Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов 9 стр.


Роза на нейкі момант пахаладзела ад страху. Не дай божа сустрэцца тут яшчэ з ваўком! Неяк чула, як Марцэла, таксама суседка-шчабятуха, паведаміла вось такую цікавую гісторыю пра сваю знаёмую. Працавала яна фельчарам ў сельскім ФАПе, а вечарамі тупала ў бок Мінску. Усяго нейкіх чатыры-пяць кіламетраў, але ж прыгод адбылося мноства. Аднойчы вярталася Вольгачка дадому. Здаецца, і не надта позна было. Але ўзімку вечаровы час уладарыў рана на вуліцы. Зімовы дзянёк камаровы насок. Выйшла яна на знаёмую сцежку, абмінула вясковыя могілкі, шпарка пакрочыла далей. Раптам бачыць: зусім побач, збоку ад сцяжыны, бяжыць сабака. Прыпынілася, прыгледзелася. Не, не сабака. А сапраўдны воўк! Вочы блішчаць, нібы агеньчыкі ў печы. Спалоханая, маладзічка нават здранцвела. Перасіліўшы сябе, спакойна і ласкава павіталася з дзікім драпежнікам:

 Добры вечар! Вырашыў мяне правесці! Калі ласка, я не супраць. Ведаеш, сумна адной у полі, бывае часам і боязна. Зараз толькі зірну ў торбу, там ёсць для цябе пачастунак. Застаўся ад майго абеду і вячэры.

Знайшла ў пакеціку два бутэрброды з катлеткамі, добры акраец хлеба, ды й паклала каля сцяжыны, прама на снег. А сама хуценька накіравалася далей. Спадзявалася: нежаданы спадарожнік, падсілкаваўшыся, знікне з поля зроку. Зусім. Воўк смела падышоў, абнюхаў пачастунак. У адзін момант імгненна праглынуў. І зноўку пашпацыраваў услед, толькі на адпаведнай ужо адлегласці.

Спалоханы медыцынскі работнік разважала: «Што рабіць? Калі пабегчы, драпежнік адразу скокне на плечы, перагрызе, як тую саломіну, яе тонкую шыю. Трэба нешта прыдумаць. Толькі вось што?»

Азірнуўшыся на ваўка, ласкава яму сказала:

 Відаць, бутэрброды табе, дружа, вельмі спадабаліся. Шкада, у партфелі болей нічога ўжо няма, адна касметычка, кніжкі Не верыш? Зірні сам.

Вольгачка адчыніла партфельчык, прадэманстравала. І пайшла далей. Але ж не маўчала, гаварыла і гаварыла, быццам радыёпрыёмнік. Дружалюбна азіралася на свайго вячэрняга спадарожніка, адкрыта, шчыра ўсміхалася. Расказала ваўку пра хворых, пра іх характары, здольнасці. Нават успомніла сваю першую настаўніцу, студэнцкія гады І недарэмна кажуць: прыемнае слова вясенні дзень. Нават для таго ж драпежніка.

Вось так і дайшлі яны разам да самай ускраіны горада, які вабіў вочы і цешыў сэрца запаветнымі вулічнымі ліхтарамі. Прыпынілася Вольгачка, зірнула на ваўка, нізка яму пакланілася. Падзякавала за сустрэчу, за давер. Той, пастаяўшы крыху на адным месцы, моўчкі пасунуўся ў адваротным накірунку. А жанчына амаль подбегам кінулася на першую вуліцу, з палёгкай уздыхнула. У чарговы раз уславіла Усявышняга за тое, што збярог, даў надзею на жыццё

* * *

З-за кудлатага куста вынырнуў высокі, барадаты мужчына. Моцны, крутаплечы, з сівізной на скронях, якая выбівалася з-пад саламянага брыля. У руках ён трымаў кошык з грыбамі. Заўважыўшы вандроўнікаў, падышоў бліжэй, паздароўкаўся, ды запытаўся:

 Бежанка?

