Мімікрыя - Аляксандар І. Бацкель 6 стр.


Ян быў як вада, ён перацякаў і струменіўся праз жыцьцё, праз прадметы жыцьця, празь сяброў і праз здымныя кватэры, і для яго ўласнай дамбаю апыналіся жаночыя целы, жаночыя похвы, заляцаньні й каханьні. Гэта было ў яго стыхійна, як быццам шторм на моры, які руйнуе навокал караблі і можа апантана сьціхнуць, так і Ян, спачатку штурмаваў абект каханьня, а потым раптоўна прачынаўся і бачыў, што вакол яго штыль і яму да ўсяго абыякава, тады ён успамінаў сяброў.

Ян Трэба аддаць яму належнае менавіта Ян прыдумаў зьбірацца па выходных на вечары літаратуры й мастацтва. Паглынаў кнігі стосамі, тапіў раманы ў сваіх рэках, у сваіх струменях жыцьця Ён зь дзяцінства на гэта хварэў і зь дзяцінства апантана захапляўся пісьмом, ён пісаў апавяданьні, казкі, і пісаў іх так жа захоплена, як і кахаў, але ў літаратуры гэта часта не ішло на карысьць, яго вільготныя тэксты мусілі пасьпець абсохнуць, але ён не даваў ім сохнуць, бо празь яго цела праходзіў буйны струмень думак, вобразаў, сюжэтаў.

Інэса хацела жыць зь Янам, хацела кахаць яго ўсім сэрцам, але, калі паветра дзьме на ваду, вада толькі цячэ хутчэй.

Паветра

Інэсу пачало нястрымна цягнуць у лес, на прыроду, да возера, да рэк, да сасновых бароў, яна ўпершыню за колькі год успомніла, што даўно не была ў сваёй вёсцы, ня бачыла сваю маці, ёй было цікава, як там Юрка, які, напэўна, ўсё-ткі сьпіўся канчаткова Інэса паехала зь дзецьмі. Узяла ў Яна машыну й выправілася. Але пасьпела даехаць да леса свайго дзяцінства, калі дзеці пачалі прасіцца ў туалет. Інэса спынілася й вырашыла зрабіць перапынак з гарбатаю ў тэрмасе й бутэрбродамі.

Інэса стаяла, паглыбленая ў свае думкі, вецер лашчыў яе залатыя валасы, яна адчувала ўнутраную гармонію, кветкі яе мякка казыталі.

Раптам дзеці знайшлі гняздо, дакладней, кавалак ад яго, напэўна, перапёлкі ці яшчэ якой птушкі. Малодшы, Глебушка, кліча: Мама, мама! Мы гняздо знайшлі, і тут нават шалупінка ад яйка!. Старэйшы, Міхаська, тыцкае ў гняздо ўказальным пальчыкам. На дваіх ейным дзецям адзінаццаць год шэсьць аднаму, пяць другому. Інэса глядзіць на рэшткі гнязда.

 Гэта старое раскіданае гняздо, кіньце яго!  кажа Інэса й прысядае долу да кошыка. Спачатку яна дастае тэрмас, потым сваю любімую кнігу, пацёртую й зашмальцаваную, з такімі тлустымі старонкамі, што іх можна лёгка нашынкаваць і зварыць бульлён Інэса ў дарогу ўзяла Вясну ў Фіяльце, і іншыя аповесьці й апавяданьні.

Адпачынак, сьвежае паветра, вецер, прадчуваньне роднай хаты

Паветра

Дома яе чакала маці, сястра й брат, якія ўжо сталі дарослымі й мелі сваё, прыватнае жыцьцё. Брат быў падлеткам і вожыўся ад усяго: ад абдымкаў, гутарак, дотыкаў, ён амаль адразу зьбег з хлопцамі гуляць у футбол. Сястра ж, якая толькі-толькі пераступіла мяжу юнацтва, пільна разглядал Інэсу, цікавілася яе сукенкаю, яе рэчамі, пыталася пра гарадзкое жыцьцё Вечар яны правялі добра, адчуваючы яднаньне, нават маці не асабліва жалілася на жыцьцё.

