Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль І. Бутэвіч 6 стр.


Ён пазіраў на яе, а вочы былі поўныя вірлівага бляску.

 А цябе?

 Маняй. Марыя я, паправілася дзяўчына.

 О, Іван ды Маря Добрая пара.

 Адкуль вам вядома, што добрая?

 Давай на «ты», тады і сама зразумееш.

 Бач, які скоры: ні села ні пала, дай бабе сала.

 Ад сала я не адмовіўся б, але ў вас яго няма. Таму есці нанач шкодна, неяк асабліва ажыўлена прамовіў Іван.

 Я ведаю, што шкодна, засмяялася дзяўчына. Таму і не прынесла. А вось для сугрэву пастараюся што-небудзь знайсці

Не паспеў Іван запярэчыць, што ноччу піць яшчэ больш шкодна, чым есці, як Марыя знікла ў хаце. Праз хвіліну вынесла ватоўку.

 Вось, бацькава, прамовіла. Перад адыходам на фронт пакінуў. Я накрываюся. Але ж я ў хаце, а герой вайны на вуліцы мерзне. Непарадак

 Адкуль ты ведаеш, што герой? ніякавата прамовіў Іван і захінуў крысо шыняля, з-пад якога маглі б вылузацца некалькі медалёў і ордэн.

 Бо ў негерояў шынялі цэлыя, кусліва засмяялася Марыя.

 Пабыла б пад агнём, не казала б, што холадна, нібыта пакрыўдзіўся Іван.

 Хапіла нам такога агню і такога холаду, што не дай Бог нікому, пасурёзнела Марыя. Калі вёска гарэла

 Выбачай, я не хацеў пакрыўдзіць, апраўдваўся Іван.

 Тады бяры ватоўку.

 А куды мне яе? На шынель не налезе

 Скінь шынельку. Ватоўка цяплейшая.

 Не магу, шынель вайсковая маёмасць. Адказваць давядзецца.

 А ты яе зверху, на ватоўку нацягні. І цяплей, і выгляд геройскі захаваецца

 Ну й вострая ты. Вось вазьму і затуплю язычок. Іван зрабіў рух, нібыта хацеў абняць Марыю.

 Цішэй-цішэй, герой! Бач, як коні панеслі! Глядзі, каб не выкулілі

Іван зніякавеў, прысеў на зенітку, змоўк. Марыя села побач, таксама маўчала. Пасля нечакана для сябе пачала расказваць пра сваю вёску, калісьці вялікую і шматлюдную, пра сямю, нядаўнія і ўжо незваротныя школьныя гады. Іван слухаў, падтакваў, часам пра нешта пытаўся. Затым згадаў сваё жыццё даваеннае і цяперашняе, франтавое.

Не заўважылі, як прамінула ноч, як світанак зачапіўся за ствол зеніткі. Яны мо і далей гаварылі б, расказвалі, смяяліся б, згадвалі мінулае, але капітан Пекушаў загадаў сабраць зенітчыкаў.

Гаворку Марыя з Іванам працягнулі і другім днём, і трэцяй ноччу.

 Глядзі, дзіця, не загаворвайся, перасцерагала маці. Яму што сёння тут, а заўтра ў паход. Сёння жывы, а там

 Што вы, мама, кажаце! успыхнула Марыя. І было не зразумець: ці то сябе апраўдвае, ці Івана шкадуе.

 Кажу, бо ведаю, наглядзелася нязлосна адказала маці.

Мінула больш за тры тыдні. Рота Руслана Пекушава ўсё кватаравала ў Вялікай Бярозе. Шмат хто з салдат сапраўды добра пазнаўся з мясцовымі дзяўчатамі і ўдавіцамі. Не хаваючыся, хадзілі адно да аднаго. Салдаты паспелі некаторым нават зямлянкі падрамантаваць, падрыхтаваць да зімы. Як бы ў падзяку.

