Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов 4 стр.


Іншая рэч, што мы так часта памыляемся! Колькі непатрэбных, не тваіх палавінак іншы раз круціцца поруч, лепіцца, ды не прылепліваецца Так часта бывае: адчыняеш сваю паштовую скрынку, а адтуль выпадае, вывальваецца ў твае рукі цэлая куча непатрэбнага хламу: перадвыбарчая ўлётка «Галасуйце за Васю Пупкіна!» (галасаваць за яго ты не будзеш), каляровы буклет пра шыкоўны, дарагі рэстаран, у якім частуюць вустрыцамі (ён нядаўна адкрыўся, але ты ніколі не пойдзеш туды вячэраць), рэкламны праспект пра цудадзейны сродак для мужчын «Вогненны дракон» (ён тым больш табе не патрэбны: жывеш адна, і па кватэры ў апошні час ні адзін мужчына нават не прабягаў).

Але ўсё ж такі ты шукаеш яго, мроіш, як дзесяцікласніца, пра шляхетнага рыцара, сапраўднага князя, не маючы пры гэтым ні маёнтка ў спадчыну, ні родавых партрэтаў бабуль ва ўпрыгажэннях і карунках, ні «блакітных» эрытрацытаў і лейкацытаў у сваёй крыві.

«я цуду хачу і адразу якая ж вы смешная пані а коні каханага князя грымяць пад акном капытамі»

І ён зявіўся, твой князь, у дарагім касцюме ад вядомага сталічнага мадэльера. Сыну было ўжо дзевятнаццаць, ён ажаніўся і жыў асобна, сваёй сямёй. Ты адчула сябе страшэнна самотнай, пакінутай Сын сказаў табе: «Ма! Ты павінна пачаць жыць, а не сумаваць, нудзіцца і вінаваціць сябе. Ты цікавая і прыгожая. Уперад!»

Твой князь быў падобны да Хемінгуэя. Ты так і называла яго. Пры ім была барада, люлька і байкі пра замежныя падарожжы (у кожнага мужчыны ёсць свае байкі). Ён упэўнена цытаваў Сакрата і Сартра, спакушаў цябе вытанчанымі напоямі і ежай «ад гурмана». Абяцаў звазіць цябе ў сталіцу, у оперны тэатр на «Хаваншчыну». Опера цябе зусім не цікавіла, ты хацела б пабачыць якісь (адзін са шматлікіх, гастрольных) спектакль Вікцюка. Ні на «Хаваншчыну», ні на Вікцюка вы так і не паехалі: заўжды білеты раскуплялі без вас Вам чамусьці нічога не даставалася, ніякіх білетаў на казку Ён быў мужчынам на будзённы дзень. А на ўсе святы яго не было: ён ехаў да былой жонкі і сваіх дзяцей. І гэта было правільна. І было правільна, што ты заставалася адна сярод свят.

Спатрэбілася паўгода, каб ты зразумела, што ніхто нікога не кахае. Ніхто нічыя палавінка. Прабач мне, сэрца, але ж ты у які раз схлусіла! Вашы адносіны вытанчаная гульня, проста ратавальная саломінка. Расчараваліся праз тры месяцы, а развітваліся тры гады Пазней, значна пазней Хемінгуэй вярнуўся да сваёй былой жонкі, і гэта было лагічна, справядліва і нават прыемна для цябе. Яго жонка была табе як сястра: яна спадзявалася, верыла, да апошняга чакала яго («Вярніся! І я ўсё дарую!»). І дачакалася. Як і ты. Кагось. Ён вярнуўся да яе, да дзяцей, і ты была радая. Шчыра. Пад час развітання не было ніякіх непрыемнасцей Хемінгуэй паводзіўся як сапраўдны джэнтльмен.

Вы разлучыліся без сцэн і папрокаў. Без разбітых талерак, дзякуючы адно аднаму за ўсё А кожныя (кожныя!) адносіны паміж мужчынам і жанчынай падарунак Бога, шчасце з нябёс

Пасля Хемінгуэя не было, як ні дзіўна, ні спліну, ні апатыі. Нічога асаблівага пасля расстання не здарылася. Табе нават не давялося шукаць сяброўку, дамарослага псіхааналітыка, каб выплакацца на пятым размеры яе бюста Ці мала што выпадзе з тваёй паштовай скрынкі?..

