Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов 8 стр.


 Давай праверым ніжэйшы парог дапушчальнай для яе вільготнасці!

Ханько кіўнула і зноў змяніла надвор е ў павільёне. Неўзабаве русалчына скура пакрылася плямамі, а валасы скруціліся, як водарасці, выкінутыя на бераг у самую спёку. Русалка ўпала на падлогу і пачала задыхацца.

 Хопіць! Хопіць! Вы ж яе знішчыце!  закрычаў Янік, кінуўшыся да прыборнай панэлі. Экстраным пераключэннем кліматычнай праграмы хлопец выклікаў над вальерам трапічны дождж. Русалка ляжала, цяжка дыхаючы, і лавіла вуснамі кроплі выратавальнай залевы. Янік глядзеў на яе.

 Ну, добра. Дастаткова! Абяўляю перапынак!  дзелавіта сказала Ханько.

Дзяўчаты накіраваліся ў прыбіральню. Каля выхаду з павільёна Палаева азірнулася на русалку і працэдзіла праз зубы:

 Ты не атрымаеш ні Яніка, ні свой паганы грэбень!

Дзяўчаты выйшлі.

Янік выключыў дождж. Русалка ўстала, падышла да мяжы бар ера і прамовіла:

 Вада цягне валасы Дай мне грэбень. Калі ласка, дай мне яго

Непераадольная сіла прымусіла хлопца паглядзець у русалчыны вочы жывыя, вялікія, напоўненыя слязьмі, як дзве крыніцы

Янік забыўся, што ўмее дыхаць, а калі ўспомніў, некалькі разоў шумна ўцягнуў у лёгкія паветра. Ён навобмацак адамкнуў шафачку, выняў адтуль грэбень і кінуў яго русалцы.

Русалка ўхапіла грэбень і ўсадзіла яго сабе ў валасы. З іх пацяклі на падлогу моцныя струмені вады. Русалка з асалодай застагнала, засмяялася, але раптам стала сур'ёзнай і зашаптала:

 Выпусці мяне адсюль выпусці! Я зраблю табе хораша ў адказ

Хлопец канчаткова праваліўся ў бездань русалчынага пагляду. Ён працягнуў руку да выключальніка, каб зняць з русалкі электрамагнітны вальер, але раптам у павільён увайшоў Васіль Пятровіч.

 Янік! Янік!  паклікаў ён.

Голас навуковага кіраўніка выцягнуў хлопца з салодкага мроіва. Ён азірнуўся.

 Ідзі дадому,  сказаў Васіль Пятровіч.

 Я пабуду. Падзяжуру.

 Я сказаў ідзі. Сёння дзяжурыць Палаева.

 Я падмяню Палаеву.

Васіль Пятровіч наблізіўся да Яніка, праверыў пульс на ягонай шыі, зазірнуў у пашыраныя зрэнкі.

 Вось што. У мяне адчуванне, што практычнае вывучэнне дыпломнага абекта нясе пагрозу твайму здароўю. З гэтай хвіліны я вызваляю цябе ад непасрэднага кантакту з русалкай, у тым ліку і візуальнага. Зразумеў? Няхай назіраннямі і вопытамі займаюцца дзяўчаты. А ты будзеш аналізаваць сабраныя дадзеныя і рабіць статыстыку.

Васіль Пятровіч сілай вывеў хлопца з павільёна. Раніцай Янік прыйшоў у лабараторыю хутчэй за астатніх і, нягледзячы на забарону, адразу накіраваўся ў павільён, каб наведаць русалку.

Але першая, каго ён убачыў, была не русалка.

Палаева вісела пад столлю ў пятлі са сваіх уласных валасоў і перарубленых правадоў. Электрычнасці ў павільёне не было, таму вальер адсутнічаў. Русалка знікла. Кодавыя дзверы без электрычнасці пераўтварыліся ў звычайную жалезку і вольна боўталіся на петлях. На падлозе Янік знайшоў датчык.

