Праз пятнаццаць хвілін пачынаем!
Мог бы і не крычаць. Можна падумаць, я не ведаю, навошта я сёння прыехаў праз паўгорада ў студыю. Хоць, відаць, у мяне сёння няма настрою. Хандра, зусім раскіс. Так не пойдзе. Трэба выбірацца з гэтай паветранай ямы ўспамінаў, навеяных карцінай. Што за карысць успамінаць тое, чаго не вярнуць ніколі? Толькі сэрцу растлумачыць гэта часам вельмі цяжка.
Відаць, таму мне яшчэ і па гэтай прычыне патрэбна быць назіральнікам, проста назіральнікам. Кіно, кіно!.. Усё кіно, не болей таго. Дык глядзіце ж, гледачы!..
Няхай плача і смяецца Бураціна
Няхай гангстэры малоцяць адзін аднаго
Няхай узрываюцца сейфы
Няхай сыходзяць у мора караблі
Няхай некага праважаюць і сустракаюць шумныя вакзалы
Няхай цалуюцца і спрачаюцца
Няхай зязджаюць на Таіці
Няхай нараджаюцца і паміраюць
Няхай
І я буду глядзець. Я нічым не адрозніваюся ад вас, мае гледачы.
Па ходзе думак дастаю тэкст з сумкі. Ясна: «Фані Ардан, Сафі Марсо, Джон Малкавіч у фільме За воблакамі»
Сингарелла, сингарелла,
Я твое целую тело
Віктар ужо танцуе каля Веры, яна яго карцінна адпіхвае. Вера ненавідзіць Віктара, неяк яна сказала мне пра гэта. Аднак дазволіць сабе байку тут не можа, яна на рабоце. Таму, сціснуўшы зубы, спрабуе толькі вось гэтак карцінна яго пакрысе адпіхваць ад сябе. А яшчэ яна павінна ўсміхацца, рухаць каленямі ў такт песні. Ва ўсіх праклятая работа, работа прытворшчыкаў. Я думаю так, прыкурваючы, ідучы каля лесвіцы ў студыю.
І вось чарговая гадзіна ночы ў бары, звыклае чаканне машыны. Сёння няшмат людзей, і ў Веры перапынак. Яна падыходзіць да мяне.
Не хочаш падзарабіць?
Не.
Магчыма, мая адмова гучыць груба, і Вера пакрыўджана фыркае.
Сапраўды, каму я прапаноўваю!
Але тут я ўспамінаю пра карціну і свой пусты кашалёк.
Хаця, пачакай. Што за праца?
Ты здрадзіў сваім прынцыпам? Я хутчэй паверу, што Віктар уступіў у таварыства цвярозасці і раздае на дабрачынных акцыях цёплыя шкарпэткі бабулькам.
Яна смяецца. Мне падабаецца, калі яна смяецца. І я тады ўсміхаюся.
Я купіў карціну і застаўся без грошай. Усё проста. У мяне няма нават на трамвай.
А што за карціна?
А што за работа?
У гэты момант мы падобныя да дзяцей, што імкнуцца паспрачацца, ведаючы, што ніхто ад гэтага не выйграе, але і не здасца першым.
Калі-небудзь пакажу. Карціны трэба глядзець пра іх няма сэнсу гаварыць словамі.
Ну, работа не карціна, пра яе можна расказаць словамі і ўсё ўявіць даволі дакладна. Карацей, масоўка, але плацяць добра. Заўтра да абеду будзь ужо ў студыі. Я таксама прыеду, пазнаёмлю цябе з адным чалавекам.
Добра.
І вon voyage!
Ты сёння не чакаеш машыны?
Не.
Зявіўся багаты паклоннік?
Калі б. Хоць я і дарэмна сказала. Мог бы і праявіць крыху рэўнасці.
Ты ж ведаеш, Вера
Ведаюведаю! нецярпліва перабівае яна мяне. Я проста какетнічаю. Маю я на гэта права?
