Каляровы дзень
Дзяўчынка выйшла з дому, спусцілася з заснежанага пагорка, падышла да ракі.
Левы бераг быў вышэйшы за правы Пэўна, раней у далёкія часы рака была большая і той пагорак, па якім ішла дзяўчынка, быў дном ракі. А дом, у якім жыла дзяўчынка, месціўся ў былым рэчышчы ракі.
Свяціла сонейка. Снег на пагорку блішчэў, зіхацеў, але дзяўчынку вабіў зялёны лёд і тое, што пад ільдом.
Праз зялёны лёд, які здаваўся празрыстым, яна спрабавала разгледзець жыццё ў вадзе рыб і водарасці, але нічога не бачыла, толькі адчувала плынь пад лёдам.
Лёд без снегу, і тонкі, бо недалёка з трубы выцякала гарачая вада. Адкуль яна цякла, ніхто не ведаў. Санстанцыя рабіла спробы высветліць па ўсіх заводах і фабрыках горада прайшлі супрацоўнікі станцыі і непрыкметна закінулі фарбавальнікі розных колераў: чырвоныя, зялёныя, сінія, жоўтыя і нават чорныя.
Па колеры вады, якая пойдзе з трубы, хацелі даведацца, хто злівае гэта ў раку. Але вада з трубы палілася рознакаляровая то жоўтая, то сіняя, то малінавая, то фіялетавая. Значыць, усе карысталіся трубой.
Дзяўчынка ведала пра санстанцыю, бо там працавала яе бабуля. Дзяўчынка хадзіла разам з бабуляй па школах і дзіцячых садках, дзе бабуля адмысловым апаратам рабіла «замер святла». Аднойчы правяраць святло прышлі ў дом дзіцяці, і там дзяўчынка ўбачыла пакінутых дзяцей, пра якіх ёй патлумачылі: «Калі яны падгадуюцца, адвязуць у дзіцячы дом».
Ведала дзяўчынка і пра слоік з матылямі, які знайшлі ноччу на чыгуначным вакзале. І ніхто не ведаў, што рабіць з тым слоікам і з матылямі.
Гаварылі, што, магчыма, дыверсія, што слоік мог быць прывезены на цягніку БерлінМасква, што матылі са слоіка прынеслі з сабой нябачаную дагэтуль пошасць.
Слоік спачатку збіраліся везці ў Маскву, а пасля перадумалі, бо, можа, менавіта гэта частка хітрага плана дыверсантаў: каб у руках супрацоўнікаў санстанцыі слоік з белымі матылямі трапіў у Маскву, дзе шмат людзей. Размовы пра пошасных матылёў у слоіку ішлі доўга, а чым скончылася справа таямніца. Можа, нават дзяржаўная таямніца. Яшчэ яна ведала пра мышэй, якія залазаяць у пустыя піўныя бутэлькі на бровары І яшчэ шмат такога ўсяго ведала.
А падзяліцца сваімі ведамі не было з кім. Дзяўчынка марыла пра сяброўку.
Ва ўсіх кнігах, што ёй чыталі, ва ўсіх дзяўчынак былі сяброўкі. А на іх вуліцы, якая спускалася да ракі і называлася «вуліца Касманаўтаў», дзеці не жылі.
У доме ўжо ўпрыгожылі ялінку розныя, самыя розныя цацкі: на ніжніх галінках цяжкія нямецкія шышкі важкія, зялёна-ружовыя, а на верхніх галінках шары, якія свецяцца, калі ў пакоі выключыць святло. І яшчэ празрыстыя шары, яны падобныя на мыльныя і здаюцца вельмі крохкімі страшна ў рукі ўзяць, але насамрэч яны з тоўстага шкла, толькі шкло гэтае празрыстае. І яшчэ жабкі, Дзяды Марозы, касманаўты, парашутысты
На Новы год да дзяўчынкі ў госці прыехалі тата і мама. І дзяўчынка была вельмі радая
Дзяўчынка паспрабвала прылегчы на лёд, наблізіла твар да зялёнай паверхні. Штосьці быццам пачала бачыць і тут пачула голас яе клікаў тата.
