Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов 5 стр.


Неяк на пакроўскае свята Яўхім напіўся ў Рыгора Дзюбкіна. Дык мужыкам давялося, як вялізны сноп, цягнуць яго ў хату Сама бачыла, як нагамі сцежку сусед скародзіў. Толькі тады падзівілася. Гэта ж трэба было так нарэзацца бясплатнай гарэлкі, што не змог нават самастойна ўзняцца з-за святочнага стала! А потым смела хадзіў па вёсцы, трымаў нос дудой. Быццам нічога такога і не здарылася.

Паправіўшы хустку, маладзічка рашуча пакрочыла ў бок цётчынага двара. І старанна пачала разграбаць снег. Добра, што белы пласт яшчэ не стаў цвёрдым, бы той маналіт. Таму праз нейкіх дваццаць хвілінак Марыйка паспяхова дабралася да запаветных уваходных дзвярэй. Весела грукнула, падала добры знак. Цётачка адразу адрэагавала. Дзверы са скрыпам адчыніліся. Агата здзіўлена пляснула рукамі, амаль заплакала:

 Ой, Марыська, мая ты ясная красачка! Якая ж малайчынка. Дзякуй, дзетачка, за добрае сэрца! Не забываеш пра мяне, цікавішся, дапамагаеш А я вось гатую сабе сняданак, думку горкую займела ў сваёй сівой галаве. Ведаеш, думала толькі адно: хто ж мяне выручыць, вызваліць з гэтага склепа?

Цётачка замітусілася каля маладой сваёй суседкі, рукамі пачысціла снег з яе адзення. І рашуча пацягнула за рукавёнак курткі ў сенцы.

 Калі ласка, праходзь у хату, сагрэйся кавай!  тараторыла без перапынку Агата.  Зараз разам паснедаем! І мне весялей будзе, што не адна сёння сяджу за сталом.

Марыйцы давялося падпарадкавацца. На здзіўленне, рукі ў старой былі яшчэ даволі моцнымі і ўчэпістымі, як абцугі! Калі шчыра, маладзічка ўжо добра напрацавалася. Нават стамілася. А пусты страўнік смела заяўляў аб сабе. Цяпер было адно толькі жаданне: пасядзець у цяпле, крышачку адпачыць

Азірнулася. У маленькай хатачцы панаваў парадак, рэчы не гулялі абы-як. А вокны такія чысцюткія, як дзіцячая сляза. І фіранкі бялюткія Гэта выклікала павагу. Некаторыя вяскоўцы, дасягнуўшы мяжы мудрасці, непрыкметна рабіліся неахайнымі, сварлівымі і зайздроснымі. Нават абыякавымі да ўсяго на свеце. Верагодна, уплываў на стан гэтых людзей адзін толькі важны фактар: адзінота Недарэмна ж, відаць, адзін класік выказаўся так: «Адзінота страшней нават смерці!»

Пасядзелі суседкі за сталом, добра падсілкаваліся, пра сёе-тое пагаманілі Было бачна, цётка Агата задаволеная. Бо не кінулі яе ў бядзе, дапамаглі. І падтрымалі. У адзін момант зрабілася шчаслівай. Прыемны, дробненькі тварык зіхацеў, бы тое сонейка. Сапраўды: не за сталом таварышы пазнаюцца яны вызначаюцца ў бядзе!

Потым Агата неяк пільна зазірнула ў самотныя вочы маладой суседкі, ціхенька так запыталася:

 Як жывецца табе, родненькая, з двума малымі дзеткамі? Прымак болей цябе не турбуе? Не просіцца зноўку ў хату? Вось Ніна Прыцэпава неяк казала, што бачыла яго ў райцэнтры. Дык зноў там у заробках. Нават і не запытаўся пра цябе, дачушку Можа, знайшоў сабе чарговую каханку? Пэўна, супакоіўся. Галоўнае, каб аліменты рэгулярна дасылаў! Астатняе цябе і не павінна, мілая галубка, турбаваць. Нядобры гэта чалавек. Валацуга, адным словам. Таму не варты ўспамінка і цёплага слоўка!

