Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов 8 стр.


Вандроўніца Роза

Лясная сцяжына шэрай стужкай вілася сярод стромкіх сасонак і кучаравых бярозак. Абапал расла высокая трава, дзе-нідзе калыхаліся зіхоткія кропелькі расы. Птушыны гоман звінеў на ўсё лясное наваколле, вітаў новы, сонечны дзень. Але чамусьці адчувалася: гэты дружны хор не надта весяліў незвычайных вандроўнікаў. Стройную, яшчэ даволі маладую, вельмі прыгожую жанчыну і яе трое дзетак. Дзяўчынка і хлопчык бадзёра крочылі побач, схапіўшыся тонкімі ручкамі за шырокую квяцістую спадніцу, з цікавасцю азіраліся навокал. А вось самы малодшы, пяцімесячны Міхаська, салодка спаў, прыціснуўшыся русявай галоўкай да высокіх матуліных грудзей.

Зірнуўшы на бесклапотны дзіцячы тварык, які на нейкі момант адлюстраваў аблічча каханага мужа, маладзіца цяжка ўздыхнула. Дзе цяпер Яша? Ці жывы, здаровы? Мінск ужо неаднаразова бамбілі, пад руінамі загінула шмат людзей

Якаў Марцэвіч займаў адказную пасаду ў райвыканкаме, лічыўся паважаным партыйцам. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны яго адразу накіравалі на адказны сакрэтны ўчастак. Пры развітанні, пацалаваўшы жонку, дзетак, Якаў самотна паведаміў:

 Не сакрэт, пакуль фашысты маюць перавагу ў ваеннай тэхніцы, ды й напалі нечакана Магчыма, вам, мае даражэнькія, давядзецца пакінуць горад. Дабірайцеся толькі глухімі сцежкамі на Гомельшчыну, да радні. Цётка Моця мая хросная. Добразычлівая, лагодная. Яна вам будзе рада, бо адзінокая, сваёй сямі няма. Толькі ж не забудзьце дакументы, розныя патрэбныя даведкі. Помніце: ваенная стратэгія ў ворага адна: актыўнае знішчэнне мірнага насельніцтва. Асабліва іх зараз «цікавяць» прадстаўнікі цыганскай і яўрэйскай нацыянальнасці

Пры чарговым налёце варожай авіяцыі на Мінск, прыцэльным ударам быў знішчаны цагляны дом, дзе жыла Роза і яшчэ тры сямі. Будынак быў размешчаны побач з чыгуначнай станцыяй, таму доўга не праіснаваў Вярнуўшыся з бамбасховішча, жанчына ўволю наплакалася. Цётка Маруся, заўважыўшы суседку, хуценька падбегла, абняла за худзенькія плечы.

 Хопіць румзаць!  амаль загадала, але потым лагодна, са спагадай, дадала.  Не адны вы засталіся без жылля! Зірні! Бачыш, навокал адны руіны Як-небудзь перазімуем у бамбасховішчы альбо ў гарадской лазні. Нам не прывыкаць да нязручнасцей, не тое яшчэ раней перажылі! Галоўнае, што самі жывыя засталіся і дзеткі таксама. Пакуль яшчэ цёпла і на вуліцы перакантуемся. Ды й, мажліва, вайна хутка закончыцца. А ты як аб гэтым мяркуеш?

Роза тады нічога не адказала, а толькі ў адказ паціснула плячыма. Меркавала: кожны праўду знае, ды не кожны яе любіць! Яна лічылася стараннай хатняй гаспадыняй, выхоўвала дзетак, мыла, гатавала абеды для сваёй сямі І ніколі не лезла ў чужыя размовы, дзе фігуравала «палітычнае» пытанне. Добра ведала: як жонцы партыйца неабходна быць вельмі асцярожнай, каб не нашкодзіць Якаву. І сабе таксама. Бо яшчэ квітнеў час сталінскага хапуна, калі за нейкую дробязь маглі надоўга пасадзіць за краты, выслаць немаведама куды. Ці нават пазбавіць жыцця! Нягледзячы на маладыя гады, мудрая жанчына лічыла так: што не ўтрымаеш на сваім языку на чужым ужо ніколі не зловіш!

