Аднак на дынастычнай палітыцы ўсё не скончвалася. Праблемай Польшчы зяўлялася дэцэнтралізацыя ўлады. Даўно вядома, што з дзяржавай, якае мае моцную, а галоўнае эфектыўную цэнтральную ўладу, лічацца ў свеце. Такая вярхоўная ўлада дае магчымасць імкліва рэагаваць на ўнутраныя патрасенні і цяжкасці. Цэнтралізаваная дзяржава гэта, прынамсі ў тэорыі, больш спраўнае судаводства і рэалізацыя найважнейшых правоў і абавязкаў. У такой краіне, зноў разважаючы з тэарэтычнага боку, лягчэй збіраць падаткі і выконваць іншыя павіннасці. А калі казаць пра фінансы, то пры поўным скарбе будзе існаваць моцная армія і бяспечныя межы. Менавіта цэнтралізацыя ўлады, а таксама пераадоленне адрозненняў паміж рознымі рэгіёнамі сталі такімі ж важнымі задачамі, як два стагоддзі назад абяднанне краіны. Неабходна было так узмацніць цэнтральныя органы ўлады, каб яны былі здольныя запыніць буйных магнатаў і найвышэйшае духавенства, якія пачалі задзіраць галаву. Становішча тут было не найлепшым. У першую чаргу не было такой сацыяльнай групы, на якую можна было б абаперціся. Манарх у сваім палітычным манеўры абмяжоўваўся толькі класам феадалаў.
Можна запытацца а што з мяшчанствам? На жаль, у Польшчы пазіцыя гэтага сацыяльнага слою была нашмат слабейшай, чым у заходніх краінах, дзе працэс цэнтралізацыі абапіраўся якраз на моцную мяшчанскуюсупольнасць. Польскаму мяшчанству было далёка да ўнутранай кансалідацыі. Да таго ж, пераважная частка патрыцыяту мела іншаземнае паходжанне. На мяжы XVXVIстст. мяшчан досыць паспяхова пачалі ізаляваць як патэнцыяльную групу ўплыву на развіццё краіны. Гэта адбывалася як дзякуючы намаганням магнатэрыі і шляхты, так і паводзінам саміх мяшчан. Яны папросту праявілі дзіўную абыякавасць. Асабліва кепска выглядалі жыхары Кракава. Нягледзячы на блізкасць каралеўскага двара, яны не дабіліся для сябе такога становішча, якім карысталіся ўжо ў той час жыхары большасці еўрапейскіх сталіц.
Да цэнтралізацыі, а праз гэта да ўзмацнення дзяржавы (за выключэннем звязанай з каралеўскім дваром групы арыстакратаў) магла схіляцца сярэдняя шляхта. Яна ў гэты перыяд, што датычыцца сваіх палітычных мэтаў, яшчэ не зяўлялася маналітным і свядомым класам. Яна, кажучы шчыра, удзельнічала ў барацьбе паміж манархам і арыстакратамі, аднак перахільвалася то на адзін, то на іншы бок, не становячыся для каралеўскай улады ні асабліва выгадным, ні дастаткова моцным саюзнікам. Шляхта не збіралася падтрымліваць абсалютысцкія памкненні манарха. Уладар, часта аддаючы перавагу фаварытам з ліку вяльможаў, без запалу падыходзіў да супрацоўніцтва са шляхтай. Шмат пры гэтым залежала ад асобы манарха. Калі б гэта быў энергічны і мэтанакіраваны чалавек, то спробы рэформ у дзяржаве маглі прайсці цалкам паспяхова. На жаль, на працягу 20 год, якія папярэднічалі Аршанскай бітве і падзеям, з ёй звязаным, такіх рысаў бракавала большасці нашых уладароў. Гэта датычыцца ў першую чаргу Жыгімонта Старога, падчас панавання якога адбыліся падзеі, якія нас цікавяць.
