Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Конан-Дойль Артур 8 стр.


Гаворачы так, ён дастаў вушы і, паклаўшы на калені дошку, уважліва іх агледзеў, а мы з Лестрадам нахіліліся над ім і пазіралі то на жахлівыя парэшткі, то на засяроджаны і напружаны твар нашага кампаньёна. Урэшце ён вярнуў вушы ў скрынку і пэўны час сядзеў, глыбока задумаўшыся.

 Вы, безумоўна, заўважылі, парушыў маўчанне Холмс,  што вушы няпарныя.

 Так, я адзначыў. Але калі гэта розыгрыш студэнтаў, якія маюць доступ у анатамічку, яны лёгка маглі даслаць вушы як з розных целаў, так і з аднаго.

 Менавіта. Толькі гэта не розыгрыш.

 Вы ўпэўненыя?

 Розыгрыш вельмі малаімаверны. Целы ў анатамічках апрацоўваюць насычальным растворам, а на гэтых вушах яго ні следу, яны, так бы мовіць, свежыя. Іх адрэзалі тупым інструментам непадобна, што гэта рабіў студэнт. Зноў жа, у якасці кансерванту медык выкарыстаў бы карболавы спірт ці спірт-рэктыфікат, ніяк не буйную соль. Паўтараю, гэта не розыгрыш: нам належыць расследаваць сурёзнае злачынства.

Лёгкія дрыжыкі прабеглі па маім целе ад гэтых словаў і ад твару Холмса, чые рысы скамянелі ў суворым і змрочным выразе. Здавалася, такая жорсткая завязка прадракае нейкі пакуль невядомы і невытлумачальны жах, які неўзабаве праявіцца. Але Лестрад пакруціў галавой, як чалавек, якога ўпэўнілі толькі напалову.

 Так, ёсць пярэчанні супраць версіі розыгрышу,  сказаў ён,  але наконт іншага сумневы яшчэ большыя. Нам вядома, што гэтая жанчына жыла і тут, і ў Пэнджы ціхім рэспектабельным жыццём апошнія дваццаць гадоў. Ды яна з дому ледзь выходзіла ўвесь гэты час. Навошта ж, чорт бяры, нейкі зламыснік будзе дасылаць ёй доказы свае віны, калі яна пра тое, што адбываецца, мае роўна такое ж уяўленне, як і мы? Ну, ці яна выключна таленавітая акторка.

 Гэта ўсё мы мусім высветліць,  адказаў Холмс.  І я прыступаю да справы, дапусціўшы, што мае высновы слушныя і было здзейсненае двайное забойства. Адно вуха тут жаночае яно маленькае, прыгожай формы і праколатае. Другое мужчынскае: надзвычайна загарэлае і таксама праколатае. Мяркую, гэтыя людзі мёртвыя, іначай мы б ужо пра іх пачулі. Сёння пятніца. Пасылку адправілі ў чацвер раніцай, такім чынам, трагедыя здарылася ў аўторак-сераду альбо раней. Калі гэтыя два чалавекі мёртвыя, хто, як не іх забойца, даслаў міс Кушынг сведчанне свайго ўчынку? Дапускаем, што адпраўнік пакета той, хто нам патрэбны. Але ў яго мусілі быць важкія прычыны даслаць усё гэта менавіта ёй. Што ж за прычыны? Відавочна, ён хацеў сказаць, што справа зробленая альбо каб ёй стала балюча. Але ў такім выпадку яна павінная ведаць, хто гэта. А яна ведае? Сумняюся. Калі яна ведала, навошта пазваніла ў паліцыю? Самым разумным было б проста закапаць гэтыя вушы і яна б так і зрабіла, калі б хацела выгарадзіць забойцу. А калі б не хацела, то сказала б яго імя. Гэтай блытанінай варта заняцца.

Холмс гаварыў хутка і звонка, уважліва гледзячы на верх садовай агароджы, але тут жыва ўскочыў і пабег у дом.

 У мяне некалькі пытанняў да міс Кушынг,  сказаў ён.

 Тады я вас тут пакіну,  сказаў Лестрад,  бо ў мяне яшчэ адна справа. Думаю, ад міс Кушынг я не даведаюся нічога новага. Знойдзеце мяне ў паліцэйскім участку.

