Відаць, у прыватных зборах многіх кнігалюбаў сярэдняга веку захоўваецца двухтомнік Каменны пояс. Выдадзены масавым накладам (і не аднойчы!), гэты раман належыць пяру гістарычнага пісьменніка Яўгена Аляксандравіча Фёдарава. Ён таксама з Браслаўшчыны, нарадзіўся ў Відзах 15 студзеня 1897 года.
Такія вось у браслаўчан землякі! I мы згадалі толькі не каторых знакамітасцяў прыгожай на прыроду і багатай на гісторыю браслаўскай старонкі.
Брэст
Вядомасць сваю Брэст, старажытнае Бярэсце бярэ з XI ста годдзя. Упершыню згадваецца пад 1019 годам у Аповесці мінулых гадоў. Узнік горад як гандлёвы цэнтр і крэпасць старажытнарускай дзяржавы на мяжы з польскімі і літоўскімі ўладаннямі. 3 1319 года горад у Вялікім Княстве Літоўскім У бліжэйшыя да нас стагоддзі Брэст у значнай ступені вядомы ў Еўропе, ды і ва ўсім свеце, дзякуючы Брэсцкай крэпасці, памежнай ролі горада.
Памежнасць, пагранічча, знаходжанне горада на перакрыжаванні многіх шляхоў якраз і ўплывалі на лёсы многіх берасцейцаў. Як, між іншым, уплывалі і на прыцягненне ў горад асоб цікавых, творчых. Давайце паспрабуем узгадаць хаця б мастакоў з бліжэйшага да нас часу Яны ж, пэўна, як ніхто, валодаюць вострым бачаннем рэчаіснасці. I часам нават гатовы дапоўніць знікнуўшыя фрагменты гістарычнай памяці. А калі ўжо спалучыць памкненне мастакоў з выразным фата графічным матэрыялам, то і зусім можна смела выпраўляцца ў падарожжа са старымі паштоўкамі.
Іван Рудчык нарадзіўся ў Люблянскім ваяводстве ў 1908 годзе. У 19311934 гадах вучыўся ў Кракаўскай школе мастацтваў. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля ваенная біяграфія жывапісца звязана з Брэстам. Сярод яго карцін, якія захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Брэсцкім, Кобрынскім, Баранавіцкім краязнаўчых музеях, Крывавы золак 22 чэрвеня 1941 года, Ля сцен Брэсцкай крэпасці, У Брэсцкай крэпасці Часцей жа Іван Дзямянавіч выступаў не як аўтар батальных сцэн, а як пейзажыст. Так што можна смела браць старыя паштоўкі і звяраць па палотнах I. Рудчыка архітэктуру, помнікі, краявіды.
У вёсцы Ліпна на Берасцейшчыне ў 1932 годзе нарадзіў ся пейзажыст, майстар нацюрморта Васіль Мікалаевіч Сабалеўскі. Асеннія далі, Апошні снег Бэзавая квецень, Апошняе лісце вось дзе гімн прыродзе, яе краскам розных часін года! Ужо больш за паўстагоддзе карціны Сабалеўскага на выстаўках, у экспазіцыях музеяў, галерэй.
Брэст. Від на Думскую плошчу
3 Валагодчыны прыехаў у Брэст мастак Леанід Салаўёў. Горад над Бугам стаў сапраўды родным, любімым у лёсе жывапісца. Асноўныя творы ўважлівага да характару Брэста майстра Каля сцен крэпасці, Старая капліца, Брэсцкая крэпасць, Холмская брама. Дарэчы, болыпасць работ Леаніда Салаўёва знаходзіцца ў экспазіцыі і фондах музея Брэсцкая крэпасць-герой.
Цярэспальская брама, Вясна ў крэпасці, Асенні пейзаж назвы толькі некаторых брэсцкіх твораў мастака Генадзя Сурмы. Родам з Глуска, што на Магілёўшчыне, ён даўно паяднаны з Брэстам. Аглядаючы пейзажы і нацюрморты, зробленыя Генадзем Фёдаравічам, я ў каторы раз задумваюся над тым, што даўно наспеў час выдаць альбом пейзажаў берасцейскіх мастакоў. Іх увага да крэпасці, да роднага горада, яго блізкіх ваколіц не можа не ўражваць. Усялякія паралелі, безумоўна, кульгаюць. I ўсё ж, прыкладам, параўнаем творцаў Брэста з мінчанамі, якія таксама ўважлівыя да свайго роднага горада. Хіба што Стары горад (дакладней яго вы явы) можа пасупернічаць са згаданымі матывамі берасцейскіх мастакоў.
