Зоркі над вельдам (зборнік) - Коллектив авторов 3 стр.


Але Герардус быў Божым чалавекам.[28] І ў той жа час у ім было нешта такое, што ўпэўнівала цябе: трэба дзейнічаць згодна з яго парадай, і тады ўсё будзе добра. Да гэтага я ведаў толькі аднаго чалавека, які лёгка ўмеў прымусіць людзей рабіць так, як ён хоча. Гэта быў Пол Кругер. Ён вельмі падобны на Герардуса Гробелара, толькі што Герардус не такі сварлівы. Хаця з іх дваіх Пол Кругер быў больш велічным чалавекам.

Помню толькі адзін даўні выпадак, калі Герардус выйшаў з сябе. Гэта адбылося падчас прычасця[29] у Эландсбергу. Была нядзеля, і мы стаялі лагерам ля Кракадзілавай ракі. Герардус зранку прайшоўся па семях і сказаў усім сабрацца ля яго павозкі. У той час Бог быў літасцівы да нас ішлі дажджы, і нашая скаціна тлусцела. А таму, сказаў, Герардус, ён хоча правесці богаслужэнне і падзякаваць Богу за ўсю Яго літасць і ў прыватнасці за літасць да фермераў з паўночнай часткі Грот-Марыка. Ідэя была добрая, і мы ўсе сабраліся і прынеслі свае Бібліі і зборнікі гімнаў. Але адзін з нас, Карэл Пітэрсэ, застаўся ля свае павозкі. Герардус двойчы заходзіў да яго, але Карэл Пітэрсэ ляжаў на траве і не збіраўся падымацца і ісці на службу. Ён сказаў: гэта, канечне, добра, што цяпер ідуць дажджы, дзякуй Богу і ўсё такое, але як наконт тых сезонаў, калі доўжылася засуха і быдла павымірала ад смагі? Герардус Гробелар сумна пахітаў галавой і сказаў, што сёння, у нядзелю, нічога з гэтым не паробіш. Але ён будзе маліцца за тое, каб Госпад змякчыў сэрца брата Пітэрсэ,  і пры канцы малітвы сказаў, што заўтра ранкам ён сваімі рукамі дапаможа Госпаду змякчыць сэрца аблуднага брата.

Наступнага ранку Герардус узяў шэмбак[30] і скураную вяроўку і скіраваўся да вогнішча Карэла Пітэрсэ, які назіраў за кафрам, што рабіў каву. І Карэл, і Герардус былі мажнымі мужчынамі, але біўся Герардус лепей. А таму перамога была за ім. Ён прывязаў скураной вяроўкай Карэла Пітэрсэ да кола яго ўласнай павозкі і адлупцаваў шэмбакам проста на вачах яго жонкі і дзяцей.

Адбылося гэта даўно, шмат гадоў таму. Але ўсе пра гэта помнілі. І таму цяпер, у Калахары, калі Герардус клікаў на службу, прыходзілі ўсе.

Адразу за Малапалоле цёк брудны ручай, які паўгоду быў перасохлы, а паўгоду на фут ці каля таго поўны саланаватай вадой. Нам пашчасціла акурат тады вада была. З самага ранку мы напоўнілі бочкі, якія ўзялі з сабой, пакідаючы Марыка. Цяпер наша дарога вяла проста ў пустэльню, і мы не ведалі, калі зноў надарыцца магчымасць запасціся вадой. Нават кафры з племені баквена не маглі нам гэтага сказаць.

 Вялікі дорстландскі трэк![31]  усклікнуў Кос Стэйн, калі мы былі гатовыя рушыць.  У любым разе, мы ў лепшым становішчы, чым трэкеры Дорстланда. Мы страцілі менш скаціны, бо ў нас было менш чаго страчваць. Нас тут усяго пяць семяў, а таму ад смагі можа памерці не больш як тузін чалавек.

