Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов 6 стр.


 А гэта хто зараз у вас тут жыве? Пакажыце, калі ласка, дакументы. Можа, кватэру надумаліся здаваць пад жыллё, Аксіння Міхееўна Маставей? Дык самі ж, мусіць, добра ведаеце нашыя законы і пастановы. Трэба заплаціць дзяржаве адпаведны падатак. Толькі тады можна рэалізаваць усе свае задумкі і планы на гэты конт. Ці ж не так, шаноўная Міхееўна?

Міхееўна прамаўчала. Быццам бы і кіўнула галавой у знак згоды. Ды толькі вылупіла вочы. І дугой выпяла высокія грудзі, ваяўніча скрыжавала поўныя рукі на гэтым даволі ўнушальным узгорку

А капітан, зірнуўшы ў пашпарт, сурова звёў густыя бровы коскай, з каменепадобным выглядам працягваў:

 У вас жа вось тут і жонка значыцца. Марыя Іванаўна Ліркова. І маленькая дачка Аліна, якой хутка будзе ўжо восем месяцаў. Яны таксама тут жывуць? Не, не жывуць? Мусіць, ужо забыліся пра іх? Ай-яй! Як гэта здарылася, што татка жывы і здаровы, а адцураўся сваёй сямі. І, здаецца ж, матэрыяльна ўжо не дапамагае! Як кажуць у такіх выпадках: сабакам сена косіць! Па ўсяму бачна, нават і ў вус не дзьме. І забыўся на тое, што ёсць сапраўдная сямя, дзе яго чакаюць. Мабыць, нават непакояцца. Ці не так? Што вы тут робіце, грамадзянін Ліркоў Антон Фёдаравіч? Скажыце: што забылі ў гэтай самагоншчыцы? Так, зараз жа збірайце свае рэчы. У мяне да вас ёсць яшчэ больш важнае пытанне. Пазней працягнем бяседу, калі пройдзем у адпаведны аддзел

Пачуўшы такое, разюшаная кабета амаль заверашчала, бы свінка, якая зашчамілася ў плоце. Яна, каб змагла, кінулася з кулакамі на гэтага ўпэўненага чалавека ў пагонах, ды й нібы галодная ваўчыха, разарвала на часткі. Альбо зела б жыўцом! Ды, як на той грэх, не займела ад прыроды моцных зубоў! У гэты момант зласлівая Аксіння адчувала пагрозу. І яшчэ якую! Бо ў чарговы раз «сямейны» карабель нечакана сеў на мель

 Грамадзянка Аксіння Міхееўна Маставей! Прашу: супакойцеся. Беражыце свае нервы. Яны вам яшчэ спатрэбяцца. Бо вашая справа пахне ўжо саляркай І зачыніце свой рот на замок,  строга папярэдзіў сярдзіты капітан.  Калі ласка, не верашчыце. Ужо ад віску ў вушах звініць. Вось якая тут справа. У мяне на руках даведка, якая дазваляе зрабіць яшчэ і дэталёвы вобыск у вашай хаце. Да нас, у аддзел міліцыі, паступілі скаргі наконт таго, што вы гандлюеце самаробнай гарэлкай. Карацей кажучы, самагонам. Прыйшоў час ужо паставіць тлустую кропку ў гэтым брудным камерцыйным самапромысле. Хопіць прадаваць дурман і атруту для людзей!

Са скрыўленым ад лютай злосці тварам, Аксіння, як на кароткай дыстанцыі, мігам прабегла па ўсёй хаце на сваіх дзябёлых ножках. І, як слуп, застыла каля акна. Там і заціхла. Быццам праглынула жабу. Толькі маленькія вочкі бегалі туды сюды, нешта вышуквалі. І такое падазрэнне нечакана нараджалася: нібыта кабета курэй усю ноч крала ў суседкі Відаць, адразу змікіціла, чым тут пахне. У такіх выпадках, каб сабе не нашкодзіць, лепей набраць у рот вады. Інакш справа дрэнь. Жаночы віск вылезе бокам.

