Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов 7 стр.


Грэбень у скрыні

Вецце старой бярозы пахіснулася, нібы ад рэзкага парыву ветру. Але інфармацыя, атрыманая з трох метэазондаў, сведчыла аб тым, што і гэтай ноччу, і заўтра ўдзень над мясцовасцю, якая даследуецца, чакаецца амаль поўная цішыня.

Студэнткі затрымалі дыханне, баязліва пераглянуліся і ўтаропіліся вачамі ў свайго навуковага кіраўніка чорнабародага мужчыну, які з хітрым прыжмурам глядзеў на бярозу.

 Васіль Пятровіч!  прашаптала ў прывуснавы мікрафончык рудая дзяўчына, адкінуўшы з твару доўгую пасму валасоў, добра ўскудлачаных лазняком і вялікімі навушнікамі. Бяром?

 Палаева, гэта вавёрка  ледзьве чутна адказаў Васіль Пятровіч.

 Вавёрка? Чаго ёй не спіцца, ноч жа?  спыталася другая дзяўчына, каротка стрыжаная, з кальцом у правым брыве.

 Таму што, Ханько, вы яе сваімі дурнымі пытаннямі пабудзілі усё так жа, амаль бязгучна, сказаў навуковы кіраўнік, не адводзячы вачэй ад бярозы.

Вавёрка, заўзята махнуўшы точанымі лапкамі, пераскочыла на суседняе дрэва, з яго на другое, і знікла ў лесе.

Бяроза калыхнулася. Палаева і Ханько зверылі атмасферныя дадзеныя. Памылкі быць не магло: поўнае зацішша.

Васіль Пятровіч узняў уверх указальны палец, а пасля прысвіснуў. З суседніх хмызоў паказалася галава маладога хлопца трэцяга ўдзельніка студэнцкай даследчай групы. Хлопец кіўнуў, са смуткам паглядзеў у бок бярозы і дакрануўся да экрана планшэта, які трымаў у руках. Сетка мініяцюрных рэнтген-выпраменьвальнікаў, развешаная па хмызах вакол бярозы, пачала перадаваць на экран выяву.

На галіне бярозы сядзела жывая чалавекападобная істота. «Жывой» яе можна было назваць толькі з вялікай умоўнасцю: істота не ўтварала цеплавое поле яе тэмпература была роўнай з тэмпературай навакольнага асяроддзя; да таго ж істота не дыхала, была нябачнай пры месяцавым святле і не пакідала ценю. Нягледзячы на гэта, яна паводзіла сябе як жывая: варушылася, гойдалася на галіне, а праз хвіліну нават пачала спяваць ціхім, меладычным жаночым голасам.

 Яна яшчэ і спявае!  абурылася Палаева і валасамі па галёнкі, у белай кашулі з даўгімі рукавамі.

 А чаго ёй нудзіцца: сядзіць на сваёй бярозе ў сваё свята!  прашаптала Ханько.

 А ўчора нашага Яніка завабіла ў ваду, ледзь выратавалі!  Палаева паправіла мікрафон і трывожна паглядзела ўбок, дзе хаваўся хлопец.

 Гэта таму, што Янік быў без крыжыка! Двоечнік.  Ханько таксама паглядзела ў Янікаў бок.

 Д-давайце н-не будзем яе к-кранаць,  запінаючыся, адгукнуўся Янік з хмызоў.

 Як гэта «не будзем»? Мы на гэтую русалку чацвёртыя суткі палюем!  раззлавалася Палаева.

 Ды цішэй вы!  шыкнуў на студэнтаў навуковы кіраўнік.  Ханько! Рыхтуйце прэпарат.

Ханько ўзняла чорны пнеўматычны пісталецік з налепкай-кветачкай на рукаятцы і накіравала дула на русалку. Пачуўся кароткі хлапок. Нябачная русалка, нарабіўшы добрага шоргату, сцякла з дрэва са шпрыцам у левым сцягне.

