Я адвучыўся неабходныя пяць гадоў на клярнэце і мусіў чакаць два гады да кансэрваторыі. Лявон Рубэнавіч дамовіўся, каб мая вучоба доўжылася сем год замест пяці, бо хацеў падрыхтаваць мяне да паступленьня. Я прымаў удзел у конкурсе "Юныя дараваньні", мне далі нават дыплём, што я менавіта такі "Юнае дараваньне". Але я, адвучыўшыся шосты год, прыйшоў да яго ў верасьні, калі быў ужо ў дзявятай клясе агульнаадукацыйнай школы, і заявіў, што не хачу далей вучыцца, сыходжу.
Трэба сказаць, што я тады ўжо цікавіўся мэдыцынай, нягледзячы на тое, што выдатна граў і хутка засвоіў храматычную гаму прэлюдыю да засваеньня сачыненьня "Палёт чмяля" Рымскага-Корсакава. Маё рашэньне было не ад расчараваньня ў музыцы, проста я не хацеў быць бедным музыкам, пры тым што я вельмі паважаў Настаўніка.
Лявон Рубэнавіч пашарэў й на маіх вачах паменшыўся ў памерах, стаў невыносна жаласьлівы. І толькі праз год я зразумеў, што быў яго адзінай надзеяй у жыцьці. Бо ягоныя ўнук і сын жылі ў Гішпаніі, пакінуўшы яго тут, з голай сракай і старэючай жонкай. Яму было восемдзесят, дзевяноста, сто год ня ведаю.
Я для цябе, хлопчык мой, месца ў кансэрваторыі знайшоў, без іспытаў цябе бяруць, бо ты мой юны талент ня скончыўшы фразу, Настаўнік павярнуўся да акна, усім сваім выглядам даўшы зразумець, што ён не жадае далей размаўляць. Так я й сышоў ад яго, не пачуўшы канца фразы, не распавёўшы яму пра свае мэты й не прабачыўшыся.
Калі мне было ўжо дзевятнаццаць і я вучыўся ва ўнівэрсытэце, я сустрэўся зь ім на вуліцы. Я быў зьдзіўлены, як хутка, усяго за тры гады, ён пастарэў: і сьледу не засталося ад ранейшага імпульсіўнага армяніна. Мне стала вядома, што ў яго памерла жонка, а дзеці год як не тэлефанавалі й не наведвалі. Я паабяцаў, што ў суботу ўвечары зайду ў музычную школу, пагутарыць і выпіць гарбаты, няхай чакае.
Але я не зайшоў, я забыўся. Мне сорамна, але я забыўся пра яго, будучы тым вечарам у гасьцях у сябровак, дзе было шмат каньяку й сэксу. Я зусім ня думаў пра яго.
Потым, празь некалькі месяцаў, я ўбачыў яго яшчэ раз. Убачыў са сьпіны, ён ішоў па вуліцы, зьлёгку кульгаючы, але, як заўжды, выразна й прама, як быццам у той момант ён музыцыраваў. У мяне не хапіла духу падысьці да яго, я ня ведаў, што яму сказаць. Так я яго і захаваў у сваім сэрцы экспрэсіўнага армяніна, генія й сябра, яму тады было шмат яму было, восемдзесят, дзевяноста, сто, а можа і некалькі соцень год.
6
Колькі памятаю дзяцінства, заўсёды бачу сябе на баскетбольных пляцоўках. Яны не былі заасфальтаванымі, таму ўжо празь некалькі хвілін цяжка было адрозьніць, хто за каго гуляе, бо пясок і пыл раўнамерна пакрывалі як адзеньне, так і скуру, але я ніколі не спыняўся гуляць, нават калі пясок захрасаў у горле й носе.
Мяне моцна прыцягваў гэты спорт, асабліва калі я непадалёк ад дома знайшоў пляцоўку, дзе баскетбольны кошык вісеў надта нізка і я мог забіваць мячы зьверху, павіснуўшы ў паветры.
