Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль І. Бутэвіч 7 стр.


Спявае салдат, слухае Марыя, не зварухнецца.

Стоит солдат, и словно комья
Застряли в горле у него.
Сказал солдат: «Встречай, Прасковья,
Героя-мужа своего.
Готовь для гостя угощенье,
Накрой в избе широкий стол,
Свой день, свой праздник возвращенья
К тебе я праздновать пришел»

Спявае салдат, а ў самога перад вачыма папялішча роднай хаты паўстае. І не магільны курганок па родных, а адна на ўсіх брацкая магіла, дзе костачкі пагарэльцаў-аднавяскоўцаў сабраныя. «Так што, Марыя, адным пякельным агнём мы хрышчаны», хоча сказаць салдат. Але не гаворыць, а песню тужлівую, што душу да самага донца пераварочвае, выводзіць. Нібыта малітву па загінулых прамаўляе, як бы даравання ў Бога просіць за тое, што жывы застаўся.

Никто солдату не ответил,
Никто его не повстречал,
И только теплый летний вечер
Траву могильную качал.

Слухае Марыя, а самой так і карціць абняць Івана, прыціснуць да грудзей, каб сваім цяплом сагрэць, растапіць зледзянелае ад гора і перажытага за вайну сэрца. Але не наважваецца, яшчэ большага гора прычыніць не хоча.

Вздохнул солдат, ремень поправил,
Раскрыл мешок походный свой.
Бутылку горькую поставил
На серый камень гробовой.

І тут не вытрымалі набрынялыя салдацкія вочы, праліліся горкімі слязамі.

Марыю ж як токам працяла.

«Не осуждай меня, Прасковья,
Что я пришел к тебе такой:
Хотел я выпить за здоровье,
А должен пить за упокой»

Спявае салдат, глытае слёзы, збіваецца, заціхае, а яна ажно заходзіцца ад жалю. Пасля не вытрымала, прытулілася да яго, падпяваць пачала. Хоць няскладна, бо не ведае слоў, але сэрца падказвае, патрапляе Марыя ў такт. Праўда, спазняецца на нейкую долю хвіліны, таму нібы рэхам гучыць яе голас.

«Сойдутся вновь друзья, подруги,
Но не сойтись вовеки нам».
И пил солдат из медной кружки
Вино с печалью пополам.

Так на два галасы і выліваюць нязбытную тугу Іван ды Маря. То цішэй, то мацней гучаць жаласныя словы, апякаюць душу, асушаюць вочы. І не зразумець: спяваюць ахвяры вайны ці яе пераможцы?

Он пил солдат, слуга народа,
И с болью в сердце говорил:
«Я шел к тебе четыре года,
Я три державы покорил»

А па шчоках іхніх слёзы коцяцца. Не саромеюцца спевакі, не выціраюць твару.

Хмелел солдат, слеза катилась,
Слеза несбывшихся надежд.
И на груди его светилась
Медаль за город Будапешт.

Даспявалі, змоўклі, адводзячы адно ад аднаго сплаканыя вочы. Пасля зноў пачалі. Цяпер ужо Марыя суладна спявае, адразу запомніліся пякучыя словы.

Адзін раз праспявалі, другі. Патаміліся.

 Мая гэта песня, прамовіў Іван. Пра мяне

Так і праплакалі абое з гадзіну, толькі схіленыя адна да адной галовы ды плечукі іхнія трымцелі.

А пасля раптоўна ўзнялі галовы, паглядзелі адно аднаму ў пасвятлелыя вочы і зайшліся ў чаканым пацалунку.

Вяселля вялікага не рабілі. Усім, хто прыходзіў павіншаваць, а найперш мо паглядзець на гэткага дзівакаватага жаніха, налівалі ў конаўку з гільзы самагону, частавалі бульбай з гурком.

Хоць і без левай рукі, а майстравітым аказаўся Іван, увішным. Сам збудаваў новую хату непадалёк ад былой Манінай. Працаваць стаў брыгадзірам у адноўленым калгасе, пасля перайшоў на стайню, да коней прывязанасць меў.

