Зоркі над вельдам (зборнік) - Коллектив авторов 4 стр.


Мы ведалі, колькі аддзяляе нас ад Малапалоле, і таму калі мы разварочвалі свае павозкі, на сэрцах нашых ляжаў цень сумневаў. Скаціна моцна аслабла, і нам давялося ўпрэгчы ўсіх жывёлаў, што яшчэ маглі ісці. Нам не хапала хамутоў, а таму мы ссякалі рэдкія хмызнякі і прыладжвалі да дышля. Не было таксама скеяў, а таму мы прывязвалі хамуты рамянямі проста да шыяў, і многія быкі задыхнуліся.[32]

Тады мы заўважылі, што Кос Стэйн зваряцеў. Ён адмовіўся вяртацца. Запрог валоў і быў гатовы рушыць наперад. Яго жонка ціха сядзела ў павозцы з дзіцем яна пойдзе туды, куды пойдзе яе муж. Безумоўна, так яно і мусіць быць. Некаторыя жанчыны пацалавалі яе на развітанне і заплакалі. Але жонка Коса Стэйна не плакала. Мы пачалі ўгаворваць Коса ехаць з намі, але ён сказаў, што ўжо прыняў рашэнне перасячы Калахары і што не збіраецца вяртацца праз нейкае глупства.

 Але паслухай,  сказаў яму Герардус Гробелар,  у цябе ж няма вады.

 Значыць, буду піць каву,  як заўсёды смеючыся, адказаў Кос Стэйн, узяў пугу і разам з павозкай пайшоў прэч. Разам з ім пайшоў толькі Вэбер я так думаю, таму, што той добра да яго ставіўся. Вось чаму я сказаў у пачатку, што ангельцы вялікія дзівакі. Вэбер мусіў ведаць, што нават калі Кос Стэйн не зехаў з глузду, яго ўчынак усё адно варяцкі, і тым не менш пайшоў разам з ім.

Мы раздзяліліся. Нашыя павозкі марудна пакаціліся ў бок Малапалоле. Павозка Коса Стэйна усё глыбей у пустэльню. Мая павозка была апошняй. Я азірнуўся на Стэйнаў. У гэты ж момант ангелец таксама павярнуўся. Ён убачыў мяне і памахаў рукой. Гэта нагадала мне той дзень англа-бурскай вайны, калі зусім іншы ангелец, чыйго спадарожніка мы падстрэлілі, таксама павярнуўся і памахаў рукой.

Мы вярнуліся ўрэшце ў Малапалоле з дзвюма павозкамі і жменькай скаціны. Іншыя павозкі мы пакінулі ў пустэльні. Мы перажылі шмат страшных рэчаў. Многія дзеці памерлі. Калі аднойчы павозка Герардуса Гробелара стаяла побач з маёй, я ўбачыў непадалёк ад яе нейкі скрутак. Я зразумеў, што гэта такое. Сам Герардус не паклапаціўся пра тое, каб пахаваць сваё мёртвае дзіця, а яго жонка ляжала без сіл і не магла нават варухнуцца. Я адышоў ад павозкі і насыпаў над цельцам горку пяску. Усё, што я помню пра рэшту дарогі ў Малапалоле гэта сонца і пясок. І смага. У адзін момант мы падумалі, што заблукалі, але гэта ўжо не мела ніякага значэння. Мы нічога не адчувалі. Мы не маглі ні маліцца, ані блюзнерыць, бо нашыя высахлыя языкі прыліплі да паднябенняў.

Я да гэтага часу не ўпэўнены, колькі дзён мы ішлі назад. Часам я сядаю і спрабую падлічыць дні, але пасля мне здаецца, што я дзесьці памыліўся. Мы дайшлі да Малапалоле і да вады. Мы казалі, што больш ніколі не выйдзем адтуль у пустэльню. Не думаю, што тыя з нас, хто страціў на той дарозе дзяцей, тужылі па іх тады. Яны былі агаломшаныя тым, што перажылі. Але я ведаў, што яны хутка вернуцца да рэчаіснасці. Яны ўспомняць неглыбокія магілы ў пяску, і Герардус Гробелар са сваёй жонкай успомняць маленькі скрутак, пакінуты ў Калахары. І ведаю, што яны тады адчуюць.

