Відавочна, што гэты Годфры Нортан адыгрывае ў справе важную ролю. Ён юрыст, і гэта гучыць пагрозліва. Што іх звязвае і якая прычына яго частых візітаў? Яна яго кліентка, сяброўка ці каханка? Калі першае, то яна магла аддаць яму фотаздымак на захаванне. Калі апошняе, то наўрад ці. Ад вырашэння гэтага пытання залежала тое, прадоўжу я займацца Браяні-Лодж ці пераключуся на кватэру джэнтльмена ў Тэмпле. Пытанне вельмі далікатнае, а таму я пашырыў поле сваіх росшукаў. Баюся, я стамляю вас такімі падрабязнасцямі, але, каб увесці ў справу, я мушу расказаць пра яе дробныя складанасці.
Я ўважліва сачу за аповедам, адказаў я.
Я ўсё яшчэ ўзважваў у думках гэтую справу, калі да Браяні-Лодж падехаў прыгожы экіпаж, і адтуль выскачыў нейкі джэнтльмен, надзвычай прыгожы, цёмнавалосы, з вусамі і арліным носам, відавочна, той самы чалавек, пра якога мне расказвалі. Было відаць, што ён вельмі спяшаецца. Ён крыкнуў рамізніку, каб той пачакаў, і праслізнуў міма служанкі, што адчыніла дзверы, з выглядам чалавека, які прыйшоў у свой дом.
Ён заставаўся там дзесьці паўгадзіны, і праз вокны гасцёўні я мімаходзь бачыў, як ён ходзіць туды-сюды, усхвалявана з кімсьці гаворачы і размахваючы рукамі. Яе саму я не бачыў. Урэшце ён выйшаў з дома, яшчэ больш узбуджаны, чым раней. Ускочыўшы ў кэб, дастаў з кішэні залаты гадзіннік і трывожна зірнуў на яго.
«Ганіце што духу! крыкнуў ён, спачатку да Гроса і Хенке на Рыджэнт-стрыт, а потым да царквы святой Монікі на Эджвер-роўд. Паўгінеі, калі даімчыце за дваццаць хвілін!»
Яны паехалі, і пакуль я разважаў, ці не варта адправіцца за імі, з завулка выкаціла прыгожае ландо. Плашч фурмана быў зашпілены толькі на палову гузікаў, гальштук завязаны дзесьці пад вухам, а рамяні збруі боўталіся, не замацаваныя спражкамі. Не паспеў ён спыніцца, як з дзвярэй дома выскачыла жанчына і кінулася ў ландо. Я бачыў яе толькі імгненне, але заўважыў, што яна вельмі прывабная дзеля такога твару мужчыны часта гатовыя памерці.
Царква святой Монікі, Джон! крыкнула яна. Паўсаверэна, калі даедзеце за дваццаць хвілін!
Нельга было страціць такі шанец, Ўотсан. Я абдумваў, пабегчы за ландо ці ўчапіцца за яго задок, калі на вуліцы зявіўся новы кэб. Рамізнік двойчы паглядзеў на мой памяты твар, але я ўскочыў раней, чым ён паспеў запярэчыць. «Царква святой Монікі! сказаў я. Паўсаверэна, калі даедзеце за дваццаць хвілін!» Было без дваццаці пяці дванаццаць, і я, вядома, зразумеў, што ўсё гэта значыць.
Рамізнік гнаў штосілы. Не думаю, што мне даводзілася калі-небудзь ездзіць на большай хуткасці, але тыя двое гналі яшчэ хутчэй. Калі я падехаў да царквы, кэб і ландо з запененымі коньмі стаялі ўжо там. Я заплаціў кэбмену і паспяшаўся ў царкву. Усярэдзіне не было нікога, апроч тых, каго я пераследаваў, а таксама ўбранага для набажэнства святара, які, відавочна, у чымсьці іх пераконваў. Усе трое стаялі на ўзвышэнні перад алтаром. Я пачаў прагульвацца па бакавым нэфе з лянотным выглядам выпадковага наведніка. Раптам, на маё здзіўленне, усе трое павярнуліся ў мой бок, і Годфры Нортан з усіх ног кінуўся да мяне.