І здавалася б, што нічога дрэннага здарыцца ня можа бо ўсе ўжо пасьпелі заўважыць, як моцна Інэса схуднела, пасварыцца на яе за гэта, павойкаць з нагоды й суцішыцца, як Інэсу рана ранкам, сярод цішы й спакою, пабудзіў тэлефонны званок, званіла Валя, жонка Вітаўта Яна ня плакала, але гаварыла не сваім голасам.

Інэса толькі слухала Валю і праз усхліпы цьмяна разумела, што менавіта адбылося.

Як толькі яны скончылі размову, Інэса ўключыла сьвятло ў пакоі й адразу набрала дрыжачымі рукамі Яна.

 Божа, які жах! З кім з нас Вітаўт размаўляў апошні раз, не з табою?

 Не, Інэса, не са мною.

 Я ў сваёй вёсцы Пакіну дзяцей тут і адразу паеду ў Менск Наведаю Гэню, і тады да Валі, каб дапамагчы з арганізацыяй пахаваньня Мо Гэня нарэсьце пакіне кватэру, яны ўсё-ткі зь Вітаўтам блізкія сябры, вучыліся разам  Наконт Гэні ня ўпэўнены, ён не выходзіў з дому, ты ж ведаеш, недзе ўжо два гады Ладна, я сёньня не пайду на працу, застануся дома, трэба падумаць Заўтра пабачымся, займіся там з Валяю справамі, а я ўжо падтрымаю Здаецца, мяне проста пакінулі ўсе сілы сёньня штосьці рабіць Паспрабуй Гэню выцягнуць з кватэры. Пакуль.

 Пакуль.

Кніжныя паліцы

Вітаўт жыў у раёне, які быў адным з самых старых у горадзе і адным з самых шалёных на бойкі сярод мясцовых.

Усе дамы вакол былі пяціпавярховымі і ня мелі ліфтаў, як ня мелі й падязных дарожак для інвалідаў і парковачных месцаў для машын. А ўладальнікі кватэраў славіліся адсутнасьцю адукацыі. Гэты раён ад самага пачатку, ад першай пакладзенай цагліны быў ахвяраваны тым грамадзянам, якім была прапісаная хімія ў савецкія часы. Цяпер ужо іх дзеці праходзілі хімію й прапівалі свае арганізмы. Аднак кватэры тут каштавалі танна, што й тлумачыла Вітаўтаў выбар.

 Божа, які жах! З кім з нас Вітаўт размаўляў апошні раз, не з табою?

 Не, Інэса, не са мною.

 Я ў сваёй вёсцы Пакіну дзяцей тут і адразу паеду ў Менск Наведаю Гэню, і тады да Валі, каб дапамагчы з арганізацыяй пахаваньня Мо Гэня нарэсьце пакіне кватэру, яны ўсё-ткі зь Вітаўтам блізкія сябры, вучыліся разам  Наконт Гэні ня ўпэўнены, ён не выходзіў з дому, ты ж ведаеш, недзе ўжо два гады Ладна, я сёньня не пайду на працу, застануся дома, трэба падумаць Заўтра пабачымся, займіся там з Валяю справамі, а я ўжо падтрымаю Здаецца, мяне проста пакінулі ўсе сілы сёньня штосьці рабіць Паспрабуй Гэню выцягнуць з кватэры. Пакуль.

 Пакуль.

Кніжныя паліцы

Вітаўт жыў у раёне, які быў адным з самых старых у горадзе і адным з самых шалёных на бойкі сярод мясцовых.

Усе дамы вакол былі пяціпавярховымі і ня мелі ліфтаў, як ня мелі й падязных дарожак для інвалідаў і парковачных месцаў для машын. А ўладальнікі кватэраў славіліся адсутнасьцю адукацыі. Гэты раён ад самага пачатку, ад першай пакладзенай цагліны быў ахвяраваны тым грамадзянам, якім была прапісаная хімія ў савецкія часы. Цяпер ужо іх дзеці праходзілі хімію й прапівалі свае арганізмы. Аднак кватэры тут каштавалі танна, што й тлумачыла Вітаўтаў выбар.

Пазаўчора ў суседнім доме пяны госьць нанёс свайму сябру трыццаць нажавых раненьняў, дапіў гарэлку й заснуў, а прачнуўся, калі перад ім стаяла міліцыя й заплаканая сьвежасьпечаная ўдава, якая вярнулася з начной зьмены.

