Ордэн Белай Мышы (зборнік) - Уладзімір Аляксеевіч Арлоў 4 стр.


 Пісьменнік жыве адзін?

 Але.

 Гэта добра. Калі чалавек пазбаўлены сямейнае мітусні, ён засяроджваецца на вечных праблемах. Між іншым, цырымонія ўзнагароджання ўжо адбылася. Заўтра ў газеце зявіцца паведамленне. пісьменнік выступіў з узнёслай прамоваю.

 Не зрабіць гэтага было б вяршыняю няўдзячнасці, імгненна знайшоў патрэбны тон шэф бяспекі.

 Пагатоў атрымаўшы да ордэна дадатак ў выглядзе былой каралеўскай наложніцы. Зрэшты, табе ўжо далажылі. Сядай.

Кароль наліў суразмоўніку віна і падсунуў талерку.

 Дзе рукапісы?

Шэф бяспекі, перажоўваючы кавалак халоднай бараніны, паказаў вачыма на прынесеныя ім пульхныя валізкі.

 Праблемаў з сябрам не ўзнікала?

 Мы душэўна паразмаўлялі, і я выправіў яго да пісьменніка за пяць хвілінаў да таго, як тэлефанаваць пра вашае запрашэнне. Пісака, вядома, адразу насцярожыўся, і праз гадзіну сябар сеў у таксоўку з гэтым вось багажом. Адзінае, што там кодавыя замкі. З эстэтычных меркаванняў я вырашыў іх не чапаць. Можаце зрабіць дэфларацыю ўласнымі рукамі.

 А што, нельга было спытаць код?

 Мы не паспелі, крыху занепакоіўся шэф бяспекі.

 Што значыць не паспелі?  падазрона запытаўся кароль.

 Працавалі ў цэйтноце,  унікліва сказаў уладальнік бародкі-эспаньёлкі і асцярожліва змяніў тэму.  Ваша вялікасць, істотная акалічнасць: пісьменнік не прызнаваў кампутара і пісаў простай шарыкавай асадкай.

 Мне заўсёды падабаліся людзі кансерватыўнага складу,  заўважыў кароль.  Іх лепей разумееш. З імі меней клопату. Але ў свеце няма дасканаласці. Гэтыя людзі абцяжараныя сваімі старамоднымі ўяўленнямі. Таму клопату хапае. Якія варыянты развіцця сюжэта ты прапануеш?

Шэф бяспекі вырваў з нататніка спісаны з абодвух бакоў аркуш. Кароль прабег яго вачыма і незадаволена зморшчыўся.

 Ты ператаміўся. Першае абсалютна непрымальнае. І другое. І трэцяе. Папаўзуць чуткі. Пункт чатыры Ты што, зусім зехаў з глузду? Сёння я чапляю табе на грудзі ордэн, а заўтра ты сам Дарэчы, я падпісаў таемны ўказ. Насамрэч ордэн атрымаеш ты.

Начальнік бяспекі з неўласцівым яму, здавалася б, спрытам спружыніста ўскочыў і па-вайсковаму выцягнуўся.

Ордэн Белай Мышы па-ранейшаму ляжаў на ядвабнай падушачцы, пераліваючыся дыяментамі, якія ад пошугаў агню ў каміне набывалі густы крывавы колер. Кароль падняўся ўслед за познім госцем і прышпіліў яму ўзнагароду насупроць сэрца.

 Ну а цяпер скажы, ты хочаш заўтра ўчыніць суіцыд?

Манарх сеў і перагарнуў аркуш з прапановамі.

 Ужо лепей А што?.. Стары добры сродак, выпрабаваны на філосафе. Толькі не проста доўгатэрміновая камандзіроўка, а творчая. Творчая доўгатэрміновая камандзіроўка. Берлін, Рым, Парыж Што там яшчэ?.. У паведамленні для прэсы абавязкова падкрэсліць: за кошт дзяржавы. І гэта святая праўда.

