Неяк Інэса здолела ўгаварыць Валодзю на тое, каб звазіць яго на сьвята Дня Перамогі да Стэлы паглядзець на салют.
Гэты дзень магчыма назваць кульмінацыяй іх адносін, калі закаханы майстар, з шырокай усьмешкаю, задраўшы голаў уверх, лічыў залпы, а ягоны твар асьвятляўся чырвонымі, зялёнымі, блакітнымі, белымі й ружовымі колерамі.
Інэса не магла адвесьці позірку. Яна была ўзбуджаная, навакольле падавалася ня толькі сьвяточным, але іх прыватным сьвятам, сьвятлом, прыватным салютам, яна адчувала жарсьць да гэтага грубага мужчыны, яна, доўга не разважаючы, села яму на калені ў крэсла-каталку й пачала з жарам яго цалаваць, гладзячы па галаве, ускудлачваючы яму валасы, кусаючы за вусны. Валодзя кранаўся ейных смочак пад станікам, залазіў у вільготныя майткі пад плясыраванай сукенкаю
Вакол не было людзей, яны назіралі салют падалей ад агульнага натоўпу. Абодва былі распаленыя жарсьцю, абодва кахалі Інэса, нябачна намацаўшы чэлес, была ўзрадаваная, выявіўшы яго напружаным, і няёмкае пытаньне, якое яна ўсё ніяк не магла запытаць, само па сабе зьнікла яна, седзячы зьверху на Валодзі, пасунуўшы ў бок свае майткі й непрыкметна пад сукенкаю дастаўшы чэлес з прарэхі, накіравала ўнутр.
Вакол раздаваліся выбухі, ноч асьвятлялася маланкамі, людзі вакол крычалі Салют! Ура!
Людзі вакол уголас лічылі выбухі: Раз, два, тры, чатыры! Але насамрэч, людзі вакол крычалі Ўра не Перамозе й не Салюту Людзі крычалі Ўра каханьню Інэсы й Валодзі й лічылі рухі палюбоўнікаў, якія, бессаромна разьлічваючы на цёмную ноч й нябесныя водблескі, кахаліся самааддана і шалёна.
ПаветраАднойчы, калі ў Інэсы захварэў старэйшы сын, яна на два тыдні захрасла на бальнічным. У сына была вятранка. Дома быў лязарэт, малодшы, Глебушка, таксама ад брата падхапіў хваробу, але тэмпература была крыху ніжэйшая.
Валодзя назвоньваў Інэсе, ён, што той шалёны сабака, які сядзеў на ланцугу, ірваўся да яе, але адначасова ня быў здольным парушыць адлегласьць, бо баяўся дзяцей, ён баяўся таго, як яны будуць глядзець на яго, у вазку, у гэтым паскудным вазку, ён баяўся хваробы, дакладней, Інэса баялася, што ён захварэе, бо невядома, ці хварэў ён на вятранку ў дзяцінстве. Валодзя, у сваю чаргу, разумеў, як добра ён ведае гэты дзіцячы позірк, гэтыя дзіўныя круглыя вочы гэтая нібыта спалоханасьць, грэблівасьць, а потым вочкі ўбок, і не глядзець на яго, не запамінаць гэтае ўвасабленьне інваліднасьці.
Інэса казала яму, каб ён ня ехаў, дарослы арганізм гэтага не перанясе. Гэта было адзіным, што магла казаць Валодзю Інэса, бо ўсе яе думкі былі зь дзецьмі, якія, здавалася, ляжалі маленечкімі хворымі анёльчыкамі і нават не варушыліся
Інэса суткамі не адпачывала.
Валодзя запіў, узяў сабе колькі выходных з тэхнічных прычынаў і запіў так, як чалавек, які ўсе справы, за якія бярэцца, даводзіць да канца.
