Я не ведаў, пра што яшчэ ёй казаць. Бездапаможна аглядаючыся вакол, я ўздыхнуў і сказаў банальнасць:
Восень прыйшла.
Так, яна адкінула светлую пасмачку валос з твару, і ён стаў адкрытым і светлым. Восень чамусьці паўтарыла яна. Восень у Вільнюсе заўсёды прыгожая Вярнуўшыся дадому, я сустрэў дзяўчыну, зза якой гэтулькі пакутаваў да гэтай маёй паездкі ў Вільнюс. Яна хацела працягваць нашы адносіны. Раней, мусіць, я быў бы на сёмым небе ад шчасця.
Ты? здзіўленарадасна спытала яна, сустрэўшы мяне.
Я, як бачыш.
Ты не адказваў на мае званкі!
Быў заняты.
Раней ты ніколі не быў заняты, калі я тэлефанавала, у яе голасе адчулася крыўда.
Раней
Зараз жа яна здавалася мне нейкай безгустоўнай, нібы мяса без солі або кава без цукру.
Проста я яе ўжо не кахаў.
Я, мусіць, вельмі жорсткі, калі вось так мог падумаць пра яе.
Але тады я не думаў аб гэтым. Кожны перапынак я званіў у Вільнюс. Памятаю як цяпер: дождж стукае ў акно кабінкі, а я крычу ў тэлефон:
Эстэль, ты чуеш мяне? Эстэль!..
Яна павінна быць у гэты час дома. Ну вось, нарэшце!..
Так. Што ў цябе здарылася, чаму ты тэлефануеш?
Нічога не здарылася. Проста хацеў пачуць твой голас.
Пачуў?
Так.
У яе ледзь хрыплаваты, але падзіцячаму чароўны голас. Можа, зза акцэнту. Я і зараз уздрыгваю, калі чую такі голас.
Так, яшчэ Я прыеду ў пачатку кастрычніка ў Вільнюс.
Навошта?
Паглядзець на восень. Яна заўсёды такая прыгожая ў Вільнюсе. Яна там не скончылася?
Не. Лісце падае і падае, падае і падае яна ўздыхнула. І я ізноў прыехаў у Вільнюс. Я прывёз ёй кнігу сваіх нарысаў. Хоць я зараз разумею, што наўрад ці яе маглі цікавіць мае нарысы. Але да самой кнігі ў цвёрдай вокладцы са мноствам старонак яна паставілася паважліва.
А ты знакаміты, сказала яна нават з некаторым гонарам. Ніколі яшчэ не знаёмілася з вядомымі людзьмі.
Гэта былі нашы самыя мірныя дні.
Мы чакалі сеанса ў «Forumе». І яна папрасіла пірог з малінай.
Глядзелі фільм «Ключ» даволі страшны, містычны фільм, таму яна спалохалася і ўчапілася ў падлакотнік крэсла. Але ж менавіта яна абрала гэты фільм.
Чаму ты глядзіш такія фільмы, калі табе страшна? спытаў я.
Яна задумалася, потым адказала:
Лепш спалохацца ў кіно, чым у жыцці. Калі паглядзіш вельмі страшны фільм, не так жудасна тое, што вакол.
Што цябе палохае?
Галеча, дрэнныя сны, удары ў дзверы, не тыя словы, развітанне Няўжо ты гэтага не баішся?
Чаму ж. Але я не думаю пра гэта. Я забяспечаны, у мяне нядрэнная праца, кватэра, я здаровы нарэшце.