Дзяўчынка хутка падхапілася было важна, каб ніхто не заўважыў яе на лёдзе.
Падбегла да таты. Ён стаяў ля брамкі, што выходзіла на бераг, і трымаў у руках памаранчавы цацачны шрубалёт. Гэта цацка такая калі шморгнеш за матузок, шрубалёт зрываецца і ляціць амаль як сапраўдны. І дастаткова далёка ляціць.
Дзяўчынка запусціла шрубалёт, і ён паляцеў паляцеў і сеў на лёд.
Дзяўчынка пабегла да ракі, але тата спыніў:
Не трэба, я сам. Табе нельга на лёд.
Ён асцярожна спусціўся на лёд і ўзяў памаранчавую цацку. Дзяўчынка стаяла, чакала тату.
Чаму мне нельга на лёд? спытала, калі тата вярнуўся.
Бо можна праваліцца. А гэта самае страшнае. Ты ведаеш, што бывае з тымі, хто праваліцца пад лёд?
Не Што?..
Чалавека пад лёд зацягвае, ён бецца знізу галавой, але лёд не прабіваецца, яго цягне далей, і чалавек задыхаецца.
Яны пайшлі ў дом. Дзяўчынка зела пару мандарынаў пад ялінкай, пагуляла з коцікам і зноў пайшла на бераг. Сонца ўсё яшчэ свяціла, снег блішчэў, лёд вабіў. Але нешта змянілася. На беразе зявіўся чалавек.
Каля трубы, з якой выцякала гарачая вада, стаяла незнаёмая дзяўчынка ў зялёнай вязанай шапачцы і з белымі валасамі да плеч. Стаяла і глядзела на каляровую ваду.
Над гарачай вадой уздымалася пара. Дзяўчынка падышла да незнаёмай і стала побач. Доўга яны стаялі моўчкі і глядзелі ў каляровую брыдкую ваду. Пасля дзяўчынка спыталася:
Над гарачай вадой уздымалася пара. Дзяўчынка падышла да незнаёмай і стала побач. Доўга яны стаялі моўчкі і глядзелі ў каляровую брыдкую ваду. Пасля дзяўчынка спыталася:
Як тваё імя?
Юля.
Яна сказала, што яе бацькі здымаюць маленькую хатку ў суседзяў.
Дзяўчынка зразумела: гэта яе сяброўка. І праўда. Яны будуць сябраваць цэлы год. Летам у бацькоў Юлі будзе «ружовае» вяселле, і дзяўчынцы патлумачаць, што трэба прыходзіць ва ўсім ружовым.
Бабуля скажа, што гэта глупства і само «ружовае» вяселле, і тое, што трэба прыходзіць у ружовым Але дзяўчынка прыйдзе ў ружовым. І ўсе будуць у ружовым. Яны будуць сядзець на даху гаража і есці ружова-зялёныя яблыкі
А пасля бацькі Юлі атрымаюць кватэру. А яшчэ праз пару гадоў бабуля будзе замяраць святло ў той школе ў далёкім раёне, дзе будзе вучыцца Юля, і настаўніца скажа, што Юля рэдкі чалавек, што для кожнага ў яе знойдзецца добрае слова.
Снежань 2013 годаЗялёны сон
Ноччу глядзелі фільмы з Джорджам Клуні. Пра кілераў, пра спецслужбы, пра барацьбу за рэсурсы, пра здрады сяброў і калегаў дзеля кареры і дабрабыту, а таксама пра дробныя (на першы погляд) дробязі, якія ўплываюць на лёсы. Глядзелі фільмы і пілі мятную гарбату з лімонам. Маладую мяту ўзяла ў садзе.