 Якія там аліменты, цётачка! Як кажуць: кот наплакаў Хітры ён вельмі. Чула і такое, што на асноўнай працы бярэ рэгулярна водпуск за свой кошт альбо адгулы. Асноўныя грошы зарабляе дзесьці ў Маскве, на будоўлі. Няхай збірае грошы, я не супраць. Але ж і пра свае бацькоўскія абавязкі не забывае!

Цётка цяжка ўздыхнула, шчыра канстатавала:

 Ніколі б і не падумала, што Антось ілгун ды бабнік! Што праўда, то не грэх так казаць пра чалавека. А як увіваўся каля цябе! На ўласныя вочы бачыла, што амаль на каленях пры людзях поўзаў, прасіў выйсці за яго замуж. Прыліп, бы смала. І вось як усё атрымалася! Чым толькі прывабіла яго тады гэтая пампушка Фэля?

 Быль як смала, а небыліца, як вадзіца!  вынесла сваё дэталёвае рэзюмэ Марыйка.  Што было, тое, цётачка, з вадой сплыло. Няхай жыве так, як душа вольная жадае! Мяне цяпер ужо не турбуе, дзе ён брындае, каля якой спадніцы бегае Верагодна, і Фэлька гэтая не першая ў яго. І не апошняя. Некаторыя кабеты даверліва кінуліся ў моцныя мужчынскія абдымкі, а потым шкадавалі Паверыш, цётачка: такое адчуванне, быццам і не жыў гэты чалавек у маёй хаце. Вось толькі маленькая белагаловая дачушка напамінае аб няўдалым шлюбе

 Што ні робіцца усё да лепшага! Не перажывай, не сумуй,  разважліва зазначыла Агата.  Вырастуць дзеткі, будзе табе лягчэй тэпаць па дарозе жыцця. Можа, яшчэ і сустрэнеш прыстойнага чалавека. Вунь якая ты ў нас! Маладая, прыгожанькая. Не раўня той каратканожцы Фэльцы! А ў вёсцы, дзеванька, гаспадар патрэбен. Ой, як яшчэ патрэбен. Па сабе добра ведаю. З коптарам паспытала адзінокага хлеба. Трэба ж і сена касіць, і агарод узараць

 Што ні робіцца усё да лепшага! Не перажывай, не сумуй,  разважліва зазначыла Агата.  Вырастуць дзеткі, будзе табе лягчэй тэпаць па дарозе жыцця. Можа, яшчэ і сустрэнеш прыстойнага чалавека. Вунь якая ты ў нас! Маладая, прыгожанькая. Не раўня той каратканожцы Фэльцы! А ў вёсцы, дзеванька, гаспадар патрэбен. Ой, як яшчэ патрэбен. Па сабе добра ведаю. З коптарам паспытала адзінокага хлеба. Трэба ж і сена касіць, і агарод узараць

 Вы мяне зусім захвалілі, цётачка!  весела засмяялася, быццам дзяўчо, пачырванела Марыйка.  Звычайная я. Як і ўсе. Дзякуй богу, рукі мае яшчэ здатныя да любой працы, самастойна спраўлюся. А калі не змагу нешта зрабіць паклічу брата Адася. Вось ён мне і дапаможа выканаць гэтыя справы па гаспадарцы. Усё-такі радня, не чужы.

 Не, не такая, як некаторыя. Вабная, спагадлівая, працавітая,  запярэчыла пажылая жанчына і лагодна, з пяшчотай зірнула на суседку.  Не верыш? Зірні тады ў люстэрка!

На гэтым размова закончылася. Падзякаваўшы цётачцы за пачастункі, маладзічка, апрануўшы стрэнькую куртку, хуценька шмыгнула за дзверы

4

Рыхтуючы сняданак для дзяцей, якія яшчэ салодка спалі, Марыйка ўсё вярталася да гэтай далікатнай размовы. І сапраўды: чаму Антось стаў такім? Раней быў уважлівым, пяшчотным, клапатлівым. Здаецца ж, шчыра кляўся ў каханні, нават перад вясковым людам. Не саромеўся і скупых мужчынскіх слёз. Было часам такое, калі плакаў, як тое дзіця, прасіў выйсці за яго замуж Чаму вызначыў для сябе такі нестандартны фармат паводзінаў? І ўпадабаў гэтую нягеглую Фэльку? Цікава: якім магнітам яна тады прыцягнула? Што незвычайнае і адметнае знайшоў у яе хаце Антон? Магчыма, сакрэт тут толькі адзін, які вызначаўся ў бутэльцы з гарэлкай. Ці штосьці іншае, для яе незразумелае і невядомае?

