Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов 6 стр.


Ната набыла ёлку выпадкова. Яна даўно не святкавала Каляды і, увогуле, не збіралася надаваць кватэры святочны выгляд, а проста ішла ў краму за малаком. Але гэта была апошняя ёлка ў прадаўца. Мужчына, які збываў яе з «калёс» каля крамы, проста здубеў на марозе. Ён так хацеў паехаць нарэшце дадому і сагрэцца, што знізіў цану на апошнюю адзінку тавару ажно ўдвая. Ната зжалілася над мужчынам і купіла незапланаваны калядны аксесуар.

 Шчаслівая ёлка! Такой прыгажуні дасталася!  сказаў прадавец, закрываючы дзверцы грузавічка на амбарны замок.

Прыгажуня ўхапіла шчаслівую ёлку за вярхушку і пацягнула яе па свежым снезе да сваёй шматпавярхоўкі.

Цэлафан апынуўся на падлозе, і вызваленая ёлка пачала святочнае наступленне на жыллё Наты. Па кватэры паплыў церпкі водар хвоі і мандарынаў не такі мяккі, як у дзяцінстве, а рэзкі і сінтэтычны, вельмі настойлівы; ён не проста запрашаў, а катэгарычна рэкамендаваў стварыць у пакоі калядны настрой і неадкладна пачаць весяліцца.

Ната адкрыла балконныя дзверы, каб крыху выветрыць з пакоя святочны пах, расправіла ёлцы лапкі і паставіла яе па цэнтры залы.

 Кысь-кысь! Хадзі сюды, Рысечка, будзем ёлачку прыбіраць!

Са спальні выбегла маленькая котка Рыся, якая атрымала сваё імя з-за дзікай плямістай афарбоўкі і акуратных кістачак на вушах. Ната падабрала яе каля пад'езда зусім маленькім кацяняткам, лёгкім, як пёрка, а цяпер Рыся весела гойсала па кватэры, і ад яе скокаў звінеў крышталь у «сценцы».

Не разлічваючы заспець пасярод залы перашкоду, Рыся ўпісалася ў ёлку, зваліла яе і ад страху ўзвілася на шафу.

Ната крыху падумала і перацягнула ёлку ў кут. Пасля дзяўчына пачала ўспамінаць, дзе знаходзяцца ёлачныя цацкі і мішура.

На шафе чмыхнула Рыся: ёлачны пах дабраўся і да яе.

 Антрэсолькі!  прасвятлела Ната, збегала за зэдлікам і дастала з антрэсолей старую драўляную скрыню з-пад гуталіну.

Гэта была чароўная скрыня. Калі Ната была маленькай дзяўчынкай, яны з татам і мамай ездзілі да бабулі ў вёску. Дзве гадзіны ў мяккім крэсле вялікага аўтобуса, які так роўна і хутка едзе па трасе, нібыта ляціць над ёй. Пасля гадзіна чакання ў халоднай зале аўтастанцыі раённага цэнтра, кукурузныя палачкі ў цукровай пудры, ад якіх пальцы робяцца ліпкімі і, аблізаныя-пералізаныя, настываюць на холадзе. Следам яшчэ гадзіна язды ў маленькім рэйсавым аўтобусіку, што падскоквае на кожнай яміне, як жабка. Потым пешшу, два кіламетры па гравійцы, занесенай снегам тату снегу па калена, Наце па пояс! І, нарэшце, маленькая бабуліна хата, гарачая печ, марозныя ўзоры на шкле. Тата пойдзе ў лес і вернецца з ёлкай сапраўднай, жывой, калючай! І тады бабуля дастане з падполу тую самую скрыню і паставіць на падлогу, пакрытую даматканай посцілкай. І Ната з мамай асцярожна будуць вымаць шкляныя цацкі з ваты, якой яны перакладзены з мінулага года, каб не пабіліся, і вешаць іх на ёлку Ната на ніжнія лапкі, мама на верхнія. Шкляныя зайчыкі, вавёрачкі, залачоныя шышкі, пасыпаныя, як сняжком, белым шкляным парашком, снегавік, сімпатычныя мухаморчыкі, бліскучыя шары са сняжынкамі і рамонкамі, пацеркі і самаробныя папяровыя рознакаляровыя сцяжкі. Потым тата возьме Нату на рукі, і яна надзене на ёлку ружовую вярхушку, бо якая ж ёлка без вярхушкі? Пад ёлку без вярхушкі Дзед Мароз не пакладзе падарунак!

