Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов 2 стр.


«Неверагодна, бы з іншага свету»

Неверагодна, бы з іншага свету,
Печаным яблыкам пахне ў пакоі.
Кажаш ты мне, што схавалася лета
Там, у лагчыне, за змёрзлай ракою.

Толькі не бачу я ліпеня ў снезе,
Зорка далёкая зашаранела
Хутка ў душу, як у дом твой, залезе
Нехта ласкавы, удачлівы, смелы.

Будзе настойлівай хваля пяшчоты,
Жоран кахання цябе перамеле.
Ты не забудзеш ён прыйдзе ў суботу:
Будні для працы, да жонкі ў нядзелю.

Ты ўсё даруеш, паверыш: «Ён прыйдзе!»
І не збаішся даходзіць да кропкі,
Каб у суботу пачаўся твой тыдзень
З пошуку шчасця ў абдымках таропкіх.

Будзе спатканне адзінаю мэтай.
Дзень для кахання, і шэсць для спакою.
Ты ўжо не ўспомніш пра тое, што лета
Недзе хавалася. Там, за ракою

«Не дойдзе да Тэначтытлана ацтэкскі ваяр»

Не дойдзе да Тэначтытлана ацтэкскі ваяр,
Не знойдзе траянец сваёй шматпакутнай радзімы,
Стагоддзяў цягнік незваротна праносіцца міма,
Мінаецца ўсё, маладосць адыходзіць твая.

Дзіцячая радасць згубілася дзесь за альсом,
Зрабіліся пылам дарожным наіўныя мроі,
Ды ты не паверыў і ўпарта варушыш старое,
А вецер халодны хапае цябе за крысо.

Ты можаш казаць, што захочаш сабе не мані,
Што гэта не ўзрост, а звычайная змена сезону.
Ты стрэсваеш кроплі з плячэй, з рукавоў, з парасону,
Нібыта скідаеш апошнія летнія дні.

Ліфт

Кабіна ліфта едзе ўніз,
Трасы скрыгочуць у паўзмроку
Ты пакідаеш парадыз,
Мне да яго яшчэ далёка.

Расстання нашага туга
Не закране цябе, я веру.
Я вінаваты сам я лгаў,
А ты ўвайшла ў чужыя дзверы.

Што застаецца мне? Глядзець,
Як надвячорак тоне ў скрусе.
Не прынясе мне шчасця дзень
Дажыць да досвітку імкнуся.

Ды прыйдзе ранак. І тады
Пазбавіць ён мяне спакою:
Кабіна ліфта назаўжды
Зачыніцца перада мною.

«Старыя хаты касавурацца»

Старыя хаты касавурацца,
Глядзяць у мутную ваду
Дняпро заліў увечар вуліцу
Як да цябе цяпер дайду?

Мы закаваныя самотаю,
Пакуль рака пяшчотны кат
Пакусвае падворкі ўпотай і
Цалуе прызбы сонных хат.

Прасека

Пятляюць палкія прысады:
Пажоўклым полымем прасвет.
Прыроды прыгажосць прынада.
Прайдзі прасекаю, паэт!

Пабачыш позірк піхты пекнай,
Прыпомніш: поле перайшоў,
Пачуўшы порсткі покрыч пеўня
Па-над прасторай паплавоў.

«Гарбата гарачая, даўкая»

Гарбата гарачая, даўкая
Лякуе ад даўніх турбот.
Ля ног задаволена каўкае
Мурлаты дагледжаны кот.

Паўзмрок жоўтай лямпай расквечаны,
Сумуе герань на акне
Жыві, як умееш. І ўвечары
Ніколі не згадвай мяне.

«Я шукаю дарогу да сіняй вады»

Я шукаю дарогу да сіняй вады,
Каб нарэшце, бы ў Мекку, прыехаць туды,

Дзе віецца Бярэзіна, быццам вужак,
Дзе лясы апранаюць зялёны пінжак,

Дзе ў імгле дажджавой чырванеюць агні,
Дзе рухавая плотка жыве ў быстрыні

Там гісторыя ўсмешку змяшала з журбой,
Там на дзіва нялёгка застацца сабой,

Там забытыя хаты і побач крыжы,
Бо памерці там лёгка, ды цяжка ажыць.

Кавярня

Ля станцыі ў кавярні прыдарожнай
Не захмялець адно напіцца можна,
Але нашто мне піва і віно?
Я на адной з такіх спусцелых станцый
Збаяўся і не змог з табой застацца,
А верасень у жоўтым кімано
Махаў галлём неабляцелых клёнаў.
Я чуў ты ўслед мне сыпала праклёны
І прамаўчаў, і зноў паскорыў крок.
Загояцца марудна ў сэрцы раны:
Не вылечыць і столік рэстаранны
Сяджу ў кавярні. Побач сцэна й змрок.
І робіцца чамусь ніякавата:
Пяе жаночы голас пра расплату,
А гук ляціць і растае ў журбе
Я выйшаў на свабоду з душнай залы
І хутка апынуўся ля вакзала
Але скажы: як збегчы ад сябе?

«Намярзае на ветры лёска»

Намярзае на ветры лёска
Недалёка да першай сцюжы.
Воглы снег паляцеў пялёсткі
Абсыпаюцца з белай ружы.

А шчупак не бярэ дык хоць бы
Перакінуцца з сябрам словам
Неба шэрае на самоце
Ціха шэпча ў адказ: «Рыбно вам!»