Васіль Пятровіч кіўнуў і выпрастаўся. Янік адключыў выпраменьвальнікі.

 Зараз праявіцца. Зараз.

Сапраўды, праз некалькі секунд на траве, як выява на фотаплёнцы, пачаў праступаць сілуэт русалкі. Хутка пад бярозай ужо ляжала незвычайна прыгожая, але дужа бледная дзяўчына з валасамі па галёнкі, у белай кашулі з даўгімі рукавамі.

Васіль Пятровіч падышоў да русалкі. За ім насцярожана падцягнуліся студэнты.

 Толькі ў вочы ёй не глядзіце. Крыжыкі на ўсіх ёсць?  спытаўся Васіль Пятровіч.

 Так. Узялі ў музеі пад роспіс!  сказала Ханько.

 Толькі не забывайцеся, што наша афіцыйная рэлігія юніверсалогія, а нашыя боствы Навука і Эксперымент. Раніцай каб знялі крыжыкі і вярнулі іх у музей,  папярэдзіў студэнтаў навуковы кіраўнік.

Палаева асцярожна дакранулася да русалкі і прашаптала:

 Якая халодная!

 Канешне. Яна ж мёртвая!  радасна абвясціла Ханько.

 З-за прэпарата?

 Не. Прэпарат яе толькі абезрухоміў, праявіў і зрабіў асязальнай. Яна мёртвая сама па сабе. Глядзіце: след ад вяроўкі на шыі. Напэўна, павесілася, калі чалавекам была. Цэнны экзэмпляр.

Ханько ведала ў тэорыі амаль усю русальную традыцыю славян і магла расказваць аб русалках суткі запар.

 Хіба не толькі тапельніцы робяцца русалкамі?  здзіўлена спыталася Палаева.

 Палаева!  з прыкрасцю працягнуў Васіль Пятровіч, махаючы зацёклымі ад доўгага сядзення рукамі і нагамі. Я табе зараз датэрмінова пастаўлю «два» за веданне прадмета. Ханько?

 Усе дзяўчаты-самазабойцы, незалежна ад таго, як развіталіся з жыццём, становяцца русалкамі. Ну, яшчэ дзеці, што памерлі нехрышчонымі ці якіх прыспалі няўважлівыя мамкі, адчаканіла Ханько.

 Цікава, яна можа адчуваць боль?  падумала ўслых Палаева і выдзела іголку з русалчынага сцягна.

 Вось і высветліце. Гэта ваш дыпломны праект, а я проста навуковы кіраўнік.  Васіль Пятровіч зрабіў некалькі прысяданняў, паскакаў на левай назе, пазяхнуў і ляніва сказаў: Запакоўвайце абект і ў лабараторыю. А ў мяне яшчэ група 514-с ніяк не можа разабрацца з лазеннікам ён ім ужо ўсю саўну перавярнуў дагары нагамі. Арэвуар!

Навуковы кіраўнік накіраваўся да свайго аўтамабіля, замаскіраванага «пад кусцік». Аўто завуркатала, бліснула пад месяцам, падміргнула фарамі і знікла на прасецы, пакінуўшы за сабой тонкі вэлюм пылу.

Палаева і Ханько развярнулі тэрмазберагальны мех.

 У саўну паехаў!  з зайдрасцю сказала Палаева.  Канешне, там Светачка Вярба ў кашміравай сарочцы ловіць лазенніка, ён такое відовішча не прапусціць.

 Яшчэ невядома, што яна ловіць, гэтая Светачка, і як яна пасля будзе гэта лячыць. Вось дык вясёлая ўдава: году не прайшло, як муж патануў! Дапамажы, Янік!  звярнулася Ханько да хлопца, ухапіўшы русалку за ногі.

Але хлопец стаяў нерухома і ціха паўтараў:

 Д-давайце п-пакінем яе т-тут. Д-давайце, га?

 Э-э, моцна яна цябе зачапіла! Ты вось што прымі свае седатыўныя пігулкі і ідзі спаць!

