Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў 3 стр.


 А ты пачастуй мяне смажанай змейкай, а я табе малачка і налью І аднекуль пацягнулася да мяне сухая рука з бутэлькай, дзе плёскалася нейкая белая вадкасць

 Глыні, сынку рыпела старая.

Я ўзяў бутыль. Пры святле вогнішча здавалася, што ўнутры яе не малако, а нешта жывое Я выцягнуў корак, і на мяне абрынуўся пах булачак і сенакосу Самае цікавае, што вадкасць, названая малаком, булькала і шыпела Але пах быў спакуслівы

 Старая, гэта ж не малако, а штосьці няўцямнае Атруціць хочаш? без усялякіх запытаўся я.

 Глыні, глыні, шыпела старая.

 Вось прывязалася, уздыхнуў я. Ды забірай так дарма усіх змеяў! Без малака махнуў я ў бок смажаных гадаў.

 Глыні-глыні, не бойся, не адчаплялася старая.

«А чорт з ім, падумаў я. Жыццё і так паскуднае. Прэч пакуты!» З гэтымі думкамі я рэзка выдыхнуў і адпіў. Штосьці шандарахнула. Шандарахнула па галаве. У вачах пацямнела. Здавалася, што на нейкае імгненне я страціў прытомнасць. Было адчуванне, што нечая рука раскручвае мазгі, нібы школьны глобус. Ні бабулькі, ні бутэлькі малака, ні вогнішча Я прачнуўся ў чорным кабінеце на канапе, на сцяне перада мной у цяжкой пазалочанай раме вісеў вялізны квадратны партрэт

З партрэта на мяне пазіраў зжаўцелы генералісімус Замест вусоў два тараканы (вось яны, мае вусячкі!.. І не блытайце прусакоў з тараканамі! Прусакі рудыя! Тараканы чорныя! Я ж спецыяліст па гэтай жыўнасці! Вось ён, мой генералісімус піянерыі!). Вочы пазіралі не злосна, але з бацькоўскім дакорам быццам нарабіў ты, Сафа Вітальевіч, столькі ўсяго нядобрага, што і не выправіць Ззаду, у аддаленні, чамусьці стаялі хакеісты, якія размахвалі дужымі клюшкамі. Нешта было фантасмагарычнае ў гэтым партрэце, хаця выпісаны ён быў яўна рукой майстра. Творца пастараўся, і было бачна, што на яго паўплывалі гады акадэмічнай школы. Бо незразумела, чаму на лацкане генералісімуса ён выпісаў значку з галавой Неферціці Відавочна, стараўся і хацеў прыўнесці ў партрэт пэўнай старажытнасці Так-так, нават такія падрабязнасці, нягледзячы на нядобры фізічны стан, я здолеў разгледзець у гэтым паўзмроку

 Ну, што, Сафа Вітальевіч, будзем запірацца? голас узнік, здавалася, з ніадкуль але я прыгледзеўся і заўважыў пад партрэтам за сталом маленькага плюгавага таўстуна. Мяркуючы па зорачках на ягоных пагонах гэта быў маёр. Партрэт на сцяне настолькі ціснуў на навакольную прастору кабінета, што хаваў у сваіх цьмяных абдымках маёра.

Я паспрабаваў прысесці і адчуў востры боль у страўніку, ды і сэрца працавала як молат. З цяжкасцю, але я здолеў ажыццявіць задуманае. Цяпер седзячы, я бачыў усё ў іншым ракурсе здавалася, што фігуру маёра высвечваюць партрэтныя блікі. Перад плюгавым стаяла настольная лямпа, прычым гэтак, што ягоны твар мне было даволі цяжка разгледзець.

 Вы, Сафа Вітальевіч, не хвалюйцеся, плюгавы яўна заціраўся ў давер. Мы ўсё пра вас ведаем

 Ды што ж я зрабіў? І дзе я? І, уласна кажучы, па якім праве? Я пачынаў нервавацца.

 Не нервуйцеся. У Берлін сабраліся Радзімай гандлюеце?

 З чаго гэта?

 Ды вось, дайшлі да нас скаргі суседзяў А месяц таму што ўчынілі?

 Што ж?

 А вы забыліся? Выкінулі на вуліцу ўсе кветкі ў вазонах з падезда Прычым выкідалі з трэцяга паверха А раптам каму на галаву трапіла б?.. Забілі б каго Пасадзілі б вас плюгавы казаў ціхім ліслівым голасам.