У павільён увайшла Ханько, вохнула і ўпала на стул, схапіўшыся за сэрца. Следам убег Васіль Пятровіч. Ён убачыў цела Палаевай, што гойдалася з боку ў бок ад скразняку, абхапіў галаву рукамі і закрычаў:

 Дзе яна?!

Янік паказаў навуковаму кіраўніку датчык.

 Далёка збегчы не магла, бо абясточаны толькі гэты павільён. Яна недзе на тэрыторыі, сказаў Васіль Пятровіч.

 Уключым выпраменьвальнікі?  спыталася Ханько.

 Іх нельга трымаць уключанымі пастаянна гэта ж радыяцыя ў вялікіх дозах. Будзем лавіць «на жыўца». Трэба прывабка.

 Грэбень!  ускрыкнула Ханько і кінулася да шафачкі, але, адамкнуўшы яе, разгублена сказала: Знік

Васіль Пятровіч выцер лоб насоўкай і ціха прамовіў:

 Калі грэбень у яе то цяпер гэта не русалка, а чысты анёл смерці. Грэбень надае ёй сілы. І за тое, што мы з ёй рабілі, яна вычаша нас гэтым грэбнем з ліку жывых.

У даследчай лабараторыі абвясцілі надзвычайнае становішча. Выкладчыкам, студэнтам і лабарантам забаранілі перамяшчацца па адным і насіць доўгія валасы. Усім выдалі шпрыцы з праяўляльным прэпаратам, каб у выпадку сустрэчы з русалкай тэрмінова яе абезрухоміць. Нанач усе да аднаго мусілі пакідаць лабараторыю.

На наступны дзень у халадзільным пакоі была знойдзена Ханько. У яе сэрцы тырчэў шпрыц з прэпаратам.

Праз дзень у суседнім павільёне загінула Святлана Вярба: як быццам, аступілася і патрапіла пад моцны электрычны разрад.

 Гэта не тыя ахвяры. Русалка хацела зацягнуць мяне ў ваду,  сказаў Янік над целам Вярбы.  Яна не супакоіцца, пакуль не атрымае сваё.

Праз дзень у суседнім павільёне загінула Святлана Вярба: як быццам, аступілася і патрапіла пад моцны электрычны разрад.

 Гэта не тыя ахвяры. Русалка хацела зацягнуць мяне ў ваду,  сказаў Янік над целам Вярбы.  Яна не супакоіцца, пакуль не атрымае сваё.

Увечары Янік не пакінуў лабараторыю разам з іншымі. Ён сеў на падлогу ў цэнтры павільёна і стаў чакаць.

Як толькі электронны гадзіннік абнуліў час на новыя суткі, у павільён увайшла русалка. Яна спаймала сваімі бяздоннымі вачамі позірк хлопца, мякка ўсміхнулася яму, села побач і ціха сказала:

 Вось і ты

 Як ты выбралася з вальера?  спытаў Янік.

 Кінула грэбень і перарубіла ім правады.

 Калі табе быў патрэбны я нашто столькі ахвяр?

 Боль за боль. Дарэчы, тыя дзве не мучыліся так, як мучылі мяне.

 А трэцюю за што?

Русалка правяла грэбенем па валасах. Ружовы шнар на яе шыі пачырванеў.

 Смерць за смерць,  прашаптала яна.

Хлопцу вельмі захацелася дакрануцца да русалкі.

 Скажы чаму ты залішыла сябе жыцця?  спытаўся Янік і правёў далонню па яе шыі.

Русалка зажмурылася ад асалоды.

 З-за хлопца. Ён пабраўся шлюбам з другой,  вымавіла яна, схапіла руку хлопца і пацалавала яе.

 І дзе ён цяпер?

 Ён патануў год таму. Няшчасны выпадак!

 А яна?

 А яе токам учора забіла!

Русалка рассмяялася. Рэха яе смеху пракацілася па калідорах, некалькі разоў адскочыла ад прыборных панэляў і вылецела ў вентыляцыйную шахту.

 Ты прыйшла па мяне? Забівай.  Янік лёг.

 Не хачу.

