Ён нацягнуў пальчаткі, зачыніў дзверы і пайшоў уніз па вуліцы.
Ну што ж, нельга дык нельга, бадзёра сказаў Холмс.
Магчыма, яна б і не змагла ці не захацела вам штосьці расказваць.
Мне не трэба, каб яна мне расказвала, я хацеў проста зірнуць на яе. Зрэшты, думаю, я даведаўся ўсё, што хацеў. Завязіце нас у прыстойны гатэль, дружа, дзе можна паесці, а потым паедзем да нашага сябра Лестрада ў паліцэйскі ўчастак.
Мы заказалі цудоўны абед, падчас якога Холмс гаварыў выключна пра скрыпкі, з трыюмфам расказваючы, як набыў за пяцьдзясят пяць шылінгаў у габрэя-перакупшчыка з Тотнэм-Корт-Роўд аўтэнтычнага Страдывары, сапраўдная цана якога як найменш пяцьсот гінеяў. Потым натуральна перайшоў на Паганіні, і мы гадзіну праседзелі за бутэлькай кларэту, а Холмс расказваў мне показку за показкай пра гэтага выключнага чалавека. Даўно пераваліла за поўдзень, і сляпучае ззянне змянілася мяккім пералівістым зіхценнем. Калі мы падышлі да паліцэйскага ўчастка, Лестрад чакаў нас у дзвярах.
Тут вам тэлеграма, містэр Холмс, сказаў ён.
А-а, вось і адказ! Холмс раскрыў аркуш, прабег па тэксце вачыма і, скамячыўшы, засунуў у кішэню. Парадак, прамовіў ён.
Вы што-небудзь знайшлі?
Я ўсё знайшоў!
Як?! утаропіўся ў яго Лестрад. Ды вы жартуеце!
Я ніколі ў жыцці не быў такі сурёзны. Жахлівае злачынства раскрытае, і мяркую, што цяпер мне вядомыя ўсе яго дэталі.
А злачынца?
Холмс надрапаў некалькі словаў на адвароце сваёй візітоўкі і кінуў яе Лестраду.
Вось імя, сказаў ён. Арышт вы зможаце правесці самае ранняе заўтра ноччу. Калі можна, не згадвайце, калі ласка, маё імя ў сувязі з гэтай справай: я б хацеў асацыявацца толькі з тымі злачынствамі, раскрыццё якіх стварае хоць нейкія цяжкасці. Хадземце, Ўотсан.
Мы пашыбавалі на вакзал, а Лестрад усё яшчэ захоплена глядзеў на візітоўку, якую кінуў яму Холмс.
Гэтая справа, гаварыў увечары Шэрлак Холмс, калі мы ўжо нязмушана балбаталі за сігарамі ў нашай кватэры на Бэйкер-стрыт, адна з тых, дзе мы, як і ў расследаваннях, апісаных вамі пад назвамі «Эцюд у пунсовым»* і «Знак чатырох»*, былі вымушаныя ў сваіх развагах ісці ад вынікаў да прычынаў. Я напісаў Лестраду з просьбай пераказаць падрабязнасці, якія мне патрэбныя для поўнай карціны і якія ён даведаецца, толькі калі затрымае таго чалавека. Гэта мы можам смела яму даверыць: ён, канечне, абсалютна пазбаўлены інтэлекту, але ўчэпісты, як бульдог, калі да яго дойдзе, што трэба рабіць. І, безумоўна, дзякуючы менавіта гэтай учэпістасці ён лічыцца ў Скотланд-Ярдзе адным з найлепшых.
Дык значыць, справа яшчэ не завершаная? спытаў я.
У асноўным, несумненна, завершаная. Мы ведаем, хто заварыў гэтую мярзоту, хаця адна з ахвяраў пакуль нас пазбягае. Вы ж, я ўпэўнены, зрабілі свае высновы?
Я мяркую, вы падазраяце Джыма Браўнэра, сцюарда ліверпульскага судна?
О, гэта больш чым падазрэнне.
А я не бачу нічога, апроч няясных знакаў.
На маю думку, усё, наадварот, гранічна ясна. Дазвольце я прабягуся па асноўных момантах. Мы пачалі расследаванне з абсалютна чыстага аркуша, што заўсёды ёсць перавагаю. У нас не было ніводнай гіпотэзы. Мы проста назіралі, каб потым зрабіць з гэтых назіранняў вывады. Што мы ўбачылі спачатку? Ціхмяную паважаную лэдзі, у якой, здаецца, няма ніякіх сакрэтаў, і фотаздымак, з якога вынікае, што ў яе дзве малодшыя сястры.
