Але спачатку мне трэба паглядзець на яе маю мару. Я не забыўся пра яе. І яна ўсю ноч чакала мяне.
У пераціснутым ад хвалявання горле горкая сухасць. Сэрца, падазраючы нешта, пачынае біцца мацней.
І я моўчкі падыходжу да яе.
Стары рыбак перад прыгажуняй лодкай. Карціна. Гэта ўсяго толькі карціна. Хаця не, не трэба ўгаворваць сябе. Не трэба. Я ўсё роўна ведаю: гэта не проста карціна. Гэта частка мяне самога. Частка маёй душы, якая яшчэ не памерла. Частка майго лёсу, частка майго часу. Неадступны напамін пра шчасце, якое магло быць. А замест яго я выйграў сумленне, якое раптам упала ў цане. Нават адчуваю, як шамацяць яго абясцэненыя купюры ў мяне ў кішэні.
І нешта яшчэ мучыць мяне. Штосьці горкае, як слёзы юнацтва. І мая свядомасць паслужліва прапаноўвае мне гэты кадр: на, паглядзі. Паглядзі, чаго вартае тваё каханне І я гляджу, што мне застаецца рабіць Так, відаць, за гэта мне найбольш крыўдна: яна ж бачыла мой акрываўлены твар, скіраваны да яе. Яна ўсё гэта бачыла І яна ўсё роўна не спынілася Я так і застаўся ляжаць на асфальце
Звінела ў вушах ад болю і крыўды; не ведаю, ад чаго больш І зараз звініць не, гэта сусед стукае патэльняй у сцяну дзвын-дзвын-н-н!.. Спраўды, я і забыў пельмені. Трэба паесці. Увогуле, трэба шмат есці, каб стаць сытым і абыякавым да ўсяго.
* * *На студыі, як заўсёды, кавардак. З цяжкасцю знаходжу Веру ў гэтым вэрхале.
Прывітанне! Прывёў яшчэ аднаго гораартыста. Яна кідае ацэньваючы позірк на майго сябра.
Вы пазіраеце, як у моргу: прымерваеце на які стол нябожчычак па сваіх памерах, не вытрымлівае ён яе позірку: крыху нервуецца, відаць.
Хаця я ж не абяцаў яму на сто працэнтаў.
Ну і жарцікі ў вас не разумее Вера.
Трэба ёй патлумачыць, і я гавару:
Гэта мой сябар рамантык і летуценнік. Праўда, на хлеб ён зарабляе ў моргу, як патолагаанатам. Але гэта не перашкаджае яму заставацца летуценнікам, улюблёным у кіно.
Вера ад маіх слоў яшчэ больш заблытваецца, але тут даносіцца зычны голас рэжысёра:
Масоўка на сцэну!
Мы павінны выконваць ролі прахожых. Галоўныя героі хлопец і дзяўчына бедныя закаханыя, якія цалуюцца, не звяртаючы ўвагі на мітусню свету.
Масоўка пайшла! Матор! крычыць рэжысёр. Мы вяла пляцёмся сярод дэкарацый горада.
Стоп! ізноў гэты звярыны голас. Хто так цалуецца?! Як дзеці! Ты што, ніколі не цалаваўся, дурань?!
Ізноў усё спачатку. Я іду, скоса пазіраючы на свайго суседа. У яго шырока расплюшчаны вочы, у іх недаўменне: вось такое кіно? А гэта ж тое, што ён хацеў: убачыць чарнавую працу.
Вось так і ствараецца прыгожае кіно. Я ўспамінаю, як агучваў першы рэкламны ролік сюжэт, у якім дзяўчына весела і пад вясёлую музыку надзявае капялюшык. Той, хто пасля глядзеў гэты ролік, і не ведае, колькі разоў прыходзілася пераробліваць кадры, колькі нерваў страціў рэжысёр, каб навучыць дзяўчыну з лёгкасцю, весела, пад гэтую праклятую музыку, якая ўжо звінела ў вушах, надзяваць гэты пракляты капялюш Гэта да таго, што, калі ты спазнаеш сутнасць, малекулы стварэння свету адносінаў, брудную вопратку гэтага свету, усё не праходзіць бясследна. Ты і ў іншых сюжэтах пачынаеш бачыць кухню іх стварэння, а значыць, страчваеш цікавасць да імгненняў прыгожага гэта значыць да лепшага боку жыцця. І тады ад цябе не застаецца нічога
Матор! Масоўка!..
