Няпраўда, строга сказала яна, ты закахаўся, ты, магчыма, нават недзе сустракаешся з ёю. Іначай адкуль такі тон у сённяшняй вашай размове?
Табе мала майго слова гонару?
Мала. Калі чалавек закахаецца, ён губляе гонар.
Калі з чалавекам здараецца такое, ён набывае гонар, сказаў Андрэй, проста ты вельмі дрэнна думаеш аб каханні, Маша. А я думаю аб ім высока. I таму слова табе даю, што я ні разу і не думаў ні аб чым іншым. Ані
Важнасць, тарганула яна плячом.
Слухай, сказаў ён, я слова даў.
I прыбавiў глуха:
Бадай, і не варта было.
Не варта? разгублена спытала яна.
Не варта. Таму што, калi я даю слова, я яго даю. Але яна ўжо зноў не слухала:
I яна. Яна на цябе якiмi вачыма глядзiць?
Андрэй збялеў.
Не руш, глуха сказаў ён, не руш чалавека. Пра мяне можаш казаць, што хочаш. Іншых не чапай. Колькі ж гэта вас развялося майстроў чапаць чалавека за жывое?
Бачыце вы, які рыцар.
Андрэй маўчаў, адвярнуўшыся ад яе і гледзячы ў акно, бо ў горле хадзіў нейкі камяк. Потым ён глынуў яго і сціснутым голасам сказаў:
Я, здаецца, пачну цябе ненавідзець. Каб я так псаваў камусьці жыццё, я не спадзяваўся б ні на што, акрамя гэтага.
Адразу ўстрывожаная, яна пасунулася была да яго, але ён адступіў на крок.
Не падыходзь. Не падыходзь некалькі дзён, пакуль я не звыкну да цябе новай. Я думаў, тут толькі рэўнасць, толькі злосць да мяне. А тут зявілася незычлівасць і да другіх людзей Мне раптам стала брыдка з табою.
Ён рэзка павярнуўся і пайшоў ад яе прэч. Размовы, здаецца, ніхто не чуў. Бог ты мой, як брыдка. Не, з гэтым, мабыць, трэба канчаць.
Яніс усё яшчэ стаяў на ранейшым месцы і нервова паглядваў туды, адкуль павінен быў зявіцца друг. Убачыў. Усміхнуўся.
Яніс, сказаў Грынкевіч, за што?
А за тое, змрочна сказаў Яніс, за тое, што істэрычка. Як што не па іх, дык адразу сімпатычны такі скандальчык Кінь, Андрэйка, што зробіш, калі ў іх мухі ў носе.
Памаўчаў.
Ах выдра. Я ж памятаю, як яна да цябе першыя два месяцы ставілася. Проста анёл з блакітнымі крыльцамі. Я яшчэ, грэшны чалавек, зайздросціў. Не, брат, горшыя за іх толькі дактары.
Грынкевіч закурыў, адчуў, як дымок пякуча пацягнуўся ў лёгкія, і раптам сказаў:
Продкі ў такіх выпадках дапіваліся да божай плешы.
Нельга дапівацца, сурёзна сказаў Яніс, Галіна Іванаўна толькі што абяву давала, што заўтра нас павязуць маляваных угоднікаў глядзець.
Куды?
Ну, быццам па розных там Уладзімірах ды Суздалях. У мэтах набліжэння да жыцця.
Гэта добра, сказаў Андрэй, я ўсё адно заўтра ў гэты калідор не змог бы прыйсці. Агідна Хто хаця павязе?
Кажуць, быццам Горава.
Што ж, і тое добра. Будзем аптымістамі.
Раздзел VIII
Аўтобус імпэтна вырваўся з гарадскіх муроў, пакінуў за сабою прадмесці і рынуў у мора блакітнага святла. I яно, разам з зелянеючымі палямі, паглынула яго, зрабіла маленькай кропкай на бязмежным улонні зямлі.