Потым мы ўзялі павозку са свежымі валамі, загрузілі туды вялікі запас вады і вярнуліся ў пустэльню, каб адшукаць сямю Стэйнаў. З дапамогай кафраў з племені сечуана, якія ўмелі адшукаць нябачныя для нас сляды, мы знайшлі павозку Коса. Валы былі выпражаныя, трупы некаторых з іх ляжалі ля павозкі. Кафры паказалі нам адбіткі падэшваў на пяску, і мы даведаліся, у якім кірунку пайшлі двое мужчынаў і жанчына.

Урэшце мы знайшлі іх саміх.

Кос Стэйн ляжаў на пяску побач з жонкай галава жанчыны на мужавым плячы, яе валасы распусціліся і мякка развяваліся на ветры. Непадалёк тварам уніз ляжаў ангелец. Знайсці маленькую Джэміму мы так і не змаглі. Мабыць, яна памерла дзесьці па дарозе, і Кос Стэйн пахаваў яе. Але мы пагадзіліся ў тым, што ангелец Вэбер перажыў жахлівыя рэчы: ён не мог нават усвядоміць, што Стэйны зрабілі з дзіцем. Верагодна, да апошняга моманту жыцця яму здавалася, што ён нясе дзяўчынку на руках. Бо калі мы перавярнулі яго цела, то заўважылі, што яго занямелыя мёртвыя пальцы сціскаюць старыя анучы і дзіцячую вопратку.

Здавалася, вецер, якія заўсёды дзьме ў Калахары, быў тым ранкам надзвычай ціхім і лагодным.

Так, ён дзьмуў вельмі-вельмі пяшчотна.

З ангельскай мовы пераклала Ганна Янкута

Персікавы брэндзі Вілема Прынсла

Не, сказаў дзядзька Схалк Лоўрэнс, у Грот-Марыка кветак не вырасціш. Гэта някепскае месца для кукурузы, і аднойчы я нават сабраў неблагі ўраджай цыбулі ў садку, што разбіў за дамбай. Але тое, што называюць кветкамі, тут бывае рэдка. Мабыць, праз спёку. Ці праз засуху.

Здавалася, вецер, якія заўсёды дзьме ў Калахары, быў тым ранкам надзвычай ціхім і лагодным.

Так, ён дзьмуў вельмі-вельмі пяшчотна.

З ангельскай мовы пераклала Ганна Янкута

Персікавы брэндзі Вілема Прынсла

Не, сказаў дзядзька Схалк Лоўрэнс, у Грот-Марыка кветак не вырасціш. Гэта някепскае месца для кукурузы, і аднойчы я нават сабраў неблагі ўраджай цыбулі ў садку, што разбіў за дамбай. Але тое, што называюць кветкамі, тут бывае рэдка. Мабыць, праз спёку. Ці праз засуху.

Тым не менш, калі б я ні заводзіў гутарку пра кветкі, я штораз успамінаю ферму Вілема Прынсла на гары Абятэрскап, дзе ладзілі танцы, думаю пра збляднелага Фрыца Прэторыюса, які ванітаваў, седзячы на дарозе, думаю пра белую ружу, што некалі зухавата насіў на сваім капелюшы. Але больш за ўсё я думаю пра Грыту.

Калі ісці паўз маю ферму да вяршыні і звярнуць позірк на паўночны захад, можна пабачыць Абятэрскап за хрыбтом Дварсберге. Людзі скажуць вам, што там, на Абетэрскапе, жывуць прывіды і што некалі яна была домам ведзьмаў. І гэтаму я ахвотна веру. На Абятэрскапе я быў усяго аднойчы. Здарылася тое шмат гадоў таму. І пасля я больш ніколі туды не хадзіў. Але зусім не ад прывідаў ды ведзьмаў я трымаўся падалей.

Грыта Прынсла мусіла вярнуцца дахаты з пансіёна шляхетных дзяўчат у Зэйрусце, куды яна паехала вучыцца ангельскім манерам, пісанню дыктовак і іншым высакародным прадметам. А таму, каб адзначыць яе прыезд, Вілем Прынсла, бацька Грыты, наладзіў грандыёзныя танцы на сваёй абятэрскапскай ферме.

