Так яно і ёсць. І ўсё ж Эх, як бы я хацеў, каб яна належала да майго кола! Якая была б каралева!
У экіпажы запанавала панылая цішыня, якая не перарывалася, пакуль мы не даехалі да Серпентайн-авеню.
Дзверы Браяні-Лодж былі адчыненыя, і на верхняй пляцоўцы стаяла пажылая жанчына. З сарданічнай усмешкай яна назірала, як мы выходзім з экіпажа.
Містэр Шэрлак Холмс, калі не памыляюся? спытала яна.
Так, я Шэрлак Холмс, адказаў мой сябар, запытальна і нават здзіўлена гледзячы на яе.
Значыць, усё правільна. Гаспадыня сказала, што вы можаце завітаць. Сёння ў пяць пятнаццаць яна разам з мужам зехала з вакзала Чарынг-Крос на кантынент.
Што? Шэрлак Холмс адхіснуўся назад, збляднелы ад прыкрасці і нечаканасці. Вы хочаце сказаць, што яна пакінула Англію?
Так. Каб ніколі сюды не вяртацца.
А што з паперамі? хрыпла прастагнаў кароль. Усё страчана!
Паглядзім, Холмс праскочыў міма служанкі і кінуўся ў гасцёўню. Мы з каралём рушылі следам.
Мэбля з разабранымі паліцамі і адчыненымі шуфлядамі была абы-як расстаўленая ў пакоі, нібыта лэдзі перад адездам паспешліва яе абшуквала. Холмс падбег да шнурка ад званка, сарваў высоўную дошку, залез рукой у патайнік і выцягнуў адтуль здымак і ліст. На здымку была сама Ірэн Адлер у вечаровай сукенцы, на лісце значыўся адрасат: «Шэрлаку Холмсу, эсквайру. Пакінуць тут да яго прыходу». Мой сябар разарваў канверт, і мы ўтрох пачалі чытаць пасланне. Яно было датаванае мінулай ноччу, і вось пра што ў ім вялося:
«Мой дарагі містэр Шэрлак Холмс!
Вы і праўда цудоўна зрабілі сваю справу. Спрытна ж вы мяне падлавілі. Да самай пажарнай трывогі ў мяне не было і ценю сумневу. Але зразумеўшы, як я сябе выдала, я задумалася. Яшчэ некалькі месяцаў таму мяне папярэдзілі, што калі кароль будзе наймаць дэтэктыва, то яго выбар, безумоўна, спыніцца на вас. Мне далі нават ваш адрас. Але нягледзячы на гэта, вы пра ўсё даведаліся. Нават калі ў маё сэрца закраліся падазрэнні, я ніяк не магла паверыць у злыя намеры такога мілага і добрага старога святара. Але вы ведаеце, што я і сама някепская акторка. Мужчынскі касцюм мне не ў навінку я часта карыстаюся перавагамі, якія ён дае. Я адправіла Джона, майго фурмана, сачыць за вамі, а сама пабегла наверх, пераапранулася ў касцюм для шпацыру і спусцілася акурат тады, калі вы сыходзілі.
Такім чынам, я ішла за вамі да самых вашых дзвярэй і ўпэўнілася, што сапраўды зрабілася прадметам цікавасці знакамітага Шэрлака Холмса. Тады я досыць неразважліва пажадала вам добрай ночы і рушыла ў Тэмпл да мужа.
Мы пагадзіліся на тым, што, калі мяне пераследуе такі сурёўны супраціўнік, лепш за ўсё ўцячы, а таму калі вы завітаеце да мяне заўтра, то знойдзеце гняздзечка пустым. Што да фотаздымка, то ваш кліент можа спаць спакойна. Я кахаю чалавека, нашмат лепшага за яго, і маё каханне ўзаемнае. Кароль можа рабіць што яму заманецца, не баючыся перашкодаў з боку той, з кім ён так жорстка абышоўся. Я пакідаю гэты фотаздымак толькі дзеля ўласнай бяспекі ён будзе добрай зброяй, што абароніць мяне ад магчымых захадаў супраць мяне ў будучыні.