Але ты заўсёды ведала, што знойдзецца той, хто падаруе табе пясочны гадзіннік, пра які ты мроіла з дзяцінства. Пясчынкі ціха-ціха перасыпаюцца ў сваёй празрыстай шкляной хацінцы. Ты заварожана сочыш за імі, і на душы спакойна-спакойна. Своеасаблівая медытацыя, за якой можна схавацца ад усяго.

А пасля Хемінгуэя мясцовага разліву, недзе праз паўгода, зявіўся іншы. І быў доўга-доўга. Назавём яго Дырыжор. Чаму? Проста таму, што ён хацеў дырыжыраваць усімі аркестрамі зямнога шара. Ён хацеў, каб яго слухаліся ўсе скрыпкі, валторны і віяланчэлі і каб да яго дырыжорскага пульта неслі вялікія кашы кветак Так быццам і было Ён падараваў табе ўсе свае аркестры, газеты, кінематографы, футболы і боксы. І ты зноў была шчаслівай.

Потым, праўда, выявілася, што ён Дырыжор без аркестра. Кароль без свайго каралеўства. Місіянер, якому ніхто не верыў. Ён жыў у сваёй прыдуманай дзяржаве і сядзеў на троне з паперы. Але ж гэта было няважна: ты кахала яго, і ён цябе (як умеў), і ў вас быў свой дом, свая сямя. Табе было абыякава ці ён кароль, ці садоўнік пры палацы, ці звычайны каваль. Ты хацела стаць яму краінай, яго садам, яго агнём у кузні. А ён не хацеў.

Ты была гатовая падзяліць яго холад і спёку, яго «ліраўскае» выгнанне, спаць разам з ім на саломе бадзяцца з торбай па свеце. Ён не хацеў.

Ты была гатовая падзяліць яго холад і спёку, яго «ліраўскае» выгнанне, спаць разам з ім на саломе бадзяцца з торбай па свеце. Ён не хацеў.

Адзінокі воўк заўсёды крочыць сваімі цёмнымі гушчарнымі сцежкамі сам. Без нікога. Стаць для яго Маргарытай табе не ўдалося.

Ты ж заўжды ўрывалася ў чужое жыццё, у мужчыну, як феерверк. І пачынала жыць па яго гадзінніку. Дыхаць у такт яго дыханню І ён спалохаўся. Цябе і сябе. Ён быў не гатовы прыняць гэта ўсё і звязаць сябе ўдзячнасцю, абяцанкамі, вернасцю. Ён жа нарадзіўся для іншага!

«ён крылы адрамантаваў у шчаку мяне пацалаваў і ані слова не сказаў сама акно я адчыніла не затрымала бо любіла ён паляцеў ён паляцеў туды куды даўно хацеў»

Паляцеў ствараць іншыя аркестры, паслухмяныя яго смычку. Місіянернічаць у іншыя краі. Можа, там яму, нарэшце, павераць і мужчыны, і жанчыны.

Ты даравала яму, сабе. Бо не магла па-іншаму. Як і кожная. Пайшла ў храм. У ранетным вечары купаўся горад Неба сцякала ў траву каля царквы. А ў ёй было ціха і прахалодна.

«і што з таго што выцягнуў да ніткі душу маю і кінуў за парог і што з таго што ты дагэтуль блізкі ці ж ты кахаў мяне што не збярог сярод малебнаў не знайшла праклёнаў не плакаць я дала сабе зарок ужо памяць засінела полем лёну чаму ж кахаў ты так што не збярог»

Разлучыцца як памерці. Але і сіл быць разам таксама не было. Яшчэ Оскар Уайльд казаў, што каханне вечная гільяціна для дваіх: заўжды забіваеш таго, каго кахаеш.

Чаму кроў кахання, што цячэ па венах, заўжды змешваецца з крывёй нянавісці?