Андрэю нішто не перашкаджала: ні анекдоты на задняй лаўцы, ні гульня вясёлай кампаніі ў карты, ні нават казлятон Баранаўскаса, які нейкім назнарок брыдкім, наўмысна «блатным» голасам спяваў пра «сталіцу калымскай старонкі». Спяваў па-беларуску.
Ён ведаў: усё гэтае блазноцтва было таму, што людзі апянелі ад вясновага паветра, ад палёў, ад бязмежных зялёных абшараў, што ляжалі вакол.
Непакоіў трошкі толькі суровы і адчужаны твар Марыі, што сядзела ў самым хвасце аўтобуса і, адвярнуўшыся, глядзела ў акно: вусны сціснутыя ў нітачку, вочы прыжмураныя і халодныя.
Яніс штурхнуў Андрэя ў бок.
Кінь глядзець, кажу. Замнога гонару. Падумаеш мне яшчэ: каралева Пятра Вялікага.
Яніс быў такі легкаважна-вясёлы, што Андрэй таксама ўсміхнуўся яму ў адказ. Тым больш што жыць было сапраўды добра: такія стаялі вакол празрыстыя і халаднаватыя дні канца мая, з размытымі хмаркамі, з рэдкім сонейкам, што прыгравала там-сям скупую паўночную зямлю, яе бедныя кветкі і спакойныя рэкі.
Усё была лухта. Вялiкi горад застаўся далёка за спiнай. Там былi правiльныя ўстаноўкi, любоў да блiжняга з пажаданнем дабра яму, змястоўныя i ўдумлiвыя даследаваннi. Сябры, якія глядзяць у твае вочы, як на допыце ў дзяржаўнай установе. А тут была проста палявая купель, дзе халодныя ветры звiняць маладой травою.
Акуніся, акуніся ў мяне.
I ад жыцця амаль нічога не трэба было, хіба што толькі вылезці з аўтобуса і ісці пехатою, трымацца за руку друга пры пераходах цераз ручаіны ды піць прыгажосць весняй зямлі, разлітую вакол.
Акуніся, акуніся ў мяне.
I ад жыцця амаль нічога не трэба было, хіба што толькі вылезці з аўтобуса і ісці пехатою, трымацца за руку друга пры пераходах цераз ручаіны ды піць прыгажосць весняй зямлі, разлітую вакол.
Аўтобус быў усё ж часткай гарадскіх вуліц. А хацелася, каб травы цалавалі ногі, каб вакол ляжала лясістая зямля, каб яна сінела медуніцай, звінела званочкамі белазорыка, цямнела дымчата-сінімі лясамі, крычала па начах таемным крыкам звяроў і адбівалася ў валавокіх, трывожных вачах мудрага леляка.
Горава сядзела насупраць, поруч з Галінай Іванаўнай, размаўляла аб нейкіх сваіх жаночых справах, і на яе таксама добра было глядзець.
Проста глядзець.
Адарвала вочы ад суседкі, сустрэла позірк Андрэя і ўсміхнулася яму:
Добра, Андруша, праўда?
Добра. Вясною нават шафёры пянеюць ад водару кветак.
Яна ўсміхнулася:
Во каб гэта раптам ён узяў ды дарогу з ракою зблытаў. І пакаціў бы, пакаціў па вадзе
Гэтыя мілыя жаночыя глупствы ніколі б не стаміўся слухаць іх.
Надзвычай добра жыць, Ірына Сяргееўна, сказаў Андрэй.
Раптам яна злёгку спахмурнела.
Так, і пасля паўзы дадала: Жыць надзвычай добра. Напэўна, ніхто гэтага не разумее так, як я.
Ад гэтай лёгкай зморшчынкі між броваў, ад суму ў голасе Андрэй яшчэ больш адчуў, што моцная сувязь дружбы звязвае іх, яшчэ нядаўна зусім незнаёмых. Дружбы спакойнай, дружбы, якая гарыць роўным і цёплым агнём.
