Дзікабраз даў нырца ў разяўленую пашчу пітона. Наперад, Берлін!
17
Бацька быў, праўда, несапраўдным акупантам у войска яго забралі гвалтам. У інстытуце, дзе ён вучыўся на інжынера, не было нават вайсковай кафедры Але пасля заканчэння вышэйшай установы яму загадалі ісці служыць: «Партыя робіць ласку! Служы!» І бацька служыў служыў усё жыццё. Хоць і не пераносіў шыняля на дух. Быў акупантам у Вугоршчыне, Польшчы, служыў на Беларусі ў Паставах і Слуцку, у тундры на Мысе Шміта І таму штандары за яго спінай развяваліся весела толькі на кастрычніцкія і майскія святы Але падкоўкі стукалі з гонарам!..
18
А зрэшты, усё было інакш. Я прачнуўся ад яркага святла яно лезла ў вочы нахабнымі тарантуламі. У белым пакоі стаяў грукат Акурат перада мной танчыла цыганка. Яна круцілася ваўчком, выкручвалася, нібы яе нехта казытаў. Правакавала белым жыватом і мармуровымі рукамі Грымела бранзалетамі «Што гэта? падумаў я. Адкуль? Адкуль яна ўзялася?»
Прачнуўся, галубок? заспявала цыганка.
Хто вы? Што вам трэба? злосна буркнуў я.
Прачнуўся? гаркнуў радасна мядзведзепадобны цыган, выходзячы з кухні і грукаючы ботамі са шпорамі
Ну, так, я з падазрэннем глядзеў на нечаканых гасцей. Як вы сюды трапілі?
Ха-ха-ха, зарагатаў знаёмы голас. Як мы цябе разыгралі?
Пётра Парабэлум. (Зрэшты, асоба містычная: я і сам не ведаю, існуе ён у прыродзе ці не.) Зноўку ён са сваімі дурнымі розыгрышамі.
Забыўся, што ты мне ключы пакідаў? Пётра ашчэрыўся. Але не забывай у цябе цягнік да Берліна. Гэта мы са Стасікам вырашылі цябе пракантраляваць. Каб даехаў.
Услед за Парабэлумам паказалася задаволеная круглая морда майго шчырага сябрука Стасіка:
Ага. Ведаем цябе. Любіш ты спазняцца. Я на машыне. А цыганскія ранішнія танцы наш добры дробны падарунак на развітанне.
Сволачы, прастагнаў я. Не далі паспаць. Раптам пазванілі ў дзверы.
Мы яшчэ кагосьці чакаем? здзівіўся я. Я спадзяюся, гэтым разам без розыгрышаў?
Парабэлум развёў рукамі, нібы нажніцамі:
Ды не Здаецца, тут усе. Жартаў больш не будзе.
Я адчыніў дзверы. На парозе стаялі два невядомых: тоўсты і тонкі. Прычым рукі ў абодвух у кішэнях, што вельмі падазрона. Дзіўныя субекты. Апранутыя ў плашчы. Капелюшы па самыя вочы.
Вы Сафа Вітальевіч? раўнуў тонкі. І я заўважыў, як па ягоных вачах паплылі крумкачы.
Ну-у-у, так А ў чым справа? Я Я папярхнуўся, не скончыўшы фразы, бо тоўсты выцягнуў з кішэні вялізны чорны пісталет і прыставіў яго да майго пуза
Ціха, прашыпеў тоўсты. Без глупстваў. Вы застаяцеся. Ніякага Берліна.
Стаяць! Усім на месцы! гыркнуў худы, заўважыўшы, што мой сябра Стасік збіраецца кудысьці дазваніцца. Інакш будзем страляць!!!
Цыганка загаласіла Цыган (з першага погляду такі дужы і моцны) палез пад стол. Парабэлум пацямнеў ад злосці, быццам яго перасмажылі. А вясёлае мурло Стасіка ператварылася ў губку для посуду, і ён выпусціў тэлефон
Мне заламілі рукі.
Усе на сваіх месцах! Пяць хвілінаў нікому не рыпацца! прароў худы, Нікога чапаць не будзем! А Сафа Вітальевіч ідзе з намі! Забіраем!!!
