Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов 2 стр.


 Прабач, чароўная вяшчунка. Я не ведаў, што ты тут са сваімі сяброўкамі. Проста хацеў выкупацца.

І адвярнуўся да скалаў. За спінай данесліся лёгкія ўсплёскі вады, і неўзабаве з берага пачуўся спакойны голас вайдэлоткі:

 Усё. Слаўны кунігас можа паказаць мне свой мужны твар! Светавар павярнуўся. Вайдэлотка стаяла перад ім ужо ў лёгкім светла-шэрым сарафане, статная, бы сасна, з распушчанымі валасамі, якія мокрымі іскрыстымі хвалямі спадалі на тонкія плечы. Вялікія дзявочыя віры пазіралі на яго задзірліва і крыху звысоку.

 Бачу, кунігаса крыху здзіўляе, адкуль я так добра ведаю мову яго слаўнага народа?  Бліснулі ў вачах вайдэлоткі задорныя іскрынкі.

У Светавара на нейкі час адняло мову, але тут жа ён згодна хітнуў галавой.

 Ды ўсё проста. Маці мая з радзімы кунігаса. Бацька некалі быў адважным воем. Хадзіў з Літвой у паходы на ворагаў. Бліз Трокаў і сустрэў аднойчы маці і закахаўся,  патлумачыла дзяўчына.

 Зразумела,  нарэшце, набраўшыся сілы, здолеў вымавіць Светавар.  І дзе ж зараз твае бацькі, прыгожая вяшчунка?

 Бацька загінуў у баі з крыжакамі. Маці ж колькі летаў таму памерла, не перанесла страты мужа,  сумна прамовіла вайдэлотка і прапанавала знатнаму ваяру Пройдземся па бары. Хай падсохнуць крыху валасы,  злёгку паварушыла яна сваімі мокрымі хвалямі.

 Пройдземся,  пагадзіўся Светавар і кіўнуў галавой у бок недалёкіх скал, за якімі схаваліся нядаўна голыя вайдэлоткі. А як жа сяброўкі?..

 Ды іх так напужаў слаўны кунігас сваім мужным выглядам, што яны даўно ўжо ўсе пахаваліся па сваіх хатніх кутах!  весела ўсміхнулася вайдэлотка.

Яны паволі рушылі да стройных соснаў, якія красаваліся пышнымі зялёнымі шыпулькамі непадалёк ад мора. Услед за імі ціха пасунуўся і верны баявы конь ваяра.

 Мірута,  нягучна назвала сваё імя вайдэлотка, ледзь яны дасягнулі лясных стройных соснаў.

 Светавар,  коратка кінуў у адказ ваяр і пацікавіўся ў чароўнай спадарожніцы Не цяжка быць служкай пры капішчы Аўштры? Чуў дзесьці, што Аўштра вельмі свавольная і капрызная багіня. З ёй нават часта не можа справіцца сам наймагутны Пярун.

 Так, Аўштра лічыцца жонкай Пяркунаса. І сярод людзей ходзяць гаворкі, што яна як быццам здраджвае яму на нябёсах з Месяцам. Тады і злуе наймагутны Пяркунас і пасылае ў гневе свае страшныя маланкі на гаротную зямлю,  хутка адказала вайдэлотка.  Толькі я лічу наконт здрады Аўштры мужу гэта не больш чым злыя людскія наветы. Відаць, слаўны кунігас сам не раз бачыў, як устае на золку ранішняя Аўштра! Якая яна светлая і чароўная! І які робіцца навакол яе чысцюткі і бялюткі свет! Ці можа такая нябесная прыгажосць мець злое і свавольнае сэрца? Нават ад нас, верных ёй вайдэлотак, найсвятлейшая Аўштра патрабуе шчырасці, чысціні і цнатлівасці на ўсё зямное жыццё!

 Гэта значыць, вайдэлотка ніколі не выйдзе замуж і не будзе мець сямі?  страпянуўся знатны ваяр.