Ты маеш рацыю. А вось я вельмі баюся. У дзяцінстве ў нас была такая гульня: побач маляваліся квадраты: адзін зваўся «шчасце», а другі «няшчасце». Трэба было падняць руку, заплюшчыць вочы і мякка апусціць кубік зверху на гэтыя квадраты. Куды ён упадзе значыць, тое і будзе. Я вельмі не хацела гуляць у гэтую гульню, але аднойчы мяне ўгаварылі. І кубік зваліўся проста на рысу. Гэта здаралася так рэдка, што ўсе здзівіліся. А я цешылася, што хоць ўсё гэта скончылася. Бо самае страшнае калі заплюшчыш вочы і адпускаеш кубік. Сэрца так беццабецца! Не моцна, а страшна хутка. Таму што гэтая мяжа паміж квадратамі такая тонкая усяго адна рысачка мелу Мяжа паміж шчасцем і няшчасцем яна змоўкла і задумалася, міжвольна прыціснуўшы руку да сэрца, нібы толькі цяпер згуляла ў гэтую гульню. Пра што гэта я?.. Ах да, вось таму я вельмі баюся усё такое нетрывалае Нават камень таму што яго могуць падарваць за секунду
Няўжо ўсё так дрэнна? усміхаючыся, каб падбадзёрыць яе, спытаў я.
Не, я не пра гэта, яна зірнула на мяне сурёзна, неяк засяроджана. Я аб трываласці. Ты не разумееш.
Чаму ж разумею. Але я не лічу, што ўсё вось так проста можна разбурыць. Старыя гарады стаяць стагоддзямі. Самы просты прыклад трываласці
Старыя гарады На самай справе старых гарадоў няма усё іншае, адны камяні засталіся.
Значыць ты лічыш, што няма нічога трывалага?
Можа, толькі сэрца Вочы яе глядзелі кудысьці ўдалячынь. Так, мусіць, толькі сэрца. Страшна падумаць, што яно выносіць
Мы павольна ішлі па праспекце Гедымінаса. Шарэла. Вецер зрываў жоўтае лісце і кідаў пад ногі. Яно гарэла, нібы ў агні, у водблісках першых ліхтароў. Я не пытаў, куды мы ідзем. Мне было ўсё роўна, абы ісці побач з ёй. Праспект скончыўся, мы выйшлі да вежы.
Пойдзем уверх?
Я кіўнуў, і мы пачалі ўзбірацца наверх па каменных прыступках.
Адсюль адкрываўся цэнтр Вільнюса старыя дамы і новыя гмахі. І адсюль зусім не было відаць восені толькі дахі, бясконцыя дахі, цэрквы, вежы замкаў.
Я прыходжу сюды, калі мне дрэнна, раптам сказала яна. І палю, хоць гэта забаронена.
Мы моўчкі стаялі і глядзелі ўніз. Халадала, і я накінуў ёй на плечы сваю куртку. Яна захуталася ў яе, нібы птушачка ў цёплыя пёры.
Пойдзем! раптам схамянулася яна. А то ён сыдзе.
Хто? здзівіўся я.
Прадавец шчасця! і яна пацягнула мяне за руку. Ну пойдзем жа!
І я падпарадкаваўся ёй. Неўзабаве мы прыбеглі на адну з вуліц старога горада.
Дзесяць літаў за паветраны шар шчасця! Дарослыя і дзеці, журботныя і смешныя, маленькія і высокія, рудыя, лысыя, разумныя, тоўстыя, смелыя, чорныя, белыя!.. Паветраны шар шчасця! Адправімся за шчасцем?..
Так я ўпершыню сустрэўся з ім прадаўцом шчасця на старой вільнюскай вуліцы.
Ты верыш ва ўсё гэта? спытаў я, купіўшы шары. Яна паціснула плячыма.
Не ведаю. Можа, і веру. Калі сумняваюся, што не веру, значыць, трохі ўсё ж веру, і яна засмяялася.
Так, гэта былі нашы самыя мірныя дні. Я нават наважыўся спытаць, як яна да мяне ставіцца.
Яна прымярала нейкую пярэстую накідку, якая рабіла яе падобнай да маленькай птушачкі.
Вельмі добра стаўлюся, адказала яна, разглядаючы мяне ў люстэрка. Ты прыгожы. Надзейны. Разумны. Да цябе нельга дрэнна ставіцца.