* * *

Літаральна на другі дзень Роза вырашыла накіравацца на Гомельшчыну. Развіталася са сваімі суседкамі, зноўку горка заплакала. Незнаёмы шлях не толькі палохаў, але ж і трывожыў душу, хваляваў сэрца. Перахрысціўшы на развітанне будучую вандроўніцу і яе дзетак, цётка сардэчна параіла:

 Глядзі ж, мая даражэнькая, не бяры накірунак па агульнаму шляху, які да самых краёў напоўнены бежанцамі, ваеннай тэхнікай і салдацкімі калонамі. Трымайся бліжэй да лесу! Там можна своечасава затаіцца сярод рознага кустоўя і дрэў. І ягадкі,і шчаўе знойдзеце, галадаць не давядзецца!

 Дзякуй, цётачка Маруся, за слушныя парады, за клопат і цеплыню!  стрымліваючы салёныя слязіны, амаль прашаптала сухімі вуснамі маладая жанчына.

Хуценька выцерла з вабнага хударлявага тварыка мокрую гаркоту. Пільна зірнула ў самотныя шэрыя вочы спагадлівай суседцы, адразу прапанавала:

 Цётачка, міленькая! Пайшлі разам, а? І вам весялей, і нам будзе добры дарадчык у доўгай дарозе.

 Не, дзеткі, нікуды адсюль не пайду! Тут родная зямліца, мой горад!  амаль замахала напрацаванымі рукамі немаладая кабета.  Як кажуць: на сваім сметніку і певень гаспадар. Вось так і я! Старой бабцы добра і ў шапцы.

Яны вандруюць амаль ужо тыдзень. З такой малечай хутка не разгонішся! Яшчэ ж цяжкая торба за плячом таксама дасылае напамінак пра сябе. А на руках маленькі Міхаська спіць Начавалі там, дзе давядзецца. У лесе, у лузе, нават у полі каля старой скірды. Дзеткі заўсёды спалі моцным сном, а Роза ўсё ніяк не магла заснуць. Усё дзівілася на высокае зорнае неба, шукала поглядам Вялікую і Малую Мядзведзіцу. Думкі беглі навыперадкі, пакідаючы прыемныя ўспамінкі.

Яны вандруюць амаль ужо тыдзень. З такой малечай хутка не разгонішся! Яшчэ ж цяжкая торба за плячом таксама дасылае напамінак пра сябе. А на руках маленькі Міхаська спіць Начавалі там, дзе давядзецца. У лесе, у лузе, нават у полі каля старой скірды. Дзеткі заўсёды спалі моцным сном, а Роза ўсё ніяк не магла заснуць. Усё дзівілася на высокае зорнае неба, шукала поглядам Вялікую і Малую Мядзведзіцу. Думкі беглі навыперадкі, пакідаючы прыемныя ўспамінкі.

Не так даўно яна разам з мужам любавалася на гэты дзіўны зарапад са свайго ўтульнага балкона. Цішком ад сваіх дзяцей абдымаліся, пяшчотна цалаваліся, быццам юныя закаханыя. Нават не думалі тады пра вайну, разлуку, смерць Будучыня ўяўлялася светлай і бесклапотнай. А што ім яшчэ трэба?! Маладыя, прыгожыя, закаханыя І трое дзетак у кватэры самы лепшы падарунак ад Усявышняга!

На балконе заўсёды квітнелі да позняй восені розныя кветкі, радавалі вочы, уздымалі настрой. Сінелі там і валошкі, якія вельмі ўпадабаў Якаў. Неяк прывёз ён букецік з валошак, ласкава папрасіў жоначку:

 Розачка! Калі кветкі засохнуць, калі ласка, не выкідай іх на сметнік! А засушы, каб у нас яны зацвілі ўвесну.

Яна так тады і зрабіла. Валошкі да самых маразоў сінім агеньчыкам дасылалі прывітанне з балкона, цешылі і радавалі душу

* * *

З самотных жаночых думак вывела чатырохгадовая дачушка, якая настойліва тузала за доўгую спадніцу. Скрывіўшы маленькія вусны, Сонечка паўтарала адну толькі фразу:

 Мамка, ты мяне чуеш ці не? Я ўжо есці хачу!