У маёй галаве адразу ўспыхнула здагадка, што скрынка магла прызначацца адной з іх. Я тады адклаў гэтую думку ўбок, каб пацвердзіць ці абвергнуць яе ў вольны час. А потым мы пайшлі ў сад, дзе ўбачылі своеасаблівае змесціва маленькай жоўтай скрынкі.
Шпагат быў з тых, якімі карыстаюцца на караблях падчас рамонту ветразяў, і ў расследаванні зявіўся пах мора. Калі я заўважыў, што вузел завязаны распаўсюджаным сярод маракоў спосабам, што пасылка адпраўленая з порта і што мужчынскае вуха праколатае а гэта нашмат больш характэрна для матроса, чым для сухапутнага жыхара, я ўпэўніўся, што ўсіх удзельнікаў трагедыі варта шукаць, так бы мовіць, у мараходных колах.
Вывучаючы надпіс на пасылцы, я ўбачыў, што адрасатам пазначаная міс С. Кушынг. Старэйшая сястра безумоўна, міс Кушынг, і хаця яе імя пачынаецца на «С», з такім самым поспехам гэта магла быць адна з астатніх. У такім выпадку нам трэба было зноў пачаць з чыстага аркуша, таму я пайшоў у дом з намерам высветліць гэты пункт. Я быў амаль упэўнены, што адбылася памылка, і тут, як вы помніце, раптам застыў на месцы. Рэч у тым, што я ўбачыў нешта, што вельмі здзівіла мяне і ў той жа час вельмі звузіла кола пошукаў.
Як медык, Ўотсан, вы ведаеце, што сярод частак чалавечага цела няма больш разнастайнай за вушы. Кожнае вуха, як правіла, унікальнае і адрозніваецца ад усіх астатніх. У мінулагоднім «Антрапалагічным часопісе» можна знайсці дзве мае кароткія манаграфіі на гэтую тэму. Таму я разгледзеў вушы са скрынкі вокам знаўцы і старанна занатаваў асаблівасці кожнага. І ўявіце маё здзіўленне, калі, гледзячы на міс Кушынг, я ўбачыў, што яе вуха дакладна такое ж, як жаночае са скрынкі. Супадзенне было выключанае: аднолькава пакарочаная вушная ракавіна, ідэнтычнае закругленне ўверсе, гэтаксама выгнуты ўнутраны храсток. Гэта дакладна было такое самае вуха.
Я тут жа зразумеў вялізную важнасць назірання. Было відавочна, што ахвяра з ёю ў сваяцтве, магчыма, вельмі блізкім. Я завёў размову пра яе сямю, і вы памятаеце, што яна адразу выклала нам некаторыя вельмі каштоўныя падрабязнасці. Па-першае, яе сястру завуць Сара, чый адрас да нядаўняга часу быў той самы, што і ў Сьюзан, таму рабілася цалкам зразумела, як адбылася памылка і каму прызначаўся пакет. Потым мы пачулі пра гэтага сцюарда, жанатага з трэцяй сястрой, і даведаліся, што адзін час ён быў блізкі з міс Сарай настолькі, аж яна пераехала ў Ліверпуль, каб быць бліжэй да сямі Браўнэраў, пакуль іх не разлучыла сварка. Тая сварка на некалькі месяцаў перарвала ўсе сувязі паміж імі, таму калі б Браўнэр захацеў адправіць пасылку міс Сары, то несумненна напісаў бы яе стары адрас.
І справа пачала прыемна праясняцца. Цяпер мы ведалі пра існаванне сцюарда, чалавека нястрыманага, схільнага глыбока захапляцца: успомніце, як ён адмовіўся ад відавочна добрага месца, каб быць бліжэй да жонкі, сюды ж дадайце нерэгулярныя моцныя запоі. У нас была падстава дапусціць, што яго жонка была забітая і што ў той жа час быў забіты мужчына меркавана марак. Рэўнасць сама напрошвалася ў якасці матыву злачынства. Але навошта дасылаць сведчанні зробленага міс Сары Кушынг? Магчыма, падчас свайго жыцця ў Ліверпулі яна адыграла важную ролю ў падзеях, што прывялі да трагедыі. Заўважце: усе караблі гэтай лініі заходзяць у Белфаст, Дублін і Ўотэрфорд. Дапускаем, што Браўнэр здзейсніў злачынства і адразу пагрузіўся на свой параход «Майскі», і бачым, што Белфаст першае месца, адкуль ён мог адправіць сваю жахлівую пасылку.