У справе цэнтралізацыі дзяржавы на першы план выйшаў сойм. Перш чым гэта адбылося, сярэдняя шляхта павінна была даспець да выканання кіроўных функцый у краіне. Становішча гэтай сацыяльнай групы паступова ўзмацнялася. Вялікую дапамогу ў гэтым зрабілі знакамітыя прывілеі, якія шляхта навучылася браць ад караля. Перыяд праўлення Казіміра Ягайлавіча замацаваў неабходнасць звароту караля да шляхецкай супольнасці, у прыватнасці, калі ішла справа пра ўхваленне падаткаў ці ваенныя выправы за межы краіны. Для такіх рашэнняў згоды каралеўскай Рады было замала. Яна магла толькі выказаць меркаванне наконт канчатковай мэтазгоднасці накладвання новых падаткаў, даць параду аб неабходнасці склікання паспалітага рушэння. Але згоду на ўсе падобныя ініцыятывы давала шляхта, і гэтае права было замацавана ў зацверджаных каралём прывілеях. Каралеўскай уладзе было цяжка знайсці паразуменне са шляхецкімі масамі падчас шматлюдных зездаў. Таму манарх кантактаваў з імі падчас мясцовых зездаў, якія называліся соймікамі. Яны склікаліся паводле гістарычна сфарміраваных падзелаў польскіх зямель. Перад кожным асобным соймікам пазіцыі караля адназначна выглядалі мацнейшымі, чым у выпадку сутыкнення са шматтысячным натоўпам шляхты.
Першыя соймікі паявіліся ў Вялікапольшчы як асобныя зезды зямель, якія ўваходзілі ў склад гэтага рэгіёна. Неўзабаве ўсталяваўся звычай збору генеральнага сойміка для гэтых ваяводстваў. На ім зацвярджаліся канчатковыя рашэнні і пастановы. Троху іншая практыка існавала ў Малапольшчы. Тут адбываўся адзін асобны соймік для ўсяго рэгіёна, а другі для рускіх зямель. З цягам часу, пад канец панавання Казіміра Ягайлавіча, і ў Малапольшчы паўсталі асобныя ваяводскія соймікі.
Першыя соймікі паявіліся ў Вялікапольшчы як асобныя зезды зямель, якія ўваходзілі ў склад гэтага рэгіёна. Неўзабаве ўсталяваўся звычай збору генеральнага сойміка для гэтых ваяводстваў. На ім зацвярджаліся канчатковыя рашэнні і пастановы. Троху іншая практыка існавала ў Малапольшчы. Тут адбываўся адзін асобны соймік для ўсяго рэгіёна, а другі для рускіх зямель. З цягам часу, пад канец панавання Казіміра Ягайлавіча, і ў Малапольшчы паўсталі асобныя ваяводскія соймікі.
Невядома дакладна, з якіх прычын Казімір Ягайлавіч пазбягаў склікання агульнадзяржаўных соймаў. У часы Яна Ольбрахта ў гэтым плане наступілі карэнныя змены. Манарх спачатку ўдзельнічаў у сойміках, потым склікаў генеральныя соймікі і ў рэшце рэшт абвяшчаў збор вальнага сойма, у пасяджэннях якога бралі ўдзел прадстаўнікі генеральных соймікаў і каралеўская Рада. Яны збіраліся асобна. Такім чынам сфарміраваліся дзве палаты парламента. Адна з іх займела назву пасольскай ізбы, дзе засядалі прадстаўнікі шляхецкай супольнасці. У склад другой увайшла каралеўская Рада, якая ў хуткім часе стала называцца сенатам. У пасольскай ізбе бракавала прадстаўнікоў мяшчанства і духавенства. Выключэннем зяўляўся Кракаў, але, як казалася вышэй, гэты горад не здабыў сабе такой пазіцыі, якую мелі вялікія гарады на Захадзе.
