Чаму сустрэча ўяўлялася менавіта ля галоўнага магазіна? Таму што ў той час у нашым райцэнтры самым вялікім і прыгожым будынкам быў новы ўнівермаг. І Аленцы здавалася, што ўсе людзі ў горадзе сустракаюцца менавіта там і ўсе важныя гарадскія падзеі адбываюцца таксама там. Так і ў Рызе будзе
Мы часта паўтараем словы, што Зямля круглая, а свет цесны, і нават не ўяўляем сабе, наколькі, сапраўды, Зямля круглая і свет цесны. Турыстаў з невялікага беларускага гарадка прывезлі ў Рыгу, паказалі ім Ратушную плошчу і Домскі сабор, правезлі па вузкіх, дзіўных, еўрапейскіх вулачках, а потым «па просьбе працоўных» падвезлі да вялікага ўнівермага. У савецкі час, час усеагульнага дэфіцыту, адной з мэтаў турыстычных паездак было купіць у Маскве, Ленінградзе або Рызе штосьці новае, больш моднае, не такое, як шылі на сваёй мясцовай фабрыцы.
І што вы сабе думаеце?!. Усё адбылося, як і марыла дзяўчынка: на адной з галоўных вуліц Рыгі ў дзвярах вялікага ўнівермага яна, як кажуць, нос у нос сутыкнулася з роднай мамачкай. Такое ў кіно пакажы ніхто не паверыць.
Вядома, яны самі адна адну не пазналі б дзяўчынка проста не памятала маці, а маці пакінула дачку гадавалым немаўлём. Пра покліч роднай крыві ўспамінаць не будзем ва ўсялякім разе ў той момант кроў маўчала. Пазналі адна адну сваячкі.
Галька, ты?..
Люська? Жывая?!
А як жа? А вам бы хацелася, каб я памерла? Як кажуць, не дачакаецеся!.. Адкуль вы тут?
Мы ў турпаездцы ад фабрыкі.
У турпаездцы?.. Ад гармонікавай фабрыкі?.. Ну, вядома, іншага ж шляху выехаць у Еўропу для вас у вашай «дзірцы» няма
А ты дзе?.. Тут, у Рызе?.. Як жывеш, чым займаешся?..
Жыву, як бачыш, някепска. І праца няцяжкая, засмяялася Люська. Дзякуй богу, хутка ўцяміла, што трэба бегчы ад твайго брата як мага хутчэй А то таксама цяпер гармонікі на вашай фабрыцы збірала б «Так хутка бегла, што нават пра роднае дзіця забылася», са злосцю падумала Галіна, але ўслых гэтых слоў швагерцы не паўтарыла. Не схацела ўсчыняць скандал. З-за пляменніцы не схацела.
На працягу ўсёй размовы дзяўчынкі стаялі моўчкі, утаропіўшыся ў незнаёмку. Алёнка з першай хвіліны зразумела, хто гэта. Але Яна столькі рыхтавалася да гэтай падзеі, столькі разоў уяўляла сабе гэтую сцэну, столькі разоў марыла, што цяпер, калі ўсё спраўдзілася, проста разгубілася.
Ды і зусім не такой яна ўяўляла маці. У сваіх марах і снах бачыла яе маладой, прыгожай, стрункай, бялявай Гэта ж жанчына была не надта маладая, зусім непрыгожая і вельмі непрыемная размаляваная, з фіялетавымі валасамі, з прыпухлым тварам, з пахам цыгарэт
Галіна ж, распытваючы былую швагерку, страляла вачамі то на яе, то на пляменніцу «Пазнае родную дачку ці не? Падкажа ёй сэрца ці не?» думала жанчына. Люська і сама стала пераводзіць позірк з адной дзяўчынкі на другую.
Слухай, а гэта часам не мая?.. раптам спытала яна, тыцнуўшы пальцам з аблупленым манікюрам у Аленку.
