Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Конан-Дойль Артур 3 стр.


 Сіло зацягваецца вакол Фіцроя Сімпсана,  казаў ён,  і сам я перакананы ў вінаватасці гэтага хлопца. У той жа час прызнаю, што доказы супраць яго толькі ўскосныя і што далейшае расследаванне можа іх разбурыць.

 А што наконт нажа Стрэйкера?

 Мы схіляемся да высновы, што падчас падзення ён параніў сябе сам.

 Мой сябар доктар Ўотсан таксама прапанаваў такую гіпотэзу па дарозе сюды. Калі так, то гэта доказ супраць падазраванага Сімпсана.

 Несумненна. У яго не было ні нажа, ні ранаў. Безумоўна, факты супраць яго. Ён быў вельмі зацікаўлены ў знікненні фаварыта. Хлусіў пад прысягай, што не падсыпаў наркотыку памочніку конюха. Відавочна, што ён выходзіў з дому ў навальніцу; пры ім быў цяжкі кій, а ягоная шыйная хустка знойдзеная ў руцэ забітага. Думаю, мы маем дастаткова доказаў, каб аддаць яго пад суд.

Холмс адмоўна пакруціў галавой.

 Кемлівы адвакат не пакіне ад іх каменя на камені, сказаў ён.  Навошта Сімпсану выводзіць каня са стайняў, калі ён мог нанесці яму якія-небудзь пашкоджанні проста там? Ці знайшлі ў яго дублікат ключа? Які аптэкар прадаў яму опій у парашку? І яшчэ дзе ён, чужы для гэтых мясцінаў чалавек, змог схаваць каня, асабліва такога каня? Як, дарэчы, ён сам тлумачыць гісторыю з запіскай, якую хацеў перадаць памочніку конюха праз пакаёўку?

 Гаворыць, што гэта была дзесяціфунтавая банкнота. Адну такую знайшлі ў ягоным кашальку. А астатнія пярэчанні не такія ўжо і непераадольныя, як падаецца. Мясціны ён ведае. Ён двойчы здымаў летні домік у Тавістоку. Опій мог прывезці з Лондана. Скарыстаўшыся ключом, выкінуў яго, бо ўжо не меў у ім патрэбы. Конь можа быць на дне капальні ці ў старой шахце на тарфяніках.

 А пра шыйную хустку што кажа?

 Прызнае ў ёй сваю і сцвярджае, што згубіў яе. Але ў справе зявілася новая дэталь, якая можа падмацаваць версію пра тое, што са стайні каня вывеў менавіта ён.

Холмс навастрыў вушы.

 Мы знайшлі сляды цыганскага табара, які стаяў за мілю ад месца забойства ў панядзелак ноччу. У аўторак цыгане зняліся з месца. Калі дапусціць, што паміж імі і Сімпсанам была дамоўленасць, ён мог весці да іх каня, калі быў заспеты, і імаверна, што конь цяпер у іх.

 Выглядае праўдападобна.

 Цяпер мы прачэсваем тарфянікі ў пошуках гэтага табару. Таксама я абследаваў кожную стайню і хлеў у Тавістоку ў радыюсе дзесяці міляў.

 Наколькі мне вядома, па суседстве ёсць яшчэ адна стайня?

 Ёсць, і, натуральна, мы не ўпусцілі з-пад увагі гэты факт. Іх конь Дэсбара другі паводле букмекераў, яго гаспадары натуральна зацікаўленыя ў знікненні фаварыта. Вядома, што трэнер Сайлас Браўн паставіў вельмі шмат на гэтыя спаборніцтвы, а з няшчасным Стрэйкерам адносіны ў яго былі нацягнутыя. Тым не менш падчас агляду суседскай стайні нічога не паказала на датычнасць Сайласа Браўна да здарэння.

 І нічога не лучыць падазраванага Сімпсана са стайняй Мэйплтана?

 Зусім нічога.

