбуку, прайшоўся па сцяне чаратоў і нарэшце спыніўся на пуцаценькім, які ціхамірна спаў сярод балотнай флоры. На твары красуні выявілася нечаканая сентыментальнасць, якая змянілася дакорлівым: «Ну, ты і Ірад»

Парнакапытны раздражнёна затрос барадой. У змрочных шкляных вачах неадкладна адбіўся адказ: «Калі Дзіда Лангіна патрапіць у мае капыты выпрабаваць суперзброю мажліва толькі на ім!»

Твар пякельнай прыгажуні імгненна замкнуўся. Яна падабрала хвост, схілілася над ноутбукам і індэферэнтна зашчоўкала клавішамі.

Парнакапытны раздражнёна затрос барадой. У змрочных шкляных вачах неадкладна адбіўся адказ: «Калі Дзіда Лангіна патрапіць у мае капыты выпрабаваць суперзброю мажліва толькі на ім!»

Твар пякельнай прыгажуні імгненна замкнуўся. Яна падабрала хвост, схілілася над ноутбукам і індэферэнтна зашчоўкала клавішамі.

Чорны манітор выбухнуў урачыстымі зоркамі салюту. Феерверк шаргацеў, сіпеў і раскручваўся вогненымі спіралямі. Агні паволі згасалі, і на экране праяўлялася рамантычная карціна адраджэнскага замка.

Магутныя вежы ўпэўнена падпіралі зорнае неба. З асветленых галерэй рэнесанснага дворыка ліліся чароўныя гукі лютняў і віёлаў да гамба. Шляхотныя кавалеры гжэчна танчылі сарабанду з прыўкраснымі паненкамі. Непадалёк меладычна цурчэў фантан, за якім узвышаліся накрытыя сталы. Зухаватыя выганоўцы-засцянкоўцы, падперазаныя паясамі з цяжкімі дзедаўскімі шаблямі, апетытна прыкладаліся да чарак, кілішкаў, бутэлек і нават жбаноў. Колькі стомленых і ўчадзелых ужо адпачывалі каля фантана.

Казёл паглядзеў на Прашмандоўку трохі здзіўлена. Тая супакойліва пасміхнулася маўляў, гэта не Батлейка і не кампутарная анімація, неўзабаве пачнецца самае цікавае. І сапраўды, не паспеў рагаты разгледзіць карцінку ў дэталях і ў сукупнасці, як з кампутарных дынамікаў данеслася ледзь улоўная акустычная вібрацыя, якая хутка разраслася ў пагрозлівы рытмічны шоргат.

Урачыста-тужлівая сарабанда зрэзалася на палове такта. Шляхотныя кавалеры, прыўкрасныя паненкі і падпітыя засцянкоўцы сінхронна залупілі бельмы ўгару. На тле цытрынавай поўні выразна акрэсліўся жахлівых памераў кажан. Пачварныя скураныя крылы са свістам праціналі паветра.

 Ні х-х-храна сабе  уразіліся за сталамі, але не настолькі, каб кінуць выпіваць. Кажан імкліва набліжаўся да замка. Між зубцоў данжона трывожна бліснуў шалом, і каралеўскі найміт-прусак хрыпла загарлаў:

 Ахтунг, ахтунг! У небе Гастэла!

Паветраны падарожнік віртуозна абмінуў недабудаваную касцельную вежу з бляшаным флюгерам-анёлкам, важка спланіраваў у дворык і паставіў на парапет фантана вялізны куфар з прасвідраванымі дзіркамі і абабітымі срэбрам вугламі.

Кампутарны экран паслужліва даў буйны план нябеснага госця. Гэта быў шляхотны фацат у доўгім дарожным плашчы. З-за пояса шматзначна выторкваўся стылет. Меланхалійнасць твару сведчыла пра гатоўнасць ахвярна змагацца за высокія адраджэнскія ідэалы.

 Гэта Сарматыя? Апошні фарпост цывілізаванага свету?  спраўдзіў лятун.

 А то! Вялікае Княства!  прагучала імпэтнае ўдакладненне ад фантана.

 Тады маю гонар назвацца,  госць стомлена склаў за спінай гіганцкія скураныя крылы,  я месір Францыск Гастэла, нунцый Яго Свяцейшаства Клімента VII.

 Нашаму госцю Франаку наліць!  неадкладна ўзрадваліся за сталамі.

 Цяпер я бачу, што патрапіў да праўдзівых ліцвінаў!  задаволена вызначыў Гастэла.

Па каменных плітах таропка працокалі абцасы. Госці паважліва расступаліся. Бразнулі шпоры, хіснуліся плюмажы, зашамацеў аксаміт сукняў.

Нябачны цырыманімайстар з галерэяў урачыста абвесціў:

 Яе каралеўская мосць Бона са Сфорцаў!

Каралева выглядала стомленай: тонкія вусны падабраліся ў ломкую лінію, зморшчыны драматычна акрэсліліся. Відаць, жыццё на ўсходнім фарпосце цывілізацыі давалася ёй надта няпроста.

 Радая бачыць месіра Гастэлу ў слынным горадзе Таргачове,  інтэлігентна прывітала гаспадыня замка.  І хто б мог падумаць, што Яго Свяцейшаства наважыцца выправіць свайго нунцыя на крылах, змайстрачаных яшчэ старым педэрастам Леанардам?!

Нунцый неўпрыкмет агледзеў прыўкрасных паненак.

 Хай мяне запішуць у меншасць, але ж я прытрымліваюся састарэлых гетэрасексуальных поглядаў. Лепш любіць сінярыт, і пажадана розных!

 Але ж, самі бачыце, некаторыя вынаходлівыя вычварэнцы здольныя прыносіць карысць!  ласкава запярэчыла Бона.  Не трэба быць такім катэгарычным гамафобам, шаноўны месір. Вы проста яшчэ занадта малады і зялёны.

 Лепш быць зялёным і маладым, чым старым і блакітным!  імпэтна адрэагаваў Гастэла.  Як, напрыклад, адважны бамбардыр Бенвенута Чаліні. Менавіта ён узначаліў купку гвардзейцаў, гуманістаў, дэміургаў ды іншых адраджэнцаў, якія мужна бароняць Сан-Анджэла ад рагатага быдла. Падрабязнасці гэтай абароны, як і ўсяго астатняга, можна дазнацца адсюль,  нунцый з паклонам працягнуў каралеве пергаментны скрутак. І тут куфар, што стаяў у нагах нябеснага госця, скалануўся. У прасвідраваных адтулінах напружана зыркнулі вочы, з сярэдзіны данеслася прыдушанае:

Назад Дальше