Мы выходзім у пяты раз. На шосты, калі ўсе ўжо гатовы ўласнаручна надаваць кухталёў гэтаму хлопцуняўмеку і задушыць у пацалунках дзяўчыну, кадр зняты.
Усе з палёгкай уздыхаюць. На сёння праца масоўкі скончана.
Дзе ў вас бар? выціраючы ўспацелы лоб, пытае мой сябар.
Не, спачатку грошы. Раніцай грошы вечарам крэслы, як вучыў Астап Бэндэр.
Па дарозе ў касу я пытаю:
Не спадабалася?
Уф! сусед трасе галавой, нібыта пасля купання, калі ў вушы трапіла вады.
Я ўсміхаюся.
Дарэмна. Дзе яшчэ ты можаш пачуць такія шэдэўры, як, напрыклад: «Мёртвым не рухацца!», «Ды памрэш ты нарэшце?!», «Хто так памірае?» Дарэчы, па тваёй спецыяльнасці.
Але ён ізноў толькі трасе галавой, нібыта пасля цяжкага нырца.
Вось мы і ў бары. Макс прыносіць нам каньяк. Вера ўжо на сцэне. Я ківаю ёй, а яна спявае. Нейкая новая песня ў яе рэпертуары
Ищу ненужные слова
И жду зимы
Я знаю, осень не права,
А мы, а мы
Пра што я думаю?.. Навошта ізноў прабіраюся вузкімі вулачкамі памяці, забудаванымі непрадказальнай рукой мары?.. Можа, лепш таксама прыйсці ў сябе, як пасля нырца, адганяючы ўсё ад сябе?..
Я хлопаю суседа па плячы.
Весялімся?
Ён згодна ківае ў адказ.
За цябе, Джэк-патрашыцель! падымаю я першы тост. За твой дзень нараджэння!
І за цябе, стары! Мы выпіваем.
Такая прыгожая дзяўчына і мёртвая раптам гаворыць мой сусед.
Падобна на тое, што я захмялеў, і ён таксама.
Ты пра што гэта зараз казаў? Якая мёртвая дзяўчына?
Таямніца медыка, стары, імкнецца абысціся жартам мой сусед, але выпітае развязвае язык. Ведаеш, я паўжыцця праводжу ў царстве мёртвых.
Я таксама. У кіно ўсе нерэальныя, а значыць, мёртвыя. Іх няма, гэтаксама, як няма памерлых.
За царства мёртвых! ён падымае тост.
І раскажы гэтую гісторыю.
Хлопец пракраўся ў морг да гэтай мёртвай дзяўчыны і цалаваў яе. Каханне. Я не стаў праганяць яго. Каханне святое.
А ў цябе было каханне?
У каго яго не было? Было каханне а вось яго і няма.
Як памерла тая дзяўчына?
Як памерла тая дзяўчына? Танчыла на балконе на вышыні пятага паверха. Яна была пяная і прыгожая. Мне гэта потым прыснілася. У сваім сне я нават дадаў цюльпаны, што падалі вакол яе і разам з ёю уніз. Ведаеш, я часам іду, гляджу на людзей і ўяўляю, як яны будуць выглядаць, калі памруць. Стары ў ваенным будзе сурёзна ляжаць у труне, у таўстуна расплывецца твар, старая ўрачыста сцішыцца, падрыхтаваўшыся да палёту ў рай
Я мог бы сказаць: ты крануўся розумам, калі б мы ўсе не былі крыху варятамі кожны па-свойму. А як буду выглядаць я, калі памру?