Янік устаў і адчыніў дзверы лабараторыі. З двара пацягнула чэрвеньскай свежасцю.

 Тады ідзі на волю, на сваю бярозу.

Русалка паглядзела Яніку ў вочы і сумна сказала:

 І ісці не хачу. Я жыць хачу! З табой жыць!  тут яна загаварыла вельмі хутка і нервова: Калі святар накіне на мяне крыжык і ахрысціць новым імем, я стану чалавекам жывым чалавекам, я не буду памятаць, што са мной рабілі і што рабіла я! І дажыву свой век сярод людзей! Табе ж падабаюцца вочы мае, рукі мае, стан? Дык знайдзі святара!

 Дзе ж я табе яго знайду? Ужо стагоддзе, як наша афіцыйная рэлігія юніверсалогія

 Я ведаю, я пры жыцці была юніверсалкай. Навука не ўмее ўваскрашаць, уваскрашае толькі вера! Ты ведаеш, куды трэба ісці! Я буду чакаць цябе тут. Аднясі яму мой грэбень!

Русалка ўсадзіла грэбень у валасы Яніка і знікла.


Янік падышоў да маленькай царквы, якая насіла статус архітэктурнага помніка і таму не была зруйнаваная апантанымі чыноўнікамі-юніверсолагамі. Цяпер тут быў арганізаваны «Музей хрысціянства». У ім пастаянна жыў загадчык, вартаўнік і экскурсавод трыадзіны прафесійна і цэласны духоўна музейнік Міраслаў, аб якім хадзілі чуткі, што ён па начах служыць малебны і нават хрысціць дзяцей.

Янік узышоў па каменных прыступках і, крыху памарудзіўшы, пастукаў у дзверы.

 Хто такі? Нашто прыйшоў?  пачулася знутры.

 Мне я студэнт. З лабараторыі.

 Малады юніверсолаг. Па крыжык ці як?

 Не я па асабістым пытанні.

Дзверы адчыніліся. Лысы музейнік у чорным балахоне прыжмурыўся, ацэньваючы Яніка, а потым зрабіў два крокі назад, прапускаючы хлопца:

 Уваходзь.

Янік пераступіў парог і ўвайшоў у музей, хадзіць у які без навуковай нагоды ў юніверсолагаў лічылася жудаснай заганай.

Хлопец агледзеўся. У святле лампад са сцен за Янікам сачылі выявы засяроджаных святых. Ад іх позіркаў у Яніка пахаладзелі рукі.

Тым часам музейнік Міраслаў дастаў з-пад крыса зялёную шкляную бутэльку.

 Кагор! Хрыстова кроў, сказаў ён, наліваючы віно ў музейны экспанат срэбны кубак, і працягнуў кубак Яніку.  Трымай.

 Я не пю.

 Я не сказаў пі, я сказаў трымай.  Музейнік закрыў бутэльку, паставіў яе на падлогу і ўзяў кубак з кагорам з рукі Яніка.  Я ведаю: вы, навукоўцы-юніверсолагі, кроў не пяце, вы яе разглядаеце ў мікраскоп. Вы ўсё разглядаеце ў мікраскоп, а што не змяшчаецца на шкельца за тым цікуеце ў тэлескоп! Як там у вас эммм «прычынна-выніковыя адносіны асобных частак прасторы, якія развіваюцца ў часе»

Янік кіўнуў. Міраслаў адпіў з кубка.

 Вы не любіце Жыццё,  сказаў ён,  вы яго прэпарыруеце. Спачатку разабралі матэрыю на часціцы. Потым тканіну прасторы і часу разматалі, падзялілі. Цяпер вось у паралельныя вымярэнні торкаецеся, як быццам кансерву адкрываеце тупым нажом. Чысты бандытызм! Вас пусцілі ў гэты свет крыху пажыць, а вы адразу ламаць, раздзіраць, шкодзіць і называецца гэта ўсё ў вас «вывучэнне законаў існавання». Вось цябе раздзерці на часткі ці доўга ты праіснуеш?

Назад Дальше