Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж 6 стр.


Дзяржаўныя рэформы, распачатыя ў Пётракаве, ажыццявіліся не адразу. Перашкодай стала кароткае па часе, але вельмі паказальнае па сваіх наступствах бескаралеўе пасля смерці Яна Ольбрахта ў 1501 г. Кіраўніцтва дзяржавай удалося перахапіць сенату. Гэта азначала перавагу ў краіне ўплываў феадальнай арыстакратыі. У гэты час быў выданы Мельніцкі прывілей, які санкцыянаваў такі стан рэчаў (аб гэтым больш падрабязна гл. далей). Сенацкае праўленне, аднак, доўга не пратрывала, і падчас барацьбы паміж старой і маладой, падтрыманай сярэдняй шляхтай арыстакратыяй (апошняй кіраваў канцлер Ян Ласкі) дайшло да надзвычай важных рашэнняў. Яны былі прыняты на сойме, які быў скліканы Аляксандрам Ягайлавічам у Пётракаве ў 1504 г. У якасці самага першага рашэння варта згадаць г. зв. incompatibilia. Гаворка ішла пра забарону злучэння ў адных руках некаторых найвышэйшых пасад, а менавіта земскага суддзі, канцлера, найбольш значных біскупаў, а таксама ваяводы і кашталяна. Іншая важная ўхвала абмяжоўвала раздачу каралеўскіх уладанняў і абвяшчала экзекуцыю (вяртанне) зямель, раней самавольна прысвоеных. Пастанаўлялася, што з гэтых пор рашэнні, якія датычаць продажу, закладу альбо падаравання каралеўскіх уладанняў, могуць быць прыняты толькі на вальным сойме. На практыцы ўхвала аб забароне злучэння ўрадаў ніколі паслядоўна невыконвалася. Яна, аднак, зяўлялася вельмі грознай зброяй у руках шляхты ў барацьбе з магнатэрыяй. Дакладна большае значэнне мела пастанова аб экзекуцыі землеўладанняў. Шматлікія каралеўскія землі ў выглядзе часовых альбо пажыццёвых трыманняў (дзяржаў) на працягу XV пачаткуXVIст. прысвоілі сабе розныя магнацкія роды. На Пётракаўскім сойме былі таксама ўхвалены высокія стаўкі падаткаў і рэкамендавана збіраць назапашаныя запазычанасці, на тры гады назад перасоўваючы ўсе звальненні ад мытаў і падаткаў.

Пастановы сойма 1504 г. ставілі сваёй мэтай рэарганізацыю цэнтральнай улады ў Польшчы пасля няўдалага кіравання сената (аб гэтым гл. далей). У 1505 г. адбыўся сойм у Радоме, на якім рэформа дзяржаўнага кіравання была працягнута. Большасць ініцыятыў, якія атрымалі станоўчае рашэнне, зыходзілі ад шляхты. Праз актыўную працу на сойме яна імкнулася займець большы ўдзел у кіраванні дзяржавай, дзе раней у пераважнай меры вяла рэй арыстакратыя. На Радомскім сойме прысутнічалі і прадстаўнікі гарадоў. У дачыненні да іх былі прыняты спецыяльныя ўхвалы. Была скасавана, у прыватнасці, забарона набыцця мяшчанамі земскіх землеўладанняў.