 Калі будзем выпраўляць, ваша вялікасць? Адказ у караля ўжо быў гатовы:

 Мяркую, аптымальны час сённяшняя ноч.  Манарх глянуў на старадаўні насценны гадзіннік з двума амурамі. Скажам, а першай. Аформіш адезд уласнаручна.

 Жанчына?

 Каб яму не было сумна

 А вы дазволіце?..

 Ах ты, стары грахаводнік!

 Ваша вялікасць, хіба не вы любіце паўтараць, што грахі гэта ўчынкі, якія прыемна ўспамінаць?

 Яна ж будзе яшчэ цёпленькая ад ягоных абдымкаў

 У гэтым ёсць свой шарм. За адным разам пакажам пісьменніку цікавае кіно. Так бы мовіць, на дарожку

Апошнія словы каралю чамусьці не спадабаліся. Ён дэманстрацыйна глянуў на гадзіннік. Залатыя стрэлкі-алебарды рыхтаваліся сустрэцца на лічбе XІІ.

Пачуўшы, як «мерседэс» шэфа бяспекі крануўся, кароль загадаў неадкладна выклікаць міністра паліцыі.

Галоўны паліцыянт краіны быў поўнаю супрацьлегласцю шэфа бяспекі: высокі, падхорцісты і да бляску выгалены. Кароль сардэчна павітаўся з ім за руку, пасадзіў госця за стол і наліў віна.

 Не, нічога не здарылася,  адказаў манарх на запытальны позірк.  Проста захацелася пасядзець з чалавекам, якому давяраеш, нібы самому сабе. У краіне такіх двое: ты і начальнік службы бяспекі. Ён толькі што пайшоў. Дзяржаўныя справы Засталося пару нюансаў, якія мы не паспелі абмеркаваць. Я не затрымаю цябе. Праз гадзіну будзеш абдымаць сваю здобную жоначку або каго захочаш. А пакуль узбадзёрся старым добрым бургундскім. Бараніна, праўда, астыла.

Міністр паліцыі акуратна асушыў келіх, прамакнуў вусны сурвэткаю і агледзеў стол.

Міністр паліцыі акуратна асушыў келіх, прамакнуў вусны сурвэткаю і агледзеў стол.

 Рэкамендую ласіную каўбаску,  сказаў кароль.

Галоўны паліцыянт пасунуў да сябе талерку і са смакам узяўся закусваць. Тым часам кароль падсеў да бюро ў стылі ампір і пачаў хутка пісаць. Праз колькі хвілінаў на пакладзеным перад ім аркушы начальнік паліцыі прачытаў: «Сёння табе не давядзецца спаць. Паступілі самыя дакладныя звесткі, што блізу гадзіны ночы ў сталіцы будзе здзейсненае дзёрзкае і цынічнае забойства. Пра астатняе пагаворым у парку. Сцены маюць вушы і ў каралеўскіх рэзідэнцыях».

Міністр наліў сабе бургундскага, засяроджана выпіў і ўстаў. Кароль узяў яго пад руку і ўжо ў дзвярах уголас дадаў да напісанага:

 У адных людзях жыве Бог, у другіх дябал, а ў некаторых адно глісты і мікробы.

Вярнуўшыся праз чвэрць гадзіны ў залю, кароль напоўніў свой келіх, але піць не стаў. Ён падышоў да дзвюх прынесеных шэфам бяспекі скураных валізак, паважыў іх у руках і выбраў больш пакоўную. Паклаў яе на камінную дошку, трохі пакруціў колцы замкоў і, упэўніўшыся ў іхняй надзейнасці, дастаў з шуфляды бюро вялікі паляўнічы нож. Праверыўшы ягоную вастрыню, кароль застаўся задаволены і ўвагнаў джала ў валізку. Нож лёгка разрэзаў светла-брунатную скуру па перыметры.