Потым пры сведках складаўся адпаведны пратакол, былі пастаўлены акуратныя подпісы. Знайшліся і дакладныя ўлікі: пузатая бочка з брагай, трохлітровы слоік з гарэлкай. Ды й розныя прыстасаванні для вырабу даходнага «самагнёту». Пакуль самагоншчыца пускала слязіну, блудлівы кот нечакана цішком даў драпака. Увечары адразу прытэпаў да знаёмай брамы, дзе жыла яго законная жоначка і маленькая дачушка.

Марыйка тады зрабіла выгляд, быццам нічога асаблівага і не адбылося. Маўляў, усё на свеце здараецца. Затрымаўся. У брыгадзіра-будаўніка шмат абавязкаў. Запрасіла нават ветліва да стала:

 Сядай, даражэнькі мужанёк, вячэраць. Пэўна ж, галодны, стомлены пасля рабочай змены. Вунь бульба на пліце засталася, а катлеты ў халадзільніку. Ды халоднымі не каўтай, спачатку разагрэй!

Прамаўчала тады. Нічым нават не ўпікнула. І не запыталася: дзе ж так доўга бавіў час? З кім? Чаму не папярэдзіў? Зрабіла выгляд, быццам яе гаспадар толькі што вярнуўся з працы. Заціснула крыўду і свой горкі боль у маленькі кулачок. Бо ў хаце дзеці, не адна, не вольная птушка. А маленькім дзеткам яшчэ быў патрэбен бацька, ягоная матэрыяльная і маральная падтрымка. Нікому не сказала, не падзялілася сваёй горкай бядой. Добра ведала: выказанага слова за губы не вернеш! А сямейная праўда не шкварка, з блінам не зясі. Вырашыла: няхай гэтая непрыемная падзея назаўсёды застанецца тайнай.

6

На наступны дзень, калі крочыла да свінафермы, шмат чаго перадумала. Можа, сама вінаватая ў тым, што Антось такі гуляка? Бо не атрымлівае належнай ад яе ўвагі, пяшчоты Таму і заляцаецца да чужой жаночай спадніцы, шукае прыгоды на сваю галаву. А ў яе і часу не надта шмат для гарачых пацалункаў, абдымкаў І праца патрабуе пільнай увагі. Бо загадчыца ж свінафермы. Пасада вельмі адказная. Неабходна заўсёды знаходзіцца ў курсе ўсіх спраў. Разам з начальствам, ветэрынарным урачом пастаянна рабіць агляды парасят, рупіцца пра свінаматак.

6

На наступны дзень, калі крочыла да свінафермы, шмат чаго перадумала. Можа, сама вінаватая ў тым, што Антось такі гуляка? Бо не атрымлівае належнай ад яе ўвагі, пяшчоты Таму і заляцаецца да чужой жаночай спадніцы, шукае прыгоды на сваю галаву. А ў яе і часу не надта шмат для гарачых пацалункаў, абдымкаў І праца патрабуе пільнай увагі. Бо загадчыца ж свінафермы. Пасада вельмі адказная. Неабходна заўсёды знаходзіцца ў курсе ўсіх спраў. Разам з начальствам, ветэрынарным урачом пастаянна рабіць агляды парасят, рупіцца пра свінаматак.

Яшчэ трэба знаходзіць навейшыя методыкі па адкорме свінак, каб давалі добрую прывагу, здаровае пакаленне. Намечаныя планы таксама патрэбна своечасова выконваць, высокія ўстановы сочаць, цікавяцца «мясным прыбыткам».

Асаблівае пытанне чысціня ў памяшканнях. Вядома ж, у першую чаргу неабходна прасачыць за тым, каб свінаркі своечасова выдалі патрэбны рацыён для гэтых жывёл. Ды й выконвалі свае абавязкі старанна, не лайдачылі. Што тут яшчэ дадаць? Розныя жанчыны працуюць у калектыве. Добрасумленныя, працавітыя і такія, якіх трэба пугай падганяць, як лянівага вала.

Да прыкладу, тая ж Фрося. Пра такіх некалі казалі: пані на ўсе сані. Вельмі марудная ў справах, з асаблівай хітрынкай. Кабета ніколі сама не возьмецца за рыдлёўку, усё чакае загаду «зверху». А яшчэ ж пустамеля і выпівака. Жадае каўтаць пякучую вадкасць з рознай прычыны. І атрымліваецца, як у той прыказцы: баба качаргу мяняла, тры дні весела гуляла.