Гэта была радасць, што яны жывуць на зямлі, што часам яны бываюць поруч. I гэта было зусім не так, як з другімі, бо гэтаму не трэба было канчацца інакш і горш.
Проста расла ў грудзях хваля ўдзячнасці: у яго да гэтай добрай спадарожніцы, а ў яе Андрэй амаль цвёрда ведаў гэта да яго.
Грынкевіч працягнуў ёй цыгарэты.
Я наогул але добра, давайце, сказала яна.
Курылі. Дым парывамі цягнуўся ў прыспушчанае акенца.
Рублёва будзем глядзець? спытаў у Горавай Яніс.
Дзеля гэтага i едзем ды яшчэ дзеля Нерлi.
Яніс пашкроб у патыліцы:
Адкажыце вы мне, Ірына Сяргееўна, чаго гэта на старажытных абразах твары ў святых нейкія не рускія? Не славянскія.
А нашто гэта вам спатрэбіўся мой адказ?
Яны візантыйскія, гэтыя твары Грэчаскія.
Ну дык і што?
Можа, i мастацтва гэта не рускае. Запазычанае.
Яна ўсміхнулася куточкамі пяшчотных вуснаў:
Не, Янiс. Гэта ўсё ж чыста наша мастацтва. А аблiччы здаюцца чужымi таму, што сам этнiчны тып рускага чалавека змянiўся за стагоддзi. Столькі прыбыло іншай крыві Цяпер гэта часцей за ўсё чалавек сярэдняга росту, з няправільным носам, шатэн А калісь насы былі даўгаватыя, валасы бялявыя або рудыя Арабскi падарожнiк, якi ўпершыню пабачыў русаў, пiсаў, што яны, увесь натоўп, станiстыя, як пальмавы гай. У iх сапраўды былi доўгiя ногi, вузкiя тулавы, гожыя кiсці рук Цяпер старажытнаславянскi тып, бадай што, лепей за ўсё збярогся там, дзе не было татар: на поўначы, а лепей за ўсё на Беларусi. Паглядзiце вось на нашага Андрэя: ногi доўгiя, нос праменькi, вочы вялiзныя, як на iконах.
Андрэю стала няёмка, ён быў самай дрэннай думкі пра сваю вонкавасць. У гэтым заўсёды пераконвала яго і маці.
Вочы ў мяне, як у саламандры, пукатыя, ногi з-пад пахаў растуць. Не трэба, Iрына Сяргееўна.
Яна засмяялася:
Няпраўда, Андрэй. Я не хлушу. Вы сапраўды як анёл са старажытнай іконы. Гэтым і адрозніваецеся.
Яніс паглядзеў на іх, выцягнуў папяросы і пайшоў курыць у хвост машыны, да маленькай Анкі, якая замрэяна глядзела ў акно.
Вакол Андрэя і Ірыны стварылася невялічкая «зона пустаты».
Давядзецца мне, відаць, вам паверыць, ціха сказаў Андрэй, таму што гэта вы не першая кажаце мне.
Тая, што ў «Смерці на світанні»?
Тая.
Яна была харошы чалавек?
Вельмі.
Гэта жахліва, сказала яна, я калісь таксама страціла вельмі блізкага чалавека. Так па-дурному прыйшла смерць
Амаль хлапчукі З вінтоўкамі супраць танкаў.
Яна знобка павяла плячыма:
А я яшчэ думала, чаго гэта вы не ажэніцеся Па тыпу вы зусім не належыце да старых кавалераў.
Ну, а што б вы мне параілі?
Не жаніцеся. Мастак павінен быць незалежным. Горшыя ворагі мастаку хатнія яго.
А калі каханне?
Ну, вялікае пачуццё гэта зусім іншая справа, сумна сказала яна. Але такое прыходзіць рэдка I, на жаль, не да ўсіх.
Сцежка мільгнула ў баку ад дарогі, прытульна пацягнулася кудысьці ў лес, быццам запрашаючы пайсці па ёй.