Мімікрыя - Аляксандар І. Бацкель 7 стр.


 Блін, вусьцішна неяк на гэта глядзець, але сапраўды ўражвае. Такія паліцы павесіць!

 Так, уражвае!  дадае Інэса, выходзячы з кухні й ладкуючы агульны стол у пакоі, каб нарэсьце пачаць тое, дзеля чаго яны й сабраліся.

З кухні вярнуліся й астатнія: Гэня і Ян са сваёй спадарожніцай Нэляй. Сёньняшні вечар быў не такі й просты, кожны па дамове мусіў прачытаць адну з кніг: Іен Бэнкс Асіная Фабрыка, Агота Крыстоф Тоўсты сшытак, Гюнтар Грас Бляшаны барабан, Энтані Бёрджэс Завадны апеяльсін і ўсе сябры рыхтаваліся гутарыць на тэму сапсаванага дзяцінства, варяцтва, вычварэньняў.

Яшчэ колькі хвілін перасоўваньняў і ўладкоўваньняў сваіхцелаўваколсталайпітва,  іможнапачынацьлітаратурны вечар, які далей будзе зафіксаваны па-канцылярску суха й амаль безэмацыйна, бо запісвалася ўсё ад самага пачатку, як і запаміналася неайхайна, навобмацак, праз прызму алькаголю й невядома чаго яшчэ, што пакідала пасьля сябе толькі даўжэзныя, нікому непатрэбныя маналёгі, перапыненыя й разьбітыя кароткімі паўзамі, каб мець магчымасьць глынуць сьвежага паветра, хай сабе і разам з тытунёвым дымам:

Ян. Трэба сказаць, што я якраз люблю такіой дыямэтральны дуалізм. Калі адныя абліваюцца сьлязьмі шчасьця й замілаваньня, а ў цябе кніга выкліквае зьдзіўленьне й раздражненьне, і ты знаходзіш сабе іншых, тых, хто кажа, што гэтая кніга проста сьмецьце. Здаецца, Асіная Фабрыка мае ўсе падставы для існаваньня Месцамі жудасная, месцамі непрыемная, і, нягледзячы на агульную маруднасьць апавяданьня, адарвацца ад рамана складана, хочацца ведаць, што ж далей. У мяне раней было як, Шатляндыя гэта краіна пустэльных выспаў з чэзлаю расьліннасьцю, якую раз-пораз ядуць дурныя авечкі, але тут усё інакш, вядома, тут ёсьць усё гэта расьліннасьць, авечкі але тут яшчэ ёсьць міні-выспа й дом, дзе склеп забіты мяхамі з порахам і жыве дзіўная сямейка: бацька, які захоўвае Вялікую таямніцу ў сваім габінэце й спрабуе падарваць грамадзскасьць сваімі сакрамэнтальнымі адкрыцьцямі, напрыклад, манаграфіяй пра тое, што Зямля ня круглая, а ўяўляе сабою стужку Мёбіюса, або як па пердзежу даведацца, што чалавек еў і які ў яго настрой, характар; Фрэнк, які ня можа вырасьці зь дзяцінства, будуе запруды, плаціны, ладзіць вайнушкі з плястмасавымі салдацікамі, але ня толькі зь імі, часьцяком у расход ідзе й жывы матэрыял, яшчэ ў Фрэнка ёсьць Асіная Фабрыка, Ахвярныя Слупы, Бункер і шмат іншых зразумелых і цікавых толькі яму мястэчак, і Фрэнк захоўвае тры самыя жудасныя таямніцы свайго шаснаццацігадовага жыцьця: яго старэйшы брат Эрык зьехаў з глузду падчас працы ў бальніцы па даглядзе за слабавумнымі дзецьмі й цяпер падпальвае сабак і есьць дажджавых чарвякоў, маці яна кінула іх, потым праз тры гады прыехала на дзявятым месяцы цяжарнасьці на байку, па-хуткаму нарадзіла й праз два дні пасьля родаў зьехала ў невядомым кірунку, сам Фрэнк ужо тройчы пасьпеў забіць, прычым ягоны падыход да забойстваў уражвае. І, напэўна, самае галоўнае ў кнізе, што пралівае цьмянае сьвятло на ўсё гэта дзікунства й шалёнае дзяцінства яму сабака, яшчэ калі ён быў малым, адгрыз пісюн зь яйцамі, так, што ён ня толькі ня здольны мець нейкія полавыя зносіны, але й ссыць, як баба Па-мойму выдатна! Аўтар рэжа па жывому без наркоза, ломіць сваю праўду, гвалціць мозг.