Аднак найважнейшым вынікам Радомскага сойма зяўлялася прыняцце славутай канстытуцыі nihilnovi (нічога новага). Яна стала надзвычай важным этапам у развіцці польскага парламентарызма. У залежнасць ад згоды караля, сената і пасольскай ізбы траплялі не толькі падатковыя рашэнні, але і заканадаўчыя ініцыятывы, якія датычыліся правоў і свабод шляхты. Гэты заканадаўчы акт канчаткова аформіў існаванне двухпалатнага парламента. Шляхецкія дэлегаты, сабраныя ў пасольскай ізбе, вярталіся да пазіцый, якія яны мелі падчас панавання Яна Ольбрахта. З іншага боку, сенат беззваротна губляў сваё становішча, занадта пахваляючыся той уладай, якую ён займеў дзякуючы Мельніцкаму прывілею (аб ім шырэй на старонках, прысвечаных праблеме ўніі Польшчы і Літвы). Зрэшты, акт, прыняты ў Мельніку, быў у Радоме адкінуты. Важнасць акту nihilnoviпалягала перадусім на тым, што заканадаўчая ўлада, якая раней фармальна знаходзілася ў кампетэнцыі соймікаў, цяпер пераходзіла да вальнага сойма. Што датычыць уладных паўнамоцтваў і прэрагатыў манарха, то яны абмяжоўваліся ў вобласці выдання новых законаў, а ў асаблівасці накладанні новых падаткаў. Кароль, аднак, захоўваў усю паўнату выканаўчай улады з правам выдання распараджэнняў. Ён таксама мог рэгуляваць звычаёвае права асобных зямель і рэгіёнаў.

Вось у такім выглядзе скліканы ў Радоме сойм канчаткова вырашыў праблему захавання моцнай каралеўскай улады, з якой не маглі справіцца ўжо першыя Ягелоны. Як аказалася, захаваць яе было немагчыма і манарх быў павінен ісці на саступкі. У ходзе барацьбы паміж арыстакратыяй і каралём паявіўся трэці чыннік шляхта. Менавіта ў ёй кароль пачаў усё больш выразна шукаць апоры ў сваіх дзеяннях па ўмацаванні ўлады. Каб палегчыць цэнтралізацыю і ўніфікацыю дзяржавы, быў даведзены да канца збор усіх законаў і прывілеяў у адзіны звод. Ён атрымаў назвуСтатутаў Ласкага і быў разасланы па судах ва ўсёй Польшчы. У далейшым гэты звод стаў прававым падмуркам для руху сярэдняй шляхты ў першай палове XVI ст., вядомага пад назвай экзекуцыя правоў.

Вось у такім выглядзе скліканы ў Радоме сойм канчаткова вырашыў праблему захавання моцнай каралеўскай улады, з якой не маглі справіцца ўжо першыя Ягелоны. Як аказалася, захаваць яе было немагчыма і манарх быў павінен ісці на саступкі. У ходзе барацьбы паміж арыстакратыяй і каралём паявіўся трэці чыннік шляхта. Менавіта ў ёй кароль пачаў усё больш выразна шукаць апоры ў сваіх дзеяннях па ўмацаванні ўлады. Каб палегчыць цэнтралізацыю і ўніфікацыю дзяржавы, быў даведзены да канца збор усіх законаў і прывілеяў у адзіны звод. Ён атрымаў назвуСтатутаў Ласкага і быў разасланы па судах ва ўсёй Польшчы. У далейшым гэты звод стаў прававым падмуркам для руху сярэдняй шляхты ў першай палове XVI ст., вядомага пад назвай экзекуцыя правоў.

Для таго каб перамены ў краіне маглі ажыццяўляцца згодна з рашэннямі Радомскага сойма і яго найважнейшага акта канстытуцыі nihilnovi, быў патрэбны моцны і рашучы ўладар. Аднак тут прыхільнікам рэформ не пашанцавала. Кароль Аляксандр, атрымаўшы на сойме ў Радоме ўдар інсульту, усё больш знемагаў і ў рэшце рэшт памёр 20 жніўня 1506 г. Яго астатнія намаганні, асабліва пры адсутнасці дзяцей-спадкаемцаў, былі накіраваныя на тое, каб забяспечыць трон свайму брату Жыгімонту, які да гэтых пор знаходзіўся ў ценю. Новы гаспадар не рашыўся працягваць ранейшую палітыку. Ён хутчэй выступаў за саюз са старой арыстакратыяй. Пасля прызначэння Яна Ласкага на пасаду гнезненскага арцыбіскупа ён мог пасадзіць на вызваленае месца канцлера свайго чалавека, якім быў Крыштаф Шыдлавецкі. Так чынілася і з іншымі ўрадамі. Жыгімонт І быў манархам гаспадарлівым і высокаадукаваным, але малаэнергічным, лёгка трапляючым пад чужое ўздзеянне. На жаль, людзям вакол яго найчасцей былі цікавы толькі свае інтарэсы і карысці. У такіх варункахкожны праект новых пераўтварэнняў, прыкладам, рэформы скарбу і войска, сутыкаўся з супрацівам не толькі шляхецкай апазіцыі, але і магнацкага атачэнняманарха. Яно папросту адчувала пагрозу ад усялякіх спроб узмацнення пазіцый караля. Менавіта ў гэтым заключалася прычына няўдач унутранай палітыкі Жыгімонта І.

