Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Конан-Дойль Артур 10 стр.


 Лестрад яго злавіў, сказаў Холмс, зірнуўшы на мяне паўзверх папераў. Думаю, вам будзе цікава даведацца, што ён піша.

«Дарагі містэр Холмс!

У адпаведнасці з планам, які мы выпрацавалі, каб праверыць нашыя гіпотэзы,  гэтае «мы» цудоўнае, праўда, Ўотсан? я прыбыў у докі Альберта* ўчора а шостай вечара і падняўся на борт парахода «Майскі», які належыць Ліверпульска-Дублінска-Лонданскай параходнай кампаніі. На мой запыт мне адказалі, што сцюард на імя Джэймс Браўнэр знаходзіцца на караблі і што ад пачатку рэйса паводзіцца так дзіўна, што капітан вымушаны быў вызваліць яго ад выканання абавязкаў. Спусціўшыся да яго ў каюту, я ўбачыў, што Браўнэр сядзіць на куфры, абхапіўшы галаву рукамі, і пагойдваецца з боку ў бок. Ён мажны моцны хлопец, чыста паголены і вельмі смуглявы чымсьці падобны да Олдрыджа, які дапамагаў нам у справе з фальшывай пральняй. Пачуўшы, навошта я прыйшоў, ён ускочыў, і я ўжо быў прыклаў да вуснаў свісток, каб паклікаць двух хлопцаў з рачной паліцыі, што чакалі за дзвярыма, але Браўнэра, здаецца, пакінулі сілы, і ён пакорліва даў надзець на сябе наручнікі. Мы даставілі яго ў камеру, прыхапілі таксама і куфар, каб праверыць, ці няма там доказаў яго віны, але, на жаль, апроч вялікага вострага нажа*, які ёсць амаль у кожнага матроса, нічога не знайшлі. Зрэшты, патрэбы ўдоказахмы большне маем, бо, прыведзены да інспектара, ён пажадаў зрабіць заяву, якую, безумоўна, занатаваў наш стэнаграфіст. Мы аддрукавалі тры копіі, адну з якіх я і прыкладаю. Як я і думаў, справа аказалася надзвычайпростай, але яўдзячны вам, што папрысутнічалі пры маім расследаванні.

З найлепшымі пажаданнямі, Шчыра ваш,

Г. Лестрад»

 Гм! Расследаванне сапраўды было надзвычай простае,  заўважыў Холмс,  але наўрад ці яно здавалася яму такім спачатку, калі ён паклікаў нас. Ну, давайце зірнем, што сказаў Джым Браўнэр. Гэта заява, зробленая інспектару Мантгомеры ў шэдуэлскім участку паліцыі, і, на шчасце, гэта стэнаграма.

«Ці хачу я нешта сказаць? Так, у мяне ёсць што сказаць. Хачу ўсё апавесці не тоячыся. Можаце мяне павесіць ці адпусціць мне ўсё адно, якой трасцы вы там задумалі. Клянуся, я вачэй не заплюшчыў з таго дня, як гэта зрабіў, і не веру, што засну калі-небудзь хіба што каб ужо не прачнуцца. Часам я бачу яго твар, але часцей за ўсё яе. Хтосьці з іх заўсёды перад вачыма. Ён такі нахмураны, злы, а ў яе на твары нібыта здзіўленне. Ох, нявіннае ягня, і як табе не здзівіцца, прачытаўшы смерць на твары, на якім ты рэдка бачыла штосьці, апроч кахання да цябе.

Гэта ўсё Сара вінаватая, хай пракляцце чалавека, якога яна знішчыла, упадзе на яе і атруціць кроў у яе жылах. Не, я сябе не абяляю, я ведаю, я піў, паводзіўся як жывёліна. Але яна б мне даравала, яна б тулілася да мяне, як вяроўка да блока, калі б тая жанчына не апаганіла наш дом. Бо Сара Кушынг мяне кахала вось корань усіх няшчасцяў, кахала, пакуль каханне яе не ператварылася ў атрутную нянавісць, калі яна даведалася, што адбітак нагі маёй жонкі ў брудзе мне даражэйшы, чым яе душа і цела.

Іх было тры сястры. Першая была проста харошая жанчына, другая дябал, а трэцяя анёл. Калі мы з Мэры ажаніліся, ёй было дваццаць дзевяць, а Сары трыццаць тры. Мы былі так бясхмарна шчаслівыя, прыдбалі дом, і ва ўсім Ліверпулі не было жанчыны, лепшае за маю Мэры. Але потым мы неяк запрасілі Сару пагасцяваць тыдзень, а тыдзень ператварыўся ў месяц, а затым яшчэ ў адзін, пакуль яна не ўвайшла ў нашую сямю.

