Адваротны бок люстра - Ксенія Ільінічна Шталенкова 2 стр.


 Зразумела, мы вырашым!  ультыматыўным тонам прамовіла Бася.

 Ну-ну,  хмыкнула матуля.  А што па-другое?

 Па-другое?  перапытала дзяўчынка.  А! Па-другое, ён сам прапанаваў нам так зрабіць.

 Гэта толькі з-за таго, што па тваім твары было зразумела, што ты ці пачнеш плакаць, ці зробіш нейкае злачынства, калі табе не даць люстра. Вось гаспадар крамы і вырашыў не рызыкаваць.

Бася нахмурылася.

 Увогуле, я не разумею, навошта яно табе?  спытала матуля.  У цябе ўвесь пакой сучасна абсталяваны, а тут гэты цуд. Яно табе туды ну ніяк не пасуе!

 Нічога, затое яно мне падабаецца,  адрэзала Бася. Мама асуджальна ўздыхнула.

 А вось што скажа тата?  занепакоілася яна.

Але тата, наадварот, узрадаваўся, калі прывезлі люстра. Ён нават настойваў на тым, каб павесіць яго ў гасцёўні.

 Тады ўсе здолеюць ім любавацца!  сказаў ён.  А то прыдумалі вешаць яго ў Баські. У цябе ж ёсць у пакоі люстра,  звярнуўся ён да дачкі. Усё, вырашылі: люстра будзе ў гасцёўні.

 Не!  запратэставала дзяўчынка.  Я яго адшукала, значыцца, у мяне і павесім!

 Во ўласніца!  пакрыўдзіўся тата.  Тады я буду прыходзіць да цябе ў пакой глядзець на яго.

Калі грузчыкі неслі люстра ў Басін пакой міма татавага кабінета, ён нясмела спытаў:

 А можа, у мяне? І несці бліжэй

Бася непрыхільна паглядзела на яго, а тата азірнуўся на матулю, шукаючы ў яе падтрымкі, але тая толькі непарушна пацепнула плячыма, бо не жадала ўмешвацца ў іхнія спрэчкі.

Пасля таго як люстра павесілі насупраць ложка, уся сямя ўстала перад ім, ацэньваючы, наколькі добра яно глядзіцца ў Басіным пакоі.

 Пакідаем,  у адзін голас пастанавілі тата і дачка.

 Але  паспрабавала была запярэчыць матуля.

Аднак тата і Бася самкнулі рады, і так як матуля апынулася ў меншасці, ёй нічога не заставалася, як згадзіцца. «Вось так заўжды: абяднаюцца і супраціўленне дарэмна»,  падумала матуля, журботна ўздыхнуўшы.

* * *

Бася чытала кнігу, лежачы на ложку. Перагортваючы старонку, яна на імгненне ўзняла вочы, і яе позірк затрымаўся на люстры. У ім нешта бліснула. Дзяўчынка прыўзнялася на локцях, каб лепей разгледзець, але ўсё заставалася па-ранейшаму. Яна зноў узялася чытаць, часам кідаючы на люстра падазроныя позіркі. Раптам у ім зноў нешта бліснула, і Бася, страціўшы цярплівасць, усхапілася з ложка. Яна падышла да люстра, але не знайшла ў ім свайго адлюстравання. Дзяўчынка адхіснулася ад люстра і моцна зажмурылася. Расплюшчыўшы вочы, яна зноў зазірнула ў яго, але свайго адлюстравання так і не ўбачыла. У люстры ледзь-ледзь было відаць пакой. Але, прыгледзеўшыся, дзяўчынка зразумела, што гэта быў зусім не яе, а чыйсьці чужы і дзіўна абсталяваны пакой. Толькі Бася паспела разгледзець ложак з полагам, краёчак стала і некалькі куфраў, як усё знікла і дзяўчынка зноў убачыла сваё адлюстраванне. Бася асцярожна працягнула руку і памацала спачатку драўляную раму, а потым люстраную паверхню. Нічога не адбылося. Яна яшчэ раз з сумневам агледзела люстра і, выключыўшы святло, забралася пад коўдру. «Здасца ж!  падумала Бася.  Калі распавесці каму-небудзь, дык вырашаць, што зусім з глузду зехала».