Мне здаецца, што гэтыя жарты Коса Стэйна пра дорстландскі трэк і прынеслі няўдачу; думаю, іншыя адчулі тое самае, што і я. Мы рушылі акурат у той дзень, і наўкол была толькі пустэльня. Да заходу сонца мы так нідзе і не знайшлі ані следу вады. Бліжэй да вечара Абрахам Ферэйра прапанаваў вярнуцца ў Малапалоле і паспрабаваць знайсці найлепшую дарогу праз Калахары. Але астатнія запярэчылі, маўляў, няма ніякай патрэбы мяняць курс, бо назаўтра мы абавязкова дойдзем да вады. Да таго ж, мы былі вяскоўцамі, і таму, дабраўшыся да гэтага месца, не збіраліся паварочваць назад. Аднак пасля таго як мы напаілі скаціну, у бочках засталося зусім няшмат вады.

Да сярэдзіны наступнага дня ўся нашая вада скончылася, за выключэннем той дробязі, што мы пакінулі для дзяцей. Але мы ўсё яшчэ спяшаліся наперад. Цяпер, калі мы зайшлі так далёка, было страшна вяртацца, бо каб трапіць у Малапалоле, давядзецца шмат прайсці без вады. Вечарам трывога ўзмацнілася. Мы ўкленчылі на пяску і пачалі маліцца. Калі Герардус Гробелар прасіў у Бога злітавацца над намі, асабліва над малечай, яго голас гучаў вельмі моцна і сурёзна. Маленькую Джэміму ён згадаў па імені. Ангелец укленчыў побач са мной, і я заўважыў, што калі Герардус згадаў дачку Коса Стэйна, яго скаланула.

Узышоў месяц. Наўкола была адна пустэльня. Нашыя павозкі здаваліся зусім маленькімі і самотнымі, і штосьці ў іх выглядала вельмі жалобна. Жанчыны і дзеці абнялі адно аднаго і доўга плакалі. Нашыя кафры крыху адсунуліся і глядзелі на нас. Мая жонка Сані ўзяла мяне за рукі, і я падумаў пра канцэнтрацыйны лагер. Бедная жанчына, яна столькі адпакутавала. Я ведаў, што яна думае пра тое ж, што і я: можа, яно і лепей, што нашыя дзеці памерлі тады, а не цяпер.

Узышоў месяц. Наўкола была адна пустэльня. Нашыя павозкі здаваліся зусім маленькімі і самотнымі, і штосьці ў іх выглядала вельмі жалобна. Жанчыны і дзеці абнялі адно аднаго і доўга плакалі. Нашыя кафры крыху адсунуліся і глядзелі на нас. Мая жонка Сані ўзяла мяне за рукі, і я падумаў пра канцэнтрацыйны лагер. Бедная жанчына, яна столькі адпакутавала. Я ведаў, што яна думае пра тое ж, што і я: можа, яно і лепей, што нашыя дзеці памерлі тады, а не цяпер.

Мы прасунуліся так далёка ў пустэльню, што казалі адно аднаму: канец дарогі ўжо блізкі. І хаця мы ведалі, што да нямецкага захаду яшчэ ісці і ісці і што адлегласць, якую мы адолелі, гэта ўсяго толькі пачатак Калахары, мы спрабавалі хлусіць, нібыта вада ўжо зусім побач. Але, безумоўна, падманвалі толькі саміх сябе. Кожны ў глыбіні душы адчуваў, што гэта не больш чым хлусня. А пазней мы нават перасталі маніць адно аднаму пра тое, як нам пашанцавала, што мы засталіся ў жывых. Каб патлумачыць, наколькі ўсё было кепска, варта згадаць, што мы больш не спрабавалі ўтоіць складанасць нашага становішча ад жанчын і дзяцей. Яны плакалі, прынамсі, некаторыя з іх. Але тады не было ніякай розніцы. Ніхто не спрабаваў суцешыць тых, хто плача. Мы ведалі, што слёзы не маюць сэнсу, але ў той жа час разумелі, што плач жанчын мае не менш сэнсу, чым мужнасць мужчын. Праз некаторы час плач у нашым лагеры сціх. Жанчыны, што перажылі гэтыя жахлівыя дні і жывымі вярнуліся ў Трансвааль, больш ніколі не маглі плакаць. Іх загартавала тое, што яны бачылі. У гэтым яны зрабіліся такімі ж, як мужчыны. Мне здаецца, горш ад гэтага ў свеце няма нічога,  калі жанчыны праходзяць праз такія страшныя пакуты, што робяцца амаль як мужчыны.