На галаву мне нацягнулі непразрысты мех І чалавека, які яшчэ нядаўна спаў у паласатай піжаме, выпхнулі са сваёй кватэры. Басанож было не надта прыемна шкандыбаць па лесвіцы. Але я спадзяваўся, што, можа, нейкі мудак заступіцца за суседа Сафу Вітальевіча Фіг! Ні сяброў! Ні суседзяў! Суседскім бабулькам толькі плявузгаць і паклёпы ўзводзіць! А як што зрабіць добрае не дачакаешся А гэтыя, гэтыя сябручкі-веселуны, маць тваю за нагу, што там заціхлі?!! Міліцыю трэба выклікаць. Прыстрэляць зараз Сафу ў якімсьці брудным месцы. І вітанкі.
Але, на жаль, аніхто за мяне не заступаўся. Я адчуваў, як цяжка ў спіну дыхае тоўсты і руля пісталета ўтыкаецца мне ў нырку. Худы нешта мармытаў сабе пад нос: «налева», «направа», «прама», «глядзі, каб не спатыкнуўся».
Праз пэўны час мяне запхнулі ў машыну. Гудбай, Берлін.
19
Прачнуўся я ў цягніку. Балела галава. Мала таго, яна нагадвала расплюснуты грэцкі арэх. Я з цяжкасцю згадваў, што мяне моцна ўдарылі па патыліцы, і потым усё Ну чаму мне так шанцуе? Так і да інваліда недалёка!.. Увесь час хтосьці бе па галаве ці труціць нейкімі напоямі!.. Каб з бадуна, і тое б было не так крыўдна!.. Не жыццё суцэльны дэтэктыў!..
Я пацёр вочы Памасіраваў скроні Насупраць сядзела Сядзела зморшчаная бабулька Тая Тая!.. Якая некалькі тыдняў таму трапілася мне ў парку і дзякуючы якой тады я і апынуўся ў невядомым месцы Што за брыдоцце? Старая выглядала жменькай махоркі. Падзьмі і яна разляціцца ва ўсе бакі.
Праз пэўны час мяне запхнулі ў машыну. Гудбай, Берлін.
19
Прачнуўся я ў цягніку. Балела галава. Мала таго, яна нагадвала расплюснуты грэцкі арэх. Я з цяжкасцю згадваў, што мяне моцна ўдарылі па патыліцы, і потым усё Ну чаму мне так шанцуе? Так і да інваліда недалёка!.. Увесь час хтосьці бе па галаве ці труціць нейкімі напоямі!.. Каб з бадуна, і тое б было не так крыўдна!.. Не жыццё суцэльны дэтэктыў!..
Я пацёр вочы Памасіраваў скроні Насупраць сядзела Сядзела зморшчаная бабулька Тая Тая!.. Якая некалькі тыдняў таму трапілася мне ў парку і дзякуючы якой тады я і апынуўся ў невядомым месцы Што за брыдоцце? Старая выглядала жменькай махоркі. Падзьмі і яна разляціцца ва ўсе бакі.
Мілок, прастагнала старая. Беражы сябе Табе Арыстарх прывітанне перадаваў Пераапраніся Тут я заўважыў, што ў купэ складзеныя мае карціны і побач мая вопратка, у якой я і збіраўся да Берліна Дарэчы, куды едзе цягнік?!
Старая, сказаў я, што за цягнік?
Ну, ты ў Берлін збіраўся? прашамкала старая.
Так
Ну і шчаслівай дарогі Не думай многа гэта шкодна І не пі малачко козлікам будзеш І ціха захіхікала, прыкрываючы худымі жоўтымі рукамі бяззубы рот.
Ды што вы ўсе заладзілі!.. раззлаваўся я. Не пі ды не пі Пры чым тут гэта!.. Піць адно а тут другое!.. Тут жа адбываюцца неверагодныя рэчы!.. Ды я ў міліцыю пайду!.. Я Я Я
Старая, больш нічога не кажучы, паднялася і пайшла з купэ Марудна паплыў узгорак.
