Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта П. Прохар 6 стр.


І я прыйшоў. З размовы з яе сястрой я даведаўся, што Эстэль страціла вельмі добрую працу, і незразумела, дзе яна цяпер будзе выступаць. Мусіць, ізноў будзе матацца па прыгарадах. А яе грошы так дапамагалі ёй і маленькаму

Праз дзень я прыйшоў, нагружаны падарункамі: новая калыска, цацкі, адзежа і ўсё, што мне сказалі, трэба дзіцяці.

 Ты з з глузду зехаў!  абурылася Эстэль.  Я забараняю табе ўмешвацца ў маё жыццё!..

 Эстэль, гэта ўсяго толькі ганарар за кнігу. Гэта грошы, якія маглі быць або не быць.

Яна недаверліва паглядзела мне ў вочы. Я вытрымаў гэты погляд.

 Ну добра  з неахвотай пагадзілася яна. І я прайшоў у гасціную.

У «маленькага» так мы яго ласкава звалі была тэмпература.

 Няма на каго пакінуць  пажалілася сястра.  А нам тэрмінова трэба ў горад.

 Я пасяджу.

Яны здзіўлена паглядзелі на мяне. І тады Эстэль сказала:

 Так, іншыя мужчыны не такія, як ты. Яны не будуць нянькамі. Відаць, ты моцна мяне кахаеш.

З таго часу я кожны дзень праседжваў у іх, клапоцячыся аб «маленькім», падмяняючы іх, калі яны сыходзілі ў горад.

Я прывязаўся да іх, нібы да сваёй сямі. Мы не гаварылі ні слова пра каханне, але я спадзяваўся, што яна за гэты час абвыкне і палюбіць мяне. Я пасябраваў з яе сястрой, і ў доме панаваў супакой, мір і зычлівасць. Я прыходзіў раніцай, сястра Эстэль гатавала мне кашу на сняданак, такая ў іх была традыцыя. З сястрой мы абмяркоўвалі планы на дзень: калі купаць, карміць маленькага, калі выклікаць лекара і іншыя няцяжкія, але важныя рэчы. Да абеду прачыналася Эстэль: яна была «сава»: не магла рана класціся спаць, таму позна бавіла час у клубе або ў сяброў: мы яе трохі разгрузілі, ды і ёй неабходна было адпачыць І яна зяўлялася да абеду, які мы сумненна напапалам гатавалі з яе сястрой. Пасля абеду ў мяне быў час трошкі пагуляць па горадзе з Эстэль: яна любіла прагулкі. У гэты час мы мала размаўлялі зусім як людзі, якія даўно ведаюць адно аднаго, якім не трэба выконваць этыкет А вечарамі мы ўладкоўваліся ля тэлевізара, разам глядзелі які-небудзь фільм, абмяркоўвалі яго, часта смяяліся.

Я палюбіў гэтую кватэру, можна сказаць, прыжыўся ў ёй. І восень праляцела, як птушка, кружляючы жоўтай, нібы крылы, лістотай. Можна сказаць, жарптушка.

Але вось гэты дзень прыйшоў. Яе сястра і маленькі зехалі ў паліклініку. Мы засталіся адны. Я здзівіўся, чаму яна сёння рана прачнулася.

 Прывітанне, добрай раніцы!  засмяяўшыся сказаў я.

Але яна не ўсміхнулася ў адказ. Яна падыйшла да мяне і паглядзела ў вочы. Я заўсёды баяўся такіх вось яе поглядаў: гэта значыла, што нешта было не па ёй. Або ў яе пачалася дэпрэсія.

 Падумала, што настаў час табе сказаць.

 Што?

 Нам трэба развітацца,  сказала яна, сурёзна гледзячы мне ў вочы.  Дзякуй табе за ўсё. Але адязджай.

 Чаму? Што здарылася?

 Ведаеш, гэта нельга растлумачыць. Потым ты зразумееш, што я ведаю, аб чым гавару. Часам ты, бывае, маеш рацыю, а зараз я. Я не такая разумная, як ты, у мяне няма адмысловых талентаў, але я ведаю: мы не можам быць разам.

