Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Іванавіч Барадулін 7 стр.


Вялічча шмат, багата. Невялікае вялічча ў яго, толькі багатага з сябе корчыць.

Вянок рой. Вянкі пчол на суках віснуць.

Вяркаць плакаць, падаваць голас (звычайна пра дзіця). Хто гэта там вяркаіць?

Вярзці нагаворваць, плявузгаць. Вярэць на яго абы-што, быццам ён ёй мяжу перадраў.

Вясельнік госць на вяселлі. А вясельнікі пілі-елі й усмак пабіліся.

Вясна голад, бясхлебіца. У іх летась такая вясна была, чуць выжылі. А сёлета вясны не было да новіны дацягнулі.

Вятка натоўп, юрма. Так і ходзяць вяткай цэлымі днямі.

Вяхотка звязаная з калючай травы, з вехця мачалка, каб шараваць посуд. Вяхотку сшаравала, пакуль ададрала кацёл.

Вячнíна трывалае, моцнае. Новы кажух гэта ўжо будзіць вячніна.


Гадавік жывёліна, якая гадуецца год. Гэты парасяты не гадавікі.

Гадзíць дагаджаць. Яму гадзіш як благой скуле, а ён цябе ня бачыць.

Гадкі брыдкі. А то ёсь, як рапені, такія гадкія бабы, ідзець, а ў яе жывот на жываце, трыбух на трыбуху.

Гайдамаха гуляка, раскідаха. Ён такі не гайдамаха не прапець.

Галабоні буякі, дурніцы; яшчэ пяніцы. Гэта ўжо галабоня надрузлая, адваленая, такая наспелая сядзіць. Галабоні пяніцы гузаватыя!

Галабурдá лухта, несусвеціца. Ён нясець усякую галабурду як наняты.

Галавабой слізгоцце. Як падмерзніць галавабой будзіць.

Галавар кіпень, голы вар. А на снядання галавар.

Галайстрá голь, галеча. І ў Расіі такая галайстра. Галамызы бязвусы, з голым тварам. І гэны галамызы жаніцца хочаць.

Галанож у чаравіках на босую нагу. Пахмяліцца дык галанож прыпёрся.

Галаруч голымі рукамі. Нёс ваду галаруч, рукавіцы забыўся.

Галасуха плакса. Я такая галасуха была малая.

Галатá голае месца, поле. Стаяць недзі каровы на гэтай галаце, травы німа.

Галдуечыць казаць, балбатаць незразумелае. Збяруцца жыды: гылды́-гылды, галдуечуць, пакуль языкі не запацеюць.

Галјзаваць цягацца. Галезаваіць па дарозі, клопату болі ня маіць.

Галень сшараваны венік, ад якога засталіся адны голыя дубцы. Кінь ты гэты галень, ужо ўшчэнт сшараваўся.

Галець жыць ў нішчымніцы, не мець чаго абуць, надзець. Пагалела б, тады б знала, а то ей матка прэць і прэць.

Галінá схільнасць, прызванне. Яго сыны пайшлі па сваей галіне: адзін лекар, а другі начальнік.

Гáліцца квапіцца. На чужое ня галься, згубіш сваё. Пагаліўся на багацця й узяў пабойню.

Галута безлістоўе, бясснежжа. Уся восінь галутай стаіць ні лісту, ні свісту. Зіма сёлетняя галутай адстаіваіцца, гола будзіць у засеках. Вясна чарнатой стаіць, галутай.

Галы прагны, ахвочы да нечага. Пітух на ежу гал, гатоў усё зесці. На дзевак галы, як кот на сала.

Галяк голае месца, дзе вытаптана й спасчана трава. Казу на галяку навязала, дык яна й сквярэцца.

Гáмнуць схапіць, узяць. Знахопу як гамніць, аж я знячы́веліла.

Гамолка акраец, луста, скібка. Добрую гамолку адваліў, сабе не пашкадаваў.

Гамонак гамана, гамонка. Пяны прыдзіць, тады гамонку будзіць.

Гандлёўшчык гандляр. Цяпер усе хітрыя ў гандлёўшчыкі пашлі, дурных німа.

Ганьбаваць грэбаваць. Анічым не ганьбуе, абы кішэню напхаць.

Гара гарышча. Усцягнулі сена на гару, паспелі. Гарадзішча плот, загароджа.

Ой, вырасла лебяда
Вы́шей гарадзішча

Гáрды горды, каго заела гардыня. Ён чалавек гарды, абы з кім чарку ня возьміць.

Гарлач, гладыш гладкі, паліваны збан. У гарлачу добра захоўваць крупы.

Гарнушак невялікі збанок, болей нагадвае конаўку. Выпі, выпі, мая душачка, з поўненькага гарнушачка! (Мама любіла прыгаворваць.)

Гарчавая гаркаватая. Капусту рана ссеклі, дык яна й гарчавая.

Гарчак горкі яблык, напой, пах. Адных гарчакоў натры. Гарчаку хлібнуў, аж вочы на лоб палезлі. Перац рассыпала, дык смурод на ўсю кухню гарчак пашоў такі.

Гарэлішча пажарышча. На гарэлішчы пра агонь не гаворуць.

Гарэць цвісці. Агуркі ўжо гараць, самы цвет. Гасцíна застолле, бяседа, госці. У добрай гасціні душа спачываіць.