Я пакідаю іншы здымак, які яму, мабыць, будзе прыемна атрымаць, і на тым, дарагі Шэрлак Холмс, застаюся шчыра вашай
Ірэн Нортан, народжанай Адлер».Якая жанчына, Божа мой, якая жанчына! ускрыкнуў кароль Багеміі, калі мы скончылі чытаць. Хіба я не расказваў вам, якая яна здагадлівая і рашучая? Хіба не зрабілася б яна цудоўнай каралевай? Як шкада, што яна мне не роўня.
З таго, што я пабачыў, я і праўда зразумеў, што яна вашай вялікасці зусім не роўня, холадна сказаў Холмс. Шкада, што я не змог давесці справу да больш паспяховага заканчэння.
Наадварот, мой дарагі сэр! усклікнуў кароль. Большага поспеху і жадаць немагчыма! Я ведаю, што яе слова непарушнае. Цяпер фотаздымак у такой жа бяспецы, як калі б яна яго спаліла.
Я рады чуць гэта, вашая вялікасць.
Я бясконца вам абавязаны. Прашу вас, скажыце, чым я магу аддзячыць. Гэты пярсцёнак ён зняў з пальца пярсцёнак у выглядзе змяі са смарагдам і на далоні працягнуў майму сябру.
У вашай вялікасці ёсць рэч, якая мае для мяне большую каштоўнасць, сказаў Холмс.
Толькі скажыце, што гэта.
Фотаздымак.
Кароль здзіўлена паглядзеў на яго.
Фотаздымак Ірэн?! усклікнуў ён. Калі вы хочаце, ён ваш!
Кароль здзіўлена паглядзеў на яго.
Фотаздымак Ірэн?! усклікнуў ён. Калі вы хочаце, ён ваш!
Дзякую вашай вялікасці. Значыць, у гэтай справе больш нічога не зробіш. І таму я маю гонар пажадаць вам усяго найлепшага.
Холмс пакланіўся, павярнуўся і, не заўважаючы пададзенай яму рукі, разам са мной рушыў у сваю кватэру.
Вось і ўся гісторыя пра скандал, які пагражаў запляміць гонар караля Багеміі, а таксама пра тое, як цудоўныя планы Шэрлака Холмса быў парушаныя здагадлівай жанчынай. Раней мой сябар часта дасціпнічаў на тэму жаночага розуму, апошнім жа часам я не чую ад яго такіх жартаў. І калі ён гаворыць пра Ірэн Адлер ці згадвае пра яе фотаздымак, то заўсёды ўшаноўвае яе тытулам «тая жанчына».
Пераклала Ганна ЯнкутаСаюз рудых
Летась у адзін з восеньскіх дзён я завітаў да майго сябра, містэра Шэрлака Холмса, і заспеў яго за гутаркай з мажным і чырванатварым немаладым джэнтльменам з вогненна-рудой шавялюрай. Я выбачыўся за тое, што зявіўся без папярэджання, і хацеў пайсці, але Холмс рашуча ўцягнуў мяне ў пакой і прычыніў дзверы.
Немагчыма ўявіць сабе лепшага выпадку для вашага візіту, дарагі Ўотсан, сардэчна сказаў ён.
Мне падалося, вы заняты.
Так і ёсць. Вельмі.
Тады я пачакаю ў суседнім пакоі.
Ні ў якім разе. Містэр Ўілсан, гэты джэнтльмен шматкроць дапамагаў мне ў самых паспяховых справах, і я не сумняюся, што ў вашым выпадку ён будзе мне надзвычай карысным.
Мажны джэнтльмен прыўзняўся з крэсла і адвесіў мне паклон. У яго маленькіх, заплылых тлушчам вачах бліснула цікаўнасць.
