Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов 14 стр.


Вось неяк увечар зноў разгаварыліся нашы жанчынкі, і тут Яніна кажа: «Ану, бабы, прызнавайцеся! Што ў каго прыхавана на самым донцы душы выкладвайце! У кожнага чалавека ёсць запаветная таямніца. Самі ведаеце, ад якой хваробы лечымся. Не сёння заўтра можам Дык навошта, каб яно было нерасказанае?..»

І першая спавядалася. За ёй адважылася Ірына. Знайшлася запаветная таямніца і ў Вікі. Расказалі тры маладзейшыя жанчыны свае гісторыі і ўжо сабраліся спаць, бо гаварыць пасля шчырых споведзяў не хацелася. І раптам у сваім кутку ўзнімаецца Данілаўна, садзіцца на ложку і кажа:

 Ну, што ж, цяпер мая чарга Ёсць у маёй душы тое, што не хочацца цягнуць за сабой у магілу. Гэта вы, маладыя, яшчэ спадзяецеся на выздараўленне. А мне ўсё адно: ці так ці так

Значыць, вось як было. Забралі майго мужа, Пятра, вясной сорак першага ў войска. Было ў яго ўжо педвучылішча за плячамі, працаваў настаўнікам у школе. Сказалі, што трэба яшчэ вывучыцца на малодшага камандзіра. Трэба значыць трэба: бяда невялікая паасобку пабыць, мы ўжо два гады з ім пражылі, накахаліся ўволю, а дзяцей пакуль што не было

У чэрвені, за тыдзень да вайны, некаторых мужчын з нашай мясцовасці, што былі ў войску, на адпачынак адпусцілі. Неяк, зусім нядаўна, чытала ў газеце, што вайскоўцаў тады спецыльна дадому адправілі паказаць, што Сталін вайны не баіцца І я свайго чакала, але яго не пусцілі: нібыта пакінулі пісаць нейкі важны даклад для начальніка Ну, а потым, памятаю, бягуць з сельсавета людзі: «Вайна! Вайна! Немцы напалі!» І пайшлі адступаць нашы праз вёску Спачатку ішлі вялікімі калонамі Потым атрадамі невялікамі групамі

Вось аднойчы пад вечар прыйшла група чалавек восем, усе маладыя хлопцы, але са старшыной. Дайшлі да нашай хаты а мы якраз на пачатку вёскі жылі і ў нас прыпыніліся. Вельмі ж здарожаныя былі. Мой свёкар прынёс у хату сена, патрусіў на падлогу. Салдацікі і ляглі адразу. А старшына кажа: «Я такі стомлены, так хачу выспацца!.. Якую ноч ужо не сплю Ці дазволіце мне легчы ў хляве на гарышчы, на сене?..» Ну, канешне, дазволілі.

Тут якраз карову з поля прыгналі, свякроўка падаіла яе і гаворыць: «Ідзі, Маруся, дай кожнаму па кубку малака». Я спачатку салдатаў у хаце напаіла, потым у хлеў пайшла. Зайшла, клічу: «Салдацік!» Маўчанне. Я па драбіне паднялася крыху, зноў клічу: «Салдацік!» Ён маўчыць мусіць, спіць. Тады я на гарышча залезла і, у адной руцэ трымаючы кубак з малаком, другой навобмацак шукаю ўпоцемках яго. «Салдацік, салдацік!..» І раптам ён як дасць рукой па кубку! Той і паляцеў у сена. Як схопіць мяне! Як прыцісне і пад сябе!.. Сэрца маё зайшлося, у галаве памуцілася Што рабіць?.. Раздзіраць яму твар пазногцямі?.. Кусацца?.. Крычаць?.. Галасы чую на двары там жа людзі, свёкар мой, свякроў Сорам які! А ён цалуе мяне ўсю прагна вусны, шыю, грудзі І рукі яго гарачыя, і сам ён увесь гарыць

Не закрычала, не раздзерла яму твар Быццам самлела Не ад страху ад нейкага неверагоднага варяцкага пачуцця. І так было млосна, так салодка!.. Два гады з мужам пражыла, а такога ні разу не адчула. Быццам і сапраўды нейкае дябальскае насланнё Ну, а потым толькі хустку на валасах паправіла, кофту зашпіліла і бягом уніз з таго гарышча!

