першы месяц для Міхася прайшоў непрыкметна хутка, бо ён заліў адразу шэсьць кніг Набокава, вырашыў перачытаць аднаго зь любімых пісьменьнікаў. потым ён засеў за пляншэтнік грунтоўней і напампаваў адразу ўсе кнігі Рамэна Гары і Луі Фэрдынанда Сэліна, пачаў чытаць спачатку «Белага сабаку», але пасьля трох старонак перакінуўся на «Падарожжа на край ночы», прачытаўшы пяць старонак, ён успомніў, што калісьці пачынаў чытаць «Абяцаньне на досьвітку», і пачаў чытаць гэтую кнігу, зрабіў праз восем старонак закладку і выйшаў у галоўнае мэню, бо, калі пачаў чытаць, захацеў упэўніцца ў аўтабіяграфічнасьці кнігі, і з браўзэра на яго пасыпаліся ўкладкі: вікіпэдыя, лайвліб, фан-сайт аўтара, колькі камэнтароў з форумаў і некалькі старых сайтаў з пыльнаю інфармацыяй праз гадзіну Міхась ужо гартаў Хэмінгуэя, бо пасьля сёрфінгу па сайтах апынуўся па спасылках на сайце Хэма, таму што абядноўвала двух пісьменьнікаў самагубства, ды яшчэ калі да гэтага далучыць высокае стаўленьне да Хэма і порцыю эпігонства яго творчасьці самім Букоўскі які ў сваю чаргу лічыў геніем Сэліна карціна набывала вусьцішны лес цытат і біяграфій так Міхась, пачаўшы некалькі дзясяткаў кніг, ня скончыў ніводную. усё неяк па-хуткаму, адкідаючы раманы дзеля таго, каб пагугліць, удакладніць, а таксама праверыць пошту, працытаваць і лайкнуць той ці іншы пост у фэйсбуку альбо пазначыць у сваім статусе штосьці кшталту: «ізноў адкрываю для сябе Гюго».
насамрэч які там Гюго?! Міхась усё часьцей пачаў адкрываць замест кніг браўзэр па справах і не. гэта стала своеасаблівым рытуалам: прачнуўся, уключыў пляншэтнік, праглядзеў пошту, сацсеткі, адкрыў-закрыў кнігу, пагуляўся ў «Цукеркі Краш», потым праверыў, ці аднавілася гульня «Жэлешкі Сплэш», потым прачнуўся і з кожным новым месяцам запампаваныя кнігі з закладкамі на першых старонках усё множыліся, і, калі б яны мелі сваё фізычнае ўвасабленьне, даўно ўжо ўяўлялі б сабою адну вялікую купу кніг клясычная прыкмета сучаснага сьвядомага шараговага чалавека, якому патрэбная мазаічная павярхоўнасьць, кароткая, хуткая і каб не напружвала.
шок
гэта быў самы сапраўдны шок, можа быць, першы шок у маім жыцьці, вось зараз ідуць такія залевы, і я, седзячы на ганку разам са сваім сабакам Карнэлем, кінуў яму мяч, і той трапіў у лужыну, Карнэль за два скокі даімчаў да мячыка, выхапіў яго, мокрага, і бегам да мяне я тады вучыўся на першым курсе гістфаку, стаяла позьняя вясна, сьпёка, вучыцца не было ніякага жаданьня, таму я зь сяброўкаю сядзеў у суседнім двары на дзіцячай карусэлі і піў партвэйн, праваю нагою лянотна адштурхоўваючыся ад зямлі і марудна круцячыся па коле. сяброўка мая, закінуўшы галаву назад, ледзь не падмятала зямлю валасамі, нам было файна і цёпла.
праз колькі хвілінак партвэйн скончыўся, і, перад тым як адкаркаваць другую бутэльку, я скокнуў долу, чым нахабна парушыў ідылію і рух карусэляў, і накіраваўся да сьметніка.