І вось скрыня амаль пустая, і застаецца самае галоўнае! Не дыхаючы, выняць з ваты вялікі празрысты шар на чырвонай тасёмцы, у якім схаваны маленькі домік, ёлачка і хлопчык на лыжах. Як яны туды патрапілі? Гэта дзіва! Ната павесіць гэты шар на самае віднае месца, на самую прыгожую лапку, і будзе цэлы вечар глядзець на таго хлопчыка, на яго сінюю шапачку і ружовыя шчокі, і ёй будзе здавацца, што хлопчык усміхаецца. Вось каб ён выбраўся з шара! Тады яна б пайшла з ім гуляць і катацца на лыжах!

 Калі будзеш вельмі жадаць, ён абавязкова прыйдзе да цябе!  казала бабуля.  Толькі не разбівай шар, каб яго вызваліць. Проста чакай.

І Ната кожны год пісала лісты Дзеду Марозу, каб ён вызваліў Дзяніску бабуля сказала, што хлопчыка завуць Дзяніска са шклянога шара, і клала лісты пад ёлку. Але Дзед Мароз дарыў Наце калі шапку, калі ляльку, а калі набор цукерак, а Дзяніска так і заставаўся ў шары.

Аднойчы тата прывёз з вёскі скрыню з цацкамі.

 Натка, бабуля прасіла перадаць іх табе!  сказаў ён і заплакаў.

Так Ната даведалася, што бабулі не стала. Мама схавала скрыню на антрэсолі, і больш Каляды сям я не святкавала.

Аднойчы тата прывёз з вёскі скрыню з цацкамі.

 Натка, бабуля прасіла перадаць іх табе!  сказаў ён і заплакаў.

Так Ната даведалася, што бабулі не стала. Мама схавала скрыню на антрэсолі, і больш Каляды сям я не святкавала.

А пасля Ната вырасла. Бацькі вырашылі, што дачка павінна сама будаваць сваё шчасце, і з ехалі жыць у вёску. Так Ната засталася адна ў вялікім горадзе.

Ната адкрыла скрыню і прыўзняла верхні слой ваты, шэры ад пылу. У электрычным святле бліснулі шклянымі бакамі знаёмыя цацкі. Тут былі і снегавік, і зайчыкі, і пацеркі, і нават сцяжкі: яны выцвілі, але пахлі фарбамі гэтак жа салодка, як і раней.

Ната пачала вешаць цацкі на ёлку. Яна не спяшалася: сагравала кожную ў далонях, шукала ёй належнае месца: унізе гірлянды з фольгі, а цацкі вышэй і глыбей, каб Рыся не дацягнулася да іх,  і толькі пасля гэтага моцна прывязвала цацку да лапкі на акуратны банцік.

Скрыня паволі пусцела. Нарэшце, Ната павесіла на галінку апошні мухамор і заплюшчыла вочы. Вось ён, той салодкі момант, зусім як у дзяцінстве!

Ната апусціла руку ў мяккую вату і намацала на самым дне скрыні вялікі шар на чырвонай тасёмцы. Не адкрываючы вачэй, яна дастала яго і паднесла да твару.

 Прывітанне, Дзяніска!

Ната адкрыла вочы і ўбачыла знаёмы домік, ёлачку і хлопчыка на лыжах.

 Ты ўсё яшчэ тут, Дзяніска!  усміхнулася Ната.  Калядны палоннік. Ніяк не вызвалішся! Зараз я знайду для цябе самае лепшае месца на навагодняй прыгажуні

Тым часам святочны водар ёлачкі раздражніў нос і вусы Рысі, і яна чмыхнула зноў так гучна, як толькі можа чмыхаць маладая котка. Ад нечаканасці Ната выпусціла шар з рук, і ён упаў на дыван. Ната закрыла вочы рукамі:

 Толькі не разбіся! Не разбіся!