ПаветраВалодзя адарваў Інэсу ад сяброў на добрыя паўгады, яна зь імі толькі сазвоньвалася й некалькі разоў бачылася на агульных выходных літаратурных сустрэчах, калі ўсе зьбіраліся разам са сваімі каханьнямі альбо выпадковымі сябрамі й выпівалі, гутарылі на розныя літаратурныя й мастацкія рэчы, а таксама не забываліся на калялітаратурныя Інэса аднойчы ўгаварыла Валодзю паехаць зь ёю на такую вечарыну, дзе Валодзя, хто яго ведае праз што, ці то праз рэўнасьць, ці то праз нейкія комплекы й фобіі, нажлукціўся і пачаў скандаліць, сварыцца з усімі, потым плакаць, потым распавядаць, які ён быў выдатны спартсмэн, і скончылася ўсё няўцямнымі скаргамі на лёс, на жыцьцё й на тое, што ён сапраўдны мужчына, але ніхто яго ня хоча і ня любіць. Інэса памятае, як на тым вечары адзіным спакойным, нібыта пітон, быў Гэня, якога яна ніколі цалкам не магла спасьцігнуць і ня надта добра разумела, нават калі ён выказваў нейкія думкі.
Гэня сама глеба, нерухомы, шалёны, варяцкі, статычны, непрадказальны Ніколі не было вядома, што зараз вырасьце зь ягонай галавы: ці то лебяда, ці то ружа, ці то бяроза, падобная да лёгкага шапаценьня страйнюткай, бела-чорнай думкі пра жыцьцё альбо пра тую ці іншую прачытаную кнігу. Ён заўсёды выглядаў сьвяжэйшым і маладзейшым за астатніх, але тое, што адбывалася пад гэтай вонкавай абалонкай, было невядома нават яму. Гэня называў сябе Дарыянам Грэем, з тым намёкам, што падгніваў знутры, але звонку гной быў нябачны, ён нідзе не прасочваўся, хіба толькі зрэдзьчас зь ягоных вуснаў выпаўзалі сьмярдзючыя і варожыя словы, якія ня мелі адрасату. Час ад часу ад яго струменілася нейкая невядомая хворая энэргія, якая яскрава сьведчыла пра тое, што жыцьцё яго амаль перажавала, і вось яшчэ колькі кавалачкаў ад Гэні і ўсё, баста, ён будзе зьедзены. Гэня з кожным днём усё глыбей закопваўся ў самім сабе, адрываўся ад рэальнасьці, набліжаўся да сваіх, уласных зацікаўленасьцяў, фобій і заняткаў, усё болей замыкаўся ў сабе, і ад яго ўжо патыхала сырою, волкаю глебаю, сапраўдным мокрым пяском.
Гэня пераходзіў межы існаваньня, ён, як Гаўтама, праходзіў этапы спасьціжэньня, але ягонае спасьціжэньне прыносіла яму толькі вусьцішны неспакой, толькі жудасны страх шматлюдскасьці ў сьвеце. Гэня завабліваў у свае сеткі і, калі хацеў, сам мог перажоўваць чужыя косткі, хрумкаючы, праходзячыся ад асалоды языком па нёбе, але Гэня быў інтравертам
ПаветраГэта быў звычайны дзень, клясычна звычайны, такі ж звычайны, як і ўчорашні. Нічога не прадказвала нічога. Усё было. Усё было тут і цяпер. І была раніца, і быў пакой у лякарні. І быў халодны, сьветлы, бледны мужчына ў белым халаце, які сядзеў за сталом, таксама белым і халодным.
Стол перад Інэсаю быў карычневы, але ад яго таксама ішоў зімовы холад Сьцюдзёнасьць, унутраны страх, мітычны жах, дрыготка, спапялюшаныя рукі Тая самая вусьціш, якая ёсьць перашапачатковай, старажытнай, глыбіннай.
Э-э-э. Аналізы гатовыя, але я нават ня ведаю, як на гэта рэагаваць. Тое, што ў вас балела пад пахаю й намацвалася невялічкім каменьчыкам у правай грудзі, гэта, як паказвае рэнтген, мамаграфія й пункцыя, ёсьць цыбулінкі глядыёлуюсаў.
Прабачце, доктар Віян! Што гэта? Кветкі?!
Дакладна ня рак, але кветкі. Мы пакуль ня ведаем, як гэта лячыць, але прапішам вам хіміятэрапіяю альбо гармоны, паглядзім Можа быць, калі пагодзіцеся, пачнем экспэрымэнтальнае лячэньне радыяактыўнымі пігулкамі, прашыўкамі Чакайце, калі гэта кветкі, можа быць, дастаткова іх выдзерці, альбо там, ня ведаю, як з градкі выкарчаваць?
