Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк 12 стр.


Кніга, як было згадана, прайшла незаўважанай у Беларусі. Магчыма таму, што зьявілася ня ў лепшы час для літаратуры наогул, калі большасць людзей заклапочана эканамічнай, а не літаратурнай, рэчаіснасьцю. А магчыма таму, што зьявілася ў беларускай літаратуры заўчасна, спрабуючы як мага хутчэй скрышыць бастыёны эстэтычных схільнасьцяў мінулай эпохі. У любым разе, толькі ў адным месцы беларускай віртуальнай культурнай прасторы кнігу Глёбуса прынялі з энтузіязмам і задавальненьнем: якраз у Беластоку, дзе кніга друкавалася пабеларуску, а цяпер выходзіць у перакладзе на польскую мову. Некаторыя выразы з Дамавікамэрону сталі чымсьці накшталт своеасаблівых пароляў, якія выклікаюць культуралягічныя і этналінгвістычныя асацыяцыі, а таксама выбухі дэкамэронаўскага сьмеху сярод беластоцкіх беларусаў (тых, зразумела, хто яшчэ ў стане чытаць па-беларуску). Іх група нешматлікая, але затое заўзятая. Доказам гэтае выданьне.

Прага, травень 1998Пераклад ARCHE з польскай мовы

Настальгія па савецкай гарчыцы

Нарадзіцца ў Полацку ў Беларусі гэта падобна, як у Гнезьне ў Польшчы. Бо Полацак быў калыскай беларускай дзяржаўнасьці, як Гнезна польскай. Полацак ганарыцца саборам Сьвятой Сафіі з ХІ ст. і Спаса-Эўфрасіньнеўскім манастыром з ХІІ ст., Гнезна гатычнай катэдрай ХІV ст. з славутымі дзьвярыма. На працягу стагодзьдзяў абодва гістарычныя цэнтры страцілі свой даўні бляск і сёньня зьяўляюцца адно правінцыйнымі гарадамі сярэдняга памеру, якія няшмат значаць у палітычным, культурным ці эканамічным пэйзажы сваіх краінаў. На гэтым іхнае падабенства сканчаецца.

Паўстагодзьдзя таму Полацак атрымаў савецкага брата па другі бок Дзьвіны збудаваны ад нуля горад новых людзей камунізму, Наваполацак, з нафтаперапрацоўчым заводам. Гэта якраз Наваполацак стаўся для пасьляваенных пакаленьняў беларусаў характэрнай пазнакай і сымбалем іхнай сацыялістычнай радзімы, тым часам як Полацак, колішняя крэпасьць крывічоў і сталіца дынамічнага Полацкага княства ў ХІХІІ стст., кануў у бяспамяцтва як месца і паняцьце абсалютна неістотнае для Беларускай ССР. А вось для сталіцы колішняй дзяржавы палянаў нічога падобнага не прыдарылася, і сёньня кожны вучань пачатковай школы ў Польшчы пачынае нацыянальную гістарычную адукацыю якраз ад Гнезна.

Народжаны ў 1953 г. у Полацку Уладзімер Арлоў, пісьменьнік па прызваньні ды гісторык па адукацыі і схільнасьцях, шмат пазьней вось так акрэсьліў значэньне месца нараджэньня для свайго лёсу: Я ведаю: што б ні здарылася, у мяне ёсьць Радзіма. Яе імя Беларуская Мова. Раскіданыя па розных краінах і кантынэнтах выспы і абтокі, дзе гавораць і пішуць на ёй, дзе на ёй мрояць і сьняць сны, дзе па-беларуску маўчаць нябожчыкі і яшчэ ненароджаныя немаўляты, гэтыя выспы і абтокі ўтвараюць Архіпэляг Беларусь, зацятае існаваньне якога (не ўважаючы на рызыкоўную алюзію ў назьве) дае нам спадзеў на гістарычную пэрспэктыву. У каардынатах майго жыцьця найзначнейшаю выспаю гэтага мэтафарычна азначанага Валянцінам Акудовічам архіпэлягу ёсьць Полацак. І рэч нават ня ў тым, што тут пачатак нашае дзяржаўнасьці і нашае мэнтальнасьці. У Полацку пасьля глухіх гадоў расейскамоўнае нематы былі прамоўленыя і напісаныя першыя беларускія словы. У Полацку я навучыўся беларускаму сьветабачаньню, сьветаразуменьню і сьветаўяўленьню. Тут альфа й амэга майго зямнога падарожжа. Калі Лютэра спыталі, што ён будзе рабіць, даведаўшыся, што заўтрашні дзень у ягоным жыцьці апошні, ён адказаў: буду садзіць яблыні. Калі пра апошні дзень спытаюцца ў мяне, я адкажу, што прыеду ў Полацак, на радзіму маёй душы, маёй веры і майго стаіцызму. Dixi.[40]

Арлоў аддзячыў роднаму гораду за яго духоўна апладняльны клімат, пішучы фундамэнтальныя Таямніцы полацкай гісторыі (1994) ды шэраг іншых тэкстаў, якія папулярызавалі выбітныя гістарычныя пэрсоны, што нарадзіліся ў Полацку. Згадайма толькі тых найзнакаміцейшых палачанаў: Сьв. Эўфрасіньня Полацкая (11101173)  асьветніца і першая беларуская сьвятая; Францішак Скарына (14901541)  доктар філязофіі і мэдыцыны, перакладчык і выдавец 23 кнігаў Бібліі (15171519) на старабеларускую мову; Сімяон Полацкі (16291680)  рэлігійны пісьменьнік і пэдагог, асьветнік і друкар, граматык і паэт (пісаў на старабеларускай, царкоўнаславянскай, польскай і лацінскай мовах).

4 °Cа спавешчаньня, агучанага ў красавіку 1999 г. падчас уручэньня літаратурнай прэміі Гліняны Вялес-98 за зборнік эсэ Божая кароўка зь Пятай авэню.

4 °Cа спавешчаньня, агучанага ў красавіку 1999 г. падчас уручэньня літаратурнай прэміі Гліняны Вялес-98 за зборнік эсэ Божая кароўка зь Пятай авэню.

Пісаньне кніжак пра нацыянальную гісторыю ў Беларусі ўсё яшчэ лічыцца ў большай меры заняткам маральна-патрыятычным, чым навуковым. Гісторыя краіны званай Беларусьсю асаблівай Gods playground, дзе цягам некалькіх стагодзьдзяў Польшча і Расея дужаліся ў вялікадзяржаўным проціборстве у рэшце рэшт сталася здабычай Расеі і яе імпэрскага спадкаемца, Савецкага Саюзу. Расейская, а потым і савецкая гістарыяграфіі пазбавілі Беларусь (Северо-западный край

Назад Дальше