А муж твой, прыгажуня, дзе забарыўся? цікавіцца далей фашысцкі прыслужнік, хітра прымружыўшы нахабна-пажадлівыя вочы.
Сабакам сена косіць! літаральна выдавіла з сябе ўсмешлівая вандроўніца.
Раздаўся дружны рогат у хаце. Смяяліся паліцаі бадзёра і гучна. Было бачна: весяліліся ад усёй душы.
Атрымаўшы ад гаспадыні ладны кавалак сала, бутэльку «вогненнай вадзіцы», задаволеныя пакінулі хату. Адчувалася, «ганарары» ворагам спадабаліся.
Маряша, зірнуўшы на вокны, толькі ціха прамовіла:
Роза! Паслухайце, калі ласка, маю параду! Вам трэба сягоння тэрмінова знікаць! Абавязкова! Гэты сыты Адась-лавелас, добра адчуваецца, вока на вас паклаў, як на вабную жанчыну! Спакою не будзе, пакуль не атрымае сваё! Гэты гад ужо шмат падмяў пад сябе жанчын, да дзяўчат нават дабраўся! Умывайце хутчэй дзетак, будзем усе снедаць. А потым падрыхтую для вас маленькія пачастункі: хлеб, агуркі, яблыкі А вось сала перакладу крапівай, каб не сапсавалася ў дарозе.
Роза добра ведала: Маряша мае рацыю. Трэба ўцякаць з лясной вёсачкі! І тэрмінова браць накірунак да цёткі Моці. Мажліва, засталося ўсяго нейкіх пятнаццаць кіламетраў да той Сасноўкі, дзе яна жыве. Не надта доўгі шлях. Можна ўжо смела лічыць: усё горшае засталося ў мінулым. А наперадзе новыя клопаты і сустрэчы
Генадзь Аўласенка
Каханне ў караценькіх штоніках
З цыкла: «Прыгоды Васі Лайдачкіна»
Як Вася з няёмкага становішча з гонарам выбрацца змог
Аднойчы Вася Лайдачкін Зойцы Зазнайкінай падножку падставіў. А Зойка яго за гэта дзённікам па галаве трэснула. А Васіль яе, за такую вялікую да сябе абразу, за валасы балюча таргануў. А Зойка ў адказ крэйдай у Васіля шпульнула, ды так спрытна, што ў самы лоб яму патрапіла. А Вася Лайдачкін на гэтае яе агрэсіўнае дзеянне ніяк адказаць не змог, бо званок якраз у гэты час дзылінкаць пачаў, настаўнік разам са званком у класе апынуўся, і ўрок, як гэта ні крыўдна, пачаўся. А ўрок гэты самым апошнім у раскладзе значыўся, таму Васіль наш адразу ж пасля ўрока дадому шпарка паімчаўся. І пра сутычку тую дробязную з Зойчыным удзелам ён ужо і запамятаваў нават.
А назаўтра, не паспеў Вася Лайдачкін у клас свой увайсці, як бачыць на дошцы вялізны такі надпіс. Белым па чорнаму: «Вася + Зоя». Ну, і далей пра каханне, як вы, пэўна, самі ўжо зразумелі.
Што?! аж зароў ад такой абразлівай неспадзяванкі наш Васіль. Ды я ж ёй зараз такое каханне пакажу, доўга памятаць будзе!
І да Зойкі Зазнайкінай з кулакамі паімчаў.
А Зойка і сама ўжо ў атаку на Васіля імчыць і таксама кулакамі ва ўсе магчымыя бакі размахвае. Бо і яе надпіс гэты абразлівы да самай глыбіні душы абурыў. А можа, і глыбей нават, не ведаю дакладна.