Разумееце, тут справа такая Дзьве вялікія цыбулінкі ўжо пусьцілі дзіцячыя парасткі па суседніх ворганах, таму ніякая апэрацыя й праполка тут не дапаможа Інэса вярнулася дамоў, пайшла на гаўбец, зачынілася й горка заплакала. Глебушка й Міхаська, прытуліўшыся насамі да шкла, убачыўшы, як мама плача, таксама заплакалі, пакрываючы вакно з боку пакоя доўгімі струменьчыкамі салёнай вадкасьці, пакідаючы адбіткі сваіх пальчыкаў, пакідаючы празрыстыя сопелькі, якія, павольна сьцякаючы, абядноўваючыся, стваралі сапраўдныя міні-рачулкі.
У целе Інэсы знутры пачалі расьці кветкі, і ніхто ні дактары, ні сябры, ні знаёмыя ня ведалі, што рабіць: плакаць, сьмяяцца, піць, сьвяткаваць альбо верыць у цуд.
ПаветраПраз колькі месяцаў Інэса моцна схуднела й стала такой лёгкай, што часам мусіла трымацца за каго-небудзь, каб яе ня зьнёс вецер. Яна пачала атачаць вакол сябе кветкавы водар, і побач зь ёю назаўсёды пасяліліся матылі, пчолы й маленькія, хуткія, амаль незаўважныя птушачкі.
Яе лёгкія, сэрца, грудзі парасьлі знутры ня толькі глядыёлусамі, але й колкімі маленечкімі ружамі, хрызантэмамі й памаранчавымі календуламі. І кожным разам, як яна штосьці прамаўляла, зь яе рота вылятаў пылок.
Інэса жыла, і была, як вецер, і была, як поле кветак, і вакол сябе насіла сонца, водар і адвечную вясну. Інэса жыла, і была сапраўдным кветкавым садам. Сыноў гэта забаўляла, яны любілі новую маму, якая з кожным днём нагадвала салодкі кветнік, нагадвала казку, магію, нагадвала пра тое, што сьвет можа дзівіць і прыносіць асалоду ў любым выпадку, у любым стане, у любой дамоўленасьці з жыцьцём, Богам, дяблам, Быцьцём.
ПаветраЗ усіх сваіх пражытых гадоў Інэса асобна вылучала першыя, калі яна прыехала ў Менск другім разам, пазнаёміўшыся зь Янам, Вітаўтам і Гэнем. І асобна ў яе гэтыя ня надта далёкія, але ўжо аддаленыя гады, памятаюцца празь Яна, які на той час быў ёй як старэйшы брат, але Інэса марыла пра большае. Ян быў вельмі ўважлівы да яе, ён выконваў усе яе просьбы, загады, падтрымліваў яе пачынаньні з фатаграфаваньнем. Ян, як потым Інэса высьветліла, заўсёды быў да яе звышуважлівы, калі заставаўся адзін, калі ў яго не было аніякіх каханьняў і дзяўчын. Толькі ў тыя часы самоты, ягонай уласнай свабоды, ён часта бачыўся зь ёю, часта наведваўю Гэню, сазвоньваўся зь Вітаўтам. Менавіта гэтая рыса ягонага характару спачатку заблытала, а потым пачала моцна раздражняць ня толькі Інэсу, але й усіх астатніх, бо гэта расцэньвалася як зьнявага, як легкадумнасьць, як тое, што сярод мужчын лічыцца жанчыназалежнасьцю, быццам бы Ян станавіўся рабом і, акрамя свайго новага каханьня, захапленьня, больш нічога й нікога ня бачыў, забываючыся на сваіх сяброў.
Ян быў як вада, ён перацякаў і струменіўся праз жыцьцё, праз прадметы жыцьця, празь сяброў і праз здымныя кватэры, і для яго ўласнай дамбаю апыналіся жаночыя целы, жаночыя похвы, заляцаньні й каханьні. Гэта было ў яго стыхійна, як быццам шторм на моры, які руйнуе навокал караблі і можа апантана сьціхнуць, так і Ян, спачатку штурмаваў абект каханьня, а потым раптоўна прачынаўся і бачыў, што вакол яго штыль і яму да ўсяго абыякава, тады ён успамінаў сяброў.