Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов 11 стр.


Далей усё пайшло як па масле. Сябры Дзімкі рушылі сабе далей, а сам ён, звярнуўшы на бакавую сцяжынку, спыніўся раптам і пачаў недаўменна азірацца па баках І яго можна было зразумець

Кінуўшы хлопцу нечаканую думку аб чымсьці забытым і празмерна важным (жыццёва неабходным нават!), я так і не паспела ўцяміць, што ж такога важнага і жыццёва неабходнага мог забыць гэты самы Дзімка. І, галоўнае, дзе канкрэтна ён мог забыць гэтае «жыццёва неабходнае»?

Таму, хуценька змяніўшы версію, я вырашыла, што абекту тэрмінова спатрэбілася набыць некалькі талончыкаў на аўтобус-тралейбус у бліжэйшым кіёску «Саюздруку». Тое, што ў хлопца ў кішэні мог мецца праязны на ўсе віды гарадскога транспарту, мне неяк не прыйшло ў галаву ды, калі казаць шчыра, не мела аніякага значэння

Каля кіёска Дзімку прыйшлося адстаяць невялікую чаргу, але тут я была зусім нават ні пры чым. Чарга ўтварылася сама па сабе так што, калі абект (ён жа Дзімка) зноў уваходзіў у перакошаныя і назаўсёды расчыненыя вароты парку, сябрукі ягоныя былі ўжо даволі далёка.

А, значыцца, можна было пачынаць.

 Увага!  у думках падала я каманду тром пяным мярзотнікам, якія ўвесь гэты час паслухмяна хаваліся ў зарасніку здзічэлага бэзу.  Падрыхтаваліся!

Мярзотнікаў я выявіла і спецыяльна адлавіла зусім непадалёку адсюль. І адлавіла ў той крытычны момант, калі яны, з рогатам і шматлікімі нецэнзурнымі выразамі, спрабавалі зацягнуць у кусты дзвюх старшакласніц, якія прагульвалі ў гэтым закінутым парку нейкі свой ці то ўрок, ці то факультатыў. Ды яшчэ і курыць спрабавалі, шмакадзяўкі!

Вядома ж, трэба было іх за гэта прыкладна пакараць (мярзотнікаў, я маю на ўвазе, не старшакласніц), але ў мяне меліся на гэтых пяных аболтусаў свае віды. І таму, поўнасцю авалодаўшы іх свядомасцю, я хуценька адвяла ўсю тройцу як мага далей ад румзаючых і да паўсмерці перапалоханых ахвяр, а, дакладней, у гэты здзічэлы (і таму даволі калючы) бэз. А зарумзаным шмакадзяўкам загадала (у думках, зразумела ж, не ўслых) тэрмінова пакінуць небяспечны гэты парк і бягом імчаць на гэты свой урок (ці факультатыў). Нічога, што столькі часу прайшло няхай толькі прабачэння ў настаўніка папросяць за спазненне

Так што ўсё пакуль ішло як па масле. Абект (ён жа Дзімка), весела насвістваючы, ішоў па цяністай алеі парку, паступова набліжаючыся. Пяныя мярзотнікі таксама былі ў форме і толькі чакалі апошняй маёй каманды ну, а я сама размясцілася так, каб абект змог мяне ўбачыць, як толькі паверне ўлева разам з паваротам сцяжынкі

Патрэбную каманду мярзотнікам я дала загадзя, і калі гэты самы Дзімка апынуўся ў полі майго зроку (а я ў полі ягонага зроку, адпаведна), гэтыя тры пяныя дэбілы ўжо адрываліся, як кажуць, па поўнай. Двое моцна трымалі мяне за рукі, а трэці, па ўсяму было бачна, самы галоўны ў іх пянай шайцы-лейцы, гнюсна гагочучы, слініў мне шыю і шчаку сваімі пракурана-смярдзючымі вуснамі. А адначасова з гэтым яшчэ і за грудзі хапаў, спрабуючы расшпіліць блузку што было ўжо поўнай імправізацыяй з ягонага боку, бо каманды на такое я пакуль не давала

Гэтая ягоная самастойнасць у прыняцці рашэнняў павінна была мяне неяк насцярожыць, але чамусьці так і не насцярожыла. І дарэмна, як высветлілася ў далейшым

Але пакуль усё ішло дакладна па плане і з боку старонняга назіральніка выглядала жах як натуральна.

Ва ўсялякім разе, павінна было так выглядаць

 Адпусціце!  выгукнула я абурана.  Што вы сабе дазваляеце?!

І адразу ж вырашыла, што ўзяла не зусім тую, як кажуць, танальнасць. Занадта ўжо літаратурна, кіношна нават неяк натуральней сябе паводзіць трэба, у першую чаргу, больш напалохана, ці што?

 А-а-а!  залямантавала я, выкручваючыся ўсім целам у дарэмных спробах вызваліцца.  Дапамажыце хто-небудзь!

І, адначасова з гэтым, краем вока зірнула ў бок абекта. Якія, цікава, дзеянні чакаюцца з ягонага боку?

Дзеянні даследуемага абекта і на самай справе аказаліся даволі цікавымі і зусім нават непрадказальнымі. Ніяк не адрэагаваўшы на адчайны мой крык і нават у мой бок не зірнуўшы, гэты бамбіза (два метры з гакам, спартсмен-каратыст і ўсё такое іншае) уціснуў галаву ў плечы і, хуткім крокам (нават амаль подбегам) прадэфіліраваўшы міма «мілай» нашай кампаніі, пачаў гэтак жа хутка і, нават, з паскарэннем аддаляцца.

Вось жа казёл! Вось жа слімак баязлівы! А я яшчэ так горача адстойвала ўчора ягоную клятую кандыдатуру перад Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй!