 Робячыся служанкамі Аўштры, мы даём перад нябёсамі зарок нявіннасці, бо толькі цнатлівай вайдэлотцы можа адкрыць свае нябесныя таямніцы ранішняя зара!  вымавіла дзяўчына.  У Троках, наколькі я ведаю, дзе палац слаўнага кунігаса, знаходзіцца капішча наймагутнага Пяркунаса. Але я чула, быццам сам мужны ваяр зараз пакланяецца іншаму богу?  Запытальна зірнула яна на Светавара.

 Так, я прыняў веру Хрыстову,  нягучна адказаў той.

 Кунігас пакланяецца цяпер богу крыважэрных крыжакоў?  Бліснуў у светлых вачах дзяўчыны недаўменны агеньчык.

Глухія гукі, якія раптам данесліся з глыбіні бору, прымусілі знатнага ваяра і маладую жрыцу насцярожыцца. Светавар жэстам рукі папрасіў чароўную спадарожніцу заставацца на месцы, сам жа асцярожна рушыў да лясной дарогі, адкуль ужо чуўся выразны конскі тупат. Неўзабаве ён вярнуўся да вайдэлоткі, шэптам мовіў:

 Крыжакі, лёгкія на ўспамін.

 Трэба папярэдзіць усіх у паселішчы,  ціха прапанавала Мірута. Светавар згодна хітнуў галавой і, паклікаўшы каня, узгробся ў сядло.

Працягнуўшы вайдэлотцы руку, ён дапамог ёй сесці за спінай

Расставіўшы сваіх вояў уздоўж абарончага частаколу, князь Светавар разам са старэйшынай Кушнісам узышоў па лесвіцы на драўляную вежу, што ўзвышалася поруч з брамай. Змяркалася. Сонца на захадзе села, пакідаючы на марскім люстэрку далёкія ружовыя водблескі. На ўсходзе ж перад пасяленнем амаль усю бачную прастору займаў вораг. Крыжакі, акружыўшы свой стан павозкамі, запальвалі побач з шэрымі шатрамі нанач вогнішчы.

 Здаецца, наклікалі мы на ваш гасцінны дом бяду,  вінавата мовіў старэйшыне князь Светавар, пільна аглядаючы з вежы варожы лагер.

 Ды не тужыся аб гэтым моцна, добры кунігас,  вымавіў у роздуме сівы правадыр жамойтаў. Ты ж адразу па прыездзе да нас папярэдзіў, што за вамі ідуць следам крыжакі. Ноччу, падобна, яны не збіраюцца рабіць на нашыя ўмацаванні напад. Раніцой жа прыкінем, як ад іх адбіцца.  Павярнуўшыся, старэйшына пачаў няспешна спускацца па лесвіцы з вежы.

Светавар яшчэ раз уважліва азірнуў варожы стан. Атрад крыжакоў, які стаяў перад пасяленнем, налічваў больш за тысячу мячоў. Што яны змогуць заўтра ім супрацьпаставіць? Дзве сотні вояў разам з мясцовымі жыхарамі? І нетрывалае ўмацаванне ў выглядзе драўлянага частаколу? Тады чаму твар мудрага мясцовага правадыра колькі імгненняў таму захоўваў спакой? Яго зусім не хвалюе лёс жыхароў свайго пасялення, ці што?..

Ноччу князь спаў неспакойна. Варочаўся. Аніяк не мог пазбавіцца ад змрочных думак.

Раніцой ён у латах прайшоў да сваіх вояў, якія выстройваліся ў ланцуг уздоўж абарончага частаколу. Дзень абяцаў быць пахмурным. З мора дзьмуў прахалодны паўночны вецер. Спацелае шэрае неба зацягвалі вялікія калматыя хмары. Ступіўшы да назіральнага вакенца ў браме, князь бегла агледзеў варожы стан. У ім назіраўся рух нямецкіх крыгераў тыя выстройваліся ў баявыя дзіды перад шапкамі шатроў. Наперадзе іх бачыліся на конях закаваныя ў браню рыцары.