Твая, адказала Галіна, і сэрца яе сціснулася. Яна чакала, што зараз маці кінецца абдымаць, цалаваць дачку, што распачнуцца слёзы, усчыніцца лямант
Фу, абразліва сказала Люська і зморшчылася. Уся па тым хаме пайшла, не каб па мне!..
Галіна ледзь не самлела. У яе літаральна мову адняло. Жанчына баялася зірнуць на няшчаснае дзіця. Яна не ведала, што рабіць, як згасіць няёмкую сітуацыю. Чамусьці ёй здавалася, што пляменніца зараз заплача.
Аленка ж тузанула яе за рукаво і проста сказала:
Пойдзем, цётка Галя! Ну яе, гэтую дурную!..
І першая рушыла ва ўнівермаг.
З таго часу дзяўчынка больш ніколі не ўспамінала пра маці, не шукала яе фотаздымкаў, не распытвала ні аб чым родных і знаёмых, а калі распытвалі яе, адмахвалася: «Ат!..» і ад размовы проста ўхілялася.
Яна ва ўсім слухала сваю бабулю, любіла і шкадавала пітушчага бацьку, амаль поўнасцю вяла хатнюю гаспадарку і да таго ж у школе была лепшай вучаніцай. Алену на нашым завулку ўсе любілі і хвалілі. Пасля школы дзяўчына лёгка паступіла ў педінстытут, потым вярнулася працаваць у родную школу, удала выйшла замуж, нарадзіла сына Усё ў яе жыцці было прыстойна, разумна, ясна, зразумела.
І вось раптам Пісьмо ад маці-зязюлі! І паштовы перавод на досыць вялікую суму грошай, мусіць, каб дачка ўсе крыўды даравала. Спакусліва.
Хаця, пры чым тут грошы? Родная кроў усё ж такі Пакліча? Ці на гэты раз ужо Аленчына прамаўчыць?..
Прызнаюся, хацела на гэтым і скончыць апавяданне, маўляў, хай чытач сам паразважае: што будзе далей?.. Але, праўду кажучы, што на самай справе адбылося, ведаю.
Аленка ж тузанула яе за рукаво і проста сказала:
Пойдзем, цётка Галя! Ну яе, гэтую дурную!..
І першая рушыла ва ўнівермаг.
З таго часу дзяўчынка больш ніколі не ўспамінала пра маці, не шукала яе фотаздымкаў, не распытвала ні аб чым родных і знаёмых, а калі распытвалі яе, адмахвалася: «Ат!..» і ад размовы проста ўхілялася.
Яна ва ўсім слухала сваю бабулю, любіла і шкадавала пітушчага бацьку, амаль поўнасцю вяла хатнюю гаспадарку і да таго ж у школе была лепшай вучаніцай. Алену на нашым завулку ўсе любілі і хвалілі. Пасля школы дзяўчына лёгка паступіла ў педінстытут, потым вярнулася працаваць у родную школу, удала выйшла замуж, нарадзіла сына Усё ў яе жыцці было прыстойна, разумна, ясна, зразумела.
І вось раптам Пісьмо ад маці-зязюлі! І паштовы перавод на досыць вялікую суму грошай, мусіць, каб дачка ўсе крыўды даравала. Спакусліва.
Хаця, пры чым тут грошы? Родная кроў усё ж такі Пакліча? Ці на гэты раз ужо Аленчына прамаўчыць?..
Прызнаюся, хацела на гэтым і скончыць апавяданне, маўляў, хай чытач сам паразважае: што будзе далей?.. Але, праўду кажучы, што на самай справе адбылося, ведаю.
Не прамаўчала родная кроў. Алена адгукнулася маці адразу ж і з вялікай радасцю, быццам і не было ў яе паўсіратлівага дзяцінства і той крыўднай сустрэчы ў Рызе Стрымгалоў паляцела яна ў Пецярбург, куды састарэлую, але, як і раней, размаляваную, расфуфыраную Люську прывёз на машыне з Хельсінкі яе муж-фін, былы марак. Нарэшце маці і дачка абняліся Нарэшце маці знайшла сваё дзіця
Суседзі на завулку спачатку пачасалі языкі: «Во, за грошы нават здраду роднай маці даравала!.. Добра, што бедная Міроніха да гэтага часу не дажыла!..» На што Алена стрымана адказвала: «Роднай маці і без грошай усё даруеш. Толькі б яна была!»