Роза, пагладзіўшы маленькай далонькай русявую галоўку, адразу супакоіла:

 Патрымайся крышачку, донечка, родненькая! Вось за тым крутым паваротам мы знойдзем зялёную палянку, дзе мноства кветачак, ягадак. І крыху адпачнём.

А сама журботна падумала: «У торбе ляжыць усяго некалькі сухарыкаў. Не першы дзень у дарозе. Што чакае наперадзе? Добра, што хоць старэйшы, шасцігадовы Янік, маўчыць, толькі раз-пораз каўтае сліну. Адразу бачна: таксама галодны! Але ж, як сапраўдны маленькі мужчынка, цярпліва маўчыць. Нічога не патрабуе. Галоўнае цяпер хутчэй дабрацца да родных! А там, у той Сасноўцы, спадзяюся на гэтае, што з голаду не памром! Бульбы, капусты, цыбулі хопіць на ўсіх».

За паваротам убачылі жаданую зялёную палянку, дзе і прыселі адпачыць. Знайшлася і суніца, якую малыя адразу праглынулі, закусілі сухарамі. Падсілкаваўшыся, дзятва прылегла падрамаць у цяньку. Сон для кожнага чалавека, дарослага і маленькага, мілей салодкай цукеркі!

Роза вырашыла адкінуць убок дрымоту, бо ў лесе шмат чаго нечаканага здараецца. Таму сядзела адна на варце, чуйна прыслухоўвалася да лясных гукаў. Зусім побач спявалі сінічкі, як жоўта-зялёныя матылі лёталі паміж галінак. Грымеў на ўвесь лес доўгай дзюбай дзяцел. Нібыта вопытны лекар, усё нешта шукаў на старым дрэве пад карой Нечакана трывожны голас падала дзесьці побач вёрткая сарока. Як пільны вартаўнік, яна заўсёды дасылае лясным насельнікам асаблівы і зразумелы знак трывогі. Відаць, дзесьці на сцежцы вастравокая птушка пабачыла чалавека, ці мо звера? Таму і гучна раскрычалася на ўвесь лес. Вось яна скокнула на галінку бярозы, заківала галавой. Відавочна, увагу прыцягнулі вандроўнікі, якія адпачывалі на паляне. На нейкі момант белабокая заціхла, вывучаючы дэталёва абставіны. Чорныя бліскучыя вочкі з цікавасцю бегалі туды-сюды. Вось яна пераскочыла ніжэй, на стары сук, ды зноўку затарахцела на ўсе лады. Мусіць, жадала папярэдзіць: «Людзі! Будзьце пільнымі і ўважлівымі. Зараз вас чакае непрыемны сюрпрыз!»

Роза міжволі здрыганулася, хутка намалявала сухой галінкай на траве вялізны крыж. Добра ведала: з сарокай звязана мноства народных прыкмет. Лічылася, што ў яе пад языком знаходзіцца кропля крыві цара пекла, таму людзі называлі яе птушкай дябла. Яшчэ, мажліва, крыху і пабойваліся. Бо птушка вяшчуе нават смерць, калі лётае над галавой чалавека, ці нават хатай! Цікава і тое, па біблейскіх паданнях, круцігалоўка была адзінай, якая не пажадала ўвайсці ў Ноеў каўчэг! Яна затаілася зверху, цішком насміхалася з гора спалоханых людзей

Яшчэ старыя людзі казалі вось што: нельга махаць кіем, кідаць камень у гэтую птушку! Бо адразу адсохне рука. А вось цяжарная жанчына, калі пачуе стракаценне белабокай каля свайго двара, павінна перасядзець у хаце. У старажытныя часы лічылася, што ў вобраз сарокі можа пераўвасабляцца ведзьма

Жанчына чула ад дасведчаных суседак яшчэ і такое: калі на дрэве, дзе зрабіла сабе гняздо шалахвостка, выразаць крыж, дык яна назаўсёды пакіне звыклае месца. Пры нечаканай сустрэчы неабходна плюнуць альбо скрыжаваць пальцы, каб непрыемнасці прайшлі бокам. А вось дзве птушкі, калі лятаюць разам, вяшчуюць чалавеку ўдачу. Калі сарока садзіцца на дрэва, альбо на нейкі дом гэта добры знак! Яны ніколі не паваляцца.

Назад Дальше