 Мы зазірнем па дарозе на цягнік,  адказаў Холмс. Праз хвілю мы з ім вярнуліся ў гасцёўню, дзе ціхамірная лэдзі дагэтуль спакойна абшывала сваю сурвэтку.

Калі мы зайшлі, яна паклала яе на калені і паглядзела на нас прыязнымі і праніклівымі блакітнымі вачыма.

 Я ўпэўненая, сэр,  сказала яна,  што ўсё гэта памылка, і скрынка прызначалася не мне. Я некалькі разоў сказала гэта джэнтльмену са Скотланд-Ярда, але ён толькі пасмяяўся. У мяне няма ніводнага ворага, наколькі я ведаю, дык навошта камусьці так з мяне жартаваць?

 Я схіляюся да такой самай думкі, міс Кушынг,  адказаў Холмс, усаджваючыся на крэсла побач.  Думаю, больш чым імаверна, што  ён запнуўся, і я быў уражаны, убачыўшы, што ён з выключнай цікаўнасцю разглядае профіль жанчыны. Здзіўленне і радасць у адзін момант прамільгнулі на яго напружаным твары, але калі міс Кушынг пачала азірацца ў пошуках прычыны яго раптоўнага маўчання, Холмс выглядаў гэткім жа спакойным, як заўсёды. Я ўважліва паглядзеў на яе пакой, на яе пасівелыя валасы, на яе акуратны каптур, на маленькія пазалочаныя завушніцы і спакойны твар, але не ўбачыў нічога, што магло б так відавочна ўсхваляваць майго сябра.

 У мяне пара пытанняў

 Ох, я так стамілася ад пытанняў!  нецярпліва ўсклікнула міс Кушынг.

 У мяне пара пытанняў

 Ох, я так стамілася ад пытанняў!  нецярпліва ўсклікнула міс Кушынг.

 Наколькі я разумею, у вас дзве сястры.

 Як вы пра гэта даведаліся?

 Я хуценька агледзеў пакой, калі заходзіў, і ўбачыў, што вунь там, на каміннай паліцы, у вас стаіць здымак трох лэдзі, адна з якіх дакладна вы, а астатнія да вас так падобныя, што ў сваяцтве можна не сумнявацца.

 Так, вы маеце рацыю. Гэта мае сёстры Сара і Мэры.

 А вось тут, ля майго локця, іншы здымак, зроблены ў Ліверпулі: вашая малодшая сястра разам з мужчынам, мяркуючы па форме, сцюардам. Я бачу, яна тады не была замужам.

 Вы вельмі спрытны назіральнік.

 Гэта маё рамяство.

 Што ж, вы зноў маеце рацыю. Але яна выйшла за містэра Браўнэра праз некалькі дзён. Ён тады плаваў на паўднёваамерыканскіх рэйсах, але так закахаўся, што і падумаць не мог пра тое, каб пакінуць яе так надоўга, таму перавёўся на ліверпульскія і лонданскія судны.

 О, магчыма, на «Пераможцу»?

 Не, апошні раз, калі я чула пра гэта, быў «Майскі». Джым аднойчы прыходзіў сюды мяне наведаць. Гэта было перад тым, як ён сарваўся, а пасля піў увесь час, калі спускаўся на бераг. Адзін глыток рабіў з яго поўнага варята. Ох, дзень, калі ён зноў прыклаўся да бутэлькі, быў найгоршым днём. Спачатку ён разарваў адносіны са мной, потым пасварыўся з Сарай, а потым Мэры перастала пісаць, і з таго часу мы не ведаем, як яны там.

Міс Кушынг відавочна гаварыла пра тое, што вельмі глыбока яе закранала. Як большасць людзей, што жывуць самотна, спачатку яна саромелася, але неўзабаве зрабілася выключна гаваркою. Яна шмат расказала нам пра свайго зяця-сцюарда, а потым забрыла нават ва ўспаміны пра былых арандатараў студэнтаў-медыкаў, выбалбатаўшы нам усё пра іх правіннасці, імёны і бальніцы, дзе яны працавалі. Холмс уважліва слухаў, час ад часу задаючы пытанні.