«рамонкавым світанкам зноў насніўся пакіну боль мінулым нашым дням і што з таго што мы ўжо разышліся і што з таго што не сустрэцца нам»

Ты казала яму: калі я нарэшце памру, табе не будзе так страшна жыць за тое, што ты зрабіў са мной.

А што ты зрабіла з ім? Ты кідала ў твар абразлівыя словы, сукенкі, шалі (гэта ўжо ў дарожную валізу). Званіла свайму добраму знаёмаму, і ён прыязджаў па цябе на бэжавай «аўдзі» і пакорна чакаў каля падезда. Ты грукала дзвярыма З выклікам сядала ў машыну, адязджала за два кварталы, хапала мабільнік гаспадара машыны і званіла яму. Ён крычаў: «Вяртайся!» І ты вярталася назад у сваё пекла. У сваё хворае каханне Гаспадар машыны смяяўся і казаў, што мужчыне не варта кахаць паэтак і што злаваць жанчын страшна небяспечна. І пра тое, што там, дзе двое, заўжды дзве віны

Нарэшце вы разлучыліся. Расслаіліся. Разядналіся Разляцеліся А ў твой дом сталі прылятаць і гняздзіцца ў ім безгалосыя птушкі. Пажывуць-пажывуць не спяваючы і ляцяць далей.

Табе было з імі нецікава: яны лёгка прыручаліся, елі зярняткі з далоні, і ў іх не было сваіх песень, нават міфічных, не было аркестраў і гушчарных сцежак. Сэрца тваё спала, як пасля доўгай хваробы. Ты цыравала сэрца латачкамі-надзеямі. І яно набіралася сіл. Каб кінуцца пад новае каханне, як пад цягнік, які чарговы раз расплюшчыць І чаму, навошта яно, сэрца, заўсёды разбіваецца аб новае каханне? Аб мужчыну Аб непаразуменне Можа, ужо хопіць? Хіба ж можна так вякамі?.. А каму было лягчэй?..

Рудавалосай Ганне Яраслаўне, каралеве Францыі, якая павінна была да самай смерці насіць белае адзенне на знак жалобы па памерлым мужы каралі Анры І?.. «Русінку» не вельмі любілі ў Францыі за красу, за незалежнасць, за якуюсь незразумелую тугу ў вачах. Куртуазныя французы прымалі гэтую незалежнасць і верасковую тугу ў вачах за нейкі незразумелы і беспадстаўны славянскі гонар («А чым там, уласна, ганарыцца?» абураліся яны).

Яна была ганарлівай і недаступнай каралевай. А ў сапраўднасці звычайнай слабай жанчынай, чужой сярод чужых. Аж пакуль не зявіўся Рауль першы магнат Францыі, які пасадзіў «русінку», каралеву ў жалобе, наперадзе сябе на каня і павёз, як звычайную пастушку, у сталіцу свайго графства. Праз год яна падаравала яму сына.

А што рабілася навокал! Жонка Рауля паехала аж у Рым, да самога Папы Усе асуджалі іх, цкавалі, як зайцоў на каралеўскім паляванні

Яны перажылі гэта ўсё і пражылі разам да самай смерці Рауля А потым Ганна Яраслаўна вярнулася ў Парыж да сына Філіпа і памерла там

А што магла адчуваць Софя Гальшанская, якая стала ў шаснаццаць гадоў чацвёртай жонкай польскага караля Ягайлы і апынулася ў цэнтры незразумелых ёй інтрыг? Увесь свет адвярнуўся ад юнай чужынкі, якую прывезлі з далёкіх зямель і зрабілі каралевай. Ніхто не падаў ёй рукі, і толькі адзін-адзіны малады рыцар Генрык заступіўся за яе гонар і на дыбе паўтараў, як малітву, як клятву павагі да жанчыны: «Каралева не здраджвала каралю». Словы гэтыя сталі бессмяротнымі, а ўчынак Генрыка ўвайшоў у гісторыю вялікіх рыцарскіх учынкаў.

Назад Дальше