Я тады з выпіўкай завязаў, мы паціху адкладалі грошы, бясхмарныя былі дзянёчкі. Бог ты мой, ці ж мог хто падумаць, што скончыцца такім? Хто мог такое ўявіць?

Я нярэдка прыязджаў дадому на выходныя, а бывала, калі параход затрымліваўся, чакаючы грузу,  то і на цэлы тыдзень заставаўся, таму часта бачыў сваю швагерку Сару. Яна прывабная жанчына, высокая, чорнавалосая, энергічная і гарачая, галаву горда так трымала, агеньчыкі ў вачах, бы іскры ад вогнішча, успыхвалі. Але клянуся ўсім святым, калі мая Мэры была побач, я і думаць не думаў пра Сару, клянуся.

Мне часам здавалася, што ёй падабаецца заставацца са мною сам-насам ці выцягваць мяне на шпацыр, але ні пра што такое я ніколі не думаў. І вось аднаго вечару вочы ў мяне раскрыліся. Я вярнуўся з карабля, Мэры дома не было, а Сара была. «Дзе Мэры?» пытаюся. «Пайшла па нейкіх рахунках плаціць». Я пачынаю нецярпліва расхаджваць па пакоі. «Ты нават пяці хвілінаў без Мэры пражыць не можаш, Джым?  пытае.  Кепскія ж мае справы, калі цябе нават на кароткі час не можа задаволіць мая кампанія».  «Усё ў парадку, мая харошая»,  кажу я, падаю ёй руку па-добраму, і тут яна хапае яе сваімі, а яны гарачыя, быццам у яе ліхаманка ці што. Я ёй у вочы паглядзеў і ўсё-ўсё там убачыў. Так ясна было, што і словы непатрэбныя. Я нахмурыўся і руку вырваў. Яна хвілю пастаяла моўчкі, а потым па плячы мяне паляпала. «Стары верны Джым!» кажа і са здзеклівым смехам выбягае з пакоя.

Ну і з таго часу Сара ўзненавідзела мяне ўсім сэрцам і душой, а яна з тых, хто ненавідзець умее. Я дурань быў, што дазволіў ёй з намі застацца, пяны дурань, але ні слоўца Мэры не сказаў я ж ведаў, што гараваць будзе. Спачатку ўсё ішло як звычайна, але неўзабаве я заўважыў, што Мэры змянілася. Яна заўжды была даверлівай і нявіннай, а тут нейкай дзіўнай зрабілася, падазронай увесь час распытвала, дзе я быў, што рабіў, ад каго мне лісты прыходзяць, што ў мяне ў кішэнях і яшчэ безліч дурасцяў. Дзень пры дні гэтыя яе дзівацтвы і раздражнёнасць толькі раслі, і мы пастаянна без усялякай прычыны сварыліся. Я тады так заблытаўся ва ўсім гэтым. Сара мяне пазбягала, але з Мэры яны былі неразлучныя. Цяпер я разумею, што яна пляла інтрыгі, атручваючы розум маёй жонцы і настройваючы яе супраць мяне, але тады я быў сляпым аслом і не бачыў ну анічога. Ну, потым я сарваўся і зноў пачаў піць, толькі вось думаю, што ніколі б гэтага не было, калі б Мэры не змянілася, а так у яе зявіліся падставы гідзіцца мяне, і прорва паміж намі ўсё шырэла. А потым намаляваўся гэты Алек Фэйрберн, і ўсё тысячакроць пагоршала.

Спачатку ён нібыта да Сары хадзіў, а потым неяк так сталася, што і да нас, бо быў ён хлопец прыемны і лёгка заводзіў сяброў усюды. Франтаваты такі зух, кемлівы, кучаравы, які паўсвету абездзіў і мог цікава пра гэта расказаць. З ім было добра ў кампаніі, не спрачаюся, ды і надзіва далікатны і ветлівы быў для матроса: бачна, што некалі ён больш часу праводзіў на паўюце, чым у кубрыку. Месяц ён хадзіў да мяне дадому, і ні разу мне не прыйшло ў галаву, што гэтыя яго мяккасць і абыходлівасць давядуць да бяды. Урэшце аднойчы ўва мне нарадзілася падазрэнне, і з таго часу жыццё маё паляцела к чорту.