Нечакана ў памяці паплылі іншыя ўспаміны, напоўненыя прыгодамі былога мужа, якога некалі шанавала, нават кахала. Таму шмат чаго даравала. І ўсё спадзявалася: пройдзе гэты дым, знікне. Застанецца толькі агонь, які сагрэе, зробіць утульным і моцным іх сямейны дом. Не, дым не знік. Не прайшоў. А наадварот паступова ператвараўся ў густы туман. І аброс адной лухтой, якую старанна імкнуўся данесці да яе вушэй каханы муж. Такое рабіў чалавек, якому верыла, якога шкадавала, шанавала

Пэўна, гэтая гісторыя мела пачатак яшчэ раней, калі ўсе вясковыя мужчыны даўно вярнуліся з заробкаў. І радавалі сямю трывалым матэрыяльным дабрабытам, рознымі падарункамі. Аднаго Антося чамусьці не было. Нават не напісаў ніводнага слоўка, не патэлефанаваў на мабільнік! Некаторыя вясковыя пляткаркі ўжо шушукаліся за плячыма Марыйкі, тыцкалі ўслед пальцамі. Мажліва, крыху і шкадавалі, альбо радаваліся чужой бядзе Пэўна, добра ведалі, дзе зараз знаходзіцца яе прымак. І чаму за пяць месяцаў не паказаў сюды свае вочы

Усе сумненні тады ў адзін момант развеяла сваячка, якую сустрэла ў сельскай краме. І даведалася ад яе вось пра што. Антон прыгрэўся ў адной лахудры, якая жыве ў раённым цэнтры. Клічуць яе Аксіння Маставей. Як сцвярджалі добрыя людцы, кабета любымі метадамі імкнулася зацягнуць у ложак прыстойных мужчын. Вось такім чынам будавала свой сямейны карабель на слязах жанчын, дзяцей

Дзіўна, але праз некаторы час мужыкі, як шалёныя, куляй выляталі за дзверы. Чамусьці ўцякалі ад дармавых каўбасаў, гарэлкі. Ці адкрывалі святую выснову: у гасцях добра, але дома лепей. А вось Антось чамусьці затрымаўся. Ужо на цэлых пяць месяцаў! І што яго там трымае, як сабаку на ланцугу?

Казалі нават і пра тое, што Аксіння сама паціху цісне самагон. Ды й рэалізуе свой хадавы тавар з пякучымі градусамі ў адпаведных кропках. Робіць на хлебазаводзе звычайнай прыбіральшчыцай. На першы погляд, і не надта кідкая на аблічча, але мае добра падвешаны язык. Ды й інтэлект, як бачна, у гэтай маладзіцы знаходзіцца на адпаведнай вышыні!

Добра памятае, як Люсьена падкінула сваячцы цікавую ідэю, якую потым паспяхова выканаў яе аднакласнік. Вінцэсь Шырковіч працаваў у міліцыі, быў участковым інспектарам. І менавіта ў тым раённым цэнтры, дзе прыжыўся Антось. Што было далей? Не будзем спяшацца з прагнозамі. Мы толькі адным вокам зазірнем вось у гэты пакой, дзе імкліва ўзяла старт цікавая гісторыя

5

Літаральна на другі дзень адбылося вось што. Нечакана да Аксінні зазірнуў міліцыянер, капітан міліцыі. Ветліва павітаўся, ды строга так ківае ў бок спалоханага кватаранта:

 А гэта хто зараз у вас тут жыве? Пакажыце, калі ласка, дакументы. Можа, кватэру надумаліся здаваць пад жыллё, Аксіння Міхееўна Маставей? Дык самі ж, мусіць, добра ведаеце нашыя законы і пастановы. Трэба заплаціць дзяржаве адпаведны падатак. Толькі тады можна рэалізаваць усе свае задумкі і планы на гэты конт. Ці ж не так, шаноўная Міхееўна?

Назад Дальше