Суседзі пагаварылі-пагаварылі і супакоіліся. Нават з Люськай, падчас яе прыездаў у райцэнтр, пачалі здароўкацца і размаўляць.
Што ляжыць на донцы душы
Кожны незнаёмы чалавек, бы непрачытаная кніга. І толькі адкрый гэтую кнігу на любой старонцы паглыбішся ў найцікавейшы раман Бараўляны. Анкалагічны цэнтр. Аддзяленне, дзе ляжаць толькі жанчыны, бо тут лечаць тое, што ніколі не баліць у мужчын, грудзі.
Палата на чатырох чалавек. Самай маладой, Віцы, дваццаць пяць, дзвюм кабетам, Ірыне і Яніне, за сорак, у кутку, далей ад вокнаў, чацвёртая пацыентка амаль васьмідзесяцігадовая Данілаўна.
Данілаўна як бы выпадае з калектыву, абяднанага адной бядой, аднымі праблемамі, аднымі размовамі пра дактароў, працэдуры, лекі Старая ніколі не ўдзельнічае ў гамонках, нічога не расказвае і пра сябе: то спіць, адвярнуўшыся да сцяны, то ляжыць цэлы дзень моўчкі, падклаўшы пад шчаку руку, уся ў сваіх думках і ўспамінах Але жанчыны ведаюць, што яна адзінокая ні дзяцей, ні ўнукаў. Салдацкая ўдава яшчэ з часоў вайны. Кажуць, быццам бы ёсць пляменнік, медык пры вялікай пасадзе, але ён пакуль што ніводнага разу яе не наведаў.
«Ну навошта ёй у такім узросце лячыцца?» бяздумна ўсклікнула Віка на другі дзень пасля паступлення ў палату, правёўшы вачамі ў калідор Данілаўну. Для Вікі любы ўзрост што за сорак здаецца ўжо дрымучай старасцю. А тут восемдзесят, і яна яшчэ жыць хоча!..
Ірына і Яніна пераглянуліся, але абедзве прамаўчалі. Жанчыны ўжо ведалі, што ў Вікі злаякасная пухліна і яе чакае ампутацыя грудзей, а зусім не «дробязная» аперацыя, як яна ім у першы дзень далажыла Яны разумелі, якія выпрабаванні, якія пакуты чакаюць гэтае, на іх погляд, яшчэ наіўнае, жыццярадаснае дзяўчо і як яна пасля гэтых пакут прагна захоча жыць і пачне чапляцца за кожную новую надзею, за самую танюткую яе саломінку Яны разумелі самі праз гэта прайшлі.
Дзень у бальніцы перажыць няцяжка абход, перавязкі, уколы, кропельніцы Пасля абедзеннага сну сямейнікі і радня наведваюцца А вось увечар, калі ў палаце патушаць святло, навальваюцца розныя цяжкія думкі: пра яшчэ несамастойных, неўладкаваных у жыцці дзяцей, пра поўных сіл нестарых мужоў, пра сябе, скалечаную хваробай, пра адвечнае «чаму ўсё гэта мне за якія такія грахі?» і пра тое, што будзе І, мусіць, гэтыя думкі зусім задавілі б, каб ім паддаваліся. Але жанчыны не паддаюцца! Толькі святло пагасне яны за размову! А размовы ў жанчын, вядома, адны: пра мужчын, пра каханне, пра шчасце, пра здрады Ужо ж і шчыруюць і хто што ў кніжцы цікавага прачытаў, расказваюць, і сакрэты сябровак, суседак, калег адкрываюць, і ўласныя гісторыі кахання прыгадваюць