Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Іванавіч Барадулін 6 стр.


Вонка, вонкі за дзвярыма, на двары. Чаркі трэба, і дзе ён дзеўся вонка?

Ворах страх. Аж у мяне ворах па целу пашоў.

(Здаецца, што варушацца валосікі на целе.)

Восець асець, гаспадарчая будыніна. Восець пасадзіў на шасткі.

Вотачкая гэткая маленькая. Спешка (бульба) вотачкая, гэта ж большанькая, а ёсь саўсім маленічкая.

Вотліж адлега. Неяк на вотліж не пахожа. Вотрыны рэшткі ад прасеенай мукі. Бывала, што ў пірог падмешвалі вотрыны.

Вохкала хто вохкае, скардзіцца. Гэта вохкала толькі кволіцца, а пабайнёй не забеш.

Вљда віхлясты; яшчэ сквапны, які ўсё вывуджвае сабе. Што ты, як вуда, убакі ходзіш? Мікіта добрая вуда, усё сабе грабець.

Вуды́р пухір. Кіпенем ашпарыў руку, аж вудыр ускочыў.

Вужок вужанятка. Маленькі вужок-бліскучыя вушкі. Вужкá нехта забіў, а вужы́ца адна асталася.

Вужэлкі, вужлаё неслухі, вачапоры. Вужэлкі малыя так і пілнуюць, каб у шкоду залезці. Вужлаўё малое, галаву атлумілі.

Вљлі галубы; яшчэ галубоў прызываюць: вулівулі. Вуляцькі-вулі, ляціце сюды, дзяўбіце пшаніцу.

Вуллё вулей, калода. За вуллё кожнае падатак плаці.

Вуры́ць біць. Як увурыў яму, дык ён далоў з усіх капылоў.

Вусацень вусач. Вусацень гэны нічога ня робіць, толькі вусы падкручваіць.

Выбіцца спрацавацца, стаміцца. Выбіўся як шпак на гэтай рабоці.

Вы́бушнець, пабушнјць раздабрэць, наліцца сілай, вылюднець, памужнець. Глядзі ты на яго, як выбушнеў. На вачах дзеўчынёшка пабушнела.

Выбыць адбыць, пражыць сваё. Яна ж і нагой не кратала, выбыла свае дні.

Вы́вараць вывернутыя ветрам дрэвы. Вывараць дарогу перагарадзіў.

Выгаліць накасіць. Што ўжо сена выгаліла, на ўсю зіму будзіць.

Выграб збіранне, абіранне. Летась кончык агуркоў пасадзіла, дык ім выграбу не было.

Выдурнівацца прыкідвацца, дуракаваць. Не выдурнівайся бярыся за розум.

Вы́залець азябнуць, азалець. Вызалела дзень і карасіны не дастала.

Вы́зверак злы, звераваты. Зяць у яе быў такі вызверак, дык яго забілі потым.

Вызнавáць выведваць, разведваць. Малога ў рыззё адзенуць, ідзець вызнаваць, дзе немцы адступаюць.

Вы́казаць выдаць. Цябе б рэзалі, і ты ж бы выказаў нас.

Вы́камандаваць выхітрыць, з нічога нешта зрабіць. Так не так, а ўсё-ткі выкамандаваў сабе на кажух.

Вы́канаць заходзіцца ад болю. Руку яму адарвала, добра такі выканаіць.

Выкат выраз у сукенцы. Такі выкат, што сіські вывальваюцца.

Выкаціць нарадзіць, прывесці. Каза трох казлянят выкаціла.

Вылáджвацца збірацца, адыходзіць. Выпраўляйцеся, выладжвайцеся, сваточкі.

Вы́ладнець папрыгажэць, паправіцца. Так выладнеў на вачах, аж не пазнаць яго. (Ладны значыць пазорысты, паглядны.)

Вы́лівень, вылівак яйка, знесенае без шкарлупкі; яшчэ азызлы, адрузлы. Калі куры ліюцца, ім таўкуць шкарлупінне ад яек. Вылівень ты гэткі.

Вылупак франт, хварсун, моднік. Гэны вылупак са скуры вылупліваецца, абы надзецца ня так, як усе.

Вы́лупіцца прарэзацца, глянуць. З раніцы цёпла было, сонца было вылупілася.

Вымагаць прасіць цану за тавар. Платы не вымагала, колькі давалі, прадавала.

Вы́мантачыць выпрасіць, выцыганіць. Ён усе грошы вымантачыў у маткі.

Вы́маўчаць змоўчыць, не зважаць. Ён крычыць, я трываю, алі часам і ня вымаўчыш.

Вымышлјнне прыдумванне, выдумлянне. Ён ня можаць без вымышлення, усё вымышляіць і вымышляіць, абы ня так.

Вы́мякшыць вырабіць, зрабіць мяккім. Каб вымякшыла шкурку, дык ей добрая футрачка была б. Падушку вымякшыш, дык галаве лягчэй.

Вынас плата пастуху. Не ў нос яму такі вынас, ласейшага чаго хацеў.

Вы́парак неслух. І гэтыя выпаркі-рабяты такія зладзеі.

Вы́паўзень скурка, якую скінуў вуж. Вуж рубашку скінуў; вужы, яны ліняюць, а тады сыходзіць з іх выпаўзень.

Выпінáцца вытыркацца, вылучацца, сіліцца.

Кожны выпінаецца як можаць, каб якую капейчыну заробіць. Ён перад начальствам выпінаецца, каб заўважылі.