 Гэта не я

 Ведаем-ведаем і пра вашых сябручкоў Сідараў у нас даўно на прыкмеце З казлінымі рагамі бегае па горадзе Магчыма, і не вы Магчыма, і ён Пяце шмат Вось учора зноўку напіліся Дэбашырыце Нядобра А цяпер за мяжу сабраліся

 І што, не маю права?

 Маеце Але мы хацелі вас папярэдзіць Перасцерагчы Ці мала што? Ведаем мы вашых паэтаў Пушкіных і Быкавых

 І што ж, я магу ісці? я з недаверам паглядзеў на плюгавага.

 Пакуль можаце Арыстарх вас правядзе, бо самі вы дарогу, баюся, не знойдзеце

Плюгавы, пэўна, націснуў на нейкую кнопку. Дзверы расчыніліся, і ўзнік худы малады чалавек у цывільным Арыстарх.

 Правядзі, кіўнуў галавой у мой бок плюгавы Арыстарху.

Хто такі плюгавы? І хто такі Арыстарх? Нават не прадставіліся. Дзе я? Што я? Хаця здагадацца, вядома, можна І нічога такога. Нават не спадзявайцеся. Гэта быў зусім не той жоўты дом з калонамі на праспекце!.. Калі мяне вадзілі па худых і гнуткіх калідорах будынка, я згадваў сваіх змеек і бабульку. У выніку мы выйшлі ў нейкі дворык, нічым не прыкметны. Арыстарх патлумачыў, што сам я заблукаю, таму ён падвязе мяне да цэнтра. Ага. Добры. Вядома, у двукоссі. І машына ў яго файная «уазік». Дзе ж я быў? Нейкая менская ўскраіна Можа, Шабаны якія? Адкуль я іх ведаю? Не жыў я ў тым спальным раёне. Суцэльныя панельныя боты і многа пяных субектаў вось і ўся арыгінальнасць тых мясцінаў. Боль у страўніку супакоіўся. Калі я выйшаў каля ГУМа, зачынаўся прыгожы дзень. Была раніца. Значыць, быў я ў непрытомнасці ўсю ноч Н-та-а-ак!.. І для мяне было неверагоднай таямніцай, што ж са мной адбылося

 Не пі шмат, сказаў мне на развітанне Арыстарх і расквітнеў дзіўнай белай усмешкай.

9

Каб неяк развеяцца, я прайшоўся па цэнтры. Ад ГУМа ў бок помніка Леніна Прамінуў будынак КДБ. Паглядзеў з павагай на ягоныя калоны. Прыгожы, ладны На знакамітую гэтак званую «жоўтую вежу Лаўрэнція Цанавы». Кажуць, што калісьці Цанава, стаўленік Берыі ў Беларусі, зацэментаваў тут сваю папаху Ягоны нервовы жэст нагадаў узмах шабляй. Разануў і моцна крэкнуў. Каб быў будынак моцным і трывалым. Каб установа КДБ была непахіснай. Гэтая думка змусіла мяне зірнуць на другі бок вуліцы. Там сярод дрэваў цямнеў жалезны Фелікс. Помнік Феліксу Эдмундавічу Дзяржынскаму. І не важна, што ў Расеі яго з плошчаў прыбралі!.. Тут, у Менску, жыве павага да савецкіх дзеячаў у сэрцах многіх чыноўнікаў Традыцыя! Я згадаў сваю любоў да цацачных салдацікаў. Было ў дзяцінстве ў мяне іх многа. І пластмасавыя, і алавяныя, і нейкія мо сталёвыя!.. Самых лепшых мы з хлопцамі выраблялі самі. Знаходзілі старыя аўтамабільныя акумулятары, разбіралі іх А там багацце! Колькі свінцу!.. Свінец разагравалі на вогнішчы ў бляшанцы і залівалі ў гіпсавыя формы Вось гэта былі сапраўдныя вайскоўцы. Я ўявіў выплаўленага белага будзёнаўца на кані і з шашкай Вось яна, традыцыя жалезных феліксаў!.. І Захад нам не ўказ! «Чорт, падумаў я, пра які такі гандаль радзімай казаў той плюгавы? Я ж патрыёт!»