Я так засмуцілася з-за відавочнага свайго промаху, што зусім згубіла кантроль над сваімі «падначаленымі», у першую чаргу, над тым з іх, які і раней крыху імправізаваў, а я, дурніца, увагі тады гэтаму не надала. І нават зараз занадта позна адчула небяспеку

Ва ўсялякім разе, правільна адрэагаваць на кулак, які ляцеў прама ў твар, я так і не змагла.

Удар быў страшным, асабліва для маёй, далёка не асілкавай камплекцыі. Мне нават падалося, што ў галаве маёй узарвалася бомба а тут яшчэ, калі падала, я балюча трэснулася патыліцай аб нейкі ці то пень, ці то камень. Поўнай адключкі не адбылося, але гэтыя два ўдары так на мяне падзейнічалі (у адмоўным сэнсе, зразумела), што поўнасцю парушылі і без таго не асабліва трывалую сувязь паміж мной і трыма маімі падапечнымі.

Вось тут я поўнасцю адчула ўвесь боль і адчай няшчасных прагульшчыц, цалком улезла ў іх шкуру, так сказаць! Гэтыя тры мярзотнікі наваліліся ўсе разам і пачалі, з рогатам і самымі адборнымі мацюкамі, зрываць з мяне адзенне. І, адначасова, мацаць сваімі потнымі лапішчамі самыя інтымныя месцы

У такой вось крытычнай сітуацыі ўзнавіць (хай сабе і часткова) страчаны кантроль над іх свядомасцямі (тым больш, затуманенымі алкаголем і распаленымі самымі пажадлівымі інстынктамі) я так і не змагла, як не спрабавала. Адзінае, што я магла здзейсніць у дадзены канкрэтны момант проста забіць усіх трох (дакладней, проста загадаць ім памерці) але якраз гэтага я і не магла сабе дазволіць ні ў якім разе

Забіваць я мела права толькі для выратавання ўласнага (а ў некаторых, прадугледжаных Кодэксам выпадках, і чужога) жыцця, але на жыццё маё замаху з боку гэтых трох пяных дэбілаў якраз і не было. Замах быў на нешта іншае але гэтае «іншае», на вялікі мой жаль, пад катэгорыю «забойства дзеля выратавання» ніяк не падпадала.

І вось, калі я прыйшла ўжо ў поўны адчай, а гэтыя трое мярзотнікаў свайго амаль дасягнулі (сцягнуўшы з мяне джынсы разам з трусікамі, яны ўсё ніяк не маглі дамовіцца паміж сабой, каму ж першаму пачынаць са мной забаўляцца), адбылося нечаканае

Зусім побач пачуўся раптам чыйсьці абураны ўскрык, потым да майго слыху данёсся хлёсткі гук удару і той з тройцы, які ўжо наваліўся на мяне, пускаючы ад прадчування будучай асалоды сліну, раптам кульнуўся кудысьці ўбок з перакошанай ад болю фізіяноміяй. І, адначасова, я адчула сябе вольнай і самай першай справай пачала нацягваць на сябе джынсы. Вось так, лежучы на спіне І толькі потым прыўзняла галаву і агледзелася па баках

А непадалёку ад мяне ў поўным маўчанні біліся чатыры чалавекі. Дакладней, тры і адзін.

І, вядома ж, гэтаму аднаму прыходзілася несалодка

Але я была ўжо на нагах, да таго ж, сярдзітая да немагчымасці

Не, забіваць іх я па-ранейшаму не збіралася, але належным чынам пакараць чаму б і не! І я з уяўнай асалодай паслала кожнаму з трох мярзотнікаў па адным кароценькім імпульсе.

А больш і не спатрэбілася!

Адразу ж забыўшыся і пра мяне, і пра нядаўняга свайго праціўніка, усе тры гэтыя пажадлівыя ідыёты прыняліся разюшана і ашалела лупасіць адзін аднаго па азызлых ад штодзённага пянства фізіяноміях.

А іх нядаўні праціўнік (зусім малады яшчэ хлопец) моўчкі стаяў побач і са здзіўленнем на ўсё гэта пазіраў, нічога пакуль не разумеючы. Нават пра кроў, якая цякла з уласнага носа, забыўся як і пра вока, якое ад трапнага ўдару кагосьці з трох пачынала ўжо заплываць

Кроў яму я спыніла першым жа чынам, потым хуценька залячыла пашкоджанае вока і прывяла ў належны стан адзенне (звяла з джынсаў крывавыя плямы, адрамантавала падраныя месцы на тэнісцы і ўсё такое іншае). Потым, падышоўшы ўшчыльную, спынілася побач.

 Ну, усё, ідзем!  сказала я ласкава.  Хопіць за дурнямі назіраць! І, дарэчы, дзякуй за дапамогу!

 Няма за што!  машынальна адказаў хлопец і толькі пасля гэтага схамянуўся і паглядзеў на мяне дзіўным нейкім позіркам.

Штосьці бянтэжыла майго нечаканага выратавальніка і я нават ведала, што канкрэтна збівала яго з панталыку

Мае паводзіны

Дзяўчына, толькі цудам пазбегнуўшая жорсткага групавога згвалтавання, павінна была паводзіць сябе крыху інакш. І нават не крыху, а зусім інакш!

Але мне ўжо надакучыла прыкідвацца!

 Пайшлі!  паўтарыла я і ўзяла яго за руку.  Пяных ідыётаў не бачыў, ці што?

А «пяныя ідыёты» ўжо і на нагах стаяць не маглі. Качаліся па траве, кусаліся, драпаліся, мацярылі адзін аднаго сіплымі галасамі але ўсё ніяк не маглі спыніцца

Назад Дальше