Разгублены сабутэльнік так і ня здолеў аднавіць у памяці храналёгію падзеяў мінулага вечара.

Сёньня сьнег ля падездаў быў прыбраны ў высокія гурбы, і дзеці з казыркоў ныралі ў ягосьнег, ім было весела да дарослых турботаў яшчэ далёка. Вітаўт зьняў кватэру амаль тыдзень таму, на вуліцы імя нейкага камунякі, невядомага нікому з новага пакаленьня. Якраз пайшлі ўгору справы з мастацкімі замовамі, і ён зьбіраў сяброў, каб адсьвяткаваць навасельле й успомніць добрую кніжную традыцыю.

Першаю прыйшла Інэса, яна пакінула дзяцей на нянечку, якая зьнешне выглядала так, быццам бы ёй самой патрэбны быў дагляд, але дзеці яе слухаліся й любілі.

Другім на парозе зьявіўся Гэня, увесь спатнелы, вочы чырвоныя, ён першаю справаю скінуў зь сябе кажух і пачаў здымаць праз галаву швэдар, пад якім быў яшчэ адзін Змакрэлы, спужаны, ён толькі скасабочана пасьміхаўся, трымаючы ў руках пакет з суседняй крамы, у якім месьціліся бутэлька каньяку, дзьве бутэлькі віна й тры невялічкія шклянкі Глікадзіну з аптэчнага кіёску. Гэня заставаўся самім сабою пры любых абстваінах: зімою, стужаю, летам, сьпякотаю, у гасьцях, дома, за працаю

За Гэнем амаль адразу пазваніў у дзьверы Ян, які прывёў з сабою паўнаватую дзяўчыну зь імем Нэля, якая гучна жавала жуйку, крыху прыадкрываючы намазаныя барвоваю памадаю вусны. Ян адразу перадаў заплечнік Вітаўту, каб той дастаў зь яго тры плястыкавыя пляшкі разьліўнога піва й адну бутэльку ўіскі і паклаў усё ў лядоўню якаснае піва варта піць халодным, але зь цёплымі рукамі, так быццам бы любяць казаць у цяперашнім сьвеце.

Здавалася, Вітаўт больш нікога не чакаў, але празь дзесяць хвілін, калі ўсе сябры, разьмясьціўшыся на кухні, разьлівалі піва й палілі, у дзьверы пагрукалі, Вітаўт адчыніў і ўбачыў Вераніку, дзяўчыну, зь якой ён разышоўся колькі год таму.

 Ну прывіт, мой смачны мужчына! Хаваесься ад мяне?  Вераніка, прымружыўшы вочы, абхапіла Вітаўта за шыю і падаравала яму доўгі пацалунак.

Вітаўт зь сілаю адарваў ад сябе дзяўчо.

 Слухай, як ты даведалася маю адрэсу?!

 Не скажу, даражэнькі, а то пасвару цябе зь сябрам!  Вераніка ўсьміхнулася й зьняла паліто, з-пад якога на сьвет выглянула вязаная кофта з глыбокім выразам, што адкрываў неверагодны від на пульхныя грудзі, паднятыя станікам.

 Ладна, ты гэта, заходзь, вядома, але сёньня ў нас вечар занядбана-варяцкага дзяцінства!

 Ой, ну ведаю я, я прачытала Граса, так што ня парся, я маю колькі пытаньняў і адказаў!  Вераніка накіравалася ў пакой, па дарозе раскідаўшы ў розныя бакі свой абутак, і не пасьпела яна як сьлед агледзецца, як раптам яе позірк спыніўся на сьценцы, і Вераніка закрычала праз калідор у кухню, куды выправіўся Вітаўт: Знатныя ў цябе паліцы, Вітаўт! Сам ці ня сам?!

 Сам-сам! Учора толькі скончыў! Гэта мой гонар, я палічыў, што нашмат эканомней будзе самому сканструяваць і павесіць кніжныя паліцы. Тут даўжыня 250 сантымэтраў і вышыня 200, і вісіць цяпер недзе пад 500 кіляграмаў кніг, усе з маёй уласнай калекцыі Вітаўт пачаў з крыку, але скончыў звычайным гоманам, калі дайшоў з кухні да Веранікі, трымаючы ў руках шклянку нефільтраванага піва.

Назад Дальше