На гэтым этапе была магчымая і іншая выснова, і перш чым рухацца далей, я вырашыў яе праверыць, хаця і лічыў зусім малаверагоднай. Нешчасліва закаханы мог забіць містэра і місіс Браўнэр, у такім выпадку мужчынскае вуха належыць сцюарду. Супраць гэтай гіпотэзы ў мяне было шмат сурёзных пярэчанняў, але яна мела права на існаванне. Таму я тэлеграфаваў Элгару, майму сябру з ліверпульскай паліцыі, папрасіў яго праверыць, ці дома місіс Браўнэр і ці адплыў яе муж на параходзе «Майскі», і разам з вамі выправіўся ў Велінгтан да міс Сары.
У першую чаргу мне было цікава, наколькі сямейныя рысы бачныя ў яе вуху. Па-другое, яна магла даць нам вельмі важную інфармацыю, але я сумняваўся, што захоча. Яна мусіла чуць пра здарэнне, бо пра гэта гудзеў увесь Кройдан, а яна адзіная ведала, каму прызначаўся пакет. Калі б яна жадала дапамагчы правасуддзю, то ўжо звязалася б з паліцыяй. Зрэшты, пайсці да яе было нашым абавязкам, вось мы і пайшлі і высветлілі, што навіна пра пасылку (а хвароба пачалася з прыбыцця апошняй) так уразіла яе, што міс Кушынг злегла з сімптомамі мазгавой гарачкі. Было ясна як дзень, што ёй зразумелы ўвесь сэнс таго, што адбылося, але гэтак жа ясна, што якой-кольвек дапамогі ад яе нам давядзецца пачакаць.
Зрэшты, гэтая дапамога нам была не так ужо і патрэбная. Адказы чакалі ў паліцэйскім участку, куды я папрасіў тэлеграфаваць Элгара. Больш пераканаўчай гіпотэзы не існавала. Дом місіс Браўнэр замкнуты ўжо тры дні, і суседзі ўпэўненыя, што яна паехала на поўдзень наведаць сваякоў. У параходным агенцтве паведамілі, што Браўнэр адчаліў на «Майскім» і, па маіх падліках, будзе на Тэмзе заўтра ноччу, дзе яго сустрэне бесталковы, але ўчэпісты Лестрад, і я не сумняюся, што хутка мы даведаемся ўсе падрабязнасці.
Шэрлак Холмс не падмануўся ў сваіх чаканнях. Праз два дні ён атрымаў абёмны канверт, у якім была кароткая запіска ад паліцэйскага, а таксама некалькі машынапісных аркушаў памерам 13Ч8 цаляў.
Лестрад яго злавіў, сказаў Холмс, зірнуўшы на мяне паўзверх папераў. Думаю, вам будзе цікава даведацца, што ён піша.
«Дарагі містэр Холмс!
У адпаведнасці з планам, які мы выпрацавалі, каб праверыць нашыя гіпотэзы, гэтае «мы» цудоўнае, праўда, Ўотсан? я прыбыў у докі Альберта* ўчора а шостай вечара і падняўся на борт парахода «Майскі», які належыць Ліверпульска-Дублінска-Лонданскай параходнай кампаніі. На мой запыт мне адказалі, што сцюард на імя Джэймс Браўнэр знаходзіцца на караблі і што ад пачатку рэйса паводзіцца так дзіўна, што капітан вымушаны быў вызваліць яго ад выканання абавязкаў. Спусціўшыся да яго ў каюту, я ўбачыў, што Браўнэр сядзіць на куфры, абхапіўшы галаву рукамі, і пагойдваецца з боку ў бок. Ён мажны моцны хлопец, чыста паголены і вельмі смуглявы чымсьці падобны да Олдрыджа, які дапамагаў нам у справе з фальшывай пральняй. Пачуўшы, навошта я прыйшоў, ён ускочыў, і я ўжо быў прыклаў да вуснаў свісток, каб паклікаць двух хлопцаў з рачной паліцыі, што чакалі за дзвярыма, але Браўнэра, здаецца, пакінулі сілы, і ён пакорліва даў надзець на сябе наручнікі. Мы даставілі яго ў камеру, прыхапілі таксама і куфар, каб праверыць, ці няма там доказаў яго віны, але, на жаль, апроч вялікага вострага нажа*, які ёсць амаль у кожнага матроса, нічога не знайшлі. Зрэшты, патрэбы ўдоказахмы большне маем, бо, прыведзены да інспектара, ён пажадаў зрабіць заяву, якую, безумоўна, занатаваў наш стэнаграфіст. Мы аддрукавалі тры копіі, адну з якіх я і прыкладаю. Як я і думаў, справа аказалася надзвычайпростай, але яўдзячны вам, што папрысутнічалі пры маім расследаванні.