10

З дзяўчатамі па вялікім рахунку ў мяне праблемаў не было ніколі. Надоўга ў адзіноце я не заставаўся. Заўсёды знаходзілася тая, што брала мяне на абардаж. Але ж вечная адсутнасць грошай, пяныя дэбошы і адданасць мастацтву рабілі сваю чорную справу. Сябры круцілі каля скроні пальцам: «У галаве мух замнога». Мух і сапраўды было зашмат. І не толькі іх. Бо маляваў я ў асноўным абы-якую жыўнасць і піянераў. Яны ў мяне былі і кшталту неапазнанага іерогліфа, і выступалі ў якасці ўсяго астатняга. Карацей кажучы, сусвет я бачыў вачыма вусяка і піянера! Але ж дзяўчаты не хацелі разумець маіх біялагічных памкненняў. Напачатку яны неяк трывалі, а потым, зазвычай гэта адбывалася зранку, збіралі торбы і, не кажучы анічога, моўчкі сыходзілі. Мяне гэта не здзіўляла. Я нават уздыхаў з палёгкай. Слухаць пра вечных коцікаў, сабачак, «якая я прыгожая» альбо «трэба набыць таксама» вельмі стамляла. Жанчына лезла са сваёй нелагічнай логікай напрасткі. Маленькая, але вынослівая як вярблюд, яна рабіла сякеркай у агароджы мужчынскай свядомасці вялізную дзірку. Калісьці мне думалася, што не шанцуе, але потым стала зразумелым, што ўсе жанчыны аднолькавыя. Адрозніваліся яны толькі колькасцю грыму на твары і колерам лаку на пазногцях. Былі яны тоўстымі ці худымі неістотна. Гэта было другасным. Але ж, нягледзячы ні на што, у душы яшчэ сядзела нейкая рамантычная жабка, якая крумкала пра дзяцей. Прырода, разумееце. Адным словам, глядзеў я на жанчын як недабіты сексіст. Сумняваўся ў жаночых мазгах. Таму для феміністак, мяркую, я быў бы спакуслівым трафеем яны б падвесілі мяне на першым дрэве

11

Не хлусі. Былі ў цябе праблемы з дзяўчатамі заўсёды. Хіба не так? Праўду кажу. Бо не было б праблемаў сядзеў бы цяпер на ланцужку і не вякаў Лізаў бы жаночыя пальчыкі і аблізваўся б Муркатаў бы пра хатняе шчасце Хаця б згадай сваю залатую і шаўкагрывую Нату Націк, Натусік, Нацёнак, Натулік і г. д.

12

Ну, магчыма Прызнаю: комплексаў у мяне многа. З іх я і створаны чалавек-канструктар. Баюся дзяўчат. Баюся дзяцей!.. Усяго баюся Хаджу і азіраюся У-у-у-уТакіх пашукаць не знойдзеш!.. Неверагодны палахліўца! Ведаеце, ёсць такі маленькі звярок завуць: трус! Хрум-хрум Так усё! Галаву здымаем і кладзём на шафу. А-а-а-а не-не Вочы у асобны кантэйнер Язык у партфель. Правую руку сюды, левую нагу туды, пячонку вунь-вунь у той куточак Раз-він-ці-і-і-і-ўс-я-я

13

Ну, зараз паспрабуем апісаць мяне. Як жа я выглядаў? Расцягнем восеньскі краявід на ружовыя палоскі святла і паспрабуем адшукаць гэты персанаж. (Гэта як прабегчыся басанож па ранішняй траве) Так-так, дзе той сямейны фотаальбом у крапінку? Дзе тыя пажоўклыя ад часу, разедзеныя вільгаццю і пагрызеныя пацукамі фоткі? Субектус, варта сказаць, мае быць надзвычай унікальным Бо я ж галоўны герой!.. Як жа сябе не любіць? Калі даводзіцца запаўзаць у скуру гэтага балвана (у патрэбным значэнні русізм-русізм!.. трэба: боўдзіла або ёлупа!), трэба любіць такім, як ёсць, самага нядобрага, самага агіднага, самага недабітага Даводзіцца песціць яго: мыць грыбковыя пальчыкі ног, выціраць смаркаты нос, класці на каралеўскі ложак, кідаць пад святочны стол, чытаць на ноч казкі пра Шахеразаду Так-так, якая цёплая і бліскучая на мне скура!.. (Нават ані падагравальнік, ані грэлка, ані грым не патрэбныя.) Памятаеце Джані Радары? Ага я ўжо як сеньёр Памідор Запаўзаю пад сакавітую чырвоную мякаць. Не здзярэш.

Назад Дальше