 А вашая другая сястра, Сара  сказаў ён.  Мяне дзівіць, што дзве незамужнія лэдзі не вядуць гаспадарку разам.

 О, калі б вы ведалі Сару, вы б не здзіўляліся. Пасяліўшыся ў Кройдане, я паспрабавала гэта арганізаваць, і мы жылі разам, але каля двух месяцаў таму вымушаныя былі разехацца. Не хачу гаварыць кепскае пра ўласную сястру, але Сара ўвесь час хадзіла раздражнёная, і ёй немагчыма было дагадзіць.

 Вы казалі, яна пасварылася з ліверпульскімі сваякамі.

 Так, а яны ж былі адзін час найлепшымі сябрамі. Яна пераехала туды, каб быць побач з імі, а цяпер не ведае, як яшчэ аблаяць Джыма Браўнэра. Тыя шэсць месяцаў, што яна была тут, яна гаварыла толькі пра яго алкагалізм і яго манеры. Мабыць, яму не падабалася, што яна ўсюды ўмешваецца, вось і выказаў ёй усё наўпрост. Так і пачалося.

 Дзякуй, міс Кушынг,  сказаў Холмс, падымаючыся і кланяючыся Здаецца, вы казалі, што вашая сястра Сара жыве на Нью-стрыт у Велінгтане? Да пабачэння, і мне вельмі шкада, што вам прынесла столькі клопату справа, якая да вас, як вы сказалі, не мае ніякага дачынення.

Калі мы выйшлі, міма ехаў кэб, і Холмс паклікаў яго.

 Ці далёка да Велінгтана?  спытаў ён у фурмана.

 Усяго каля мілі, сэр,  адказаў той.

 Цудоўна. Заскоквайце, Ўотсан, трэба каваць жалеза, пакуль гарачае. Справа простая, але ў ёй ёсць парачка павучальных момантаў. Спыніцеся, калі будзем праязджаць міма тэлеграфа, дружа.

Адправіўшы кароткую тэлеграму, Холмс усю астатнюю дарогу паўляжаў у кэбе, насунуўшы капялюш на нос, каб засланіцца ад сонца. Кэбмен спыніўся ля дома, зусім не падобнага да таго, які мы кагадзе пакінулі. Мой сябра загадаў пачакаць і толькі падняў руку, каб пастукаць, як дзверы расчыніліся, і на ганку зявіўся сурёзны малады чалавек у чорным, несучы ў руцэ зашмальцаваны капялюш.

 Міс Кушынг дома?  запытаўся Холмс.

 Міс Сара Кушынг вельмі хворая,  быў адказ.  Ёй кепска з учорашняга дня, назіраюцца сімптомы цяжкога захворвання мозгу. Як яе доктар я не магу ўзяць на сябе адказнасць і пусціць да яе кагосьці, таму раю вам вярнуцца дзён праз дзесяць.

Ён нацягнуў пальчаткі, зачыніў дзверы і пайшоў уніз па вуліцы.

 Ну што ж, нельга дык нельга,  бадзёра сказаў Холмс.

 Магчыма, яна б і не змагла ці не захацела вам штосьці расказваць.

 Мне не трэба, каб яна мне расказвала, я хацеў проста зірнуць на яе. Зрэшты, думаю, я даведаўся ўсё, што хацеў. Завязіце нас у прыстойны гатэль, дружа, дзе можна паесці, а потым паедзем да нашага сябра Лестрада ў паліцэйскі ўчастак.

Мы заказалі цудоўны абед, падчас якога Холмс гаварыў выключна пра скрыпкі, з трыюмфам расказваючы, як набыў за пяцьдзясят пяць шылінгаў у габрэя-перакупшчыка з Тотнэм-Корт-Роўд аўтэнтычнага Страдывары, сапраўдная цана якога як найменш пяцьсот гінеяў. Потым натуральна перайшоў на Паганіні, і мы гадзіну праседзелі за бутэлькай кларэту, а Холмс расказваў мне показку за показкай пра гэтага выключнага чалавека. Даўно пераваліла за поўдзень, і сляпучае ззянне змянілася мяккім пералівістым зіхценнем. Калі мы падышлі да паліцэйскага ўчастка, Лестрад чакаў нас у дзвярах.

Назад Дальше