Гэня. Дзякуй, Ян, за кароткі зьмест, але я вось што скажу. Кніга мяне не спалохала і не зьдзівіла. Усё, што тут апісана,  гэта, вядома, брыдка, агідна, але ня вусьцішна, таму што хваравіта, таму што па-дурному, таму што самі героі не разумеюць, хто яны такія ёсьць на самой справе.

Тут няма гэтага погляду назад, у мінулае, няма раскаяньня! Калі б было раскаяньне, тады было б вусьцішна ад усьведамленьня таго, што нарабіў. Але аповед вядзецца пра ненармальныя рэчы цалкам нармальнай мовай, быццам бы так і трэба. А галоўны герой не ўсьведамляе сваю ненармальнасьць Ён лічыць сябе ў параўнаньні са сваім братам, Эрыкам, цалкам нармальным. І ён жахаецца таго, што Эрык падпальвае сабак, але ён сам ня так даўно сапраўды гэтак жа падпальваў зайцаў ды наогул забіў трох дзяцей. Але гэта для яго цалкам нармальна, гэта як мае быць, і ён зусім не дакарае сябе, і нават у фінале, калі адчыняецца таямніца Фрэнка, ён знаходзіць рацыянальнае тлумачэньне сваім забойствам і нічога не адчувае да тых трох дзяцей, якіх ён забіў, хоць па ягоным жа рацыянальным тлумачэньні ўсё гэта было дарэмна. Ён проста перакладае віну за ўсё на свайго бацьку. Але сябе вінаватым не адчувае. Гэта вельмі проста перакласьці ўсё на бацькоў, абвінаваціць іх

Нэля. Ой ну мля, што-та ў вас тут неяк інтэлектуальненька А вы будзеце ўвесь вечар так? Га? А то мне ўжо спаць хочацца.

Вераніка. Ты лепш пі, даражэнькая, і маўчы, усім вядома навошта Ян цябе прывёў Ладна, да кнігі Вінаваціць бацькоў гэта клясыка, гэта самае лёгкае Я лічу гэтую кнігу бяздушным стварэньем. Я не магу чытаць кнігі, дзе апісваецца зло дзеля самога зла, бруд дзеля бруду, дзе няма катарсісу, дзе няма адчаю аўтара, дзе няма нейкага тлумачэньня, філязофіі! У мяне паўстае пытаньне: Навошта? У нашым сьвеце і так шмат розных паганых і жудасных рэчаў. Навошта запаўняць гэты сьвет яшчэ большым дзярмом? Адна справа пісаць пра зло, каб паказаць, якім яно можа быць, і каб людзі ўбачылі, да чаго той ці іншы дрэнны ўчынак можа прывесьці, каб даць зразумець, што так нельга, ня варта, ня трэба! Але цалкам іншая справа пісаць пра жахі проста таму, што гэта вусьцішна ці, лепей сказаць, эпатажна. Бэнкс на гэта й разьлічваў? Малайца! Правільна разьлічыў ён прыўнёс з сабою супярэчлівае ўражаньне. Можна яму папляскаць! Гэтая кніга пабудаваная на чалавечай тупасьці, якая ніяк не ўсьведамляецца, якая проста замоўчваецца, на гэтым чортавым экспэрымэнтатары з хваравітым розумам. Я да канца не чытала, проста прагартала, дрэнь!