Кожны выпінаецца як можаць, каб якую капейчыну заробіць. Ён перад начальствам выпінаецца, каб заўважылі.

Вы́пладзіцца вывесціся. Сінічкі выпладзіліся, дзеці рукамі паролі, дык сініца адраклася.

Выпрљджвацца напінацца, выстаўляцца.

Выпруджваецца што сілы, каб яго заўважылі.

Вы́пукацца надзьмуцца. Як мячык, выпукаецца й коціцца на кароткіх ножках.

Вырабáтываць вырабляць. Хата, дзе скуры партызаны вырабатавалі.

Вырабляць зарабляць. Хай служыць, хай вырабляіць сабе пенсію.

Вырай купка, куст. У Грамніцкім бары знайшлі цэлыя выраі грыбоў.

Выранджáцца вычварацца, капызіцца, строіць з сябе. А не выранджайся дужа, знаім, адкуль ты, дружа. Выранджаўся-выранджаўся, пакуль ня ўср.ўся.

Вырасці стаць, вывучыцца. Ейны мужык урач, і яна сама на ўрача вырасла.

Вырвáн неслух, дуронік, вісус. Вырваноў сваіх прышлюць на лета да дзеда.

Вырый яміна, адкуль выбралі торф. У вырыі вада злецілася, густая стаіць.

Высадкі гародніна, захаваная да вясны. І есці хапіла, і на высадкі асталося.

Высачы́нь, выш вышыня, высакосць. Высачынь такая дух займаіць.

Вы́скрыпаць выстудзіць. Зачыні дзверы, а то ўсё цяпло выскрыпаіш.

Выспрытніца налаўчыцца, набыць спрыт.

Выспрытніліся малыя абіраць вішні.

Выстар, выстарак перастарэлы. Выстарвыстар, а за маладымі ўпальваець. Адны выстаркі асталіся, маладыя пазехалі.

Высцяробы высечаны й згруджаны алешнік. У высцяробах маліннік пашоў.

Вы́талкаваць прыйсці да пэўнай высновы.

Нагаварыліся, паталкавалі, а нічога не выталкавалі.

Вы́тачыцца узысці, прарасці. Вясной запахла, мята вытачылася.

Вытлуміць запамятаваць, забыцца. Мазгі вытлуміла табе, нічога ня помніш.

Вы́тніца плакальшчыца. Вытніца добра такі аплакала сваю суседку.

Вы́тушыць патушыць, пагасіць. Трэба газ вытушыць.

Вы́хаджаны выгадаваны, падрослы. Рабёнак яшчэ ня выхаджаны, малы.

Вы́хадзіцца зведаць гора; яшчэ ачуняць, акрыяць. Ён у яе выхадзіцца, узнаіць, дзе аракі зімуюць. Цяпер пітух адзін выхадзіўся.

Вы́харашыцца прыбрацца, прычапуры́цца. Вымыішся, выхарашышся, дык і свет табе палюбеіць.

Вы́хартавацца прагаладацца. Як выхартываіцца за дзень, дык вечарам усё зесь. Аж духі падхартала (падцягнула жывот). Ён увесь падхартаны (падцягнуты, станісты). (Ад харта паляўнічага сабакі.)

Вы́хвэндаць, захвњндаць вынасіць вопратку, забрудзіць. Выхвэндаў адзежыну, толькі сабаку ў будку.

Вы́цвіцець хапіць гора, нажыцца. Выцвіціць яна яшчэ за ім, гэта пакуль ён такі добранькі.

Вы́церабіцца падрасці, падужэць, вылюднець. Глядзі ты, выцерабіўся малец, не пазнаць.

Выцерак валяшчая. Такі ўжо выцерак, усе цёрлі, а замуж запаўзла.

Вы́цыбацца вырасці. Выцыбаўся малец нявогледдзю. (Цыблы доўгія ногі.)

Выцюкнуць забыцца, вылецець. Мне й з галавы выцюкнула, што збіралася на кірмаш.

Вы́чапкацца выбавіцца, выкараскацца. Яна са сваёй хваробы ўсё-ткі вычапкалася.

Вы́чарнець учарнець. Селіван вычарнеў, худы стаў.

Вычварацца капрызіцца, выкідваць конікаў.

Досіць вычварацца, пара за розум брацца.

Вычмурáць прыдумляць. Не вычмурай, чаго не было.

Вы́чыхацца выпарыцца, страціць градусы. Заторкні чым бутэльку, а то гарэлка вычхаіцца й вадой зробіцца.

Вы́шчыгаліцца прыбрацца, прыфранціцца.

Вышчыгаліўся, як на вяселле.

Вышывальны для вышывання. У мяне былі ніткі вышывальныя.

Выясніцца праясніцца, пасвятлець. Сонца выясніцца, а потым узноў хаваіцца.

Вязáнка звязка дроў, снапкоў. Вязанку за плечы дый пашоў.

Вћзанка вязаная адзежына, свэдар. Вязанку на плечы ўсторкніш, дык і мароз адступіцца.

Вязгала назола, звягло. Змоўкні ты, вязгала!

Вязгаць плявузгаць. Вязгаіш несусвецця нейкае. Вћзістае вязкае. Вязістая дрэва тапор ня хочаць браць, засядаіць у ім.

Вялічча шмат, багата. Невялікае вялічча ў яго, толькі багатага з сябе корчыць.

Назад Дальше