Я не стаў пытацца, чаму. Але раптам адчуў сябе такім нікчэмным Нібы бярозавы лісток, што патануў у шумным лістападзе гэтай восені. Восені ў Вільнюсе.

 Буду цябе помніць,  толькі і змог сказаць я.  Ну, бывай.

Яна абняла мяне вельмі далікатна, неяк вельмі мякка і асцярожна і пацалавала. Каб не заплакаць, я адвярнуўся і пайшоў праз парк да ракі.

Потым, праз колькі крокаў, я азірнуўся.

Яна ўсё яшчэ стаяла, і ў яе вачах я заўважыў здзіўленне. Так, здзіўленне. Чаму? Столькі салодкіх і горкіх пытанняў я пакінуў у ёй, што на іх няма сіл адказваць. Можа, таму, што яна ўсё-ткі кахала мяне толькі другім каханнем. Банальнае параўнанне: у сумкі ёсць другое дно, але ім карыстаюцца рэдка. Так і другое каханне: яно ёсць, але не абуджаецца ў сэрцы, таму што не сыходзіць, не саступае першае

І таму я купіў шарык на шчасце і зехаў.

Два гады прайшло, а я ўсё не мог забыць яе. І не вытрымаў ізноў прыехаў у Вільнюс, калі надышла восень.

Мне споўнілася трыццаць гадоў, але ўнутры я пачуваў сябе чамусьці значна старэйшым. Я стаў больш стрыманы, прывык больш разважаць. Я не стаў ёй тэлефанаваць: яна магла раззлавацца. І я заняўся тым, што сустракаў і праводзіў святло ў вокнах яе кватэры, часам ішоў за ёй па вуліцы, чуў, як яна напявае, бачыў, як запальвае цыгарэту або танчыць на пару з жоўтым лістком у старым парку. Я бачыў яе, і ўва мне гучала нябачная музыка: яна і восень, восень і яна

Але вось аднойчы музыка калі не скончылася, то замерла на некаторы час: я ўбачыў яе з ім, гэтым хлопцам, зараз яшчэ больш худым, але не менш бесцырымонным. Яны пасварыліся. Ён замахнуўся яе ўдарыць. Кроў закіпела ў маіх жылах. Не ведаю, што здарылася, калі б ён яе ўдарыў. Але ён яе не ўдарыў: яна схапіла яго за руку, а ён раптам прыціснуў яе да сябе, і яны пацалаваліся. З хвіліну яны так і стаялі ў абдымках адно аднаго.

Мабыць, гэта былі самыя пакутлівыя імгненні ў маім жыцці.

Ёсць каханне, якое аднаўляе жыццё. А ёсць каханне, якое спыняе яго назаўжды. Спыняе назаўжды твой час. Яно нікога не шкадуе і не дае ўрокаў. І ўсё ж чамусьці мы больш за ўсё баімся, што яно знікне

Здаецца, я падумаў пра гэта, разгублены, стоячы ля паліц нейкай кнігарні, куды пайшоў услед за Эстэль.

Яна любіла блукаць каля паліц з кнігамі, але заўсёды купляла толькі вясёлыя паштоўкі. Тлумачыла так: дома кнігі навяваюць сум, а вось паштоўкі наадварот. Ад іх сцены становяцца пярэстымі і вясёлымі. Так яна лічыла.

 Што ты тут робіш?

Я задумаўся і не заўважыў, як яна падышла. Я паглядзеў на яе: яна ані не змянілася. Усё такая ж маленькая светлавалосая птушачка, якая паранейшаму любіць пярэстыя ўборы

 Дык навошта ты прыехаў?  яна працягвала свой сурёзны допыт.

 Я тут праездам і ненадоўга,  сказаў я.