Ханько ўхапіла русалку за валасы, але адразу ж прыбрала руку. З русалчыных валасоў тырчэлі зубчыкі жалезнага грэбня.

 Грэбень. Жалезны. Востры!  Ханько аблізнула параненую далонь.

Палаева акуратна выцягнула грэбень з валасоў русалкі і ўзважыла ў руцэ.

 О-о, цяжкі! Цікавы артэфакт. Здадзім на экспертызу, вынікі змесцім у дадатак да работы.

Дзяўчаты паклалі русалку ў мех і павалаклі па зямлі да мікрааўтобуса, які стаяў пад алешынай за палову кіламетра ад месца лоўлі аб екта. Хлопец моўчкі пайшоў за імі.

Палаева і Ханько даследавалі аб'ект у навуковай лабараторыі: Палаева вазілася з лічбамі ў аддзяленні статыстыкі, Ханько ў павільёне праводзіла вопыты над русалкай, тэстуючы тую на ўстойлівасць да розных рэчываў, гукаў і асяродкаў. Русалка мітусілася ўнутры сферычнага электрамагнітнага вальера, намагаючыся вырвацца, але не магла пераадолець нябачны бар ер, які іскрыў і балюча біў яе токам.

 Дайце мне грэбень. Вярніце мне грэбень!  крычала русалка, цягнула рукі да даследчыкаў, але тут жа атрымлівала разрад, шыпела і адскоквала назад.

 Электрычнасць ёй не даспадобы!  канстатавала Ханько, калі ў павільён увайшла Палаева з электронным планшэтам у руках.

 А яна не вырвецца?  спалохана спыталася Палаева, уводзячы ў базу дадзеных апошнія лічбы з датчыка, ужыўленага русалцы паміж лапатак, куды тая не магла дацягнуцца сваімі доўгімі, гнуткімі пальцамі.

 Ніяк. Высокае напружанне раз, кодавыя герметычныя дзверы ў лабараторыі два, пастаянны нагляд тры,  упэўнена адказала Ханько.

 Дадай некалькі адзінак. Нешта мне неспакойна.

 Баішся?

 Інтуіцыя.

 Інтуіцыя? Хм Кажуць, у рудых яна дужа развітая. Добра, накіну дзясятачак.

Палаева кінула позірк на таймер:

 Колькі яна ўжо не расчэсвалася?

 Дванаццаць гадзін.

 Датчык паказвае высокі ўзровень трывожнасці і сярэдні болю. Яшчэ пачакаем.

 А пакуль, каб не марнаваць дарэмна час, праверым, як яна рэагіруе на павышэнне і паніжэнне тэмпературы. Зараз надыдзе зіма-а-а

Ханько некалькі разоў дакранулася да сэнсарнага экрана. Тэмпература ў русалчыным вальеры пачала зніжацца. Русалка забегала па крузе, але хутка холад узяў сваё: яна села, абхапіўшы рукамі калені, заплюшчыла вочы і змоўкла. Доўгія валасы, напоўненыя вадой, абгарнулі істоту цалкам і застылі на марозе, утварыўшы вакол русалкі покрыў з ільду.

 Глядзі: замерла!  абрадавалася Ханько і запляскала ў ладкі. Напэўна, па такой жа схеме яны заміраюць у азёрах на зіму! А цяпер пераселім яе ў Афрыку

Студэнтка зноў дакранулася да планшэта. Паветра пачало прагравацца. Лядовая корка на русалцы адтаяла. Русалка здрыганулася і рэзка разамкнула вейкі. Але праз некаторы час ёй стала нясцерпна горача: яна скінула з сябе кашулю ды замітусілася па вальеры з падвоенай хуткасцю.

У павільён увайшоў Янік. Палаева заўважыла хлопца і паправіла прычоску. Але ён убачыў прыгожы русалчын стан, вакол якога струменіліся доўгія валасы і застыў, як каменны, не маючы сілы адвесці вачэй ад абекта даследавання. Палаева нахілілася да Ханько і раўніва прашаптала:

Назад Дальше