Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов 7 стр.


Павячэраўшы, Антось таксама, як звычайна, звыкла шалясцеў на канапе газетамі. Альбо тупа глядзеў на блакітны экран тэлевізара, ці драмаў у спальні. Па-ранейшаму адчувалася вінаватасць у ягоных паводзінах. Таму імкнуўся ўсяляк дагадзіць жонцы. Нават шмат клопатаў па гаспадарцы стаў старанна выконваць. Цяпер нават рабіў у агародзе, стукаў сякерай у двары, нешта рамантаваў

Бывала, калі жонка затрымлівалася на чарговай нарадзе, мітусіўся і каля газавай пліты, гатаваў вячэру І, як на тое дзіва, стаў больш уважлівым да дзяцей. Ужо цікавіўся ў Алеся ягонымі поспехамі ў школьнай вучобе, даваў станоўчыя парады.

Але праз некаторы час усё гэта знікла, як вячэрні туман над сажалкай Недарэмна ж людцы казалі: да пары збан ваду носіць! Зноўку муж зрабіўся халодным, як айсберг. І зласлівым, і незадаволеным. Цяпер сваю злосць літаральна выкідваў, як вулкан, на малога пасынка. Стаў прыдзірлівым, буркатлівым, бы той стары дзед. Мусіць, дарослага мужыка раздражняў ужо гэты ціхмяны хлопчык. Цяпер сынок-першынец, перш чым зазірнуць у той пакой, дзе драмаў на канапе так званы татка, нерашуча таптаўся ў парозе. Бо айчым штовечар імкнуўся малога прынізіць, нават махаў ужо кулаком пад носам. Праз некаторы час вампір кудысьці знікаў. Сваю адсутнасць тлумачыў вось так:

 Ды з Іванам Шэршанём цэлы вечар рэзаўся ў карты. У падкіднога дурня. Мне пашанцавала: дадому «дурнем» вярнуўся Іванка, а не я!

Задаволены, пацёршы вялізныя далоні, весела скаліў зубы. Пэўна, радаваўся, што так добра ўсё ў яго атрымліваецца. Жоначка ягоным фантазіям верыць, падазрона не глядзіць прама ў вочы. Ды й не пытаецца: дзе і з кім бавіў вольны час да самай ночкі?

Марыйка ўсё цярпела. Але разумела: такое сямейнае жыццё доўга не працягнецца. І хутка абарвецца, бы гнілая нітка Прадчуванні хутка здзейсніліся.

9

Неяк забегла да яе Лідзія Русая. Сяброўка дзяцінства. Пагаманілі, выпілі гарачай кавы. А потым балбатуха нечакана кажа:

 Пойдзем на вуліцу. Бачу, дзеткі ўжо спяць. А мы праветрымся, пагамонім, успомнім дзяцінства. Згодна?

Марыя толькі кіўнула ў адказ. Яна і не прадчувала, які сюрпрыз рыхтаваўся для яе ў той вечар. Бо і раней зрэдку брындалі без справы па вуліцах, дыхалі свежым паветрам, дзяліліся самым патаемным. І нічога дзіўнага ў гэтым не назіралася. Сяброўства было правераным часам і жыццёвымі абставінамі. Гэтая акалічнасць толькі радавала. Недарэмна ж, мусіць, у народзе казалі: стары сябар лепей за новых двух! І не той сябар, хто салодкім мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа.

Лідачка ў той цёплы майскі вечар была крыху ўсхваляванай. Але стан сваёй душы па-майстэрску завуаліравала. Непрыкметна сяброўка накіравалася па вузкім завулку. Марыйка нават не заўважыла, як яны апынуліся пад акном хаты, з якога лілося на вуліцу святло. Зазірнула ў пакой праз незахінутыя шчыльна фіранкі і здранцвела.