Дзякуй Богу! ускрыкнуў ён. Вы нам і патрэбныя. Хадзем! Хадзем!
Што здарылася? спытаў я.
Давай жа сюды, сябра, усяго тры хвіліны, іначай яно будзе несапраўдным.
Мяне амаль пацягнулі да алтара, і, не паспеўшы прыйсці ў сябе, я заўважыў, што мармычу адказы, якія мне падказваюць на вуха, даю паруку за тое, пра што не маю ніякага ўяўлення, і ўвогуле дапамагаю Ірэн Адлер, незамужняй, і Годфры Нортану, халасцяку, узяць законны шлюб. Праз імгненне ўсё скончылася, і вось ужо джэнтльмен дзякуе мне аднаго боку, лэдзі з другога, а святар ззяе ўсмешкай проста перада мной. Ніколі яшчэ не аказваўся я ў такой недарэчнай сітуацыі і цяпер не магу ўспамінаць яе без смеху. Мабыць, у іх былі нейкія праблемы з ліцэнзіяй, калі святар катэгарычна адмовіўся вянчаць іх без сведкі, і толькі маё шчаслівае зяўленне ўратавала жаніха ад неабходнасці запрашаць якога мінака з вуліцы. Нявеста дала мне саверэн, і я збіраюся пачапіць яго на ланцужок ад гадзінніка ў памяць пра гэты выпадак.
Досыць нечаканы паварот падзеяў, зазначыў я. А што было далей?
Я зразумеў, што ўсе мае планы пад пагрозай зрыву. Выглядала на тое, што маладыя збіраюцца адразу ж зязджаць, а таму я мусіў прыняць неадкладныя і дзейсныя меры. Аднак, пакінуўшы царкву, яны разышліся: ён адправіўся ў Тэмпл, яна вярнулася дадому. «Я выеду ў парк а пятай, як і заўсёды», сказала яна на развітанне. Больш я нічога не пачуў. Яны разехаліся ў розныя бакі, а я вярнуўся сюды, каб заняцца чымсьці важным.
Досыць нечаканы паварот падзеяў, зазначыў я. А што было далей?
Я зразумеў, што ўсе мае планы пад пагрозай зрыву. Выглядала на тое, што маладыя збіраюцца адразу ж зязджаць, а таму я мусіў прыняць неадкладныя і дзейсныя меры. Аднак, пакінуўшы царкву, яны разышліся: ён адправіўся ў Тэмпл, яна вярнулася дадому. «Я выеду ў парк а пятай, як і заўсёды», сказала яна на развітанне. Больш я нічога не пачуў. Яны разехаліся ў розныя бакі, а я вярнуўся сюды, каб заняцца чымсьці важным.
Чым жа?
Халоднай ялавічынай і шклянкай піва, адказаў ён, пазваніўшы. Я быў надта заняты, каб думаць пра ежу, і буду яшчэ больш заняты сёння вечарам. Дарэчы, доктар, мне спатрэбіцца вашая дапамога.
Буду рады дапамагчы.
Вы не супраць таго, каб парушыць закон?
Ні ў якім разе.
Але нас могуць арыштаваць.
На што не пойдзеш дзеля добрай справы!
О, справа і праўда цудоўная!
Тады я да вашых паслугаў.
Упэўнены, на вас можна спадзявацца.
Але што я мушу рабіць?
Калі місіс Тэрнэр* прынясе нам перакусіць, я ўсё вам патлумачу Цяпер, сказаў ён, прагна накідваючыся на сціплую ежу, прыгатаваную гаспадыняй, нам трэба абмеркаваць усё, пакуль я ем. Больш часу ў мяне няма. Цяпер каля пяці. Праз дзве гадзіны мы мусім быць на месцы. Міс Ірэн, а дакладней місіс, вяртаецца дадому ў сем. Мы павінныя сустрэць яе ля Браяні-Лодж.