сьметнік быў як у любым двары гораду: чатыры вялікія квадратныя сьметніцы на колах, адмежаваныя амаль з усіх бакоў цаглянымі сьценамі. падышоўшы, я пачуў, як хтосьці хрыпіць і стогне, акуратна і ціха наблізіўся і пабачыў, як між дзьвюх вялізных напоўненых сьметніц кахаюцца два бамжы. ён неверагодна сьмярдзючы і брудны, з даўгою барадою ў каўтунах, вінавата на мяне паглядаў, штаны на сьмецьцевай плітцы, рухаў не спыняў, бо раптам пасьпее, да таго як я яго спужаю, падняўшы крык яна выставіўшы белы азадак і нахіліўшыся амаль да самага долу, спусьціўшы брудныя спартовыя штаны, трымаецца рукамі за сьметніцу, каб ня ўпасьці, мяне яна ня бачыць я на месцы разварочваюся і ціха сыходжу. вяртаюся і распавядаю сваёй сяброўцы пра тое, што толькі што пабачыў.
мы ўжо ня круцімся на карусэлях, мы ўжо пем другую бутэльку партвэйну і чакаем, калі салодкая парачка нарэшце пакіне месца бруднага каханьня.
і яна выйшла першаю, спартовыя штаны не да канца падцягнутыя вось яна зрабіла некалькі крокаў і спынілася над лужынай, потым прысела на кукішкі і вадою з лужыны падмылася!
курва! а калі, напрыклад, дзеці, вяртаючыся са школы, вырашаць сваімі ножкамі ў гэтай лужыне паскакаць?!
сабака
мой сабака экалягічны! мой Карнэль плястык-пёс!
кожную раніцу я прачынаюся і ў двары бачу адно і тое ж: бутэлькі, плястыкоўкі, скрынкі, пакеты і процьма іншага плястыкавага бо ня так даўно майму Карнэлю раптам пачалі падабацца плястыкавыя рэчы, ён іх знаходзіць на вуліцы, гуляецца зь імі і прыносіць дамоў.
сабака
мой сабака экалягічны! мой Карнэль плястык-пёс!
кожную раніцу я прачынаюся і ў двары бачу адно і тое ж: бутэлькі, плястыкоўкі, скрынкі, пакеты і процьма іншага плястыкавага бо ня так даўно майму Карнэлю раптам пачалі падабацца плястыкавыя рэчы, ён іх знаходзіць на вуліцы, гуляецца зь імі і прыносіць дамоў.
аднойчы я сказаў яму, што ён мой эка-пёс, які, заступаючы людзей, робіць файную справу. калі раней я прачынаўся і займаўся гаспадаркай, а потым гатаваў сьняданак, дык цяпер кожную раніцу выношу плястыкавае сьмецьце ў сьметніцу для плястыку, якая сапраўды стаіць ад нас далёка.
лянота
у адным сьвеце жыў гультаяваты чалавек, лянівы настолькі, што калі трэба было кудысьці ісьці, ён бег, бо дарога прымушала крочыць доўгі час, а ён проста хутка прабягаў гэты адрэзак, каб не было магчымасьці марудзіць. так і стаўся ён сярод жыхароў і сучасьнікаў варятам.
дотыкі
шчыра я люблю, калі мяне кранаюцца жанчыны, мне вельмі падабаюцца выпадковыя дотыкі альбо калі жанчына прымушана быць набліжанаю да мяне. асабліва гэта адчуваецца ў грамадзкім транспарце, і, калі вучыўся ў Менску, у мяне часта падскокваў ціск, калі ехаў у гадзіны пік.
таксама скажу шчыра: гэтая прыемнасьць ад чужога цела не выклікае ўва мне нейкіх скрыўленьняў, мне ня хочацца сэксу ці мастурбацыі. я проста ў галаве малюю вобраз гэтай жанчыны або маладой дзяўчыны, аголены вобраз, уяўляю тую частку яе цела, якая ў дадзены момант кранаецца мяне, вось, напрыклад, плячо і невялікі кавалачак грудзей ці мае гэтае плячо радзімкі альбо, можа быць, грудзі маюць шырокія смочкі я колькі разоў сам наўмысна дацягваўся локцем ці тыльным бокам далоні да спадарожніцы.