Пяцьдзясят гадочкаў пражылі разам. Залатое вяселлейка справілі. Паўвека мінула, а як адзін дзянёчак, як незваротнае і непаўторнае імгненне.

Нарадзілі двух сыноў ды трох дачушак. Цешыліся імі, радаваліся, што ў людзі выйшлі. Калі збіраліся разам, Іван расказваў пра свае ваенныя дарогі, пра Курск, Белгарад.

А ў вачах Марыя заўважала такую невымоўную тугу, што хоць самой галасі.

Пахавала Марыя свайго Ванечку і адна ў хаце засталася. Дзеці пабылі трохі і разехаліся хто куды. Ведама свае семі, свае клопаты.

Старэйшы, названы Іванам, калі развітваліся, суцяшаў матулю, прасіў не гараваць: жыцця не перайначыш.

Гаворыць, а ў самога ў глыбокіх вачах слёзы стаяць

Злачыннае каханне

Гэтую навіну прынёс сын. Яна яшчэ не ведала, ці вылазіць на лістападаўскі холад з-пад хоць і пабітай плямамі дзірак, але ўсё яшчэ цёплай коўдры з кудзелі, як з сенцаў у былую кухню, дзе яна цяпер спала, уваліўся сын. Рэзка рвануў убакі заседжаную мухамі фіранку, што прыкрывала ад чужых вачэй яе драўляны і добра папсаваны шашалем ложак. Спярша адчула ягоны моцны, відаць, ужо нязводны пах. Не, не перагару, не піва і не гарэлкі нават, а той спецыфічны пах, які не выветрываецца і сведчыць, што чалавек дзеля сваіх піцейных патрэб не грэбуе нічым, што гарыць і што тлуміць мазгі.

 Маці, гэтаво давай пара, перарывіста прамовіў Юрак. Яму перашкаджала гаварыць задышка. Трохі адсопся і паўтарыў: Давай, гэтаво падём, як у войску кажуць

 І даўно ты з таго войска? не разумеючы яшчэ, пра што гаворка, спытала маці. Не гарыць. І піць не трэба зранку.

 Якая раніца, гэтаво? Якое піць? як не крычаў Юрак. Няма ў мяне, гэтаво за што піць. Калі дасі, то збегаю

 Ага, зараз. Кашалёк з печы выцягну і дам, зедліва прамовіла маці, якая сама ўжо з тыдзень не зазірае ў пусты кашалёк. Але яе перабіў сын:

 Не балбачы, гэтаво, абы-чаго. Ведаю, што вецер гуляе і па тваіх кішэнях. Але навіна такая, гэтаво, што можаш і пазычыць у каго. Ці мо, гэтаво, заначку на чорны дзень маеш?

 Дак у цябе кожны дзень чорны. Усё высмактаў, усе грошы выцыганіў, Юрачка. Няма. Ні зайчыка няма, ні вавёрачкі. Уцяклі, збеглі, паскакалі, нават варсінкі не пакінулі.

 Гэтаво, спыні красамоўства, маць, амаль што ўрачыста перабіў Юрак. Я такую навіну табе скажу, такую

 Дак не малімонь, кажы ўжо. Не цягні ката за хвост, прамовіла маці і выпрастала з-пад коўдры рукі, села, але ног з цёплага не выцягвала.

 Гэтаво, у сельсавет з раёна нейкае начальства прыехала.

 Ну і што?