Мяне на свята запрасілі. І Фрыца Прэторыюса таксама. І ўсіх белых з нашай мясцовасці ад Дэрдэпорта да Рамоўтсы. Больш за тое, практычна ўсе яны прыйшлі. Натуральна, кожны з нас хваляваўся перад сустрэчай з Грытай. У пансіёне шляхетных дзяўчат яна засвоіла столькі ўзвышаных навукаў, што цяпер мы не наважыліся б балбатаць з ёй па-простаму, нібы яна звычайная бурская дзяўчына. Але найболей у Абятэрскап нас прыцягвала слава Вілема Прынсла, які рабіў найлепшы персікавы брэндзі ў нашых мясцінах.

Фрыц Прэторыюс загаварыў са мной пра бяду, якой нарабіла Грыціна навука.

 Эх, дружа,  сказаў ён,  каб ты ведаў, як я баюся загаварыць з ёй! Але я ўзяўся крыху падцягнуць свае веды. Учора вось дастаў старую грыфельную дошку, на якой пісаў яшчэ ў школе, апошні раз сямнаццаць гадоў таму, і рашыў некалькі прыкладаў. Складаў ды адымаў. Паспрабаваў быў крыху памножыць, але ж я зусім забыўся, як гэта робіцца.

Я сказаў Фрыцу, што хацеў бы яму дапамагчы, але так далёка, як да множання, я ў навуцы ніколі не прасоўваўся.

Надышоў дзень танцаў. Паштовая павозка, везучы Грыту да дома яе бацькі, мінула раніцою Драгедал. Па абедзе я апрануўся. Надзеў чорны пінжак, жаўтавата-карычневыя штаны і ружовую кашулю. А таксама абуў карычневыя боты, што набыў каля году таму і яшчэ не меў нагоды выйсці ў іх у людзі. Бо я б выглядаў поўным дурнем, расхаджваючы па ферме ў крамных ботах, калі наўкола ўсе носяць самаробныя вельдскуны.[33]

Сеўшы на каня і выправіўшыся ўніз па Урадавай дарозе, фарсіста ссунуўшы капялюш набок, я быў упэўнены, што на танцах лёгка стану першым франтам.

Сонца ўжо пачынала садзіцца, калі я наблізіўся да падножжа Абятэрскапа, якое мусіў абехаць, каб дабрацца да фермы Вілема Прынсла, што мясцілася ў лагчыне між двух узгоркаў. Едучы, я думаў, што за глупства пасяліцца ў месцы, дзе, кажуць, водзяцца прывіды. Дрэвы тут былі вышэйшыя і гусцейшыя, як і паўсюль, дзе зямля падымаецца ўгору. А таксама нашмат цямнейшыя.

Наўкола тут ляжалі цяжкія дзікаватыя цені. Мне яны былі зусім не даспадобы. Я ўспамінаў гісторыі пра ведзьмаў Абятэрскапа і тое, што яны рабілі з падарожнікамі, заблукалымі ў цемры. Заблукаць жа сярод гэтых высачэзных дрэваў было як нагу ў бот уставіць. Таму я пусціў свайго каня галопам, каб як найхутчэй выбрацца з гэтага змрочнага месца. Коні ўсё ж добра чуюць прывідаў ды ведзьмаў, і маім абавязкам было прасачыць, каб конь не спужаўся дарэмна. Асабліва калі па сцяжыне раптам пранёсся халодны вецер і раз ці два мне пачулася, як злавесны голас выгуквае маё імя. Я пагнаў яшчэ хутчэй. Але неўзабаве азірнуўся і зразумеў, у чым справа. Гэта Фрыц Прэторыюс імчаў галопам за мною.

 Чаго ты так ляцеў?  запытаўся Фрыц, калі я сцішыў каня, каб ён змог мяне нагнаць.

 Хацеў мінуць гэтыя дрэвы, пакуль не сцямнела,  адказаў я.  Каб каня не пужаць.

 А я думаў, чаго гэта ты нясешся, схапіўшы яго за шыю,  адзначыў ён.  Усё каб супакоіць.

Назад Дальше