Але ці не болей за астатніх гарадскім мастаком у Брэсце можна назваць Анастасію Фяцісаву. Яна надзвычай уважлівая да дэталяў. Стараецца ўмясціць на адным палатне як мага болей абектаў. Міражы над старажытным Брэстам Брэст старажытны Сіняя птушка над Брэстам, Над калегіумам езуітаў у гэтых карцінах, акрамя выкладання розных мас такоўскіх перакананняў, заўважны краязнаўчы характар расповеду пра родны горад.
Калі здараецца бываць у Брэсце, стараюся завітаць у майстэрні мастакоў. Цікаўлюся, ці былі апошнім часам калектыўныя ці персанальныя выставы. Ведаю, што абавязкова адкрыю для сябе нешта новае. Што, пэўна ж, як быццам перад першаадкрыццём, буду дзівіцца з новых, свежых фар баў Анатоля Хвісевіча, Наталлі Чорнагаловай, Льва Алімава, Аляксандра Алонцава, Дзіяны Вымаркавай Шкадую, што ўжо не падорыць новых здзіўленняў Мікалай Дзмітрыевіч Чураба. Ураджэнец Мінска, ён у 1933 годзе скончыў Віцебскі мас тацкі тэхнікум. Перад вайною паспеў атрымаць адукацыю ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В. Сурыкава. 3 1966 года Мікалай Чураба выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Актыўна працуе як жывапісец і графік. Чураба шмат ездзіць з эцюднікам па розных рэспубліках Савецкага Саюза: шукаў экзатычны матэрыял, адметнасці ў чужой ста ране. У гісторыі айчыннага жывапісу застануцца многія яго карціны, кшталту вось гэтай: Докрыбкалгаса. Ейск (напісана ў 1937 годзе). А ўжо ў 1949 годзе мастак стварае трыпціх Абарона Брэсцкай крэпасці. Напрыканцы 1950х выконвае цыкл графічных лістоў Мой родны Брэст піша партрэты герояў Брэсцкай крэпасці. I ў жывапісных пошуках майстар застаецца верным гораду, крэпасці Цаною жыцця Цішы ня ў Цытадэлі, Цярэспальскія вароты Памёр мастак у студзені 1998 года. Добрай памяццю пра Мікалая Чурабу магла б стаць заснаваная ў яго гонар мастацкая галерэя.
Трымаю ў памяці многія з карцін, графічных лістоў пра Брэст, Брэсцкую цытадэль мужнасці, углядаюся ў паштоўкі, якія ўзнаўляюць старую крэпасць I чытаю радкі з кнігі Сяргея Смірнова Брэсцкая крэпасць з першых яе старонак: Першая сусветная вайна застала Брэсцкую крэпасць у самым раз гары будаўніцтва другога пояса фартоў. Аднак ужо першыя ж месяцы вайны на Заходнім фронце, дзе немцы развівалі магутны наступ супраць бельгійскіх і французскіх войск, паказалі рускаму камандаванню, што рэканструкцыя крэпасцей не выратуе іх. Самыя моцныя, самыя сучасныя крэпасці Бельгіі і Францыі, такія, як Льеж, Намюр, Мабеж, былі не ў сілах спыніць ці нават надоўга затрымаць наступление германскіх войск і палі адна за другой на працягу некалькіх дзён.
Гэта было павучальна, і рускае камандаванне зрабіла высновы з баёў на Заходнім фронце. Работы ў Брэсцкай крэпасці былі спынены, а яе гарнізон і амаль усю артылерыю адправілі на фронт. У крэпасці засталіся толькі склады, а сама яна стала месцам фарміравання рэзервовых дывізій для фронту.
Гэты ўрывак таксама своеасаблівы каментарый да паштовак, на якіх адлюстравана цытадэль таго часу.