Зранку ён сваіх салдат пастроіў, даў каманду ісці. Я якраз у хляве была. Ён затрымаўся, зайшоў да мяне і кажа: «Запомні, калі не забюць, вярнуся пасля вайны, і нават калі з мужам будзеш, усё роўна забяру цябе» І пабег даганяць сваіх. Потым акупацыя, голад, вёску нашу спалілі Так цяжка было будавацца пасля вайны, асабліва тым, чый мужык не вярнуўся Мой не вярнуўся Ні адзін, ні другі не вярнуўся І ніколі больш з мужчынамі ў мяне нічога не было. А з кім? Добрых вайна павыбівала, а абы з кім чаго чапацца. І за што Гасподзь пакараў такой хваробай? Усё выкрамсалі Мусіць, за той грэх

У палаце стаяла мёртвая цішыня. Маладзейшыя жанчыны, ашаломленыя гэтай нечаканай споведдзю, баяліся нават паварушыцца. Нарэшце Яніна нясмела спытала:

 А каго вы больш чакалі: мужа ці гэтага залётнага?.. Данілаўна не адказала. Мусіць, ужо заснула.

Алена Дашкевіч

Дачушцы аб шчасці

Жнівеньскі цёплы дзень быў дужа прыемным. Паветра напоўнілася пахам квітнеючых сланечнікаў, мяты, мелісы, чабору, зверабою і іншых цудоўных траў. Гаспадыня вырошчвала іх менавіта з лячэбнай мэтай у сваім садзе, каб эканоміць свой час на збор траў і быць упэўненай у тым, што яны экалагічна чыстыя. Гэта вельмі зручна, калі ўсе патрэбныя табе гаючыя травы растуць побач.

Дзянёк парадаваў жанчыну надворем. Як матылёк, яна лётала па сваёй сядзібе, робячы розныя справы, покуль не стамілася. Але ж ці можна ў гэткі дзень проста пасядзець? Дзе табе Па радыё перадалі, што зноў цэлы тыдзень будзе дождж. Вось добра, што паспела неабходныя травы сабраць, морквачку прапалоць, цыбульку прыбраць: яна так радуе вока, прасыхаючы на сонейку Засталася яшчэ адна важная справа: трэба фасольку палускаць.

 Вось і адпачну,  падумала жанчына. Села на падворку і лускае.

 Мама! Мама, ты дзе?  пачуўся з хаты голас дачушкі.

 Я тут, Насцюшка, на падворку.

Дзяўчынка выбегла з хаты. Падышла бліжэй і прысела на кукішкі.

 Давай табе дапамагу. Разам хутчэй будзе,  сказала яна маці.

Хвілінку моўчкі так лускалі. Жанчына аб нечым задумалася, а дзесяцігадовая Насценька, заўважыўшы гэта, сказала:

 Мама, а давай з табою пагаворым пра што-небудзь. Мне так хочацца з табою пагаварыць

Маці лагодна паглядзела ёй у вочкі і пацікавілася, аб чым жа гэтак яе дзіця так хоча пагаварыць.

 Мм мм Ну, напрыклад што такое шчасце? Якое яно?

Пытанне не з лёгкіх. Як тут адказаць дзіцяці на яго? Не скажаш жа ёй пачытаць пра шчасце ў тлумачальным слоўніку Ушакова, ці, увогуле, пашукаць гэтую інфармацыю ў інтэрнэце.

 Шчасце разумееш, Насцюшка, яно для кожнага чалавека сваё.

Для ўсіх людзей яно ў большасці рознае.

 Як гэта? У кагосьці вялікае, а ў кагосьці маленькае? Ці, можа, яно каляровае?

 Можа, для некаторых людзей яно і так. Але ж я хацела табе сказаць, што шчасце залежыць ад таго, што чалавек цэніць у сваім жыцці, ад таго, што для яго найдаражэй, ад таго, што, ці каго, ён любіць больш за усё

 Я зразумела! Мы з Лізанькай тваё шчасце! Так? Ты ж сама кажаш, што любіш нас больш за ўсё на свеце!

 Канешне, вы і ёсць маё самае сапраўднае шчасце. Але для многіх людзей пошук шчасця аказваецца справай усяго жыцця.