Па сутнасці, гэта была праўда. Аднак калі раней я горача імкнуўся, каб яна мне паверыла, то зараз мне было ўсё роўна. Яна можа абурацца, вінаваціць мяне, можа смяяцца, пасварыцца са мной усё роўна яна паранейшаму застанецца ў мяне ўнутры, таму што яна ўжо даўно настолькі ўжылася ў мяне, нібы гэта мая кроў. Можа, нават добра, што яна падышла: я змагу яшчэ імгненне паглядзець на яе рысы.

 Я ж цябе прасіла  яна ўздыхнула.  Я ж сказала табе дзякуй за ўвагу і клопат, але я не збіраюся сябе прымушаць: спадзяюся, ты зразумееш.

Яна незадаволена павярнулася і пайшла да выхаду.

 Эй!  крыкнуў я наўздагон.

 Чаго яшчэ?

 А «бывай». Ты не сказала «бывай»!

 Дурань  і яна ляснула дзвярыма.

Услед за ёй выйшаў і гэты хлопец, корпаючыся ў кішэні сваёй выцвілай курткі. Ён упусціў нейкія паперкі, а з імі фота, але не заўважыў.

Яны пайшлі далей па вуліцы да прыпынку белачырвоных тралейбусаў. Яна ўсміхалася яму. І я зразумеў: яна ўсё яшчэ кахае яго.

Яго, няшчаснага

Што гэта? Комплекс пакут? Адкупленне віны? Нянавісць да спакою і шчасця? Пошукі прыгод? Выпрабаванне лёсу?

Або проста: заўсёды незразумелае, заўсёды невытлумачальнае, заўсёды няўмольнае, што прыходзіць да ўсіх, як гэтая восень, каханне

Але ці было маё каханне да яе такім жа, як яе каханне да яго? І тут я ўразіўся супадзенню.

Навошта мы жадаем таго, што нам недадзена ніколі?

НІКОЛІ гэтае слова можна напісаць вялікімі ці малымі літарамі, усё адно яно будзе самым страшным словам на зямлі. НІКОЛІ

Але я ўжо прыехаў у гэтую восень, у гэты горад, у гэтую восень у гэтым горадзе. Прыехаў, і не было маіх сіл зехаць адгэтуль. Прыехаў паглядзець на яе. Я цешыўся такой драбніцай, пакуль яна мяне не заўважыла яшчэ раз: відаць, я занадта дрэнны канспіратар.

 Ізноў?

 Так.

 Ізноў у камандзіроўку праездам і ненадоўга, прыкладна на месяцы два?  спытала яна з іроніяй.

 Падобна на тое,  я падыграў ёй, толькі вось пры гэтым і ў мяне, і ў яе вочы былі занадта самотныя для жартаў.

 Ну што ж, працуй

Я кіўнуў у адказ, не зводзячы з яе вачэй: яна стаяла так блізка ад мяне, што я адчуваў дзівосны пах яе парфумы, мяккую, з лёгкай пульсуючай венкай, скуру яе тонкай шыі, бачыў яе рукі, што сціскалі мініяцюрную сумку, куртку, накінутую на простую майку,  усё яе стройнае, поўнае жыцця цела; усю яе такую блізкую і такую недасягальную дзеля мяне

Толькі вось сёння яна здавалася зусім невясёлай, нават крыху разгубленай. Мне не хацелася яе пакідаць адну са змрочнымі думкамі.

 Можна я цябе трохі праводжу?  пасля некаторага маўчання папытаў я.

 Толькі недалёка.

 Добра.

І мы пайшлі па вуліцы, якая выходзіла на праспект.

 Хачу зайсці ў краму. Проста паглядзець.

 Ну чаму ж,  запярэчыў я.  Выбяры сабе, што больш спадабаецца.

 У мяне няма грошай.

 Я куплю.

Але яна адмоўна паківала галавой.

 Не.

Мы яшчэ трохі моўчкі пабадзяліся з ёй: па старым восеньскім парку, ля ракі Нерыс, зусім зарослай рудай, пажоўклай травой, наведалі маленькую стыльную кавярню на праспекце, і прыйшоў час развітвацца.

Назад Дальше