Маладзічка толькі кіўнула ў адказ, спалохана азірнулася на дзетак, якія, адчуўшы стан маці, адразу прачнуліся.

 Ад вайны ўцякаеце?  цікавіўся незнаёмец і працягваў. Будзьце асцярожнымі на адкрытай мясцовасці! Учора варожыя самалёты ўжо і тут уладарылі, калгасную вадакачку ўшчэнт разбамбілі.

Ён зняў саламяны брыль, вялікай насоўкай старанна працёр узмакрэлы лоб, больш пільна зірнуў на Розу. Тая аж сцялася, але выгляду не падавала. Хоць бы не запытаўся пра яе нацыянальную прыналежнасць! Хоць і баяцца няма чаго. Аблічча ў яе тыпова славянскае, а вочы васільковыя. І валасы русявыя, крышачку нават кучаравыя, якія схаваліся пад белай хусцінкай. Малыя таксама русявыя, сінявокія. Зусім не падобныя на яўрэйскую сямю! Дакументы таксама станоўча аформлены. Каханы муж, Якаў, пастараўся. Акурат нядаўна зрабіў ёй новы пашпарт. З чужым прозвішчам І «перахрысціў» жонку, назваў Наталляй. Растлумачыў: гэта канспірацыя. Каб ніхто не здагадаўся, што яна жонка партыйнага чалавека!

Але ж напалоханы верабейка і цёмнага кустоўя ўвечары баіцца. Так і яна. Ведала: вайна не шкадуе ні малых, ні старых. Вогненная хваля з грукатам паціху аддалялася, імкліва кацілася на ўсход. А ў лесе можна сустрэць не толькі ваўка, але і ворага, бандыта

 Дзе ж твой гаспадар, а? І не забаяўся ён адпускаць у далёкую дарогу такую красуню з маленькімі дзеткамі?  з усмешкай пацікавіўся барадач.  Жанчына без мужчыны, як гарох пры дарозе! Кожны імкнецца нечым паласавацца

 Дзе ж твой гаспадар, а? І не забаяўся ён адпускаць у далёкую дарогу такую красуню з маленькімі дзеткамі?  з усмешкай пацікавіўся барадач.  Жанчына без мужчыны, як гарох пры дарозе! Кожны імкнецца нечым паласавацца

 Пад руінамі загінуў у Мінску,  ціха адказала і апусціла вочы. Бо хлусіла. Не казаць жа праўду гэтаму «лесавіку», што муж партыйны чалавек. Пры любых абставінах неабходна моцна сябраваць з розумам, трымацца прыстойна. Беражонага і сам Гасподзь зберагае!

Дзядзька заклапочана зірнуў на дзяцей, на маленькага Міхаську, нечакана параіў:

 Трымайся вось гэтага шляху! Выведзе да ціхай і маленькай вёсачкі. Там можна крыху адпачыць, падсілкавацца. У першую хату зазірні. Запомні: брама блакітнага колеру. Скажы, што, маўляў, Пятро Мох да вас прыслаў. Сваячка там мая жыве, Маряша. Добрая кабета. Упэўнены, не адмовіць, прывеціць. І паліцаі туды рэдка зазіраюць!

Потым мужчына палез у кішэню, дастаў адтуль ладны кусок цукру, з усмешкай працягнуў Розе:

 Вось, вазьмі дзятве салодкі пачастунак. Выбачай, больш нічога ў мяне сёння няма. А я патупаю далей, вунь у той сасоннік. Людцы кажуць, там мноства грыбоў. Шчаслівай дарогі. Беражы дзетак. Яны найлепшае нашае багацце ў жыцці! Бывайце!

Узмахнуўшы моцнай рукой, Пятро хутка знік за алешнікам.

* * *

Як і казаў Пятро Мох, Маряша прыветліва сустрэла нечаканых гасцей. Гэта была яшчэ не старая кабета, гадоў за сорак. Невысокая, хударлявая. Апранута была па-сялянску проста, але чыста. Але самае галоўнае, не лезла ў душу з рознымі роспытамі, нічым не цікавілася. Толькі запыталася:

 Вы гараджане? Ад вайны ўцякаеце?