Пільнай увагі патрабуе і маладзенькая Надзейка. Нядаўна робіць на свінаферме. Зусім яшчэ дзіцё! Але ж, відаць, шмат гора ўжо пабачыла за свой кароткі век. Таму нейкая недаверлівая, дзікаватая, маўклівая. Нікому не адкрывае сваё сэрца, душу. І ніяк немагчыма зразумець, што затаілася ў галоўцы той гаротнай дзяўчыны? Слёзы ці радасць. Але нічога. З цягам часу знікне недавер, гэтая ўпартая дзікаватасць. Добрыя словы міма не ляцяць. Як бальзам, лечаць душу!

А свінкі па сваёй натуры асаблівыя. Калі штосьці не так, дык адразу завядуць такую арыю на ўсё наваколле, хоць вушы тады затыкай! Галоднай свінні адно ў галаве: ежа, вада, цёплы прытулак.

7

У звыклых клопатах непрыкметна праляцеў чарговы дзень, згубіўся ў лабірынтах паўсядзённасці. Потым другі, трэці Ужо і восень пазірала ў вочы, жоўтай лістотай стукалася ў вокны. Паступова прыбліжалася халадэча. Дні сталі карацейшымі, а вечаровы час нязвыкла зацягнуўся

Пасля працы, вяртаючыся знаёмай сцежкай, Марыйка звярнула ўвагу на неба, дзе ўбачыла востры птушыны клін. Ляцела чародка шэрых дзікіх гусей. Навокал чуліся знаёмыя з дзяцінства гукі развітання Такія самотныя, трывожныя. Праглынуўшы горкі камяк у горле, насоўкай выцерла слязіну, якая ручаёчкам нечакана пракацілася па маладой шчацэ

Падумала: вось якую долю Бог даў пералётным птушкам! Пастаянна вандраваць па ўсім свеце. І заўжды вяртацца на родную зямліцу, якая мілей за чужыну. Вось так і людзі. Дзе б яны не жылі, але думкамі заўсёды там, дзе нарадзіліся і ўзраслі. Кліча да сябе той дарагі кут, трывожыць успамінкамі. Бо там зрабілі першы крок, басанож прабеглі ў гады маленства

Вось так і Марыйка. Атрымаўшы належную адукацыю, вярнулася ў родную вёску, якая ўжо займела назву аграгарадка. Не так даўно, як малады спецыяліст, атрымала новае жыллё, дзе ўсё пад рукой: і вада, і газ.

Цяпер нават не падумае штосьці змяніць. Навошта лётаць па свеце ў пошуках лёгкага, сытага жыцця, калі і тут добра жывецца! У родных мясцінах можна няблага ўладкавацца, калі маеш адукацыю, разумную галаву, працавітыя рукі.

Недарэмна некалі казалі: дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся. Чаго ёй яшчэ не хапае? А тут, у вёсцы, жывуць і працуюць многія сябры дзяцінства, ёсць радня. І ўсё да драбніц знаёма. Пры гэтым усе ўмовы створаны. Рэгулярна працуюць дзве крамы, сталоўка, кавярня, ёсць выдатны Дом культуры, сельская бібліятэка, школа, дзіцячы садок

Не, нікуды яна адсюль не паедзе. Не патрэбен ёй гэты тлумны горад. Галоўнае зараз рабіць сваю справу добрасумленна. Ды абжываць вуглы там, дзе сэрцу хораша. Дома і салома добрая пасцель!

8

Пасля працы Марыйка заўсёды подбегам накіроўвалася дадому. Там таксама чакаўся другі працоўны фронт: шматлікія хатнія клопаты. Звыклая таўкатня на кухні, на першы погляд, абядноўвала, мацавала сямейны саюз. За абедзеным сталом, па добрай завядзёнцы, можна было штосьці важнае абмеркаваць, падзяліцца нейкімі сваімі ўражаннямі, апошнімі вясковымі навінамі.

Назад Дальше