І вось сышліся абодва варагуючыя бакі на самай сярэдзіне класа і такая адмысловая бойка ў іх адразу ж пачалася Не толькі іх сябрыаднакласнікі, але нават з усіх суседніх класаў вучні пазбягаліся, каб на відовішча тое рэдкае дружна палюбавацца
А на наступную раніцу, не паспеў яшчэ наш Васіль да будынка школьнага дашкандыбаць, як бачыць на плоце школьным велічэзны такі надпіс: «Вася + Зоя». Ну, і далей зноў пра каханне гэтае самае, хай на яго трасца з ліхаманкаю! Праўда, не белым па чорнаму, як на дошцы ўчора было, а чырвоным па зялёнаму. Але ці ж гэта сутнасць справы змяняе?!
Расхваляваўся Вася Лайдачкін, надпіс гэты прачытаўшы, і моцна расхваляваўся. Так, моцна расхваляваным, у свой клас і ўвайшоў. А там
А там зноў на дошцы ўсё той жа надпіс абуральны, белым па чорнаму. А на Васевай парце, на аркушы папяровым, яшчэ адзін надпіс, ужо сінім па беламу. Але тэкст той жа, слова ў слова. Пра каханне гэтае самае, якога і блізка нават не было
Ды што ж гэта такое! аж узвыў наш Васіль і да аднакласнікаў сваіх звяртаецца: Ну дзе вы тут, скажыце, каханне нейкае змаглі ўбачыць?! Вунь у мяне шчака ўся ў драпінах, і вуха, нібыта святлафор, гарыць!
А ў мяне, паглядзіце, які ліхтар пад вокам! гэта ўжо Зойка са свайго месца крычыць. З месяц, пэўна, пратрымаецца, калі не больш!
Ну і што? адказваюць ім дружна аднакласнікі. Падумаеш, ліхтар! Так заўжды і бывае. Бо праўду кажуць: хто каго піхае той таго і кахае! А як жа інакш?!
Задумаўся тут Васіль, ды й так моцна задумаўся, што цэлыя тры ўрокі без адзінай заўвагі нават прасядзеў. Але прыдумаў усё ж, як з гэтага няёмкага становішча з гонарам выбрацца можна.
Падышоў ён на вялікім перапынку да Зойкі Зазнайкінай і кажа ёй, гучна так, на ўвесь клас:
Задумаўся тут Васіль, ды й так моцна задумаўся, што цэлыя тры ўрокі без адзінай заўвагі нават прасядзеў. Але прыдумаў усё ж, як з гэтага няёмкага становішча з гонарам выбрацца можна.
Падышоў ён на вялікім перапынку да Зойкі Зазнайкінай і кажа ёй, гучна так, на ўвесь клас:
Прабач мяне, Зоя, калі ласка, што я цябе ўчора пакрыўдзіў!
А Зойка пачырванела ўся, вочы долу апусціла і адказвае Васілю ледзь чутна:
Гэта ты мяне, Вася, прабач! Я сама ва ўсім вінаватая!
А потым, пасля ўсяго гэтага, Васіль Зойку жуйкай смачнай пачаставаў. А Зойка Васілю ў адказ цэлы набор пакемонаў падаравала. Назусім.
На гэтых вось пакемонах уся наша гісторыя і завяршылася шчасліва. І нідзе больш надпісаў новых не зявілася: ні на парце, ні на дошцы, ні на плоце, тым больш. Бо ўсе адразу зразумелі, што ніякім каханнем тут і не пахне нават. Бо якое ж гэта, скажыце, каханне, калі яны так ветліва паміж сабой размаўляюць, прабачэння ўзаемна просяць, ды яшчэ і падарункамі абменьваюцца?!
Вось калі сварацца ды за чупрыны хапаюцца тады справа іншая! Тады гэта каханне, ды яшчэ якое!
Сапраўднае, можна сказаць, каханне!
Як Вася Лайдачкін закахаўся, і што з гэтага далей атрымалася
Аднойчы Вася Лайдачкін закахаўся. Уяўляеце?! З першага погляду. Зусім як у фільме для дарослых.
А яна вучылася ў паралельным класе. І звалі яе Маша. І больш нічога аб ёй наш Васіль не ведаў. А яна пра яго і гэтага нават не ведала. І, наогул, не падазравала аб яго існаванні, што самае крыўднае.