І што далей?
Пакіньце гэта мне. Я ўжо падрыхтаваў тое, што мусіць адбыцца. Я настойваю толькі на адным: не ўмешвайцеся, хай усё ідзе сваім ходам. Разумееце?
Мне трэба заставацца ўбаку?
Так, ні ў якім разе нічога не рабіце. Верагодна, чакаецца невялікая непрыемнасць. Але не ўмешвайцеся. Скончыцца тым, што мяне аднясуць у дом. Праз чатыры ці пяць хвілінаў пасля гэтага акно гасцёўні адчыніцца. Вам трэба стаць як мага бліжэй да гэтага акна.
Добра.
Назірайце за мной я буду навідавоку.
Добра.
І калі я падыму руку вось так, вы ўкінеце ў пакой тое, што я вам дам, і ў той жа момант закрычыце «Пажар!» Вы мяне разумееце?
Цалкам.
Тут няма нічога небяспечнага, сказаў ён, выцягваючы з кішэні скрутак у форме цыгары. Гэта звычайная водаправодная дымавая шашка*, на абодвух баках якой размешчаныя капсулі самазапальвання. Вось і ўся вашая задача. Калі вы закрычыце «Пажар!», ваш крык падхопяць многія людзі. Пасля гэтага вы можаце адбегчы на канец вуліцы, і хвілін праз дзесяць я да вас далучуся. Спадзяюся, вы ўсё зразумелі?
Я мушу ні ў што не ўмешвацца, стаяць ля акна, сачыць за вамі і, калі ўбачу сігнал, закінуць гэты скрутак, потым падняць трывогу і чакаць вас на рагу.
Усё правільна.
Можаце цалкам мне даверыцца.
Ну і цудоўна. Думаю, самы час узяцца за падрыхтоўку да маёй новай ролі.
Ён знік у спальні і праз некалькі хвілін зявіўся ў вобразе прыязнага і прастадушнага святара нонканфармісцкай царквы*. Яго шыракаполы чорны капялюш, мехаватыя нагавіцы, белы гальштук, зычлівая ўсмешка і агульны выраз шчырай і дабрадушнай цікаўнасці былі такія цудоўныя, што зраўняцца з ім мог хіба Джон Хэйр*. Але Холмс не проста пераапрануўся. Здавалася, выраз яго твару, манера трымацца, сама душа майго сябра змяняліся з кожнай яго новай роляй. Калі ён вырашыў зрабіцца дэтэктывам, сцэна страціла ў ім вялікага актора, а навука праніклівага мысляра.
Мы пакінулі Бэйкер-стрыт у шэсць пятнаццаць і калі апынуліся на Серпентайн-авеню, да сямі заставалася яшчэ дзесяць хвілін. Вечарэла, і пакуль мы прагульваліся перад Браяні-Лодж, чакаючы яго жыхарку, запаліліся ліхтары. Дом аказаўся акурат такім, якім я ўявіў яго з кароткага апісання Холмса, аднак раён быў не настолькі зацішным, як я чакаў. Наадварот для маленькай зацішнай вулкі там тоўпілася занадта шмат народу: група пашарпанага выгляду мужчынаў смяялася і курыла на рагу, тачыльшчык стаяў са сваім колам, два гвардзейцы заляцаліся да маладой нянькі, а некалькі добра апранутых маладых людзей з цыгарамі прагульвалася туды-сюды.
Разумееце, зазначыў Холмс, калі мы праходжваліся перад домам, гэтае вяселле толькі спрашчае справу. Фотаздымак робіцца зброяй, вострай з абодвух бакоў. Цалкам верагодна, што яна не хоча, каб містэр Годфры Нортан убачыў гэты здымак, як наш кліент не хоча, каб ён трапіў на вочы прынцэсе. Перад намі стаіць пытанне, дзе фотаздымак шукаць.
І праўда, дзе?