Звярніся да канстытуцыі. Думаю, ты знойдзеш там што-небудзь падыходзячае.
Абавязкова. Прыеду раніцай і адразу ж пачну шукаць.
Ты зязджаеш на ўсю ноч?
Так, знаёмы запрасіў паспяваць на вяселлі.
Тады да сустрэчы. Не пі многа.
Добра, татачка!.. яна смяецца лёгкалёгка і выбягае з бара.
Я закурваю новую цыгарэту. Такім чынам, заўтра масоўка. Што ж, не самы дрэнны спосаб зарабіць грошы.
Калісьці ў мяне было ўсё, аднак менавіта тады мне хацелася, каб прыйшоў хтосьці і забраў гэта ўсё, як мой падарунак. Хтосьці вельмі дарагі, вельмі любімы
Можа, ад таго, што ў мяне шмат было, мне лягчэй аказалася стаць бедняком. І, відаць, мяне цяпер крыху забаўляе гэтая гульня на выжыванне. Гэтая ўбогая кватэра, пяны двор, мізэрныя рублі ў кішэні. Я нібыта назіральнік над сабой знешнім і ўнутраным. Часам мне здаецца, што я і жыву ў квартале тых, каму напляваць на жыццё. Раней здавалася: як жыць без канапы, мяккага вугла?.. А прыгожая імпартная секцыя з крыштальнымі фужэрамі?.. Не, без гэтага ніяк. А сервізы?.. Аднак, аказалася, без усяго гэтага можна жыць. Было б на чым спаць і што есці.
Гэта ў мяне яшчэ ёсць. За гэта я пакуль спакойны. Не хапае мінімальнай уладкаванасці ўнутры. Я чакаю чагосьці, што павінна вярнуць мне мару, веру ў шчасце, але гэтага не адбываецца. Нічога не адбываецца. Над горадам вісіць ноч, нібыта старое чорнае пакрывала, узятае напракат у пахавальным бюро. Чутна, як цяжка разварочваецца ў нашым вузкім і захламленым двары студыйная машына, што нарэшце прывезла мяне дамоў.
Я падышоў да карціны, павернутай да сцяны, і раптам адчуў: не, не цяпер. Лепш днём. Чарната ночы не той фон, каб глядзець на карціну пра сваю мару
Ноч, ноч
Нехта спявае, нехта маўчыць, нехта плача па начах
Я сплю і не сплю. Заплюшчу вочы і бачу пусты горад, ні душы, толькі я сяджу на лавачцы і слухаю песню павольную мелодыю і словы, ад якіх хочацца памерці і адначасова жыць, але недзе ўжо ў другім свеце.
І я падыходжу да акна, куру і гляджу, як плавае адлюстраванне ліхтара ў старой калюжы, нібыта прывідны жоўты мячык.
Дні збягаюць ад нас у соннае бязмоўе жыцця. Душнымі летнімі начамі не хочацца ні з кім гаварыць. Адсюль і цішыня наўкола.
Праразаюцца першыя зоркі скрозь чарнату ночы. Зоры свецяць над усім і ўсімі: над абыякавымі і закаханымі, над дрэвамі і спячымі кветкамі, нада мной і табой
Можна марыць, можна доўга марыць у начной зачараванай цішыні.
Можна запаліць святло і сачыняць, пісаць да самага світання, як у юнацтве, а потым заснуць шчаслівым
Шкада, што прайшоў той час.
А вось зоркі свецяць, як і раней. Яны такія далёкія і таму прыгожыя. Я даўно заўважыў: усё, што далёка і немагчыма, прыцягвае цябе, здаецца дзівосным і непаўторным. З часам разумееш, што гэта не так, гэта прыдуманы табою падман, аднак далёкае і недасягальнае так і застаецца лепшым для цябе. Магчыма, гэтыя словы цудоўны эпіграф для ўспамінаў пра каханне.
Але не пра маё каханне.