І вось пачаў Вася Лайдачкін думаць, што б такое гераічнае яму здзейсніць, каб потым, праз гераічны ўчынак гэты, з дзяўчынкай Машай бліжэй пазнаёміцца. Думаў ён, думаў і нарэшце прыдумаў. Падышоў да Пеці-выдатніка, адвёў яго ўбок і шэптам свой план выклаў. А, зыходзячы з гэтага плана, павінен быў Пеця-выдатнік хуліганам зрабіцца часова і, праз гэтае сваё часовае хуліганства, дзяўчынку Машу вельмі перапалохаць. Ну а Вася Лайдачкін павінен будзе на месца здарэння своечасова зявіцца і дзяўчынку Машу ад хулігана Пеці па-геройску абараніць.
Такі вось план атрымаўся выдатны. Геніяльны, можна сказаць, план.
Праўда, Пеця-выдатнік не адразу яго ўхваліў. Больш таго, адмаўляцца спачатку пачаў, тлумачыць, што нічога ў яго, маўляў, не атрымаецца. Але потым здаўся. Угаварыў яго Вася Лайдачкін.
І пачалі яны тэарэтычны гэты план у практычнае выкананне прыводзіць. І спачатку ўсё ў іх добра ішло, аж да таго самага моманту, калі Пецявыдатнік хулігана павінен быў са сваёй асобы часова прадставіць. А потым усё дрэнна пайшло, бо гэты самы Пеця ўсё пераблытаў. І, замест таго, каб кулакамі махаць, ветліва так у дзяўчынкі Машы спытаў:
А можна мне вас у кіно запрасіць?
А Маша ў адказ усміхнулася яму і сказала:
Ну, зразумела ж, можна.
А тут і Вася Лайдачкін падаспеў. І ролю сваю, дарэчы, добра вывучыў, не тое што некаторыя. Падбягае ён, значыцца, хапае Пецю-выдатніка за шкірку, каб дзяўчынку Машу ад яго абараніць і адчувае раптам, што ляціць па паветры, нібы птушка якая. Толькі хацеў здзівіцца з прычыны такога пазапланавага свайго палёту, як у судакрананне з зямлёй увайшоў. І даволі адчувальна.
А дзяўчынка Маша яму і кажа:
У мяне, між іншым, першы разрад па дзюдо!
А потым павярнулася яна да Пеці-выдатніка і ласкава так дадала:
Не бойся, хлопчык, я цябе ў крыўду не дам!
А яшчэ потым узяла яго за руку і яны пайшлі. У кіно. І Вася пайшоў. У процілеглым напрамку.
І вельмі ён на Пецю-выдатніка пакрыўдзіўся. Цэлыя тры ўрокі з ім не размаўляў.
Аж да самай кантрольнай. Па матэматыцы.
Сістэма натуральнага адбору
Нарэшце я змагла добра яго разглядзець. Візуальна, я маю на ўвазе, а не праз унутраны зрок, як раней
Абект майго цярплівага чакання якраз накіроўваўся ў бок парку. Але не адзін, што было б проста ідэальным варыянтам, а ў кампаніі двух сябрукоў, самых звычайных маладых людзей, якія нічога звышасаблівага сабою не ўяўлялі. А значыцца, яны былі лішнімі тут, гэтыя ягоныя сябрукі
Што ж, такі варыянт развіцця падзей я таксама прадугледзела загадзя. Амаль падышоўшы ўжо да паркавай брамы, іржавай і перакошанай, абект раптам спыніўся (не без маёй дапамогі, зразумела), павярнуўся і, ляпнуўшы сябе далоняй па ілбе, хутка пашыбаваў у зваротным напрамку.
Ты куды, Дзімка? запознена выгукнуў яму ў спіну адзін з сябрукоў. Забыўся чаго?
Забыўся! не абарочваючыся, кінуў у адказ абект (ён жа Дзімка). Ідзіце, я вас даганю!