Холмс адкінуўся на сядзенне, і размова сціхла. Праз некалькі хвілін наш фурман спыніў экіпаж каля невялікай ахайнай вілы пры дарозе, пабудаванай з чырвонай цэглы і з карнізнымі выступамі ўверсе. На некаторай адлегласці па той бок ад выгулу для коней была відаць надворная пабудова з дахам, выкладзеным шэрай дахоўкай. Ва ўсіх астатніх кірунках слаліся шырокімі хвалямі тарфянішчы, парослыя выцвілай папараццю, якая надавала ім бронзавы колер. Лінія гарызонту перарывалася толькі шпілямі Тавістока і групай будынкаў у заходнім кірунку, якія пэўна былі стайнямі Мэйплтана. Мы ўсе саскочылі на зямлю, за выключэннем Холмса, які працягваў сядзець, адкінуўшыся на спінку, гледзячы ў неба перад сабою, цалкам заглыблены ў свае думкі. Толькі калі я дакрануўся да ягонай рукі, ён рэзка ўзняўся і выйшаў з экіпажа.

 Даруйце,  сказаў ён, звяртаючыся да палкоўніка Роса, які глядзеў на яго крыху здзіўлена,  сплю наяве.

Па бляску ягоных вачэй і прытоенай узбуджанасці я, які добра ведаў ягоныя звычкі, здагадаўся: Холмс намацаў нітачку, што вяла да разгадкі справы, але я не мог зразумець, дзе і як.

 Мабыць, вы хацелі б адразу выправіцца на месца злачынства, містэр Холмс?  спытаў Грэгары.

 Я б лепей застаўся ненадоўга тут, каб праясніць адно-два пытанні. Цела Стрэйкера прынеслі ў дом, наколькі разумею?

 Так, ён ляжыць наверсе. Заўтра будзе дазнанне.

 Ён працаваў на вас некалькі гадоў, так, палкоўнік Рос?

 Я заўжды лічыў яго выдатным слугой.

 Мяркую, вы зрабілі вопіс таго, што было ў ягоных кішэнях падчас смерці, інспектар?

 Так, ён ляжыць наверсе. Заўтра будзе дазнанне.

 Ён працаваў на вас некалькі гадоў, так, палкоўнік Рос?

 Я заўжды лічыў яго выдатным слугой.

 Мяркую, вы зрабілі вопіс таго, што было ў ягоных кішэнях падчас смерці, інспектар?

 Усе ягоныя рэчы ў гасцёўні, калі толькі пажадаеце, можаце іх самі агледзець.

 З вялікай ахвотай.

Мы ўсе прайшлі ў пярэдні пакой і сабраліся вакол стала, што стаяў пасярэдзіне. Інспектар адамкнуў маленькую квадратную скрыню і выклаў перад намі набор прадметаў. Там былі скрыначка з васковымі запалкамі*, двухцалевая сальная свечка, брыяравая люлька A.D.P.*, кісет з цюленевай скуры з паловай унцыі тытуню маркі «Кавендыш» буйной нарэзкі, сярэбраны гадзіннік на залатым ланцужку, пяць залатых саверэнаў, алюмініевы каўпачок ад алоўка, некалькі паперак і нож з рукаяткай са слановай косці і вельмі тонка вырабленым нягнуткім лязом з кляймом «Вайс і Ко, Лондан»*.

 Гэта асаблівы нож,  заўважыў Холмс, узяўшы яго са стала і хвіліну пакруціўшы перад вачыма.  Па плямах крыві на ім я мяркую, што гэта той самы, які знайшлі ў забітага ў руцэ. Ўотсан, скажыце, вам жа знаёмая такая рэч?

 Такога кшталту інструмент мы называем катарактальным нажом,  адказаў я.

 Так я і думаў. Вельмі далікатнае лязо, прызначанае для вельмі далікатнай працы. Дзіўна, што яго прыхапілі з сабой на выпадковы шпацыр, улічваючы, што яго складана насіць у кішэні.