І толькі Марыя не дазваляла сабе нічога большага за размовы ды жарты. Адно шкадавала Івана. За гэты час залатала ўсе прабоіны і прапаліны на ягоным шынялі, вымыла гімнасцёрку, зацыравала дзірачкі, нават кальсоны перамыла, за што надоўга трапіла на вострыя языкі вяскоўцаў.

Каманда на выступленне прагучала так нечакана, што многія вайскоўцы і развітацца не паспелі. Марыя была ў гэты час на полі. Вайсковую калону заўважыла, калі тая мінала бліжэйшы лясок. Кінулася напярэймы. Але толькі здалёку ўбачыла Івана. Ён махаў рукой і нешта крычаў. Ды хіба за далеччу пачуеш?

Дзяўчаты, якія праводзілі сваіх новых знаёмых, перадалі, што Іван абяцаў вярнуцца пасля вайны і абавязкова аддаць ватоўку.

 Ага, чакай, аддасць, прамовіла маці, калі даведалася пра Іванаў намер. Многа такіх было, да гэтага часу аддаюць. Калі ўсё аддадуць, што некалі нехта наша забраў, то багацеямі станем

 Але і не збяднеем без той ватоўкі, агрызнулася Маня. Не гэтулькі дабра прапала. А тут чалавеку паспрыялі

 Вельмі ты шкадаўлівая, мая дачушка, прамовіла маці, але гаворкі пра ватоўку больш не заводзіла.

Ішоў час, ды не аціхалі размовы пра пекушаўцаў. У некаторых сельскіх жанок пачалі раптам акругляцца жываты. Нібыта яны на тых кароткачасовых салдацкіх харчах распаўнелі. Марыя пазірала на іх, і яе даймалі дзіўныя пачуцці. А мо дарэмна яна каму патрэбна такая зацятасць? Так можна і звекаваць у дзеўках. Дзе ты цяперашняй парой набярэшся жаніхоў. А вайна ўсё спіша

Нечакана Іван прыслаў трохкутнік. Пісаў, што памятае, дзякаваў за ўсё добрае, за Маніну шкадаўлівасць і дзе ён пачуў гэтае слова, няўжо ад маці? абяцаў пасля вайны абавязкова прывезці ватоўку.

Зноў мільгалі тыдні, месяцы. Ужо некаторыя дзяўчаты з кабетамі сталі мацяркамі, салдаткамі пачалі дражніць іх, а ад Івана ні слыху ні дыху. Марыя тайком маліла Бога, каб дараваў Івану жыццё, каб збярог яго. Хоць сама не ведала, дзеля чаго і дзеля каго стараецца. Відаць, проста шкадавала салдата.

Неўзабаве магутнымі выбухамі радасці, урачыстымі салютамі і горкімі галашэннямі адышла ў нябыт вайна. Пераможцы вярталіся ў свае гарады, вёскі, зямлянкі. Доўгачаканымі мужчынскімі галасамі пачала агучвацца і Вялікая Бяроза. Толькі Маньчына сямя атрымала «пахаронку» на бацьку. Пагаласілі, пабедавалі, а дзе падзенешся. Жыць трэба.

Не надта спяшаліся на свае былыя пастаялыя двары пекушаўскія зенітчыкі. Згадкай пра іхні колішні бярозаўскі пастой засталіся каля дзясятка хлапчукоў і дзяўчынак, незласліва празваных пекушаўцамі.

Пакрысе пачаў прытупляцца боль ад ваенных пакутаў і стратаў. Дзеткі прыхарошвалі цяжкі пасляваенны побыт, давалі радасны спадзеў на лепшае: усё-ткі рабочыя рукі растуць.

А ў душы Марыі ўсё вастрэйшай станавілася пякучая стрэмка: не пачуў Бог яе малітваў. Не абявіўся Іван, не падае голасу. Ведама, вайна, суцяшала сама сябе, мо не дакаціў сваю зенітку да перамогі. А калі і вярнуўся жывы, то на свой, курска-белгарадскі парог. Хай бы яна тады не была такой недачэпай, хай бы пакаштавала жаночага шчасця. А то вось і маеш ні дзіцяці, ні мужа А тут яшчэ салдаткі даймаюць:

 Хоць бы ватоўку перадаў, калі сам не захацеў вяртацца Усё ж лепей сініца ў руках, чым журавель у небе

І раптам, калі пачало ўжо брацца на восень, калі буслы сталі збірацца разам на бліжнім поплаве, у Вялікай Бярозе зявіўся Іван Серабракоў.