За сталом сядзеў яе каханы муж. Упэўнены і ганарлівы. А побач, каля яго шырокага пляча, шчыльна прытулілася Фэля, паўнагрудая кабета. На стале стаяла недапітая бутэлька гарэлкі, нейкая закусь. Пакамечаны ложак з раскіданымі падушкамі яскрава засведчыў, якая «падзея» там толькі што адбылася

Лідачка пацягнула за руку сяброўку, настойліва прашаптала ў самае вуха:

 Марыся, толькі не перажывай. Упершыню бачыш такое, ці што? Антось сапраўдны бабнік, лавелас. І ты пра гэтае добра ведаеш, толькі не жадаеш верыць сваёй інтуіцыі. Ён рэгулярна бегае налева і направа. А потым, як заяц у лесе, сляды свае хавае ў розных піруэтах.

Сяброўка літаральна тады адарвала яе ад чужога акна. І, заціснуўшы рот, пацягнула за сабой. Добра разумела: лямант зараз не дапаможа. Тут трэба нешта такое незвычайнае прыдумаць для гэтай салодкай парачкі, каб надоўга запомнілі. І ўцямілі гэтыя каханкі, што іх высачылі людзі, пасвойму адпомсцілі.

І прыдумала вось што. Выцягнуўшы з кішэні дрот, хутка разматала гэты металічны пярсцёнак. І лоўка нацягнула яго ад дзвярэй да бетоннага слупа ў двары. Карацей, зачыніла без ключа!

Задаволена ўсміхнулася самотнай і заплаканай Марыйцы. Ціхенька параіла:

 Падымі вышэй галаву! А хвост заўсёды трымай толькі трубой! Зразумела? І не перажывай. Ды й не надумайся румзаць. Такога дабра, як Антось, на кожным вугле хапае. Абарві гэтую руціну, як павуціну!

10

Антон вярнуўся толькі ранкам. Злосны, буркатлівы, з пакамечаным выглядам. Не пазіраючы на жонку, адразу накінуўся з лаянкай на пасынка, які збіраўся ў школу. І прычына была дробязнай! Алесік не туды паклаў ягоную любімую газету. Як кожная маці, Марыя не вытрымала, заступілася за сына. І таксама пачула вадаспад нядобрых слоў у свой адрас. Грукнуўшы дзвярыма, муж падыбаў да аўтобуснага прыпынку. Трэба ж было ўжо ехаць на працу.

10

Антон вярнуўся толькі ранкам. Злосны, буркатлівы, з пакамечаным выглядам. Не пазіраючы на жонку, адразу накінуўся з лаянкай на пасынка, які збіраўся ў школу. І прычына была дробязнай! Алесік не туды паклаў ягоную любімую газету. Як кожная маці, Марыя не вытрымала, заступілася за сына. І таксама пачула вадаспад нядобрых слоў у свой адрас. Грукнуўшы дзвярыма, муж падыбаў да аўтобуснага прыпынку. Трэба ж было ўжо ехаць на працу.

Толькі ўвечары адбылася сурёзная размова паміж мужам і жонкай. Калі Антон зноўку пажадаў правесці чарговы працэс выхавання Алесіка, Марыйка выказала ўсё прама ў вочы. Прыгадала нават тое, пра што доўга думала бяссоннымі начамі. І вось дзіва: нібыта адбылася споведзь, ачышчэнне ў царкве. Адразу вызваліла сваё сэрца ад непатрэбнага цяжару, які літаральна ціснуў, не даваў спакою.

Пералічыўшы даволі ўнушальны спіс каханак свайго мужа, жонка з трэскам кінула яму пад ногі дарожны чамадан і вялізую торбу. І бясконца ўпікала. Антось нават крыху спалохаўся, калі пачуў вось што:

 Збірай свае манаткі і вон з маёй хаткі! Без такога таткі-лавеласа, яшчэ пры гэтым нягодніка і эгаіста, мы пражывём. Сумаваць не будзем! Ніколі. У нашай хаце хоць будзе панаваць спакой і радасць, а не рэгулярныя сваркі.