Звяртаючыся да ўнутраных працэсаў у Польскай дзяржаве, варта прысвяціць трохі ўвагі гаспадарчым аспектам. Гэта дазволіць нам убачыць, у якой эканамічнай сітуацыі Польшча падыходзіла да ваеннага змагання з Масквой у якасці саюзніка Літвы. Перыяд польска-літоўскай уніі гэта час вялікіх сацыяльных і эканамічных перамен. Узмоцненая хаўрусам з Вялікім княствам Літоўскім, ягелонская Польшча мела магчымасці для больш шпаркага і шырэйшага развіцця. Асаблівы ўздым гэтага росту пачаўся з моманту скасавання дамінацыі магнатэрыі, што адкрыла дарогу павелічэнню ўплываў шляхты.

Гэтае ўзмацненне палітычнага значэння шляхецкага саслоўя ў структуры дзяржавы паляпшала для яе ўмовы для пашырэння землеўладанняў і набыцця таннай працоўнай сілы. Менавіта шляхта ўсё мацней дабівалася стварэння магчымасцей для больш эфектыўнага і прыбытковага гаспадарання на ўласным двары. Гэта асабліва добра было відаць у сельскай гаспадарцы. Доўгі час яна развівалася ў форме, прынятай у ранейшыя часы асадніцтве на нямецкім праве. Пад канец XV ст. паявіліся выразныя тэндэнцыі павелічэння феадальных уладанняў. Адбылося падзенне вартасці грошай пры адначасовым росце жыццёвых патрэб рыцарскага саслоўя. Чыншавага падатку, які да гэтых пор плацілі сяляне сваім панам, перастала хапаць. Каб палепшыць фінансавае становішча, падымаліся стаўкі павіннасцей і пашыраліся абшары землеўладанняў. Якраз з канца XV ст. у гаспадарчым жыцці Польшчы зацвярджаецца фальваркава-паншчынная гаспадарка, якая тры наступныя стагоддзі зяўлялася дамінуючым элементам у структуры сельскагаспадарчага жыцця краіны.

Падобныя працэсы ахапілі ў тыя часы і значную частку суседніх краін. Па вялікім рахунку, уся Цэнтральная і Усходняя Еўропа ўваходзіла ў перыяд развіцця паншчыннай гаспадаркі. Гэтыя перамены абышлі бокам Заходнюю Еўропу, дзе першую скрыпку грала мяшчанства. У выніку ў эканамічным развіцці еўрапейскага кантыненту паўстаў своеасаблівы дуалізм. Гэтыя два светы не супернічалі паміж сабою, а наладзілі супрацоўніцтва, давёўшы яго да пэўнай ступені ўзаемазалежнасці. Першапачаткова сельскагаспадарчыя краіны атрымлівалі з такога стану рэчаў больш непасрэдных выгодаў. Аднак з часам аказалася, што менавіта Захад развіваецца больш хутка ў эканамічным плане. Спецыялізацыя Польшчы як сельскагаспадарчай краіны паставіла яе ў залежнасць ад замежнага капіталу.

Назад Дальше