 Падрыхтавацца да бою!  аддаў кароткі загад князь сваім воям і азірнуўся на натоўп жыхароў, што сабіраўся за ягонай спінай насупроць абарончай вежы дзе ж старэйшына са сваімі мясцовымі воямі? І ў здзіўленні павёў брывамі.

Уздоўж натоўпу, які расступаўся, велічна ішлі вайдэлоткі з запаленымі факеламі ў руках. Узначальвала шэсце служанак Аўштры Мірута у доўгай ружовай кашулі з чырвоным кветкавым вянком на галаве. Дасягнуўшы частаколу, жрыца грацыёзна ўзышла па лесвіцы на вежу і працягнула да змрочнага неба свае тонкія рукі. Пачуўся распеўны ўмольны прызыў да нябесных багоў.

Услухваючыся ў чужую мову, князь Светавар зразумеў толькі, што жрыца звяртаецца адначасова да багіні Аўштры і ейнага мужа-волата Перуна. І просіць у іх дапамогі каб саслалі яны з нябес на галовы лютага ворага свае грымучыя вогненныя стрэлы.

І вось дзіва! Нябеснае прасцірадла раптам пацямнела, яго прашылі страшныя бліскучыя маланкі і гром. Вогненныя нябесныя стрэлы снапамі пранізалі за брамай крыжацкі стан.

 Šlovė ir garbė jums, didieji dievai![6] Схіліла на вежы галаву перад нябёсамі ў знак удзячнасці маладая жрыца.

 Šlovė ir garbė jums, didieji dievai!  апусціўся ў пакоры на калені ўнізе натоўп.

Збянтэжаныя і перамяшаныя ўдарамі маланак варожыя рады тым часам у паніцы беспарадкава адступалі ад пасялення да выратавальнага лесу.

 Hexe! Hexe!..[7] чуўся напужаны роў крыжацкіх райтараў.

«Вядзьмарка і толькі!» ківаючы галавой, падумаў князь Светавар таксама пра маладую жрыцу-жамойтку і, ледзь варта рухава адчыніла па ягонаму знаку браму, уласна загадаў сваім воям:

 Па конях! Ворагу пагоня!..

Калі ліцвінская сотня выехала з пасялення, ёй у якасці ўзнагароды ў пакінутым варожым стане дасталіся крыжацкія прыпасы і колькі ацалелых ад агню шатроў.

 Ну вось, харчамі на зваротную дарогу дамоў вы, лічы, разжыліся!  весела сустрэў у браме ліцвінскага ваяводу старэйшына Кушніс.

 Заўтра мы пакінем ваш гасцінны дом, каб не наклікаць на яго больш бяды,  хутка мовіў яму князь Светавар і, аддаўшы загад воям падзяліцца здабычай з мясцовымі жыхарамі, павярнуўся, прышпорыў каня да Варажскага мора.

Выкупаўшыся ў прахалодных водах, ён апрануўся, рушыў уздоўж берага да месца, дзе ўчора незнарок натрапіў на вайдэлотак, у тайнай надзеі сустрэць там Міруту, якая сёння адразу пасля паніковых уцёкаў крыжакоў пакінула спешна паселішча. Жрыцу ён адшукаў сярод вострых бурых скалаў. Седзячы на невысокім плоскім камені, дзяўчына задуменна ўзіралася ў бясконцы водны блакіт.

 Гэ, добры кунігас!  ледзь Светавар наблізіўся, усміхнулася вайдэлотка.  Як, задаволены, храбры ваяр, сваёй сёняшняй здабычай у ворага?

 Здавальненне ад здабычы ў мужных вояў бывае толькі тады, калі яны ў баі разгромяць ворага. Сёння ж ён сам кінуўся наўцёкі, хутка адказаў Светавар.

 Прагуляемся крыху,  устала дзяўчына з каменя.  Люблю глядзець на мора. Калі на сэрцы нуда ці трывога, яно заўсёды заспакойвае.

Назад Дальше