Ну а той хлопец
Яна не дала мне дагаварыць: раптам рэзка азірнулася, звяла бровы. Голас яе стаў ледзяным:
Ніколі не пытай пра яго! Ты зразумеў?!
Так
І я не пытаўся пра яго ніколі.
Добра, мне трэба ў клуб, сказала яна, спехам прыхарошваючыся перад люстэркам.
Навошта? здзівіўся я.
А я там працую. Танчу. Я і яшчэ дзяўчаты.
Можна прыйсці паглядзець?
Прыходзь.
І мы пайшлі ў клуб. Яна працаваць. Я глядзець на яе і думаць пра тое, што дні гэтай восені, нібы хуткая вада, сцякаюць скрозь пальцы, уцякаюць ад мяне апошнімі восеньскімі дажджамі і лістападамі, а я разумею гэта і нічога не магу зрабіць
Яна любіла танчыць, і ў танцы нібы забывалася, на ўсё сябе, жыццё навакол. Яна акуналася ў свет рухаў, аддаючы яму ўсю сябе. Можа, яна і любіла танчыць менавіта таму. Таму, што ў танцы ў яе атрымлівалася ўцячы ад усяго. Мне здаецца, яна пастаянна спрабавала ўцячы ад чагосьці вельмі самотнага ўнутры сябе, што не давала ёй супакою
А я глядзеў. Колькі мінула часу? Не ведаю, мусіць, не вельмі шмат, але яна раптам зявілася побач і рэзка кінула:
Збірайся, мы сыходзім!
Ты так мала працуеш?
Я ўжо тут не працую. Усё!
Я зірнуў на яе: яна была чымсьці засмучаная.
Нешта здарылася?
Яна завагалася, потым усё ж вырашыла расказаць:
Гаспадар прычапіўся да адной дзяўчыны, якая з намі танчыць. І мы вырашылі абвясціць яму байкот. А ён яе звольніў. І тады я таксама сышла.
А ты пры чым?
А я сышла таму, што несправядліва. Добра, хопіць гаварыць. Мы спяшаемся. І яна накіравалася да выхаду з рэстарана, а я за ёй.
Яна стаяла і паліла недалёка на вуліцы.
Ты ўжо не спяшаешся? спытаў я, здзіўлены зменай у ёй: то яна імчалася з рэстарана, а цяпер наогул нікуды не збіраецца стаіць і паліць.
Ты не разумееш галоўнае было вырвацца адтуль, з усяго гэтага пахаў, сталоў, крэслаў, дзвярэй з усяго, што яму належала. Я не магла ні хвіліны там заставацца!
Тут да нас падышла другая дзяўчына.
А, вось і ты. Пазнаёмся гэта мая сястра.
Я здзівіўся, настолькі яны былі непадобныя, нават можна сказаць процілеглыя адна адной. Далікатная мініяцюрная Эстэль і поўная чарнавалосая яе сястра. Яны загаварылі пра нешта на сваёй мове, гучна і абурана: мусіць, абмяркоўвалі здарэнне ў клубе. Эстэль не прагнала мяне і я ішоў за імі да самага дому. Толькі ў падездзе яны і заўважылі мяне. Ад развітання мяне выратавала толькі тое, што сястра Эстэль забылася зайсці ў аптэку: у яе было маленькае дзіця, і яно зараз хварэла. Я прынёс патрэбныя лекі, і мы яшчэ пасядзелі ўсе разам на кухні: пілі гарбату і гаварылі. Дакладней, гаварылі больш яны, а я слухаў. Але ўсё ж прыйшоў час развітвацца.
Можна, я заўтра зайду? спытаў я без асаблівай надзеі.
Вядома, заходзь, раптам ажывілася яе сястра.
Ну добра, прыходзь, пагадзілася і Эстэль.
І я прыйшоў. З размовы з яе сястрой я даведаўся, што Эстэль страціла вельмі добрую працу, і незразумела, дзе яна цяпер будзе выступаць. Мусіць, ізноў будзе матацца па прыгарадах. А яе грошы так дапамагалі ёй і маленькаму