Мы зь сябрамі часта сутыкаліся з панкамі, тады я ня быў яшчэ ані мэталістам, ані панкам, таму нас яны віталі нявесела і часьцей за ўсё псавалі нам гульню тым, што ўсчыналі бойку, і ўсё сканчалася аднолькава: мае сябры давалі дзёру з пляцоўкі, а я заставаўся сам-насам зь імі, бо ня мог я зьбегчы на вачах сваёй дзяўчыны альбо, што яшчэ горш, кінуць яе адну. Таму атрымліваў некалькі разоў у вока Праз колькі часу нас перасталі чапаць, але для сваёй сяброўкі я ўжо пасьпеў стаць тым самым безнадзейна слабым хлопцам, якога могуць адлупцаваць нават нейкія там панкі з вайсковымі папругамі ў рукох, з бліскучымі зоркамі на мэталічнай спражцы, якая глядзела вонкі й часта цэліла ў твар Я зь ёй не спрачаўся, а толькі крыўдаваў на зьбеглых сяброў.
Аднойчы я нарэшце вырашыў далучыцца да якой-небудзь падлеткавай баскетбольнай раённай каманды й разам зь імі трэніравацца, бо гэта бясьпечна й надае больш практыкі ў зімовы час. Такім чынам, я на тры гады патрапіў у спартовы баскетбольны клюб, дзе трэнэр знаходзіла мяне надта пасьпяховым у далёкіх кідках. Я бываў на ўсіх спаборніцтвах, мяне выпускалі на пляцоўку толькі ў другім тайме, бліжэй да канца. Я не прымаў удзелу ў разыгрываньні мяча пад кашом, бо з ростам мэтар шэсьцьдзесят сем гэта нейкае глупства, я проста чакаў пасаў каля трохлічбавай рыскі і, калі атрымліваў мяч, хуценька забіваў. Мы някепска рухаліся, перамагаючы розныя каманды, і нават мусілі змагацца на гарадзкіх спаборніцтвах у наступным годзе, але чамусьці школьныя заняткі перанесьлі зь першай на другую зьмену, і зразумела, што, калі ідзеш на заняткі а палове трэцяй дня, ніякага часу на штосьці іншае не застанецца, і калі б я прапускаў па тры дні на тыдні й бавіў час на баскетбольных трэніроўках, я б страціў нават пачатковую адукацыю, але я не Ламаносаў і ня Бродскі, каб такое вырабляць, таму было вырашана заканчваць адзінаццатую клясу
Аднойчы я нарэшце вырашыў далучыцца да якой-небудзь падлеткавай баскетбольнай раённай каманды й разам зь імі трэніравацца, бо гэта бясьпечна й надае больш практыкі ў зімовы час. Такім чынам, я на тры гады патрапіў у спартовы баскетбольны клюб, дзе трэнэр знаходзіла мяне надта пасьпяховым у далёкіх кідках. Я бываў на ўсіх спаборніцтвах, мяне выпускалі на пляцоўку толькі ў другім тайме, бліжэй да канца. Я не прымаў удзелу ў разыгрываньні мяча пад кашом, бо з ростам мэтар шэсьцьдзесят сем гэта нейкае глупства, я проста чакаў пасаў каля трохлічбавай рыскі і, калі атрымліваў мяч, хуценька забіваў. Мы някепска рухаліся, перамагаючы розныя каманды, і нават мусілі змагацца на гарадзкіх спаборніцтвах у наступным годзе, але чамусьці школьныя заняткі перанесьлі зь першай на другую зьмену, і зразумела, што, калі ідзеш на заняткі а палове трэцяй дня, ніякага часу на штосьці іншае не застанецца, і калі б я прапускаў па тры дні на тыдні й бавіў час на баскетбольных трэніроўках, я б страціў нават пачатковую адукацыю, але я не Ламаносаў і ня Бродскі, каб такое вырабляць, таму было вырашана заканчваць адзінаццатую клясу
Такім чынам, прамяняўшы трэніроўкі на школу, я пачаў шукаць выйсьце і знайшоў яго. Адзін сябра-баскетбаліст прапанаваў перайсьці ў іншы клюб, што падыходзіў па часе. І мы разам туды пайшлі.
На парозе нас сустрэў трэнэр, і першымі ягонымі словамі былі:
А ты что, тоже баскетболист, что ли, или так, мячики подаёшь? Да ты же с метр ростом!
Шчыра кажучы, я падазраваў, што ростам я не для гэтага віду спорту, але каб мне вось так, у твар такое сказалі? Ды ніколі! Ні мая былая трэнэрка, ні мая былая каманда ніколі так бы не зрабілі.
