Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Іванавіч Барадулін 5 стр.


Бруд гной пры нарыве. Скљліна прайшла, а стрыжэнь застаўся, бруд выйдзіць.

Бруёк, бруячок рабацінне на вадзе. Сягоння бруёк маленькі. Бруячок, як на ляшчу луска.

Брухмень пузач, брухач, пузацень. Такі брухмень па зямлі пуза валачэцца.

Брыгаць патрошку капаць, накрапаць. Дождж брыгаў-брыгаў ды так і не сабраўся пайсці.

Бры́дзіцца гідзіцца, грэбаваць. Я брыджуся такога кавалера, такога пянюгі.

Брыдзь брыда, брыдота. Не падыходзь да гэтай брыдзі.

Брызентовікі брызентавыя пашлапні, туфлі. У брызентовіках добра ад даўгоў уцякаць.

Брызлае закіслае малако. Вячэрашняе малако брызлае, толькі бульбу праганяць. (Брынза, думаецца, таго ж кораня.)

Брыка спецыяльны воз для перавозкі сена, саломы, высокія бакі накрачаны жэрдкамі. Звычайна ў брыку месціцца да двух беркаўцаў сена. За дажджом прывёз яшчэ брыку сена.

Брысік укормлены, дагледжаны, гладкі. Глядзі ты, які брысік вырас,  хоць на ім нажы йстры.

Брэд спажыва, здобыч. Каза сама на брэд ходзіць, а казляняткі на ваўчынай шкуры качаюцца й мамкі дажыдаюцца.

Бубён бубен. Дзеўка ў бубён біла, як малаціла. Бугаяваць халасцякаваць. Пабугаяваў малец уволю, усё ня мог знайсці дзеўку па свайму калену (па сабе).

Бугіня гатунак бульбы. Дала мне бугіні на развод, пагляджу, што вырасціць.

Бугрынкі пагоркі, бугаркі. А тыя бугрынкі я ўсе зраўняў.

Букатка печыва, булачка; яшчэ узгорак. Мама зранку букатак напякла. Патрапіш у лесе на букатачку там ягад багата.

Букіш цвялілка для барана. Баранька, букіш!

Бушлаватая разварыстая, сопкая. Бушлаватая бульбіна ў руках рассыпаіцца.

Бушлаваць трывожыць, непакоіць. Не бушлуй ты ейную старасць, асцепяніся.

Быдлюк, быдлюга хамаваты ці зладзеяваты. Як стаў хадзіць у начальніках, дык такім быдлюком зробіўся. Гэты быдлюга так і пілнуіць, каб што сперці.

Бы́лле быльнік, дзікая трава. Цыганскія хаты без сяней стаяць, гароды пазарасталі быллем да вокан.

Быць быццам, нібыта. Сню, быць мы з Іванам ідзём лугам, а луг увесь у званочках.

Бягельня балота, прорва. З гэтай бягельні век ня вылезіш.

Бягок бягун, быстры. Такі ўжо бягок, што ўсюдых дападзець, усюдых паспеіць.

Бядзіць турбаваць, непакоіць. Мне адно бядзіць, як гэта канцы з канцамі звесці.

Бяздолле нешчаслівасць.

Закурыўся а дробненькі дожджык
Ды па чыстым полю.
Зажурыўся мой татулька
Па майму бяздоллю.

Бязлюднік нелюдзімы. Бязлюднік і свайго голасу ня любіць.

Бязрљчыца няўмека. Такая бязручыца ні пашыць, ні памыць.

Бялюсь, белюсёк бялюткі, выпешчаны, дагледжаны. Сынок мой, белюсёк мой, хоць нагледжуся на цябе.

Бярно бервяно. Бярно ў бярно аж звініць, усе бёрны здаровыя.

Бярэннік хто бярэ. Было б што даць, а бярэннікаў знойдзіцца.

Бяспјцкаль кепскі ўмец, няспрытны. Бяспецкаль толькі псуець усё. Ці ж бяспецкаль можаць нешта людскае зробіць?

Бясштэннік бедны, хто нават штаноў не мае.

Бясштэннікі ў калхоз ціснуліся, каб ср. ку прыкрыць.


Вабіць прыманьваць, прыцягваць. Ляснік быў, як на ваўкоў ішлі, ён выў ваўком, вабіў іх.

Вавіла мужчына, муж. Вавіла ёсь, дык і дзеці ёсь.

Вагáн тоўсты, пуцкалаваты малы. Сядзіць ваган, як маленькі пан.

Вáда урок, урачэнне. На мальца вада нейкая найшла, сохніць і сохніць.

Вададых шустры, быстры, хваткі. Ну й ён вададых які! (Магчыма, іменне паганскага божышча.)

Вадзíцца дазваляць сябе весці. Казёл не даецца вадзіцца.

Вáдзіць уракаць, шкодзіць. Хай табе ня вадзіць!

(Не ўрачэ.) Хлеб у дарозі не завадзіць.

Вадзюгá вадзяністае варыва, без навару. Густое не жыдкое, а вадзюга гэтая, што з яе толку.

Вайлакі валёнкі. Адлега, а ён без галошаў у вайлаках ідзець, мусіць, у яго ў галаве сто грам. Нага ў вайлаку і мароз па баку!

Вайстрак востры канец, вастрыё. Якраз у нажы вайстрак зламаўся.