Бачу цябе ізноў у той апошні момант, калі ты, спрабуючы ўцячы, крычала ў акно машыны:
Адпусці мяне! Калі ласка, адпусці мяне! Дай жа мне праехаць, дурань!..
Я задаю сабе гэтае пытанне ў соты раз: навошта, навошта ты гэта зрабіла? Няўжо для цябе былі важнейшымі гэтыя грошы?
Не ведаю Я адмовіўся ад іх цяпер і ні пра што не шкадую. Ні пра што, акрамя мінулага, якое не стала для нас ні цяперашнім, ні будучым.
Я думаю пра гэта. Ува мне няма нянавісці, зразумей, але і дараваць табе я пакуль не магу. Павінна адбыцца нешта, каб я змог дараваць табе. А пакуль ноч. Зусім іншая ноч. І я
* * *Эй, сусед, ты жывы?
Я прачынаюся. Павольнапавольна, як далёкае сонца на світанні.
Я прачынаюся. Трасу галавой, з цяжкасцю расплюшчваючы вочы. У твар мне патыхае цыгарэтным дымам. Гэта мой сусед патолагаанатам, курыць у акне побач. Я адкрываю рот і глытаю порцыю дыму. Гэта вяртае мне свядомасць. Ён кідае мне цыгарэту я лаўлю, як у цырку вуснамі. Спрасоння доўга шаруджу па кішэнях. Запальнічка. Вось яна. Нарэшце я прыкурваю цыгарэту.
Лягчэй?
Угу, адказваю я нешта не зусім зразумелае.
Заснуў на падваконні? Што ж, гэта ўсё роўна лепш, чым у нашай канторы, філасофствуе гэты служка моргу.
Шкодная рэч, адказваю я.
Што? Цыгарэта? здзіўляецца ён.
Не. Філасофія. Раніцай і на галодны страўнік.
Гэта праўда, згаджаецца ён. Але чалавек так створаны. Пакуль жывы.
З нябожчыкамі не пагаворыш, згаджаюся і я. Ты з імі яшчэ не крануўся розумам?
Звычка, адказвае ён. Звычка рухае ўсім, і людзі прывыкаюць да ўсяго: жыць разам, калі закончылася каханне; працаваць, хаця надакучыла; хадзіць у магазін, калі не хочацца, але нешта трэба есці; гаварыць бязглуздзіцу, таму што так прынята гаварыць, а не маўчаць Звычка. А хочацца чагосьці іншага, як у кіно.
Ты хочаш у кіно?
Так, сурёзна пацвярджае ён.
Я ўсміхаюся, і шалёная ідэя прыходзіць мне ў галаву.
Хочаш у кіно? Пайшлі гэта я табе магу арганізаваць. У мяне сёння масоўка ў дзве.
Я гавару і заўважаю, як яго рабы твар расплываецца ва ўдзячнай усмешцы.
Слухай, гэта ж добры падарунак да дня нараджэння. Тое, што трэба!
У цябе сёння дзень нараджэння?
Так. Таму я так рана і падняўся. Звычка дзяцінства: чакаеш гэты дзень, лічыш гадзіны. І вось яна, раніца. Раніца твайго дня нараджэння. Тут заступае аркестр! смяецца ён.
Тум-туру-рум! падхопліваю я. Віншую! Дарэчы, колькі табе?
Трыццаць два. Яшчэ адзін год памёр.
Памёр Цікавае азначэнне. І як гэта цябе ўгараздзіла звязацца са смерцю?
Ён смяецца. Відаць, нябожчыкі на яго ўжо не дзейнічаюць.
Прыходзь на пельмені, адсмяяўшыся, кліча ён.
Вельмі дарэчы, адказваю я, успамінаючы свой пусты кашалёк і такі ж пусты халадзільнік.
Але спачатку мне трэба паглядзець на яе маю мару. Я не забыўся пра яе. І яна ўсю ноч чакала мяне.
У пераціснутым ад хвалявання горле горкая сухасць. Сэрца, падазраючы нешта, пачынае біцца мацней.