Валізка была наладаваная простымі папяровымі тэчкамі на тасёмках. Кароль пасунуў да каміна цяжкое, абабітае зялёным аксамітам крэсла, паставіў на камінавую дошку келіх з віном і паклаў на калені верхнюю тэчку. Ён не спяшаючыся развязаў белыя тасёмкі, але раптам ускочыў і з лютасцю шпурнуў тэчку ў камін. З наступнай тэчкаю ўсё паўтарылася. Другую валізку ён распаласаваў ножам крыж-накрыж і рвануў скуру рукой. Вынік быў той самы.

У гэтым месцы крыніцы, якімі карыстаўся аўтар, пачынаюць пярэчыць адна адной, прычым розначытанні набываюць настолькі прынцыповы характар, што змушаюць падаць абодва варыянты.

Паводле першага, у тэчках ляжала некранута-чыстая папера. Паводле другога, папера ў тэчках таксама ўяўляла сабой белую неруш, але пасярод кожнага верхняга аркуша было каліграфічным почыркам выведзена: «А вось табе х»

Прааналізаваўшы ўсе дадзеныя, чытач можа самастойна выбраць найбольш верагодны працяг.

2001

Маша і мядзведзі

Дзецям да 16 гадоў прысвячаецца

Не верыць у рэінкарнацыю дэбільна проста.


А калі яна ўсё ж існуе? А калі ў апошнім з тваіх папярэдніх жыццяў ты сапраўды як убачыла ў эзатэрычных табліцах адна абазнаная жанчына дыхаў пянкім паветрам XVІІІ стагоддзя, прачынаючыся і засынаючы ў абліччы папулярнай мексіканскай танцоркі, асобы спакуслівай, падступнай і, бясспрэчна, тэмпераментнай не толькі на сцэне?

У якім увасабленні і праз колькі гадоў ці стагоддзяў ты зноў прыйдзеш у гэтую юдоль пасля змушанага або добраахвотнага развітання з сённяшнім целам і сённяшняй свядомасцю?

Ці залежаць хоць нейкім чынам наступныя зяўленні на свет ад тваіх цяперашніх прынцыпаў і паводзін? (Няўжо меў рацыю Платон, які ў адным са сваіх славутых дыялогаў бязлітасна сцвярджаў, што гулякаў, абжораў і жлукталёў у наступных увасабленнях чакае безальтэрнатыўны лёс асла?)

Ці марыш ты адпачыць ад чалавечае іпастасі і здзейсніць прарыў з інтэлектуальнага холаду ў новы свет, знайшоўшы для душы зусім іншую цялесную абалонку з абсалютна незнаёмым дыяпазонам магчымага і немагчымага?

Ці будзе ўлічанае тваё жаданне ўцялесніцца ў нейкім канкрэтным абліччы або ў пэўным месцы? Можа (у спадзяванні на тое, што дзесьці там, умоўна кажучы, «наверсе», прыслухаюцца), гэтае жаданне сапраўды варта публічна агучыць, як, прыкладам, Іосіф Бродскі, які шмат разоў паўтараў, што ў новым увасабленні хацеў бы жыць у Венецыі хоць катом, хоць пацуком.

Пра такія рэчы добра бывае паразважаць у звярынцы, асабліва калі сонца паварочвае на вясну, калі зноў верыцца ў лепшае, а ў кішэні ў цябе зграбная булькатлівая біклажка з нержавейкі.

Вось перад табою, да прыкладу, леў.

Ува ўмовах дзікае прыроды ён, як паведамляе шыльдачка, жыве пятнаццаць гадоў, у няволі усе трыццаць. Чаму б ты на ягоным месцы аддаў перавагу? Што лепей? Пагойсаць адмеранае табе лёсам па саване, паесці дасхочу свежыны, розных там антылопаў, зебраў ды жырафаў, і ўжо на другім дзесятку заручыцца з зямлёю? Або ўдвая даўжэй на ўсім гатовым займацца філасофскімі назіраннямі за чалавечай пародаю, каб урэшце прыйсці да высновы, што ў звярынцы, як і ў чалавечай турме, самае страшнае, што ты не можаш зачыніцца з сярэдзіны.

Назад Дальше