Пры такім унутраным раскладзе шмат залежала ад асобы караля. Важнымі чыннікамі былі яго актыўнасць, паслядоўнасць і вытрыманасць пры дасягненні пастаўленых мэтаў. Ян Ольбрахт быў уладаром энергічным і прадпрымальным. У яго палітычныя планы ўваходзіла паскарэнне працэсу фарміравання вальнага сойма. Заканадаўчая ўлада, праўда, фармальна належала соймікам, а сойм зяўляўся толькі месцам, дзе ўзгадняліся іх ухвалы. Аднак у часы Яна Ольбрахта досыць відочна праявілася тэндэнцыя перавагі сойма над соймікамі. Гэта падкрэсліваў уступ да ўхвалаў Пётракаўскага сойма 1496 г. У ім гаварылася, што соймавыя паслы прадстаўляюць усё Польскае каралеўства і маюць паўнамоцтвы выступаць ад усіх шляхцічаў, непрысутных на сойме. Такая пастаноўка справы стварала магчымасць прадстаўнікам шляхты прымаць рашэнні ў дачыненні да іншых сацыяльных слаёў. Адначасова паслы былі дапушчаныя ў сферу ўладных паўнамоцтваў манарха, які з гэтых пор рабіўся рэпрезентантам дзяржавы. Можа здавацца, што гэта паслабляла становішча караля за кошт узвышэння арыстакратыі і шляхты. Аднак на практыцы стваралася магчымасць узмацнення каралеўскай улады, у прыватнасці ў адносінах да сената, дзе засядала магнатэрыя. Кароль разам з пасольскай ізбой прымаў рашэнні, звяртаючыся да меркаванняў сваіх радцаў, але не быў вымушаны ім падпарадкоўвацца. Уладару належала перадусім выканаўчая ўлада. У яго задачы ўваходзіла выкананне тых ухвалаў і пастаноў, якія прыняў сойм. А сойм цяпер вырашаў справы, якія датычылі скарбу, адміністрацыі, судовай сферы. Гэта азначала, што фактычна абшар каралеўскай улады значна пашырыўся. Відавочным было абмежаваннеўплываў урадніцкай іерархіі ў выглядзе каралеўскай Рады. Менавіта яна раней кантралявала і запавольвалаажыццяўленне каралеўскіх пачынанняў.
Іншыя ўхвалы Пётракаўскага сойма 1496 г. аказаліся не менш знамянальнымі для кансалідацыі шляхецкага саслоўя, чым згаданы ўступ да іх. Напачатку былі пацверджаны ранейшыя прывілеі шляхты. Надзвычай важнымі для агулу шляхты сталі рашэнні, прынятыя ў дачыненні да сялян. Перадусім хвалявала пытанне ўцёкаў сялян за мяжу. Было пастаноўлена, што з кожнай вёскі толькі адзін селянін зможа раз у год пакінуць месца жыхарства. На сойме таксама вырашылі, што толькі адзін з сялянскіх сыноў мог прысвяціць сябе рамяству ці навуцы. Гэтыя ўхвалы выразна мелі на мэце павелічэнне колькасці рук, здольных да працы ў сельскай гаспадарцы і, як наступства, садзейнічаць росту вытворчасці ў шляхецкіх фальварках. Шляхта была вызвалена ад выплаты мыта на Вісле. У значных маштабах былі абмежаваны правы мяшчан. Сойм рэкамендаваў, каб кошты на тавары на гарадскіх рынках вызначалі ваяводы. Вясковых жыхароў вызвалілі з-пад юрысдыкцыі гарадскіх судоў. Але найважнейшым новаўвядзеннем стала забарона мяшчанам набываць земскія землеўладанні. Шляхта ў такой жа ступені імкнулася абмежаваць правы духавенства. Аднак яна не была зацікаўлена ў яго аслабленні, важным было ўсталяванне кантролю над уплывамі і матэрыяльнымі рэсурсамі. Шляхта імкнулася стварыць умовы, каб у святарскі стан не былі дапушчаны прадстаўнікі іншых саслоўяў і, у прыватнасці, не даць ім магчымасці дасягнуць самых высокіх пасад у духоўнай іерархіі. Было ўхвалена правіла, паводле якога ў найважнейшых капітулах Кракаве, Влацлаўку, Познані і Гнезна маглі кіраваць толькі асобы шляхецкага паходжання. Існавала зусім малая колькасць месцаў, якія маглітрымаць асобы з доктарскай ступенню.