Калі б знянацку сюды прыехаў сам Жукаў, не было б, пэўна, такой нечаканасці, як гэтая. І сталася ж так, што першай сустрэла яго Марыя. Ішла з лесу з бярозавым пацурбалкам на дровы, калі ўбачыла вайскоўца. З сідарам за плячыма, у запыленых ботах і знаёмай ватоўцы. Зірнула на яго, і сэрца абамлела. Упала яна пасярод дарогі, а бярозавае палена пакацілася проста пад ногі салдату. Спалохаўся той, пачаў галаву Маніну падымаць, у твар узірацца, дыханне лавіць: ці жывая? Ачомалася Марыя, бачыць перад сабой няголены твар. І раптам як плясне рукой па шчаціністай шчацэ: думала, цалавацца лезе.

 О, будзе жыць, засмяяўся Іван.

А ў самога поўненькія вочы слёз, да самых беражкоў, здаецца, міргне і пальюцца.

Як убачыла Марыя гэтыя вочы, сама на шыю кінулася, пачала цалаваць іх. Не разумела, што робіць. Як не ў сабе была. Усё прыгаворвала:

 Ванечка Мой любы Ванечка Шкадую я цябе Шкадую

Калі ішлі па вуліцы, здавалася, кожная зямлянка, кожны ацалелы і пастаўлены нанава плот кожнай сваёй штакецінай цікуе за імі: дзіва што такая праява.

Надворак не мог змясціць усіх цікаўных. Прыйшлі паглядзець на госця, які Маньчыну ватоўку з вайны, ажно з Берліна, прынёс. Смяяліся, жартавалі, а самі трывожна чакалі: што скажа салдат пра іхніх знаёмых, ці надоўга сам зявіўся.

Той таксама хітрым Іванам аказаўся:

 Вось доўг Марыі аддаў, прамовіў і болей ні слова на гэтую тэму. А вашых знаёмых забрала вайна. Невінаватыя яны, што засталіся нежанатымі, што не вярнуліся да вас Невінаватыя

Пачаставаліся госці, паўспаміналі, паплакалі і паразыходзіліся. Маніны родзічы таксама гаворкі сурёзнай не заводзяць, нечага чакаюць.

Калі засталіся адны, Іван паклікаў Маню на поплаў, схіліўся да яе і кажа:

 Назаўсёды я прыехаў Калі прымеш гаворыць, а ў самога слёзы ў вачах стаяць.

 Я то прыму, адказвае Марыя, але як твае дамашнія, што яны скажуць

 Нічога не скажуць Няма іх Ні мамы, ні бацькі, ні сясцёр нікога прамовіў гэта і змоўк, тугія жаўлакі па худых шчоках ганяючы. Пасля жаласную песню нетаропка пачаў. Спачатку не спяваў нават, а як бы ціхенька сам сабе дэкламаваў:

Враги сожгли родную хату,
Сгубили всю его семью.
Куда ж теперь идти солдату,
Кому нести печаль свою?

Марыя здзіўлена слухала. Ніколі раней яна не чула гэтай песні. Словы нібыта паралізавалі яе, сціскалі і без таго збалелае сэрца. А Іван пачаў спяваць:

Пошел солдат в глубоком горе
На перекресток двух дорог.
Нашел солдат в широком поле
Травой заросший бугорок.

І хоць наглядзелася Марыя на земляныя «бугаркі», ды пры гэтых словах адчула, як сціснула горла, не прадыхнуць, а вочы сталі круглымі ад слёз

Спявае салдат, слухае Марыя, не зварухнецца.

Назад Дальше