Гэй, слухай, пачаў я наўздагон. Ды што гэта са мной адбываецца?! Што за разборкі?! Якога хрэна
Бабулька раптам затрымалася, азірнулася на мяне, раззявіла бяззубы рот:
Потым-потым І пайшла. Ні адказаў табе, ні пытанняў Поўная лухта Можа, у міліцыю заявіць?.. Ды хто паверыць? Ну, у апошняй сітуацыі сведкамі могуць выступіць сябры Мо яны ўжо і заявілі? Трэба з імі неяк звязацца Але якая да дупы міліцыя? Я ж у Берлін еду!.. Там адпачну ад гэтага брыдоцця А можа, і мабільны тэлефон паклалі? Я пачаў правяраць кішэні складзенай вопраткі Фіг. Спецыяльна зроблена Мо ў каго папрасіць тэлефон?.. І толькі я ўжо сабраўся Чорт!.. Я ж у піжаме!.. Я хуценька зачыніў дзверы купэ, пераапрануўся і абуўся (абутак таксама быў). Ну вось, цяпер можна І толькі я сабраўся Як расчыняюцца дзверы купэ і перада мной стаіць мой сябра Макс Фарш!.. Агромністы, як слон. А за ім, хаваючыся, пасміхаецца ягоная малюпасенькая жонка. Так і хочацца сказаць: слон і моська.
Прывітанне, сябра! выгукнуў Фарш.
20
А мы ўжо думалі, ты канькі адкінуў, сказаў Фарш, расплываючыся самаварам. Ці блісамі ад яго.
Так-так, падхапіла Зіна, жонка Фарша. Мы так спалохаліся, думалі ты не жылец!..
Зіна выпучвала вочы, нібы жаба, і ўсплёсквала рукамі, нібы плыўчыха, пры кожным слове. Ні даць ні ўзяць вылавіў яе Фарш на кручок у адным з палескіх балотаў. Сто працэнтаў.
Чаму вы так падумалі? я ўдаваў здзіўленне. Хаця разумеў, што, пэўна, падставы ў сяброў былі моцныя. У мяне і ў самога падазрэнні шасталі па ўсёй галаве. Шасталі акрабатамі.
Ну, як жа? прамовіў Фарш. Уяві: мы стаім на пероне, а за пяць хвілінаў да адпраўлення падкатвае «хуткая» і два амбалы ў белым выцягваюць цела на насілках Прыглядваемся Ба!.. Гэта ж наш Сафка Бурштын!.. Зялёны як смерць. Мы запыталіся, што з табой. Лекар нас супакоіў, паказаў правадніцы нейкія дакументы і аддаў квіткі Нам сказалі, што да Брэста цябе турбаваць нельга.
Дык што, ужо да Брэста падязджаем? Я сапраўды быў здзіўлены. Ні фіга сабе, паспаў Шандарахнулі ад душы; пэўна, і нейкіх спецыяльных вітамінчыкаў упырснулі
А як той лекар выглядаў? насцярожана запытаў я.
Ды плюгавенькі такі, замармытала Зіна, Ветлівы вельмі. Усё табе валасы прыбіраў з твару
Мяне ажно страсянула. Нібы яшчэ раз дзеўбанулі. Я не стрымаўся, правёў рукой па валасах, нібы жадаючы пазбавіцца ад гідкіх дотыкаў, і сплюнуў
Ты што, Сафачка, тут нельга плявацца, замармытала Зіна.
Ды ладна табе, адмахнуўся Фарш ад Зінкі, нібы ад казюлькі. Яму можна. Чалавек, разумееш, стаяў за лапаць ад смерці А ты
А што той мілы плюгавенькі лекар казаў пра маё здароўе? ляпнуў я і насцярожыўся.
Фарш надзьмуў шчокі, пачырванеў, зморшчыў лоб, напружана згадваючы таемны дыягназ:
Нешта кшталту: часовая шызафрэнія Зіна перапыніла Фарша:
Не! Ён сказаў маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз!.. Часовы! Але што крызіс мінуў і ты мусіш выконваць нейкую місію! Во!