Сядайце на казетку, сказаў мне Холмс, заняўшы сваё месца ў фатэлі і злучыўшы пальцы рук лодачкай, як рабіў штораз, калі збіраўся паразважаць. Я ведаю, дарагі Ўотсан, што вы раздзяляеце маю прыхільнасць да ўсяго надзвычайнага, якое выбіваецца з тужлівай аднастайнасці шэрых будняў. Пра гэта сведчыць той імпэт, з якім вы ўзяліся апісваць і, калі даруеце мне такую заўвагу, часам падаваць мае сціплыя прыгоды занадта прыгожа.
Мяне напраўду вельмі зацікавілі вашыя справы, адказаў я.
Памятаеце, днямі, акурат перад тым як узяцца за вельмі простую справу міс Мэры Сазэрлэнд, я сказаў, што нават самае багатае ўяўленне не здольнае прапанаваць нам такіх дзіўных зяваў і нечаканасцяў, як жыццё?
Сцверджанне, у якім я насмеліўся сумнявацца.
Так, доктар, але ўсё ж вам давядзецца раздзяліць маё меркаванне, бо я магу падмацаваць яго такой колькасцю прыкладаў, што пад ціскам фактаў вам не застанецца нічога іншага, як прызнаць маю рацыю. Вось, напрыклад, містэр Явіс Ўілсан завітаў да мяне сёння раніцай. Мяркуючы па тым, што ён паспеў расказаць, яго выпадак можа стацца адным з самых адметных за апошні час. Вам вядома, што, на маю думку, самыя дзіўныя і выключныя абставіны часцей датычаць дробных злачынстваў, а гэтым разам наогул незразумела, ці ўчыніў тут хто нешта ліхое. Пакуль я не магу зрабіць з пачутага выснову, ёсць тут злы намер ці не, але падзеі, несумненна, з самых незвычайных, якія толькі могуць быць. Містэр Ўілсан, ці не зробіце ласку паўтарыць тое, што ўжо мне расказалі? Я прашу не толькі таму, што мой сябар доктар Ўотсан прапусціў пачатак гісторыі, але і таму, што асаблівы яе характар моцна мяне зацікавіў, і мне хочацца атрымаць як мага больш падрабязны аповед з вашых вуснаў. Зазвычай, калі я ў агульных рысах валодаю карцінай, гэтага даволі, каб я мог параўнаць выпадак з тысячамі падобных здарэнняў, што прыходзяць мне ў галаву. Але пакуль вымушаны прызнаць, што з такімі акалічнасцямі сутыкаюся ўпершыню.
Мажны кліент самазадаволена выпнуў грудзі і выцягнуў з унутранай кішэні паліто брудную пакамечаную газету. Пакуль ён, падаўшыся наперад і расправіўшы газетную старонку на калене, шукаў патрэбнае месца ў калонцы абяваў, я ўважліва разглядаў яго, спрабуючы па абліччы і вопратцы здагадацца, што за чалавек перада мной, як гэта рабіў Холмс.
Але намаганні мае былі не дужа плённымі. Увесь выгляд наведніка казаў, што мы маем справу з нічым не адметным шараговым брытанскім гандляром тлустым, пыхлівым і тугім на розум. На ім былі мехаватыя шэрыя нагавіцы з клятчастага цвіду, не сказаць каб надта чысты чорны сурдут, гузікі якога ён расшпіліў, і шэракарычневая камізэлька з цяжкім медным ланцужком, на якім вісела нейкае металічнае ўпрыгожанне з квадратнай адтулінай. Побач на фатэлі ляжалі ягоны паношаны цыліндр і выцвілае карычневае паліто з памятым аксамітным каўняром. Агляд не даў амаль нічога, можна было адзначыць хіба што неверагодную рудзізну валасоў і выраз прыкрасці і незадаволенасці на твары.