 Ды не спяшайся ты казаць «будзь здароў», пакуль не наліта. Папрасілі, гэтаво, Іванавіча, ну, старшыню, каб сабраў тых, хто на немцаў некалі працаваў. Не, не тут, а ў Германіі, вось што Каго сілай вывезлі. Плаціць ім, гэтаво, будуць! Юрак пераможна зірнуў на маці, якая чамусьці не выяўляла ніякіх эмоцый. Грошы будуць даваць, чуеш? Маркі! Вось што. Гэтаво, кампенсацыю, як не прадэкламаваў ён. А ты ж таксама пацярпелая. Гэтаво, на баўэра спіну гнула? Гнула. Здзекі цярпела? Цярпела. Вунь рукі дагэтуль скручаныя, як бы пашкадаваў сын. Сама ж, гэтаво расказвала. Казала, што і сястра твая там памерла

Сын гаварыў яшчэ нешта, намагаўся ў нечым пераканаць, а яна раптам як скамянела. Сядзела на збітым сенніку, спінай прыхінулася да схаладнелай сцяны, а ногі хавала пад цёплай коўдрай. Грудзі нешта сціснула. Па руках прабегла балючая сутарга. Слых нібыта адабрала, адно чуўся нейкі непрыемны гул у галаве. А вочы Вочы на дзіва выразна, як на экране яе «Гарызонта», калі быў яшчэ новы і паказваў чыста і ярка, убачылі раптам тую далёкую уга-а: амаль шэсцьдзесят гадоў мінула! нямецкую вёску, кірху, хлеў, дзе апынулася яна з маці і дзвюма сёстрамі І зноў, у які ўжо раз, нібыта сама сабе распавядала даўно знаёмую і сотні разоў бязмоўна паўтораную гісторыю

У сямі я была старэйшай. А старэйшым вядома што дастаецца. Не, не булкі з макам гэтым малых песцяць. А нас было ажно сем душ. Дзве меншыя сястры, старэйшы брат, бацька з маці і дзед. Бацькаў бацька. Калі пачалася вайна, бацька з братам на фронт пайшлі. Але і нам не мёд дастаўся. Што давялося перажыць пад немцам, хай Бог бароніць Усіх трэба было нечым накарміць. І тых, хто ў партызаны пайшоў. І немчуру. Самі ж галадалі

Хапун у вёсцы пачаўся яшчэ досвіткам. І старых, і малых паліцаі сагналі да сельсавета. Былога сельсавета, дзе цяпер нямецкая ўправа была. Не зважаючы на крыкі, плач, енкі, праклёны, усіх падзялілі. Старых і нямоглых асобна. Дзяўчат і хлопцаў асобна. Дзяцей з мацяркамі не разлучалі. Усіх перапісалі, пасля пасадзілі ў былыя калгасныя палутаркі і павезлі ў Нясвіж. А ўжо адтуль пад узмоцненай аховай і пасля шматмоўнай агітацыі, як добра жыць і працаваць у свабоднай Германіі калі там такі рай, то чаго ж дзяліць яго з прыезджай набрыддзю? пагрузілі ў таварныя вагоны на станцыі Гарадзея, і задыханы паравоз пачухкаў на Баранавічы. Як і дзе ехалі далей, то дагэтуль не ведаю. Некаторыя нават змрочна жартавалі:

 Мо хоць нарэшце адемся. Карміць павінны? Павінны. Бо галодная я ім напрацую

 Наясіся, чакай, зедліва адказвалі іншыя. Глядзі, каб скураны мяшок косці ўтрымаў

Ніхто ў тое нямецкае агіткрасамоўства не паверыў, на экскурсію па замках ды музеях не спадзяваліся. А вось наконт працы сумневу не было.

Так яно і сталася. Прывезлі нас на нейкую вялікую станцыю. Адтуль у крытых грузавіках пераправілі ў невялікі гарадок. А там ужо зявіліся паны. Выбіралі як скаціну. Шчупалі, круцілі, аглядалі, нават у зубы зазіралі. Мая маці з трыма дочкамі і некалькімі такімі ж гаротнымі семямі аднавяскоўцаў трапіла да ўдавы колішняга баўэра. Пасялілі ў хляве. Старэйшым дасталося месца на самімі збітых нарах унізе, а маладым, бо лягчэй залазіць, выпала гарышча. Нават у склеп загналі дармовую рабочую сілу.

Назад Дальше