Той ноччу мы амаль не спалі. Наступнага дня мужчыны з самага ранку пайшлі шукаць ваду. Праз гадзіну пасля ўзыходу сонца вярнуўся Ферэйра і сказаў, што за некалькі міляў адсюль ён знайшоў бруднаватую лужыну. Мы ўсе пайшлі туды і адчулі сябе нашмат лепш. Толькі калі мы сабраліся весці да знойдзенай лужыны скаціну, мы заўважылі, што мінулай ноччу кафры збеглі. Яны вышмыгнулі, калі мы пайшлі спаць. Самыя слабыя валы не змаглі падняцца, каб ісці на вадапой. І мы іх пакінулі. Некаторыя валы былі затаптаныя да смерці ці захраслі ў гразі і задыхнуліся, і нам давялося іх выцягваць, каб астатнія маглі напіцца. Усё гэта было жахліва.

Перад самым нашым адпраўленнем памерла адна з дачок Ферэйры. Мы выкапалі ў пяску яміну і пахавалі яе. І вырашылі вяртацца.

Пасля смерці дачкі Абрахам Ферэйра падышоў да Герардуса і сказаў: калі б мы паслухаліся яго парады і павярнулі назад раней, яна засталася б жывой.

 Цяпер твая дачка памерла, Абрахам,  сказаў Герардус.  І гаварыць пра гэта не мае сэнсу. Усе мы калі-небудзь памрэм. Раней я адмаўляўся вяртацца. Але вырашыў вяртацца цяпер.

Абрахам Ферэйра паглядзеў Герардусу ў вочы і засмяяўся. Я ніколі не забуду, як гучаў у пустэльні яго смех. Голас Абрахама хрыпеў, як пясок і як смага. У яго голасе булькатаў увесь боль, які прынесла яму пустэльня; яго твар зморшчыўся, а вусны пачарнелі. Але нічога ў яго абліччы не сведчыла пра гора, якое прынесла яму смерць дачкі.

 Дзядзька Герардус, а твая дачка яшчэ жывая,  сказаў Абрахам Ферэйра, паказваючы на павозку, у якой ляжала аслабелая жонка Герардуса і дзіця, якое яна нарадзіла зусім нядаўна.  Так, жывая усё яшчэ жывая.

Усё яшчэ смеючыся, Ферэйра адвярнуўся і пайшоў прэч, і крыху пазней мы пачулі, як ён хрыпла расказваў жонцы пра свой жарт.

Герардус Гробелар глядзеў на людзей, што моўчкі выбіраліся ў зваротны шлях. Мы прайшлі з ім праз столькі ўсяго, і нашая вера ў яго толькі ўзмацнялася. Але цяпер, калі ён вырашыў вярнуцца, мы гэтую веру страцілі. Так, страцілі, зусім нечакана. Мы ведалі, што нам лепш за ўсё вярнуцца і што ісці далей значыць памерці ў пясках Калахары. Але калі б Герардус сказаў нам ісці далей наперад, мы пайшлі б. Мы пайшлі б за ім да самага канца. Цяпер жа, калі ён сказаў нам вяртацца, мы больш не верылі ў Герардуса, бо яго перамагла пустэльня. Вось чаму я казаў, што Пол Кругер быў больш велічным чалавекам, чым Герардус. Бо такімі, як Пол Кругер, мы захапляемся нават тады, калі яны вырашаюць адступіцца ад свайго. Калі б гэта Пол Кругер сказаў нам паварочваць назад, мы пайшлі б з цвёрдымі сэрцамі. І нашая любоў да яго, нашага кіраўніка, засталася б нязменнай, нават калі б мы ведалі, што ён прайграў. Але калі Герардус Гробелар сказаў, што трэба вяртацца, мы зразумелі, што ён больш не кіраўнік. І Герардус таксама гэта зразумеў.

Назад Дальше