Ён не сумеўся, прыглядзеўся і сказаў:
У цябе і так халодныя вочы, так што ты не зменішся. Жарт.
Толькі ягоны адказ гучаў амаль механічна. Яго позірк, нарэшце ўзняты ад чаркі, быў скіраваны на Веру. Я часта заўважаў такі позірк у іншых, калі яны першы раз бачылі Веру на сцэне. Так глядзяць на каралеву сваіх мараў, незямную дзяўчыну, нават не падазраючы, што паза сцэнай яна зусім звычайная: крыху капрызная, крыху эгаістычная, крыху добрая. Яна курыць, збіваючы попел пазногцем, і можа не пад настрой вылаяцца. І мы сябруем з ёй таму, што я адношуся да яе, як да чалавека, а не як да лялькі, з якой не ведаеш, што рабіць. Як казаў Эдгар Дэга, каралеўнаў стварае толькі грым і адлегласць.
Таму многія абпальваюцца на Веры. І мой сусед, адчуваю, не будзе выключэннем. Вось ён купляе і дорыць Веры кветкі. Усё гэта мільгае, нібыта кадры ў кіно. Я гляджу на гадзіннік: хутка ў Веры перапынак. Трэба падзякаваць ёй за гэтую работу, якой яна мяне выручыла ад безграшоўя. Я ж не сказаў ёй тады нават «дзякуй».
У перапынку Вера падыходзіць да нашага століка. Я прапаноўваю ёй цыгарэту і каньяк.
Усё, што магу. І дзякуй.
Яна чароўна фыркае, так што ізноў не зразумееш, як яна да гэтага аднеслася.
Патанчым? прапаноўвае мой сусед.
Не, дзякуй. Танцы і песні мая праца. А зараз у мяне перапынак.
Аднак падобна на тое, што яна зацікавілася маім суседам. Хаця я не ўмешваюся проста гляджу. Я ж назіральнік.
У іх гутарцы няма нічога новага і цікавага для мяне, акрамя залішняга напамінку аб простых рэчах, якія я імкнуся забыць.
Я падыходжу да стойкі бара: мне патрэбна кава. Макс працягвае гарачы кубак. Кава абпальвае вусны, але я ўсё роўна не чакаю пю яе як мага хутчэй. Таму што мне трэба сысці адсюль як мага хутчэй, пакуль не вярнуліся ўспаміны. І я сыходжу. Звыкла падымаюся ў студыю. Такім чынам, мне сёння прапанавана агучыць яшчэ адзін фільм.
«Адчыняй дзверы, дрэнь!..
Аўтары сцэнарыя Роберт Гэтчэл і Алесандра
Сэрэс. У ролях «Чаму я збіваюся, што са мной?.. Ну, яшчэ намаганне!..
у фільме «Звароту няма».
Звароту няма няма няма
простыя словы, быццам камяні, бюць у вушы, звіняць, звіняць
Рэжысёр Джон Бедэн.
Я думаў, ты ведаеш, дзе наркотыкі?!
Адказвай, дрэнь!..»
Відаць, сёння я не буду чакаць машыну. Сыду параней. З мяне хопіць.
* * *Жизнь не устанет провожать
Любовь усталыми глазами:
Еще одних. Еще. Опять.
И с ними то, что будет с нами,
Смерть.
Старыя вершы, якія нагадваюць пра юнацтва, калі я яшчэ пісаў вершы паруску, не задумваючыся, наколькі балюча і адначасова салодкашчымліва будуць гучаць яны зараз для мяне.
Паўтараю іх сам сабе, выходзячы з бара на вуліцу.
Нешта звалілася мне на галаву, шапатліва слізнула па лбе. Я злавіў рукой і ўсміхнуўся упершыню пасапраўднаму за гэты вечар. Жоўты лісток. Восень у Піцеры вось гэта навіна. Я і не заўважыў. Хутка падышла, як Напалеон.