Вайстранка болька. Усё цела вайстранкі абсыпалі.

Валатоўка курган, насып. А за валатоўкамі Доўжыца, рэчка-бягушка. Валатоўка была ў Крошыні, Букатачкай звалася.

Валяка гультайка. Дзень паробіць, два не, такая валяка.

Валяны павалены. Тут лес валяны, бура была ўсхадзілася.

Валяўка прасталытка, гулявая, даступніца. З кім толькі ні валялася валяўка гэная, і яму загілела. І дачка ў яе валяка, валяшчая скурка.

Вандзэлак хатуль, клунак. Бабкі, хапайце свае вандзэлкі.

Ванцак боль у жываце. Ад ванцака зёлкі ў мяне ёсь добрыя.

Варанджáцца прыкідвацца, строіць з сябе. А не варанджайся ты дужа, быццам у цябе розум па патыліцы цячэць.

Варацáкі ваніты. У яго жывот хворы, даводзяць яго варацакі.

Варголы даслоўна: голы вар. «Я табе, сынок, сягоння варголы звару»,  жартавала мама.

Вархопкі пажыткі, манаткі. Пахапалі свае вархопкі й хутчэй дадому.

Вары́ўня будыніна, дзе гатуюць ежу. Яна ў сваю варыўню ўсё цягніць.

Вáтарга гурма, зборня. Гляджу, едзіць цэлая ватарга, канца не відаць.

Ваўкаедня, ваўкаўня ваўчынае логава (логвішча, логаўе); яшчэ няўтульная будыніна. У ваўкаедні трох ваўчанят бачылі. У хаці, як у ваўкаедні, халодна. Хата пустая, як ваўкаўня.

Ваўкарэзіна абразлівы зварот да каровы, каня.

Стой, ваўкарэзіна, каб на цябе ваўкі!

Ваўначоска майстэрня, дзе чэшуць воўну. Паўдня на ваўначосцы выстаяла, пакуль кузлак воўны счасала.

Вачапор вісус, накольнік. Вачапоры на шкоду скоры. (Даслоўна хто порыць вочы.)

Вашанок маленькая вошынка. Вашанок у галаве засвярбеў.

Веяць гнаць, каціць.

Кляновая лісціначка,
Куды цябе вецер веіць:
Ці ў бор, ці ў даліну,
Ці ў шчырую баравіну?

Вельмаваць прывячаць, частаваць.

Ой, дзед, ты мой дзед,
А я твая бабка.
Шануй мяне, вяльмуй мяне,
Каб я была гладка.

Верасянка гліна, змешаная з верасам. Гліну з дробна пасечаным верасам месяць і з гэтага робяць сцены абораў, хлявоў. (На Ушаччыне бачыў у Двары Пліна.)

Вернікі верныя ў каханні, у дружбе. Наша дваіх зэкаў на самалёт правяла, такія яны вернікі да першай падушкі.

Верхам мець уладу над некім. Зямля па ім верхам была. Жонка па ім верх паняла. Па ім верхам едуць, як на пастуху.

Верхнік верхні камень у жорнах. Ніяк не маглі верхнік узвалачы.

Ветрагон, ветрадуй ветраны, не гаспадар свайго слова, лёгкі на абяцанкі, пустадомак. Ветрагону веры німа, толькі абяцанкі-цацанкі. Разумны ня чуіць, што ветрадуй ветрадуіць. Такі ветрадуй, што божа ратуй!

Відошна відавочна, яўна. Тут жа відошна сасуды адкрыты. Відошна, што саўсім нядужая.

Вілатая у два ствалы (як вілы). А ў нас на дворышчы бяроза вілатая стаяла.

Вілачнік куток каля печы ў парозе, дзе стаяць вілкі, чапёлы, гальні. Пастаў у вілачнік свой кій. У цябе ў галаве, як у вілачніку, усё стоць стаіць.

Вірлун у каго вочы навыкаце. Маўчыць, вірлун, толькі вірламі варочаіць.

Вірлы, вáрлы вочы. Што ты свае вірлы паказеліў ніхто цябе не баіцца.

Вірун несутрымны, няўрымслівы. Малы, як вірун, ні пастаіць, ні пасядзіць, кіпіць увесь. (Магчыма, ад паганскага бога віроў.)

Віхлíцца круціцца, скакаць, лашчыцца. Сабака віхліцца каля яго, есці хочаць. (Ад віхляць хвастом.) Віхтáцца хістацца. Галіны віхтаюцца на ветры, як не паламаюцца. Нага я віхтанулася, я чуць не завалілася.

Віцíна, выціна розга, дубец. Віціну выхвачу ды адхварашчу пасярод Вушачы.

Вішнеўнік вішняк. Вішнеўнічак выцыбаўся ўжо.

Вішшо вецце касатай бярэзіны, якое звычайна ламаюць на венікі да Пятра. Пойдзем вішша наламаім, венікаў навяжам. (Магчыма, першапачаткова гучэла як віссё, бо вісела.)

Вобалачка аблачынка. Ты, як ціхая вобалачка, плывеш.

Возерка азярцо. І возірка такое кругленькае, як сажалка, яно топкае.

Возка заезд. Дзве возкі зробілі, дык троху сена прывязлі.

Волаць танюткія, кшталту нітак, костачкі ў рыбнай мякаці. Смашная рыбіна, алі волаці многа.

Назад Дальше