Радзіма вайскоўцаў і вучоных
Гісторыя Быхава, Быхаўшчыны не можа не хваляваць. Ужо неаднойчы складвалася так, што горад, старонка гэтая станавіліся эпіцэнтрам падзей, ход, развіццё якіх уплывалі на лёс бязмежных тэрыторый. У 1648 годзе Быхаў асаджвала казацкае войска Гаркушы. У Паўночную вайну 17001721 гадоў горад важны стратэгічны пункт. У 1917м Быхаў у цэнтры рэвалюцыйных падзей. Тут былі зняволены царскія генералы, якія арганізавалі карнілаўскі мяцеж: Л. Карнілаў, А. Дзянікін, А. Лукомскі
А хто, якія вучоныя, пісьменнікі, артысты, военачальнікі, высокія дзяржаўныя мужы ураджэнцы Быхаўшчыны, праславілі свой край у свеце, у нашай Айчыне?.. Давайце пагартаем старонкі сучасных энцыклапедый, новых і старых даведнікаў, звернемся да матэрыялаў, сабраных у Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, а таксама да іншых крыніц інфармацыі.
Асобна ў музеі вылучаны экспанаты пра землякоў, якія засведчылі сябе ў Вялікай Айчыннай вайне. 14 (!) ураджэнцаў раёна атрымалі высокае званне Героя Савецкага Саюза. У зале Перамогі ўстаноўлены бюсты кожнага з іх. Расказваецца ў музеі і пра маршала авіяцыі Героя Савецкага Саюза Сцапана Красоўскага. У свой час, памятаю пра гэта з уласнага дзяцінства, сапраўдным бестселерам для хлопчыкаў, юнакоў, якія марылі стаць лётчыкамі, была яго кніга Жыццё ў авіяцыі. А мне яна яшчэ і таму дарагая, што праслаўлены лётчык адзін з нямногіх сведкаў гераічнага лёсу майго земляка пухавіччаніна Пятра Гучка. Пра яго расказвае і ў сваіх мемуарах. Нарадзіўся ж Сцяпан Акімавіч у вёсцы Глухі Быхаўскага раёна. Ваяваў яшчэ ў Першую сусветную. 3 1917га у Чырвонай гвардыі, затым у Чырвонай Арміі. Ужо ў грамадзянскую вайну быў прызначаны камісарам авіяцыйнага атрада. У 1936 го дзе закончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў паветранымі арміямі. Званне маршала авіяцыі атрымаў у 1959 годзе. Доўгі час узначальваў Ваенна-паветраную акадэмію імя Юрыя Гага рына. Сярод узнагарод 17 ордэнаў (!). 3 іх шэсць ордэнаў Леніна і чатыры Чырвонага Сцяга, а таксама ўсе тыя ордэны, якімі адзначаўся талент военачальніка: Суворава (першай і другой ступеняў), Кутузава, Багдана Хмяльніцкага. Выпадак далёка не радавы нават для военачальнікаў.
Быхаў. Замак Сапегі
Быхаў,Быхаўшчына радзіма многіх зорак айчыннай і сусветнай навукі. У вёсцы Гарадзец у студзені 1907 года нарадзіўся славуты беларускі геолаг і геахімік Канстанцін Лукашоў. Першыя сурёзныя навуковыя ўніверсітэты прайшоў у Ленінградзе і Маскве. У 1953 годзе ён быў прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 19561969 гады віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусь Пасля ўзначальваў Інстытут геахіміі і геафізікі АН Беларусі.
У вёсцы Новы Свет у чэрвені 1901 года нарадзіўся доктар гістарычных навук Аркадзь Самсонавіч Ерусалімскі. Чамусьці Энцыклапедыя гісторыі Беларусі памылкова называў месцам нараджэння сусветна вядомага вучонага горад Быхаў. У1948 годзе наш зямляк абараніў доктарскую дысертацыю. Яшчэ ў 1920я вызначылася кола навуковых зацікаўленняў Ерусалімскага. У 1928м пабачыла свет яго кніга Германія, Антанта і СССР. А ў 1942м Палітыка фашыстаў у акупіраваных раёнах. Шырокі рэзананс у навуковым свеце займелі такія кнігі Аркадзя Самсонавіча, як Германскі імперыялізм. Гісторыя і сучаснасць (1964), Бісмарк. Дыпламатыя і мілітарызм (1968). У1965 годзе Ерусалімскага абралі членам-карэспандэнтам Германскай Акадэміі навук у Берліне.