Блюз

«Намярзае на ветры лёска»

Намярзае на ветры лёска
Недалёка да першай сцюжы.
Воглы снег паляцеў пялёсткі
Абсыпаюцца з белай ружы.

А шчупак не бярэ дык хоць бы
Перакінуцца з сябрам словам
Неба шэрае на самоце
Ціха шэпча ў адказ: «Рыбно вам!»

Блюз

Ноч хутаецца ў цішу давідна,
Застылі ў чорным небе аблачыны,
А недзе на самоце, ля акна
Сядзіць мая каханая жанчына.

Яна глядзіць на горад з вышыні,
На ззянне ліхтароў па-над дарогай
Няхай мігцяць зіхоткія агні,
Але ў душы святла зусім нямнога.

Надзея легкакрылая жыве,
Пакуль заўчасна не пачнецца вечар,
Калі далёкі блізкі чалавек
Прыходзіць, каб абняць яе за плечы.

Яго пяшчотна ахінае змрок,
І падае сукенка на падлогу
Яна магла б кахаць яго знарок,
Але ў душы святла зусім нямнога.

Заўжды ў трывозе, побач і адна,
Асвенчаная шчасцем, стратай, горам
Сядае на самоце ля акна
І роспачна глядзіць на сонны горад.

І я не абніму яе плячэй,
Уночы не прыйду і дзякуй Богу!
Я б мог быць з ёй, я б мог кахаць яшчэ,
Але ў душы святла зусім нямнога.

Вяргіня

Усё псуецца, гасне, гіне
З недасканаласцю сваёй,
А ў садзе нечая вяргіня
Блішчыць свавольнай чысцінёй.

Яна буяе. І спрадвеку
Паўсюль красуе прыгажосць,
Як быццам кажа чалавеку,
Што ён на свеце толькі госць.

Але ж успамінаць няпроста,
Што маеш ты кароткі век
Калісьці я рыдлёўкай вострай
Вяргіню зрэзаў і пасек.

Раслін я многа бачыў рэдкіх,
Са дня таго гады прайшлі
І толькі ссечаная кветка
Ад болю енчыць з-пад зямлі.

Развітанне

Апошні позірк вокамгненны,
Вакзал, цягнік, узмах рукой,
Крывёй напоўненыя вены,
Твой пульс і страчаны спакой

Пакута развітання гэта
Маўчанне, жэстаў мітусня.
Змяніць бы разам сродкі, мэты
Няма ўжо часу, каб мяняць.

Гудок разносіцца ў паветры
Мо мы спаткаемся яшчэ,
Але пакуль скрозь кіламетры
Чыгунка, быццам Стыкс, цячэ.

«Снег яшчэ на вопратку спадае»

Снег яшчэ на вопратку спадае,
Толькі хутка знікне ён, бадай,
Бо вясна матуля маладая
Знічам зноў чырвоніць небакрай.

Лёд растане, і з яе далоняў
Жвавы сын саскочыць красавік.
Малатком святла ён шпарка ўгоніць
У труну зімы апошні цвік.

Трамвай

Жыццё старэнькі чэшскі трамвай на вуліцах Еўпаторыі,
Які паціху паўзе ў дэпо; за ім пляцецца гісторыя.
Вось ты старэеш і забываеш былых куміраў-герояў,
Але ж у памяці шчэ паўзе трамвайчык з краіны мрояў.

Наўкол квітнее жнівеньскі дзень, нябёсы промнямі пырскаюць,
І едзеш ты праз сцяну гадоў наўпрост у задуху крымскую.
Ізноў у вагоне віруе жыццё курортнікі з пляжу вяртаюцца,
А дзеці ловяць сонца ў акне, трымаюць на кончыках пальцаў.

І пасажырка галосіць, вішчыць ажно вылупляе вочы.
Кандуктарка моўчкі слухае, а бабка квітка не хоча:
«Пенсія трыццаць сем грыўняў! Скуль на трамвай знойдзеш грошы?!»
Кандуктарка ёй даруе, бо сёння настрой харошы.

А побач сядзіць рабочы, вясёлы з самога ранку:
Яму на заводзе далі адгул. Кульнуў ад радасці шклянку.
Другую шклянку ж увечар кульне, каб быць найшчаслівым у свеце,
А потым сустрэне ён двух сяброў і разам выпюць па трэцяй.

І ты назіраеш за мітуснёй наўкол мяняюцца людзі,
Вось нехта ўваходзіць у твой вагон, а іншы больш ездзіць не будзе,
А ты б яшчэ наведаў ліман, заскочыў па дыню на рынак,
Ды кажа кіроўца табе: «Выходзь. Гэта апошні прыпынак».

Алена Бабіч

[1989 г. н.]

Ноч

Усё губляе уласную значнасць,
Калi цень валадарыць над светам.
I салодка, i горка, i смачна
Ноч адчуць палахаючым летам.

Гучна цокаюць вострыя крокi,
Лiсце шэптам са мной размаўляе,
Месяц поўны глынаюць аблокi.
Ноч жыве, калi дзень памiрае.

З ветрам музыка лецца паўночная
I дурманяць магiчныя водары,
Ў цемру цягнуць чароўныя, змрочныя,
У паветры бягуць карагодамi.

Усё знiкае ў нябесным амшары,
Людзi ў чорным блукаюць, iм цесна,
I зяўляюцца новыя твары,
I старым не знаходзiцца месца.

Ноч даруе свае таямнiцы,
Усё вядзьмарка чаруе над свечкай,
Напаўняе сухiя крынiцы
Бедных вераю душ чалавечых.

Да Творцы

Назад Дальше