Гасціцца гасцяваць. І жылі мы душа ў душу, гасціліся-радніліся.

Гатљ вокрык адпуджвання. Мы на ваўка: гату, гату, а ён хамыль-хамыль і пашоў.

Гаўкала брахлівы сабака. Ён жа такі гаўкала, ляпа не сцішаіцца.

Гацíць працаваць. Ён гаціць на іх увесь век.

Гбанікі палазы ў санках, якія гнуць у адрозненне ад капанікаў. Трэба ўмець выбраць лясіну на гбанікі, каб не сукаватая была.

Гбацца гнуцца. Нага ня гбаецца, неяк хадзіць. Гваздкі гваздзікі. Ужо й гваздкі прабіліся, неўзабаве загарацца.

Геройка смелая. Ты такой геройкай ня будзь.

Гешэфт справа, інтарэс. Усё гешэфты нейкія водзіць з ім. (Ад ідыш здзелка.)

Гібель шмат, процьма. Сёлета ягад гібель. Гілець, загілець гарэць; яшчэ дужа захацець.

Загілеў малец жаніцца, і слухаць нікога ня хочаць. (Адсюль, відаць, і гіль, і карова чырвонае масці Гілёня.)

Гладка зусім, ушчэнт. Гладка забылася, чаго прышла сюды. Гладка збяднеў.

Гладкі укормлены, дагледжаны, спраўны. Ад таго казак і гладак, што падеў і набак. Яна баба гладкая, спраўная.

Гламыздá нязграбны, неахайны. Такая ўжо гламызда, аж глядзець страшна.

Глінабітка хаціна з жэрдзя й гліны. У глінабітцы зіму перажылі.

Глінянік гліняны гаршчок. У гліняніку крупы лепі ўпрэюць.

Глотнічаць гарланіць, ірваць глотку. Нячым глотнічаць, лепш справай займіся.

Глушнí вушы (грэбліва). Што табе глушні пазаклала, што ня чуіш?

Глыжы, глыжэўе, груд засохлыя, зацвярдзелыя камякі зямлі. Дождж як пашоў, глыжы пабіў, бульба ўзялася, пашла ў рост. Хто палку возьміць, а гэтыя дык грудам.

Глык глыток. Піцця таго ўсяго на два глыкі.

Глюганосы глюгаты. І прыляцеў глюганосы крук.

Глџма глюкаты; яшчэ няветлы. Глюма такая страшная сядзіць, слова ня скажа.

Гнётка тоўстая кішка. Такую грузь падымаў, аж гнётка вылезла.

Гнілінá хваравіты, слабы на здароўе, запáдлівы.

Такая ўжо гніліна, вецер дыхнець валіцца.

Гнуцікі санкі з гнутымі капыламі. Гнуцікі такія лёгкія на бягу.

Гняваш, гнявы (мн. лік)  гняўлівы, сварлівы, злапомны. У гневаша не на мейсцы душа. Гнявы ня ставяць хлявы.

Гнянљць ударыць, грымнуць. Як гнянљ, дык доўга помніць будзіш.

Гой адчайны чалавек, разак. Такі гой нікому не саступіць.

Гойкаць гукаць, крычаць, клікаць. Гойкалагойкала, каб хто дзе. Вы тут грыбы сабірайце, мяне не чапайце, ня гойкайце.

Голлю галяком. На дварэ зіма, а рабёнак голлю бегаіць.

Гоміна шум, вэрхал, гам; яшчэ чутка, прачутка. Гоміна на ўсю хату, нічога не разбярэш. Далёка пра яго гоміна пашла.

Гоншчыкі хто гоніць плыты. Зімой на рум звозюць лес. А вясной, як лёд сходзіць, з пакоту з гары пускаюць лясіны, а іх па рацэ гоншчыкі гонюць.

Гоп гукаперайманне. На адным чаравіку заднік ёсь, а на другім німа, ідзець адзін гоп, другі шлёп.

Грабёлка грабянец, часадла.

А пара-пара грабёлачкі шукаці, А пара-пара русую коску часаці.

Грабінá труна, дамавіна. Якую грабіну зробілі б, дык і з нечага.

Гравінь гравій. Дарогу гравіням усыпалі. Граміла вялікі, здаравіла, моцны; яшчэ няскладны. Грамілу гэтага толькі ў аглоблі запрагаць. Гэны граміла паверніцца, дык і перакуліць лёгка.

Грокат грукат. Ён без нагі, паваліцца будзіць грокату.

Гругнíць бубніць, мармытаць. Нешта гругніць, а я пра сваё думаю.

Грљда змерзлая глеба, без снегу. Па грудзі йсці як на злом галавы.

Грљдам гуртам, юрмой. За ёй кавалеры грудам валяць.

Грузáлкі кавалачкі. Гарбуз разварыўся, толькі грузалачкі дзе-нідзе пападаюцца.

Грузь цяжар. Такую грузь валок, во здаравіла.

Грыбёт хрыбет. А пітух заядлы такі куры́цы выдраў увесь грыбёт.

Гры́вісты з грываю. Конік у нас быў грывісты, спраўны, ляціць, а грыва віх-віх, як мурог пад ветрам.

Назад Дальше