 Для перасцярогі на кончык нажа насаджваўся пробкавы кружок, мы знайшлі яго побач з целам,  сказаў інспектар.  Жонка трэнера кажа, што нож ляжаў на туалетным століку і што муж узяў яго адтуль, калі выходзіў з пакоя. Зброя так сабе, але, магчыма, найлепшая, што яму трапілася пад руку на той момант.

 Можа, і так. А што гэта за паперы?

 Тры з іх аплачаныя рахункі за сена. Адна ліст з даручэннямі ад палкоўніка Роса. Вось гэтая рахунак ад мадысткі на трыццаць сем фунтаў і пятнаццаць шылінгаў, выпісаны мадам Лесюре, Бонд-стрыт, на імя Ўільяма Дэрбішыра. Місіс Стрэйкер сцвярджае, што яе муж сябраваў з Дэрбішырам, і, бывала, ягоныя лісты адрасаваліся сюды.

 А місіс Дэрбішыр ні ў чым сабе не адмаўляла,  заўважыў Холмс, прагледзеўшы рахунак.  Дваццаць дзве гінеі даволі шыкоўна за адзін убор*. Зрэшты, здаецца, з гэтага мы больш не даведаемся нічога істотнага і, бадай, можам пайсці да месца забойства.

Калі мы выйшлі з гасцёўні, насустрач нам зрабіла крок спадарыня, што чакала ў калідоры. Яна дакранулася рукой да рукава інспектара. Яе твар быў змораны, худы і неспакойны, пячатка нядаўна перажытага ляжала на ім.

 Вы знайшлі іх? Знайшлі?  задыхаючыся, спытала яна.

 Не, місіс Стрэйкер. Але з Лондана нам на дапамогу прыехаў містэр Холмс, і мы зробім усё, што ў нашых сілах.

 Мы, пэўна, сустракаліся з вамі ў Плімуце на садовай вечарыне некалькі гадоў таму, місіс Стрэйкер?  сказаў Холмс.

 Вы памыляецеся, сэр.

 Ды быць таго не можа! Я мог бы паклясціся. На вас быў серабрысты шаўковы ўбор, аздоблены страусавым перем.

 Я ніколі не мела такой сукенкі, сэр,  адказала жанчына.

 О, значыць, я наблытаў, сказаў Холмс і, перапрасіўшы, выйшаў за інспектарам на двор. Нядоўгі шпацыр па тарфяніках прывёў нас да ямы, дзе знайшлі цела. На яе беразе рос куст жаўтазелю, на якім тады павіс макінтош.

 Я так разумею, ветру ў той дзень не было,  сказаў Холмс.

 Не было, але быў лівень.

 У такім разе макінтош не здзьмула на куст, яго туды павесілі, сказаў Холмс.

 Так, ён быў раскладзены зверху.

 Гэта вельмі цікавая акалічнасць. Я бачу, што зямля даволі ўтаптаная. Без сумневу, з ночы панядзелка тут прайшлося шмат ног.

 Збоку там ляжыць посцілка, мы ўсе стаялі на ёй.

 Цудоўна.

 У мяне ў торбе адзін з ботаў, якія былі на Стрэйкеру, чаравік Фіцроя Сімпсана і злепак падковы Срэбнага Месяца.

 Мой дарагі інспектар, вы проста пераўзышлі сябе!

Холмс узяў торбу і, спусціўшыся ў нізіну, падцягнуў посцілку бліжэй да цэнтра. Расцягнуўшыся на ёй і падпёршы рукамі падбароддзе, Холмс уважліва абследаваў утаптаны бруд перад сабой.

 Ага!  раптам сказаў ён.  А гэта што?

Гэта была абгарэлая васковая запалка, настолькі брудная, што спачатку падалася проста трэсачкай.

 Не разумею, як я мог праглядзець яе,  з прыкрасцю сказаў інспектар.

 Яна была нябачная ў брудзе. Я заўважыў яе толькі таму, што шукаў.

 Што?! Вы спадзяваліся знайсці яе?

 Я дапускаў такое.

Назад Дальше