Яна паспрабавала заснуць, але ўбачанае ўсё ніяк не давала дзяўчынцы спакою. Бася пачала варочацца, каб легчы зручней, але, заблытаўшыся ў коўдры, страшэнна раззлавалася. Сярдзіта сапучы, яна села ў ложку і ўтаропілася ў люстра.

Раптам яна ўбачыла ў ім чыйсьці твар. На секунду Бася збянтэжылася, але ўжо ў наступнае імгненне кінулася да люстра, адкуль на яе пільным глыбокім позіркам глядзеў прыгожы юнак са светлымі яснымі вачыма. Бася разгубілася і, апусціўшы галаву, крыху адхілілася ўбок, але, скоса зірнуўшы на юнака, убачыла, што зараз ён акурат такім жа позіркам глядзіць зверху яе вуха. Дзяўчынка ўстала ў полі яго зроку і асцярожна памахала рукою, але ён гэтага не заўважыў. «Шкада, ён не бачыць мяне»,  расчаравана падумала Бася. Схапіўшыся за падбароддзе, юнак уважліва агледзеў свой твар і раптам ні з таго ні з сяго скрывіў твар. Дзяўчынка нават здрыганулася ад нечаканасці. «Во дурны!» мільганула ў яе галаве. Юнак цяжка ўздыхнуў і адышоў ад люстра. Ён сеў за стол і апусціў галаву на рукі. Басе было кепска відаць, і яна нахілілася трохі ўперад, каб лепей разгледзець, што ён робіць, як раптам адчула жудасны холад.

У наступны момант дзяўчынка апынулася ў залюстравым пакоі.

«Ого!» толькі і паспела падумаць Бася. Яна пераступіла з нагі на нагу і ўтаропіла вочы на юнака. Ён прыўзняў галаву і, убачыўшы яе, расплыўся ў прыдуркаватай усмешцы, падпёршы шчаку рукой.

«Ого!» толькі і паспела падумаць Бася. Яна пераступіла з нагі на нагу і ўтаропіла вочы на юнака. Ён прыўзняў галаву і, убачыўшы яе, расплыўся ў прыдуркаватай усмешцы, падпёршы шчаку рукой.

 Дабрыдзень!  недарэчна сказала дзяўчынка.

Юнак нахмурыўся і міргануў. Раптам ён усхапіўся, перакуліўшы лаўку, на якой сядзеў.

 Ты хто?  насцярожана спытаў ён.

 Бася,  прамямліла яна.

 Якая Бася? Ты як сюды трапіла?  Голас юнака рабіўся ўсё больш суровы.

 Я з-за люстра прыйшла.

Юнак з сумневам паглядзеў на дзяўчынку.

 Ты што, хочаш сказаць, што ў люстры жывеш?

 Ды не «ў», а «за» ім!  усклікнула Бася.

Юнак, намагаючыся не зводзіць з яе вачэй, падышоў да люстра і зазірнуў за яго.

 Што ты мне галаву тлуміш! Ты не можаш за ім жыць. Хутка кажы, як сюды прыйшла?

 Ну я ж кажу: праз люстра,  пачала страчваць цярплівасць Бася.  У мяне ў пакоі ёсць акурат такое ж люстра, я ў яго глядзела, а потым трапіла сюды.

 Ага, дык ты вядзьмарствам сюды прыйшла!  Юнак пачаў паволі адступаць да сцяны, дзе вісеў меч.  Я так і думаў. Насланнё на мяне хочаш навесці! Вось яно як Згінь, згінь, погань!  крыкнуў ён і пачаў часта жагнацца.

 Сам ты погань!  пакрыўдзілася Бася, а потым, падумаўшы, дадала: Ну хочаш, я таксама перажагнаюся?

 Давай,  згадзіўся юнак, уважліва назіраючы за тым, як дзяўчынка тры разы перажагналася.

 Ну?  спытала яна.