Роза кіўнула ў адказ. Цень трывогі хмаркай зноўку прабег па яе мілавідным абліччы, затаіўся ў вачах. Гападыня больш нічым не цікавілася. Яна запрасіла падсілкавацца тым, што бог даў. Вандроўнікі адразу памылі рукі, прыселі за абедзенны стол. Духмяная бульбачка з агуркамі былі ў той вечар самымі цудоўнымі пачастункамі на свеце!

Спаць паклалі прама на падлозе, на духмяным сене. Вольнага месца ў хаціне не знайшлося. Сямейка Маряшы налічвала пяцёра чалавек. Дзеціпадлеткі, свякроўка са свёкрам уклаліся на ложках, на драўлянай канапе. Сама гаспадыня залезла на шырокую печ. Доўга там варочалася, ўздыхала і нарэшце заснула. Толькі маладой вандроўніцы не спалася! Занепакоеная, яна ўсё думала пра свайго мужа, трывожылася. Хоць бы жывым застаўся Яшка! У дваццаць чатыры гады лічыцца ўдавой, з маленькімі дзеткамі, ды яшчэ без жылля і матэрыяльнай падтрымкі не надта прыемнае становішча! І як яшчэ іх сустрэнуць у той далёкай вёсцы, дзе чакае адна невядомасць

Пад раніцу разбудзіў моцны стук у акно. Гаспадыня, наспех апрануўшыся, выбегла ў сенцы. Праз хвіліну ў хаце зявіліся паліцаі, а з імі чалавек у чорным мундзіры. Адзін з іх нахабны, самаўпэўнены, з шырокім, як засланка, тварам, тыцнуў кручкаватым пракураным пальцам у бок Розы і яе дзяцей:

 Хто такія?  запытаўся грозна.

 Гэта бежанцы, Мікіта Макаравіч!  спакойна адказала Маряша.  Вось папрасіліся ўчора ўвечары да нас пераначаваць. Дазволіла. А што такое, чаму так рана прыляцелі ў нашу вёску? Штосьці здарылася на чыгунцы?

 Не, нічога асаблівага не адбылося, чарговы агляд вясковых хат,  супакоіў знаёмец.

«Чорны мундзір», затрымаўшы цяжкі позірк на спалоханай Розе, паправіў фуражку. Глуха гыркнуў паслугачу:

 Юда, кіндар

Той адразу кінуўся да Яніка, сцягнуў уніз штонікі Дзеці заплакалі.

 Не, пан афіцэр, не абразаны. Беларускі хлопчык!  амаль весела адказаў Мікіта.

А сам запытаўся ў збялелай маладзіцы:

 Дзе дакументы? Давай сюды, хутчэй пакажы! Чаго так спалохалася, прыгажуня? Няўжо я такі страшэнны на выгляд, а? Ха-ха-ха! Многія маладзіцы ад мяне ў захапленні, бо мужыкоў няма

Роза спакойна, нетаропка падала дакуметы. Адчувала: галоўнае зараз заціснуць сваё хваляванне ў зубах. Вытрымаць, не выдаваць сябе, каб не нарадзілася падазронасць у ворагаў. Няхай дзівяцца! Прозвішча ў пашпарце значыцца іншае, чым на самай справе.

 Так, значыць, Лямкова Наталля Мікітаўна! Нацыянальнасць беларуска. Куды трымаем накірунак?  пытаецца шустры паліцай, міргнуўшы Розе-Наталлі.

 Да родных, на Гомельшчыну! Дом у Мінску ператварыўся ў руіны, а жыць нам няма дзе. У мяне ж маленькія дзеткі, а лецейка хутка пралятае. Не заставацца ж на вуліцы, у нейкім будане ўзімку!  спакойна адказала жанчына, зірнуўшы прама на паліцая.

Назад Дальше