Нас адправілі разьмяцца й падрыхтавацца да паказальнай гульні. І пакуль мы бегалі кругі на стадыёне, адзіная думка пульсавала ў маёй галаве: "Я малы! Я малога росту. Я маленькі"
Глядзелі на нас дваццаць хвілін, гулялі мы някепска, але мяне адправілі ні з чым дадому, а сябра ўзялі, бо ён хоць і ня вельмі добра гуляў, але быў ростам два мэтры і штораз перамагаў у барацьбе пад баскетбольным кашом. І потым ён гуляў за гарадзкі юнацкі клюб, а я ў свае пятнаццаць і шаснаццаць піў, курыў і мацюкаўся. Надыходзілі гады альтэрнатыўнай хвалі, дзе контркультура станавілася ня проста словам, а правілам жыцьця.
20.0910.10.2010Менск Ваймар ДрэздэнКлясы
Вярнуўшыся ў клясны пакой, Карл Іванавіч загадаў мне ўстаць і падрыхтаваць сшытак для дыктанту. Калі ўсё было гатова, ён паважна апусьціўся ў свой фатэль і голасам, які, здавалася, выходзіў зь нейкай глыбіні, пачаў дыктаваць наступнае: "Von al-len Lei-den-schaf-ten die grau-sam-ste ist ha ben sie geschrieben?"[1]
"Дзяцінства", Леў ТалстойЯ быў сэнтымэнтальным дзіцёнкам, плакаў на сярэдзіне "Дзюймовачкі", мама гэтую кнігу так да канца мне не дачытала, бо як толькі яна даходзіла да месца з жабамі й прывабнай маленькай дзяўчынкай гамон, сьлёзы так і ліліся. Але цяпер пакутаў і трагедый у мяне пабольшала: я пачаў плакаць па нулявой клясе, якая ўжо ў мінулым, а таксама аплакваць сваё сталеньне; першая кляса гэта ня жарты.
Звычайна ўсе дзеці йшлі ў школу, калі ім спаўнялася шэсьць год. Мяне таксама ўзялі вучыцца ў гэтым узросьце, але ў мяне была адна, так бы мовіць, хіба Я прыйшоў да дырэктара з падстрыжаным да каранёў чубам й нагадваў закатаванага дзіцёнка. Дырэктар паглядзеў на мяне, сумна так, скрушна Мама не разгубілася: "Ой, прабачце, гэта мой Геранька ўчора на галаву сабе плястылін наляпіў і, пакуль я ня бачыла, паадразаў яго нажніцамі разам з валасамі. Я яму, боўдзілу, кажу, трэ' было ў ванну пад гарачую ваду, усё б і размокла!" Мне прапанавалі палічыць да ста. Я далічыў да сарака. Дырэктар уздыхнуў, і мне было наканавана пайсьці ў першую клясу ў наступным годзе. Так я трапіў у нулявую клясу Гэта свайго кшталту дзіцячы садок, са сваёю «прадлёнкаю», запяканкай і "ціхім часам". Адзнакі нам давалі вялікія, кардонныя й каляровыя: палічыў да пяцідзесяці атрымай кардонную «5», чырвоную, пругкую, жаданую
Мераю розуму на той час былі загадкі, іх загадваньне і разгадваньне культывавалася яшчэ да школы. З загадкамі ў мяне звычайна было ня надта, мне часта падказвалі Чарговы раз я ня мог адгадаць "васілёк", пачуў збоку шэпт, выгукнуў правільны адказ. Настаўніца-выхавацелька ашалела ажно! Гераня даў правільны адказ!.. Дастала вялікую чырвоную кардонку ў форме "пяцёркі" першую ў маім жыцьці!.. нясе мне я цягну да яе рукі а тут раптам настаўніца пытаецца: "Геранька, а ты сам адказаў альбо хтосьці падказаў?" у мяне сэрца спынілася, вочы бегаюць, думаю, што адказаць кажу: "Падказалі!" Настаўніца вярнулася да стала й схавала кардонку ў тэчку І толькі ў наступным годзе ў сапраўднай першай клясе я атрымаў сваю пяцёрку, але што гэта было намаляваная ў дзёньніку лічба, якая ніколі не параўнаецца з той, амаль мітычнай, жаданай, кардоннай, чырвонай.