 Сонейка, не будзь такой катэгарычнай! Кахаю ж цябе. Кахаю!  паспрабаваў Антон вымавіць усяго некалькі фраз, але ў адказ пачуў:

 Во як ты мне прадэманстраваў сваё каханне! З кулакамі стаў кідацца да майго сына, да мяне. Герой які знайшоўся. Ты ж бачыў, каго браў. Добра ведаў, што ў мяне дзіцятка. І не нагуляла Нават запланавалi вяселле з Уладзікам ладзіць. Залатыя ўжо пярсцёнкi купiлі. Актыўна рыхтавалiся да важнай падзеi. Але здарылася бяда: мой нарачоны жаніх у аварыі загінуў. Атрымалася ўсё наадварот: замест вяселля, давялося пайсці на пахаванне бацькі будучага дзіцяткі.

 Ды я ж не супраць гэтага дзіцёнка быў, ты ж гэта добра ўсё, Марыйка, ведаеш!  ужо лямантаваў пакрыўджаны муж.

 А чаму стаў махаць рукамі, крыўдзiць Алесiка, прынiжаць яго?  пачуў хуткі адказ жонкі. Пэўна, усё-такі табе Бог розуму не даў. Забыўся надзяліць Сваiм куцым iнтэлектам не разумееш: крыўдзiць дзяцей нельга. Грэх рабіць балюча слабым, хворым, безабаронным. Алеська водгук майго першага кахання, якое нiколi не забудзецца. І працяг роду Уладзiка. Я болей не дазволю, каб штодзённа такая карціна паўтаралася. Чуеш? Не дазволю! Ведай адно: кожная сапраўдная мацi гатова ахвяраваць нават жыццём, сваім шчасцем дзеля дзяцей.

Здзіўлены, занепакоены Антось паспрабаваў жоначку ўлагодзіць. Усяляк вінаваціўся, нават пусціў штучную слязу. І гатовы быў ужо грукнуцца вострымі каленямі аб падлогу, цалаваць стройныя жаночыя ножкі. Паспрабаваў і пажартаваць. Маўляў, у жыцці ўсялякае бывае, калі жук рыкае, а карова лятае. Ашаломлены, не чакаў такой смеласці і нянавісці ад цярплівай, добразычлівай Марыські. Спадзяваўся: можа, зноўку даруе, як некалі. Ведаў: жаночае сэрца не камень. А чуллівае, мяккае, як пластылін. Многае заўсёды выбачае, шкадуе. Асабліва, калі вушы пачуюць пяшчотныя слоўкі, шматлікія салодкія абяцанкі. Дарэчы, якія амаль ніколі і не выконваліся

Але не даравала. Толькі са слязамі амаль крыкнула:

 Многа чуецца, ды мала верыцца. Хамелеон пракляты. У цябе на вуснах мёд, а на сэрцы лёд!

Шырока расчыніўшы ўсе дзверы, выкінула прэч рэчы Антося ўжо на ганак. Гучна, бы ў тым войску, зноў загадала:

 Каціся, валацуга, туды, куды сам пажадаеш! На мяккія падушкі да Мусі, Дусі, Фэні, Рэні Колькі іх там у цябе было? Нават цяпер і не злічыць. Пэўна, не хопіць і пальцаў на руцэ. Але мяне гэта ўжо зусім не хвалюе. Ты думаў, што я нічога не ведаю пра твае прыгоды? Памыляўся, Антон. Лес чуе, а поле бачыць. Добрыя людзі ўсё паведамілі, дапамаглі скінуць ружовыя акуляры. І гэта добра. Нарэшце дапетрыла, хто побач жыве, ды каляровыя байкі складае. І шпаклюе маю пільнасць, мазгавы цэнтр. Толькі не надумайся затрымлівацца тут. Хутка маршрутка падедзе. Шуруй хутчэй на аўтобусны прыпынак. І запомні: дарогі ў маю хату болей для цябе няма. І ніколі не будзе. З сённяшняга вечара нашая сцежка зусім зарасла палыном. Зразумеў? Вось і добра. Сам гэтага, мабыць, жадаў. Таму, знайшоўшы нітку, знойдзеш і клубок!

Марыйка спрытна развярнулася, хуценька падбегла да Антося. І з усёй сілы выпіхнула ўжо былога мужа на вуліцу. Быццам непатрэбную рэч. Потым з грукатам зачынілася. Назаўсёды. Каб болей не бачыць ненавіснага і подлага чалавека, не чуць ягоны голас

Назад Дальше