 Я не зусім разумею. Як гэта? Вось у мяне сёння добры настрой: ты мне ўсміхаешся, Лізанька бегае задаволеная цацкай, татка з працы хутка вернецца і прывязе мне падарунак кнігу, аб якой я так марыла, пра Мюнгхаўзэна Я такая шчаслівая! Навошта шукаць шчасце, калі яно тут побач, разам з намі?

 Яно сапраўды так, але, справа ў тым, што чалавек можа жыць і быць упэўненым тым, што ён нешчаслівы. Пры гэтым, ён яшчэ і вельмі пакутуе ад гэтага, бо пачынае верыць у тое, што сам сабе прыдумаў: у нейкі свой дрэнны лёс, у тое, што яго праследуюць няўдачы, што вакол яго толькі злыя людзі І ён сапраўды становіцца нешчаслівым. Ён не адчувае прагі да жыцця, радасці ад яе кожнай хвілінкі. І, ведаеш, гэта сапраўдная бяда для такога чалавека.

 І што ж рабіць?

 На жаль, не кожны чалавек знаходзіць выйсце з гэтага становішча самастойна. Хтосьці своечасова пачынае разумець, што так жыць нельга, а каму трэба прайсці часам цяжкі жыццёвы іспыт, каб зразумець, у чым яно тое шчасце, і затрымаць яго ў далоньках. А хтосьці і не паспявае

 Мама, я не разумею, які іспыт? Раскажы.

 Напрыклад, жыў сабе мужчына, меў жонку і дачку, жыў у сваёй кватэры, меў машыну Усё было, толькі жыві і будзь задаволены. Але ён не цаніў сямю. Здрадзіў ёй: жыў для сябе адзінага, бавіў вольную гадзінку з сябрамі і палюбоўніцамі. Але ў адзін дзень яго дачка трапіла ў лякарню яна захварэла на рак. Гэта навіна перавярнула яго мысленне цалкам. Ён зразумеў, што шчасце было побач, але ён яго фактычна страціў Пасля пахавання дачкі жонка надоўга трапіла ў лякарню.

 Жахі якія Мама, што ты мне расказваеш

 Гэта жыццё, а не жахі. А вось гісторыя пра жанчыну, якая для многіх здаецца нешчаслівай. Але тут як паглядзець. Маладая дзяўчына была здаровая і вясёлая. Нельга сказаць, што жыццё ўсё ёй на сподачку падносіла, не. Скончыўшы ўніверсітэт, яна паехала працаваць у Амерыку. Праз некалькі гадоў вярнулася на Радзіму з добрымі грашыма, але з часткова страчаным здароўем. Мела тут свой бізнес. Закахалася. Здаецца ўсё добра.

Так яно і было. Дзяўчына ніколі не падала духам, цаніла тое, што мела. Але так здарылася, што ад вялікага кахання нарадзілася дзіця. Татка немаўляткі раптам знік за мяжу. Цяпер ужо мамачка бачыла іншае большае шчасце сваю дачушку. Канешне, без дапамогі бацькоў ёй было б вельмі цяжка Яны таксама склалі яе шчасце Здаецца, жыццё наладжваецца. Зявіўся новы сэнс.

Калі дачушцы споўнілася два з паловай гады, яе мамка захворвае на дыябет і жыццё пачынаецца зноў пановай, толькі цяпер яшчэ з неразлучнымі сябрамі інсулінам і шпрыцамі Гэта не жарт. Дзякуй богу, што ёсць інсулін, і чалавек можа жыць. Дзяўчына вытрымала цяжкі перыяд прыняцця гэтага захворвання, адаптацыі да новага ладу жыцця, дапамагла сваім родным зразумець, як жыць далей і, увогуле, што яна моцная і хоча жыць, яна будзе жыць Канешне, зявіліся нечаканыя цяжкасці з працаўладкаваннем. Яна аказалася без грошай, бо бізнес распаўся, аказалася цалкам залежная ў матэрыяльным плане ад бацькоў разам са сваёй маленькай дачушкай Маладая і ўжо хворая жанчына зноўку пераконваецца ў тым, што шчасце яно тут, побач, у яе родных.

Назад Дальше