Пачыналася лета. У садзе квітнелі кусты белай шыпшыны і зацвітаў язмін. Крыкі жабаў Мятны напой дае зялёны травяны супакой. І за акном зялёная цемра, у ёй свецяцца белыя кветкі.
Фільм спаўзаў у сон І гэта я ўжо бараніла дэмакратыю і правы чалавека, і гэта мне перашкаджалі бюракраты, якія праз адсутнасць у іх гуманізму наймалі бяздушных кілераў. І кілеры былі падобныя да бюракратаў, а бюракраты да кілераў. І шанцаў уратавацца ў мяне не было зусім.
У зялёнай цемры за акном блытаўся вецер, хістаў голле ліп, крычалі каты. Дзікі бела-руды, як поўня, кот скочыў на фортку, але напалохаўся і зваліўся. Усё гэта прыглушана праз зялёны мятны сон.
Зранку тэлефонны званок і грукат у брамку пачаліся адначасова. Прыехала Ленка сяброўка дзяцінства. Стаяла перад брамай у чорным складскім халаціку, набірала мой нумар на сотавым і грукала ў браму, побач стаяла яе сіняя машына. Я так даўно не бачыла Лену.
Сяброўства заўсёды цікавіла больш, чым каханне. З каханнем усё зразумела. А сяброўства больш тонкае. Роднасную душу знайсці складана. Каханне звязанае з целам, сяброўства толькі з душой. Каханне мае матэрыяльны грунт. Што ні кажы, але з целам звязанае яно. Не веру я ў бесцялеснае каханне. Віва сяброўства! Як кажа адна вельмі разумная журналістка з Астраўца, «у сяброўстве не раствараешся так, як у каханні, застаешся сабой. У сяброўстве няма таго магнетызму, як у каханні, калі без «прадмета» і не дыхаецца. Сяброўства гэта дадатковая ступень свабоды, таму што ты ведаеш: на свеце ёсць чалавек, які дакладна за цябе. І ты за яго таксама».
Вось так, «сяброўства гэта дадатковая ступень свабоды», гэта ж як добра сказана! Менавіта ступень свабоды, а не яшчэ адна ступень эмацыйнай залежнасці.
І яшчэ з сяброўкамі дзяцінства агульнае застаецца на ўзроўні падсвядомасці. І яшчэ яны памятаюць пра цябе тое, чаго не памятаеш ты пра сябе.
Ці не бачыла ты сабаку? спытала Лена.
Я яшчэ не зусім адышла ад зялёнага мятнага сну. Стаяла на панадворку ў піжаме. Не разумела, пра што яна кажа.
Сабака, пабег у твой бок. Ці бачыла ты яго?
І яна пачала распавядаць пра сабаку. Што некалькі дзён, дзе б яна ні ехала па горадзе, трапляўся ёй на вочы непрыкаяны вялікі сабака, які бег то па ходніку, то па праезнай частцы.
Быццам яму ўсё роўна жыць ці памерці. Бяжыць без ежы, без вады, сказала Лена. Я пачала думаць, што гэта, можа, знак мне Куды я, туды і ён. Калі ўбачыш сабаку, скажы мне. Ой, я так даўно не была ў вашым садзе, засумавала. Пакажы мне сад.
Мы прайшлі ў сад. Там Лена адразу знайшла сабе ў траве галіны ад канадскага клёна, якія добра падыходзяць, каб падвязваць памідоры, і папрасіла падрыхтаваць іх для яе пасячы сякерай. А яна забярэ пазней.
А як твая дачка? спытала я ў яе. Дачка выйшла замуж у Амерыку. Пазнаёмілася з мужам, марскім афіцэрам, у Эміратах, дзе спявала ў бары.
Запісалася на кастынг Паедзе голас спрабаваць, упершыню самастойна 500 кіламетраў да Лос-Анжэлеса. А правілы руху адрозніваюцца ад нашых, там на чырвонае зусім нельга паварочваць. Гэта дачка мне сказала: «Мама, прыблудныя сабакі забіраюць усё кепскае, калі іх прытуліць».