Гэта проста дробязь была. Я зайшоў у гасцёўню без папярэджання і, пераступаючы праз парог, убачыў на жончыным твары радасць. Але калі яна ўбачыла, хто ідзе, то ўся звяла і адвярнулася з расчараваным выглядам. Ну і мне хапіла. Мае крокі яна магла зблытаць толькі з хадою Алека Фэйрберна. Калі б ён тады быў побач, я б яго забіў, я ж як варят раблюся, калі страчваю вытрымку. Мэры ўбачыла дябальскія іскрынкі ў маіх вачах, падбегла да мяне і схапіла за рукаў. «Не трэба, Джым, не!» закрычала. «Дзе Сара?» пытаюся.  «На кухні». Іду туды і кажу: «Сара, каб нагі гэтага Фэйрберна ў маім доме больш не было».  «Гэта чаму?» пытае ў адказ. «Таму што я так хачу».  «О, кажа,  калі мае сябры недастаткова добрыя для гэтага дому, тады і я таксама».  «Ты рабі што хочаш,  кажу,  але калі Фэйрберн яшчэ раз суне сюды нос, я дашлю табе ў падарунак яго вуха». Мабыць, яна вельмі спалохалася, паглядзеўшы мне ў твар, бо нічога не адказала і ў той жа вечар ад нас зехала.

Не ведаю я, проста са злосці яна гэта рабіла ці хацела пасварыць мяне з жонкай, калі падбівала яе здрадзіць. Як бы там ні было, яна наняла дом праз дзве вуліцы ад нас і пачала здаваць пакоі маракам. Фэйрберн звычайна жыў там, а Мэры хадзіла да яго і сястры на гарбату. Як часта не ведаю, але аднойчы я за ёю сачыў і калі ўварваўся ў дом, Фэйрберн збег ад мяне праз заднюю сцяну саду, як баязлівы нягоднік, якім, зрэшты, і быў. Я пакляўся жонцы, што забю яе, калі яшчэ хоць раз з ім убачу, і пацягнуў за сабою, а яна ішла, плачучы і дрыжучы, бледная як смерць. Паміж намі не засталося ні следу кахання. Я бачыў, што яна мяне ненавідзіць і баіцца, ад гэтага яшчэ больш піў, а яна яшчэ больш грэбавала мною.

Сара ж зразумела, што ў Ліверпулі яна на жыццё не заробіць, таму паехала, як я зразумеў, да старэйшай сястры ў Кройдан, а ў нас з Мэры ўсё цягнулася па-ранейшаму. І вось надышоў дзень, калі здарылася гэтая бяда і ўсё развалілася.

Было гэта так. Я адплыў на «Майскім» у сямідзённы рэйс, але адна бочка адвязалася і зрабіла нам прабоіну, таму мы былі вымушаныя на 12 гадзінаў вярнуцца ў порт. Я сышоў на бераг і адправіўся дадому, спадзеючыся, што зраблю жонцы сюрпрыз і што яна будзе радая ўбачыць мяне так хутка. З такімі думкамі я павярнуў на нашую вуліцу і тут міма праехаў кэб, а яна была там: сядзела побач з Фэйрбернам, яны балбаталі і смяяліся, а пра мяне і не згадвалі. А я стаяў і глядзеў на іх з ходніка.

Кажу вам, слова даю, што з таго моманту я над сабой не ўладарыў: калі ўспамінаю усё туманным сном падаецца. Апошнім часам я піў шмат, а тут ад усяго разам і ашалеў. Мне ў скроні і цяпер нібыта докерскім малатком бюць, а тае раніцы, здаецца, цэлая Ніягара ў вушах шумела і гула.

Я павярнуўся і кінуўся за кэбам. Пры сабе ў мяне была цяжкая дубовая палка, і кажу вам: я адразу стаў як шалёны. Але пакуль бег, вырашыў схітрыць і крыху запаволіўся, каб я мог іх бачыць, а яны мяне не. Кэб спыніўся на вакзале. Ля касаў быў ладны такі натоўп, і я лёгка ў ім схаваўся. Яны купілі білеты да Нью-Брайтана, ну і я купіў, толькі сеў на тры вагоны далей. Па прыездзе яны пайшлі наперад, а я за імі на адлегласці не больш чым у сто ярдаў. Яны нанялі лодку і паплылі было ж вельмі горача, і яны спадзяваліся, што на вадзе лягчэй.

Назад Дальше