самае яскравае і запамінальнае крананьне было ў мяне на чацьвертым курсе: маладая практыкантка, малочная скура, тонкія рукі я некалькі разоў да яе падыходзіў і яна, калі штосьці мне тлумачыла, нахілялася і выпадкова сваю руку клала мне на запясьце, вымагаючы мяне быць больш пільным падчас тлумачэньня. я нічога ня памятаў, акрамя цёплай рукі і сузоря радзімак, якія праглядаліся зь белага рукава.
альбо таксама неверагоднае пачуцьцё, як мая аднагрупніца нахіляецца перадаць канспэкт майму сябру і яе грудзі акурат кладуцца мне на выцягнутую руку на стале. салодкія дотыкі такія крананьні часта нясуць за сабою фаервэрк эмоцый.
гэта калі я выпадковасьцю лёсу аднойчы апынуўся ў адным ложку зь пякельнай сяброўкай, і ніякага сэксу не плянавалася, пакуль яна не пачала гладіць сваёю рукою маю руку, так праводзіла пальцамі ад пляча і да кончыкаў пальцаў, і я адразу пачаў плавіцца, як сьметанковы сыр у мікрахвалёўцы.
наколькі я люблю крананьні і дотыкі, настолькі ж баюся, калі жанчына праяўляе сябе першаю альбо калі мае сваёю рысаю характару датыкальную камунікацыю падчас размовы ці знаёмства. ёсьць дзьве жанчыны, якіх я баюся, па-сапраўднаму баюся і стараюся зь імі дачыняцца на адлегласьці. яны абедзьве аднолькава падыходзяць да цябе і, адразу парушаючы тваю прыватную прастору, на плячо руку пакладуць або пачнуць гладзіць локаць. аднойчы яны мяне проста спужалі, калі я сядзеў сьпінаю і адна зь іх падышла і пачала гладзіць мне сьпіну, распавядаючы, што варта было б зараз схадзіць па адной справе.
проста жах: холад, ступар, я б сказаў нават спроба ўцёкаў, абы толькі гэта скончылася. жанчыны гэтыя цікавыя і прывабныя, але іхняя любоў да фізычнага кантакту падчас вэрбальнага хутка давядзе мяне да варятні, нават нягледзячы на тое, што я кожным разам ад іх адштурхоўваюся, адыходжу на крок назад, у іх усё роўна атрымліваецца да мяне дацягнуцца.
вусы
я перастаў ня толькі галіць, але й падразаць вусы, спачатку яны мяне раздражнялі, і расьлі толькі проста, і тырчалі невыносна, і лезьлі ў нос, але прайшло колькі часу, і цяпер у мяне вусы хутка пачнуць закручвацца па бакох, і яны, здаецца, жывуць ужо сваім жыцьцём, але імя вусам, як барадзе, я не даю, бо Патрык мой стары сябра, які са мною зь першага каханьня, а да вусаў я толькі абвыкаю, і першае, што заўважаю, вусы пачынаюць па-іншаму зьвязваць мяне з асяродзьдзем, я стаў лепей адчуваць і адрозьніваць пахі, і цяпер часта раніцаю прачынаюся не праз шум, але паводзячы носам па паветры, як драпежнік ага, вось Люба прыехала, зараз будзе паркавацца ў двары, падедзе праз тры, дзьве, адну сэкунду, і я чую, як машына запыняецца, утульна так, мякка, падмінаючы пад гумовыя колы спачатку асфальт, а потым і маленькія каменьчыкі зь пяском, і вось ужо пярэднімі коламі яна заяжджае на газон, які атачае пах сьвежай травы, прымятай, зь невялікім тармазным шляхам.