Шар ляжаў на дыване цэлым-цалёханькім і пагойдваўся з боку ў бок, як неваляшка.

Рыся вельмі любіла круглыя, бліскучыя рэчы. Яна імгненна саскочыла з шафы, апынулася каля шара, падчапіла яго лапай і пагнала па пакоі, узняўшы хвост трубой.

 Рыся, стой! Рыся, куды?!  Ната пагналася за коткай, але дзе там! У два скокі Рыся дагнала шар, ухапіла яго за чырвоную тасёмку і нырнула ў прыадчыненыя балконныя дзверы. Там котка ўскочыла на бетонны парапет незашклёнага балкона, села і, не выпускаючы з пашчы тасёмку, пачала драпаць шар і ганяць яго па крузе.

 Божа мой, Рыся, вярніся!  заплакала Ната і выбегла на балкон.

Рыся моцна штурхнула шар лапай і, згубіўшы раўнавагу, паляцела ўніз. Ната схапілася за сэрца, а пасля асцярожна перагнулася праз парапет.

З вышыні трэцяга паверха ёй адкрылася дзівосная карціна.

У высокім сумёце ляжаў незнаёмец у лыжах тварам уніз, а на яго спіне сядзела перапуджаная Рыся.

 Божухна!  Пляснула ў ладкі Ната, кінулася ў прыхожую, навярцела на сябе шарф і як была, у тапачках, пабегла ратаваць Рысю, шар ды лыжніка.

Калі Ната, губляючы ў снезе тапачкі, дабегла да месца сустрэчы сваёй дамашняй пітоміцы і яе выпадковай ахвяры, яна заспела незнаёмца седзячым у сумёце з Рысяй у руках. Рыся жмурылася і мурчэла.

 Як добра, усе жывыя!  шчасліва ўскрыкнула Ната. З вамі ўсё ў парадку?

 Так, дзякуй. Снег у гэтым годзе надзвычай мяккі. Ваша лятучая котка таксама ў норме!  адказаў незнаёмец і ўсміхнуўся.

Ната прыгледзелася да яго. Сіняя шапачка, ружовыя шчокі знаёмая ўсмешка

 Дзяніска?  вырвалася ў яе.

 Мы знаёмыя?  спытаўся хлопец.

 Вы не паверыце: вы там, у шары!  адказала Ната.

 У якім шары?  не зразумеў хлопец і на ўсякі выпадак устаў з сумёта.

 У шары! Шкляны, вялікі шар, ён падаў разам з Рысяй! Ён павінен быць недзе тут!

Ната пачала шукаць шар у сумёце, але снег быў сапраўдны, а таму вельмі халодны. Хутка рукі Наты зусім заледзянелі.

 Вой, гэта ваша!  сказала яна, выцягнуўшы са снегу лыжную палку.

 Дзякуй! адказаў Дзяніс.  Ведаеце, наўрад ці вы знойдзеце што-небудзь у гэтым снезе. Давядзецца чакаць вясны. Дарэчы, як вас завуць?

 Ната,  адказала дзяўчына і працягнула хлопцу руку.

 І чым жа вы займаецеся, Ната, што ў вас коткі з вокнаў вылятаюць?  спытаўся Дзяніс.

 Мы мы ёлку прыбіралі. А ведаеце, Дзяніс у мяне ёсць малако і цукеркі. Давайце я пачастую вас кавай!  прапанавала Ната.

 Давайце!  пагадзіўся Дзяніс, а Рыся элегантна скокнула з яго рук і выцягнула са снегу шкляны шар з домікам, ёлачкай і хлопчыкам на лыжах.

Грэбень у скрыні

Вецце старой бярозы пахіснулася, нібы ад рэзкага парыву ветру. Але інфармацыя, атрыманая з трох метэазондаў, сведчыла аб тым, што і гэтай ноччу, і заўтра ўдзень над мясцовасцю, якая даследуецца, чакаецца амаль поўная цішыня.

Назад Дальше