Вітаўт. Ой, Вераніка, што ты лезеш са сваімі не спадабалася Тут проста гульня з таямніцаю, якая на працягу ўсяго раману трымае чытача. Мала цяпер такіх пісьменьнікаў, здольных трымаць сюжэт на адной падзеі, на адной галоўнай рэчы. А потым усё адразу раскрываецца, і ўсе шматлікія дзівацтвы й намёкі складаюцца ў адну карцінку, становяцца зразумелымі й маніякальнасьць апавядальніка, і шматлікае іншае. Мне падабаецца, што тут ёсьць тлумачэньне. Бацька Энгус не рэгіструе ўласнае дзіця, не пускае яго ў свой габінэт ні ў якім разе, кульгае ад таго, што ягоная жонака зь вельмі свабодалюбным характарам адразу пасьля родаў пакаціла на матацыкле ды зламала яму нагу. Ён, акрамя таго, пра што казаў Ян, склаў энцыкляпэдыю вымярэньняў уласнага дома, куды крапатліва занесена ўсё: ад даўжыні ножак стала й тэлефоннага дроту да ёмістасьці лыжкі, ён прымусіў сына вывучыць усё гэта на памяць, рэгулярна правярае. Гэта ж неверагодна сакавіта, гэта цудоўны раман Мяне ўласна ў некаторых момантах ён узбудзіў! Усе мусяць даўно зразумець, мужчына без жанчыны ператвараецца ў лайно, у падабенства, у маньяка, у шалёнага маньяка! Усе мужчыны такім чынам губляюць чалавечае аблічча, а калі вам яшчэ адрэзаць хуй! Тут увогуле адбудзецца дзікае, шалёнае ператварэньне ў невядома каго ці што!

Усе пакрысе пьюць ўіскі, разьліўное нефільтраванае піва, набытае ў суседняй міні-піўнуншцы на рагу дома каньяк хтосьці ўжо перайшоў на мянтолава-мятны Глікадзін кураць цыгарэты, сігарылы, лёгкую траўку закусваюць сырам, памідорамі, белым, чорным хлебам, цытрынаю, памэлаю, аліўкамі, ядуць вэнджанае мяса, рвуць зубамі вэнджаны сыр запіваюць усё зялёнай халоднай гарбатай, кока-колай, фантай, цытрынавым сокам, ананасавым сокам, яблычным сокам, вадою з распушчаным парэчкавым варэньнем, пьюць каву, дзьмухаюць на гарачае, мружацца ад халоднага, патнеюць ад сьпякотнага

Інэса. Яшчэ ў дзяцінстве я не магла спакойна назіраць за тым, як хлапчукі з маёй вёскі, зьбіраючыся на футбольным стадыёне, прэпаруюць безабаронных лялячак, жабак, кузурак, жукоў-насарогаў, як яны ловяць мышэй і галубоў і бьюць іх камянямі з рагатак Ва ўсім гэтым было столькі першабытнага зьверства, глупства, непатрэбнасьці й неабгрунтаванай жорсткасьці, што я проста згубіла падлік аплакваньням няшчасных кузурак і ўласную няздольнасьць неяк паўплываць на малалетніх садыстаў. Я проста назірала, часам заплюшчвала вочы ад вычварэнстваў, але ніколі іх не спыняла, я таксама была часткаю гэтага Калі нехта зь іх у больш сталым узросьце пераключыўся на кацянят, шчанюкоў, а потым і на бамжоў я ўжо не зьдзіўлюся Дзіўная кніга, так, але для мяне яна нішто. Дзіўная сямейка, дзіўныя людзі, дзіўныя падзеі, дзіўная Фабрыка. Шчыра кажучы, на пачатку ўсё здавалася мне такім неверагодным трызьненьнем. Усё апісана цынічна й холадна, што нехаця пранікаесься гэткім жа настроем, у такім выпадку пісьменьнік фантастычна з гэтым справіўся. Зь іншага боку, ніякага напружаньня й ніякага катарсісу Напружаньне не нарастае на працягу ўсёй кнігі, а толькі ўзрастае хвалямі мэдычная зацікаўленасьць да таго, як менавіта герой дасьць рады таму ці іншаму чалавеку Напэўна, я маньячка, але толькі так і зацікавіла.

Назад Дальше