 Малітву чытай!  сказаў ён.

Бася блытана прачытала «Ойча наш».

 Не, тут нешта не так,  з сумневам паглядзеў на яе юнак.

 Не так? А адкуль жа я тады ведаю, што ты спачатку доўга сабою любаваўся, а потым узяў ды морду скрывіў?

Юнак стаў як укопаны і, густа пачырванеўшы, прабурчаў:

 Нічога я не любаваўся. Проста задумаўся.

 Ага, і ад вялікай задумлівасці морду скрывіў! Толькі я хацела на сябе ў люстра паглядзець, а тут наце, калі ласка! Стаіць спачатку, на сябе нагледзецца не можа, а потым давай крывіцца, пужаць мяне.

 Ну прабач, я ж не ведаў, што ты там на мяне глядзела, я незнарок,  прамямліў юнак.

Ён раптам пачырванеў яшчэ больш і, спадылба зірнуўшы на яе, спытаў:

 І даўно ты за мной назіраеш?

 З самага твайго дзяцінства!  зедліва сказала дзяўчынка.

 І што ты бачыла?  пачаў хвалявацца юнак.

 Ды нічога!  засмяялася Бася.  Я цябе ўпершыню ўбачыла. Мне толькі сёння яго ў пакоі павесілі, дзяўчынка павярнулася, паказваючы на люстра.  Яно ў мяне вось якраз такое ж.

 Яно не можа быць такім жа,  катэгарычна сказаў юнак.

 Чаму?  здзівілася Бася.

 Купец сказаў мне, што яно такое адно.

 Ну, такіх жа люстраў многа. Не адно ж яно ў цэлым свеце!  фыркнула дзяўчынка.

 Я ведаю, але купец сказаў, што акурат такіх жа, як у мяне, больш няма.

 Ды ну Я ж сёння набыла ў краме акурат такое ж старадаўняе люстра.

 Чаму старадаўняе? Яно новае.

 Якое ж новае, калі старое!  абурылася Бася.

 Ну чаму старое? Ты што, думаеш, што купец мяне падмануў? Вось сабака!  разюшана ўсклікнуў юнак.

 Ды каму ж патрэбнае такое люстра і новае? Гэта ж антыкварыят!  павучальна прамовіла дзяўчынка.

Юнак з сумненнем паглядзеў на яе і прыняўся даследаваць люстра.

 Ды не, паглядзі, рама зусім новая, ды і шкло без драпін

Бася, цяжка ўздыхнуўшы, падышла, каб паглядзець бліжэй. Люстра насамрэч здавалася новым. Яе набытак меў больш старажытны выгляд.

 Дзіўна,  прамармытала Бася.

Яна ўзняла здзіўленыя вочы на юнака, а потым агледзела ўвесь яго пакой.

 Слухай,  асцярожна сказала яна,  а які зараз год?

 Што значыцца, які год? Ты ўжо і год не памятаеш?

 Ды не, проста хачу ўдакладніць.

 Тысяча пяцьсот пяцідзясяты,  неахвотна адказаў ён. У Басі адвісла сківіца.

 Які?

 Тысяча пяцьсот пяцідзясяты,  нібы для псіхічна-хворай, павольна і выразна паўтарыў юнак.

 Фацэтна,  вымавіла дзяўчынка.

 Што, скажаш, іншы?

 Ну як табе сказаць,  ухіліста пачала Бася.  Разумееш, у мяне насамрэч дзве тысячы восьмы.

Юнак нервова хіхікнуў.

 Сурёзна?  спытаў ён.

 Не верыш?  раззлавалася Бася.  Добра, тады хадзем да мяне, я табе давяду гэта.

 Нікуды я з табой не пайду!  запратэставаў юнак.

 Тады табе прыйдзецца паверыць мне на слова.  Бася склала рукі на грудзях і пагардліва паглядзела на яго.

Ён крыху памаўчаў, а потым сказаў:

 Ну добра, паверу.

Басін твар асвяціўся радаснай усмешкай. Тут за дзвярыма пачуліся крокі.

Назад Дальше